На фоне намаляванага лесу яны некуды весела ішлі. У наступнай вітрыне стаяў гэты самы чалавек. толькі нешта няўлоўнае адрозьнівала яго ад папярядніка: троху больш грубымі зрабіліся рысы твару, зьнік блеск у вачах дзіцёнка. Нешта няўлоўнае зьмянілася і ў малюнку з іх сьпінамі Пятро пасоўваўся ўздоўж вітрыны. бачыў. як мяняюцца і мяняюцца экспанаты— у іх шэрагу ўжо і трохпальныя, і зь нейкімі адросткамі накшталт хваста, і зусім лысыя і надварот. Але нешта вярнула яго назад, да пачатку, ён угледзеўся у тварэкспанату. адчуў што час, пакуль ён хадзіў, твар прыкметна зьмяніўся і раптам з жахам пазнаўна вітрынесябе. I зараз паўсюльбыў ён у самых розных выглядах, потым усе фі гу ры пачалі дэфіляваць паўзаслупленага Пятра Усё было, як у дрэнным кінатэатры — вось ён ужо сагнуты, вось хвост пачаў чапляцца за слупы і калоны, вось ён ужо і разагнуцца ня можа і напрыканцы. з абсалютна задаволеным выглядам, ішчацца трохпалай лапай у рэдкім кустоўі на галаве. Потым кола пачало. сьціскацца, Пятро што сілы ўціскаўся ў шурпаты бятонны слуп, але прагныя рукі цягнуліся да яго, хціва зьдзіралі вопратку і вось вось меліся дастаць цела. I Пятро ня вытрымаў, пранізьліва, стогнучы, закрычаў, рвануўся наперад, спрабуючы прарваць шчыльнае кола. адбіцца ад цесных абдымкаў. Празь імгненьне Пятро акрыяў, сон адляцеў У шыбу заглядаў месяц Сьветлая пляма была проста на ім, Алена трымала яму рукі, штомоцы наваліўшыся на грудзі Пятро ціхенька, каб пакзаць. што ўсё добра, паклікаў яе, яна ўздрыгнула. адпусыділа рукі. Пятро ўбачыў яе заліты сьлязамі твар, у сэрцы паднялася хваля пяшчотыі замілаваньня: «Чаготы, родная’» Алена яшчэ ўсхліпнула: «Ты так страшна крычаў, мяне пабудзіў, Павел падняўся, мы цябе ўсе трымалі, а ты не прачынаўся» Пятро яшчэ раз з удзячнасьцю пагладзіў Алену па руцэ, сказаў нябачнаму ў цемры Пашку:«Дзякуй! » Алена хацела пайсьці да сябе. але Пятру не хацелася губляць яе, ён наадварот прыцягнуў Алену да сябе. моцна абняў Яна спачатку нібы і спрабавала вызваліцца з ягоных абдымкаў, але потым як нешта вырашыўшы. прыціснулася да яго. паклала галаву на руку і ціхенька замерла. Пятро спачатку думаў. што не засьне, калі ўжо прачнуўся. але Аленчына прысутнасьць, яе жывая цеплыня, яе роўнае дыханьне лепей любога снатворнага падзейнічалі на яго. А ўсьнеён зноў трапіў у белы калідор з чорнымі дзьвярыма. Зноў голас клікаў зазірнуць на іх, але Пятро. навучаны горкім вопытам, не паддаваўся спакусе, спакойна ішоў па мяккім хадніку. У канцы калідор пашыраўся, утвараючы нешта накшталт невялікая залі. Проста пасярэдзіне, якраз як выходзіў калідор. у глухой сьцяне нейкага невя домага каменю, што зь цяжкасьцю прапускаў блакітнае сьвятло. была зробленая брама. Цяжкія палавінкі.акаваныя чамусьці медзьдзю, масіўная мэталёвая завала прымушала задумацца, спыніцца. Пятро спыніўся. Масіўная завала раптам сама сабой паднялася, брама адчынілася на дзіва лёгка і бязгучна, за ёй было нешта сьветлае і прыгожае. Пятро зрабіў крок наперад, брама здрыганулася, шчыліна паміж палавінкамі памешала. Пятро зрабіў яшчэ крок — шчыліна зрабілася яшчэ меньшая Ён падыходзіў бліжэй і бліжэй, а брама бязгучна зачынялася. Нешта ўладна піхала яго наперад, да сьвятла, ён ледзь — ледзь праціснуўся ў шчыліну, і брама з мэталёвым ляскатам захлопнулася. Адразу, як брама зачынілася, залатое зьзяньне пачало мяняцца, папаўняцца чырвоным, барвовым. Потым нешта вялізнае і магутнае падхапіла Пятра пад пахі і пацягнула туды, адкульбліскалі бліскавіцы Цьвёрдае пад нагамі Пятро адчуў няскора: ён апынуўся на краі вялікага рова, поўнага да краёў. Здалёк данёсься сьпеў, зусім без словаў, глухая мэлёдыя. Сьпявалі яе нейкія фігуры, акрытыя балахонамі. Пятропрыглядзеўся, потым пазнаў у балахонках хімічныя камплекты, таму ўжо не зьдзівіўся, калі замест твараў убачыў толькі гумовыя хобаты і блямбы процігазаў. Пятро радасна кінуўся да іх — усё такі людзі, але на яго не зьвярталі ніякай увагі, і ён спыніўся, быццам наляцеў на глухі каменны мур. А людзі ў хімкамчлектах займаліся дзіўнай справай: па чарзе даставалі нешта з вялікай скрыні, што стаяла побач, уважліва аглядалі гэтае нешта, потым як зерне зь сявенькі, адкідалі ў роў. Але-ж гэта было ня зерне, маленькія камячкі ляцелі з дзіўным піскам. Пятро прыгледзеўся больш уважліва і здрыгануўся: з ружовай кучы высоўваліся малюпасенькія, бы цацачныя, ручкі і ножкі, якія бясьсільна мятляліся, быццам пераціснутыя нябачнай вяроўкай: часам, калі камячок няўдала падаў, даносіўся немы віскат. потым нешта прыскала ва ўсе бакі. пырскі даляталі нават сюды, Пятро адчуў іх салёны смак на вуснах. Потым, відаць, калі скрыня апусьцела, каля яе засталіся ўдвох, астатнія перайшлі далей, да наступнай. Тыя, што засталіся, выцягнулі аднекульсапёрныя рыдлёўкі і пачалі кідаць уніз зямлю. Пятро адчуваў, як нешта цёмнае і шалёнае падымаецца ў душы, гэта цёмнае расьце і мацнее, ён ужо ня мог стрымаць усё ў сабе, яно патрабавала свайго выйсьця. I тады ён завыў, дзіка і адчаяна, як вые воўк на піліпаўку, калі вар'яцее з голаду, холаду і нуды. 1 з вачэй ягоных прыснулі сьлёзы, гарачыя, яны, як кіслата, абпалілі скуру і зусім не прынесьлі палёгкі. Нешта цёплае і лёгкае лягло яму на грудзі, на сьціснутыя заледзянелыя рукі. Нешта прыемнае дакраналася спацелага лобу. Пятро адчуў, што гэта Алена, але сон неахвотна адпускаў яго у яву, крык яшчэ ўсё цяпліўся ў глотцы, і Пятро баяўся, каб замест слова і ў яе не прарвалася жудаснае выцьцё. Паступова Пятро ўсё-такі прачнуўся. Змораныя цяжкім днём усе спалі, нават ягоны крык не пабудзіў іх, толькі Алена сядзела над ім, і ён чуў, як яна глытала сьлёзы. Пятро дзьвюмя рукамі прыцягняуў яе мокры ад сьлёз твар да сябе і прагна ўпіўся ў яе вусны, салёныя ад сьлёз. Спаць ужо не хацелася, ён ляжаў, глядзеў на месяц — ён якраз быў бачны праз шыбу — думкі павольна мянялі адна адну ў галаве, нават не думкі. а так, сьветлыя і імпэтныя вобразы, і ад гзтых думак на душы рабілася сьветла і весела, хацелася волі, бяздоннай глыбіні і прасторы Пятро доўга варочаўся, урэшце не вытрымаў, падняўся, прашлёпаў босымі нагамі па прахалодных маснічынах, праз сенцы выйшаў на ганак. Ноч была поўная трывожных пахаў. Салаўі, што як шалёныя, пачыналі ўвечары, зараз маўчалі. Водар язьміну поўніў паветра, перабіваючы іншыя пахі. I ў гэтым паветры зьявіўся сухі касьцяны шоргат. Спачатку нямоцны, ён паступова мацнеў, у ім нельга было разабраць нейкія асобныя таны, было проста раўнамернае, сухое шалпаценьне. Яно ішло адтуль, скуль ішла іх група. Пятро губляўся ў здагадках, што гэта магло быць, але адказнеўзабаве прыйшоў сам сабой. Пыльная вуліца, што дагэтуль была цёмная і змрочная, раптам заблішчэла халоднымі водбліскамі, і Пятро з жахам зразумеў, што ўся дарога пакрыта суцэльным дыванам зьмеяў. Гады паўзьлі адзінай масай, шчыльна прыціснутыя адзін да аднаго — і гадзюкі, і мядзянькі, і вужакі, іхняя луска церлася адна аб адну, ствараючы той шум, што зьдзівіў Пятра спачатку. Да шамаценьня пачаў далучацца іншы гук, падобны да выцьця і віскату. Пятро перабіраў, што гэта магло быць, але нічога не прыходзіла ў галаву.Нарэшце гады скончыліся, замыкала ўсё шэсьціе вялізная, ледзь не ў два чалавечыя росты і таўшчынёю ў ногу, зьмяя Пятро на імгненьне злавіў позірк яе вачэй, што халодна бліснулі ў месячным сьвятле, і міжволі глыбей уціснуўся ў сьцяну. Яму здалося, што ён трызьніць на галаве ў зьмяі блішчэла ў цемрадзі жоўта чырвоным агнём карона на пяць рожак. Дарога апусьцела, вуцьцё і віскат набліжаліся —зьявіліся першыя віжы Гэта былі вялізныя секачы, яны беглі нібы танкі, не зважаючы на дарогу, неўтрыманыя ў сваёй шалёнасьці; плынь гусьцела, паміж секачамі бязгучна сноўдаліся шэрыя цені ваўкоў. Гэта менавіта іхняе жыцьцёзьдзі-віла Пятра. Ён нер-'-^ма — раптамаднялісяногі — стаяў. глядзеў, як пачынаюць рыпець шулы ад цёмнай густой масы, што ўжо не зьмяшчалася на гуліцы, пагражала вось вось выплеснуцца зь яе берагоў, зьнесьці ўсё наўкола. 3 глыбінь душы падымаўся страх, першабытны, жывёльны страх неандэртальца перад магутнасьцю прыроды і сваім бясьсільствам Разам са страхам выплылі аднекуль з падсьвядомасьці словы, што Пятро чуў толькі аднойчы, працяглым і глухім зімовым вечарам. Яны вандравалі вакол Нарачы, але не разьлічвалі на гэткія халады і сьнягі. Сьнягі засыпалі лес так, што ад кустоў тырчалі толькі вярхушкі, у сьнег ты праваліўся па пояс і ня мог паварушыцца. Яны спазьніліся, кожны крок даваўся ўдавая, утрая цяжэй. Адным вечарам мароз зусім усхадзіўся, ствалы трашчэлі і стралялі, а да вёскі было яшчя вельмі далёка. Раптам яны нечакана набрылі на хутар. Гаспадыня пусьціла, не збаялася — адна, у цемрадзі, а тут здаровыя маладзёны Хата была старая, нізкая, праз маленькае акенка і ўдзеньбыло мала сьвятла, а зараз. уночы, толькі слабы водбліск з печы разганяў цемру. Яны сядзелі, слухалі нясьпешны аповед гаспадыні, пілі гарачую гарбату, калі за сьцяной, што і без таго дрыжэла ад ветру, завылі ваўкі. Выў не адзін, не два, але цэлая зграя, нудна манатонна, з адчуваньнем свайго права, патрабуючы свайго. Гаспадыня перажагналася, на кут, дзе пацямнеўшыя абразы цьмяна паглядалі на сьвет. Але модлы не дапамагалі, ваўкі працягвалі, усё гэтак жа нудна і манатонна. Гэтак доўжылася гадзіну, і другую; у хляве традыцыйна прыбудаваным проста да хаты. трывожна мыкала карова і бляялі козы. Гаспадыня з трывогай услухоўвалася ў гэты шабас. вось недзе дзінькнула выбітае шкло. у хату ўварваўся вецер, кудаса зьмеямі пацягнулася па падлозе. Разам зьнікла адчуваньне цеплыні і ўтульнасьці.здавалася, наватпеч імгненнапамерла і заместцеплыні і ўтульнасьці ад яе пацягнула сьмяротным лёдам празьвінела шыба ўжо каля іх, у раму пачало ціснуцца нешта вялізнае, Пятро ўхапіў зь печы палена, сунуў проста ў ашчэраную пашчу. Запахла паленая поўсьцю і скурай. з выцьцём галава рванулася назад, у хату зноў уварвалася завіруха і зноў вочы заблішчэлі проста ў акне. Усе пацягнуліся яшчэ па галавешкі, але іх спыніў стогн гаспадыні: «Нетряба!» Янастаяла каля сьцяны, нават у паўзмроку было відаць, якая яна бледная. Пятро зразумеў, што зараз будзе сьведкам нечага незвычаянага, чамусыді ўвесь сабраўся і напружыўся. За вакном зноў завылі ваўкі, і калі іх выцыіё дасягнула, здавалася вышэйшай ступэні, ціха, спакойна, але зьвінячым ад напругі голасам, пачала гаспадыня: «Першым разам, божым часам Господу Богу памалюся, Сьвятой Матары Божай прыкланюся. Ёсьць у сьвеце многа царыкаў, а мне тры трэба: першы царык — ясны месяц на небе; другі царык — воўк у калодзе; трэці царык — мядзьведзь пад выскадзей. Як мне зь імі не схадзіцца, зь ім за адзін стол не садзіцца і ня піць і ня есьці, не бяседаваць, так рабу зьверу я маей скацінкай, з бурай шарсьцінкай, не схадзіцца, не відацца, не стракацца. Я сваю скаціну загаворваю дзьвюм зарамі — раньняя і вячэрняя — застанаўляю, цёмнай ноччу пасьцель усьцілаю, дробнымі зорамі абсяваю, ясным месяцам пакрываю. Ваўку валаство, ваўчыцы юцы, чорнай рызай вочы засьцілаю, застанаўляю і замыкаю зубы, губы, ногці, когці залатымі замкамі, сярэбранымі ключамі. Я-ж тыя ключы вынімаю і на сіняе мора кідаю. Маёй скаціне, бурай шарсьціне, чур ад пары да