Паступова, з прыходам стомы, вярталася адчуваньне рэчаіснасьці, куды і чаго яны ляцелі. Ніхто ня ведаў. Колькі ім яшчэ трэба было ляцець? Таксама ніхто ня ведаў. Што рабіць? Ніхто ня мог даці ніякага адказу. Ужо шарэла. Страшэнна хацелася піць, але ўсе крынічкі, што дагэтуль шчодра паілі гаючай і смачнай вадой, зараз цяклі поўныя атруты і нічыя рука не пацягнулася чарпануць далоней колькі кропель, каб асьвяжыць сасмаглыя вусны. Гулі набітыя за дзень ногі, гула ў галаве. Пятро разумеў — трэба, нешта рабіць з адпачынкам, бо ніхто ня ведаў, што чакае наперадзе, колькі яшчэ дзён ці тыдняў ім трэба ісьці. А краявіды наўкола маглі пацешыць любоевока: узгоркі, пакрытыя густой, сакаўнойтравой.мяняліся сьветлымі гайкамі, што пераходзілі ў змрочныя чорныя нетры, па якіх блукалі празрыстыя і ледзяныя крынічкі. Па дарозетрапілася і колькі хатаў — пустых, зьцёмнымі шыбамі, зраскіданымі на панадворку дровамі, з усімі сьлядамі пасьпешлівага бегства. Млявасьць, што зьявілася яшчэ на выспе, ня зьнікала. Ісьці было цяжка, ногі ледзь цягнуліся, за гэты дзень усе страшэнна высіліліся, таму калі, нарэшце, на падворку зачарнеліся хаты яшчэ адной вёскі, Пятро рашуча збочыў з гасьцінца. Астатнія на імгненьне нерашуча прыпыніліся, але потым рушылі за ім. На вуліцы ненадоўга спыніліся, нарада была кароткая, але істотная: дзе спыніцца. Урэшце абралі самую багатую хату, што стаяла непадалёку, пайшлі да яе. У хаце было чыста і прыбрана, падарожным нават зрабілася няёмка за свае брудныя штаны, мокрыя, з глінай, вібрамы. Але выйсьця не было, у шэрані ўсе борзьдзенька варушыліся, ладкуючы месца. Алена мусіла дзяжурыць, таму адразу ўзялася гатаваць вячяру. Яна сядзела на высокай лаве, за чыста вышараваным сталом, кроіла сала, раскладала сухары. Потым, напэўна, каб абудЗіць дрыготкую цішу, што стаяла ў хаце, засьпявала — тужліва і журботна: Матка-боска глянула На галодных сіротак Былі яны голыя, босыя, галодныя. Тонкі голас вадзіў мэлёдыю Пашка, які нечым злосна бразгатаў у заплечніку, гэтак і замёр. Песьня танчэла, уздымалася некуды, да Алены ніжэй далучылася і Марына, ужо ўдзьвюх яны выводзілі простыя словы: Хто-ж вас кінуў дробныя На чужой староначцы, Дзе ні вашых песенек, Дзе ні слоўца вашага. Песьня троху супакоіла Пятра. У костках таксама ўгняздзіўся боль, самы лёгкі рух адгукаўся ва ўсім целе. Нешта падобнае, мусіць, было і ў астатніх, бо Пятро бачыў, як стрымліваў сябе Павел, калі даводзілася паварушыцца, нешта зрабіць. Пятро распакаваў заплечнік, выцягнуў спальнік і прысеў на лаву адпачыць. Вочы заплюшчыліся самі сабой, і ён раптам убачыў пажарышча: чорная гарэлая зямля, чорны пыл, што падымаўся у паветра ад самага лёгкага дотыку, скарлючаныя дрэвы, чамусыді вельмі падобныянатойгарэльнік, што яны бачылі надоечы, а па гэтай чорнай зямлі ідуць два маленькія чалавекі. Гэта хлапец і дзяўчына, абое апранутыя ў срэбныя кашулі, абое блакітнавокія, зь ільнянымі валасамі, таненькія, але моцныя, як маладыя парасткі. Але і на валасах, і на тварах, і на кашулях — чорны пыл I запеклымі вуснамі, як замовы, гэты хлопчык і дзяўчына паўтараюць: Ах матуля маценька, Боская прачыетая, Мы не на чужыначцы, На сваёй зямелыды, Ды ня бачым сонейка, Ды ня чуем ветрыка, Нас павыракаліся, Кінулі , забыліся. I толькі вочы іх захоўвалі блакіт, усё астатняе было пакрыта чорным пылам. Скончылася песьня Усескінулі зь сябе нейкую зачараванасьць, што прынесьлі яе словы.уселіся шчыльней да стала. Запасьлівы Пашка выцягнуў з заплечніка сьвечку, яе паставілі на перагорнутую бляшанку зпад тушонкі. Пятро прынёс зь сенцаў вядро з вадой, якую відаць. адмыслова пакінулі якому праезджаму, альбо прахо-джаму. Есьці не хацелася, за дзень моцна напякло сонца. Пятро доўга зьбіраўся з думкамі, урэшце пачаў: -Так, што мы ведаем? Вельмі няшмат. Ведама, што недзе нешта выбухнула. Мы не бачылі грыба, мы не бачлі бліскавіцы, але таксама не бачылі і людзей. Мы засталіся адні. Хто можа сказаць, ці застаўся яшчэ нехта на нашай зямлі? I колькі нам яшчэ дадзена — невядома, таму вяртаюся туды, на балота, на паганскую выспу. Я не ведаю, якой ахвяры запатрабуе служка, але калі нават будзе маё жыцьцё, я ахвярую яго на вяртаньне ўсіх на гэтую зямлю. У цуды заразнельга верыць, але нічога іншага мне не застаецца... Нечакана ўступіла звычайна негаваркая Марына. Пятру здалося, што яна ледзь стрымлівае сьлёзы. -I што ты думаеш дамагчыся тамака? Калі людзей вывозілі, дык, пэўна, некуды іх нехта вывез. Калі-небудзь і мы туды дойдзем! Пятро маўчаў, бо зноў як увачавідкі ўбачыў вялізую сіласную яму. На яе ён патрапіў, калі нечага адышоўся ад хаты. Ужо здалёк ён пачуў пах, які чамусьці здаваўся саладжавым. Ён падышоў бліжэй; унізе, складзенае ў страшную кучу, ляжала быдла, коні, вялікія і малыя сабакі, сям-там вытыркаўся казіны рог альбо тырчала сьвініная шыя. Усё гэта было проста скінута ўніз і ссунута ў адну кучу бульдозерам, што стаяў недалёка. Тушы ўжо тухнуць, адсюль ішоў пах тлену. Раздзьмутыя газам целы. пераломаныя ногі, выкручаныя галовы — і ніхто зараз не мог гарантаваць, што праз колькі дзён яны не ўбачыць падобнай ямы, але ўжо напоўненая зусім іншымі целамі. Сьвечка прыкметна падгарэла, на цыраце застыла цэлае парафінавае мора. Алена пачала кавалачкамі адкалупваць гэты парафін, з-за гэтага полымя трапяталі і цені на сьценах, то рабіліся вялізныя, то мёншалі, то варушыліся, нібы вялі нейкую гульню. -А я папросту баюся, — голас Алены дрыжаў. Што з астатнімі, што будзе з намі? Пятру раптам зрабілася зусім кепска. He хапала паветру, як быццам нехта пераціскаў горла, потым закружылася галава і затахкала сэрца. Кожны ўдар аддаваўся працяглым і тупым болем у грудзях. Ён папрасіў прабачэньня, падняўся, асьцярожна, каб не пахіснуцца, выйшаў у сень, імгненьне памарудзіў, зьбіраючы сілы, рвануў дзьверы і ледзь ня ўпаў на бятонныя прыступкі, што яшчэ захоўвалі дзённую цеплыню. Ужо пахаладала. Травеньскія ночы ўвогуле рэдка бываюць цёплыя, але гэтым разам прахалода была прыемная. У недалёкіх прысадах заліваліся салаўі, пошчак лунаў над вёскай, над роснымі паплавамі. Гэта быў адзіны звук, што парушаў цішыню, бо ад вёскі не даносілася ні гуку: нідзе сонна не дыхала карова, не шамацелі ў сене мышы, не бразгаў ланцугом сабака. Толькі салаўі, толькі шалёны пошчак, і ад гэтая апантанасыді ў начной пустэчы рабілася жудасна. У Пятра ўжо аднойчы былі падобныя адчуваньні, тады іх групу тэарэтыкаў павялі ў ядзерны цэнтар, агітавалі займацца ядзернымі праблемамі. Ім далі цэдлікі, па якіх яны маглі хадзіць паўсюль. яны тыдзеньбадзяліся па вялізнай будыніне.сустракаліся і зноў разыходзіліся, задавалі пытаньні, часам недарэчныя і бязглуздыя, супрацоўнікам Гэты экскурс скончыўся нічым. ніхто зь іх не згадзіўся на заманлівыя прапановы, усе палічылі за лепшае не будзіць ніякага джына і ляпей сядзець на нішчымным інжынерскім акладзе Але вось зараз Пятро прыгадаў адчуваньні, што былі тады ў прасторных, белых залях: чыстае, прахалоднае. але нейкае нежывое паветра, замаскіраваныя шкалы лічыльнікаў, мяккі плястык, у якім гасьлі гукі на сьценах і падлозе. На фоне гэтай маўклівасьці былі нейкія аддаленыя шумы, якія гэтаксама, як пошчак. здаваліся іншаземнымі, ненатуральнымі. Аналёгія была поўная, Пятро нават падняў вочы, шукаючы лічнік, які мусіў сьвяціцца ўночы, але потым схамянуўся, адкуль яму тутака быць, зьнясілены адкінуўся, прыхінуўся да бярвеньня сьпіною. Яму не лепшала. Як і раней, кружыла ў галаве, і тахкала ўгрудзях. Пятро ніяк ня мог даць рады, адкуль ўсё ўзялося. Вымершыя вёскі настойліва падказвалі разгадку, але ён ніяк не хацеў пагадзіцца з адказам. На ганак выйшла Алена, убачыла зусім зьнясіленага Пятра, прысела каля яго: «Што я табой?» Пятро маўчаў, толькі асыдярожна ўзяў яе вузенькуюдалоньзтонкімі гнуткімі палыдамі, пачаў ціхенька цалаваць. «Ты паслухай якія шалёныя сёньня салаўі’ Я думала, яны ўжоасталісятолькі ў кнігах!» Алена, пэўна, адчула нешта нядобрае, асьцярожна, як маці дзіця, пацалавала яго ў спацелы ад пакутаў лоб, потым з жаноцкай мудрасьцю, што заўжды ёсьць нават у самай цнатлівай дзяўчыны, паклала ягоную галаву проста сабе на калені і пачала гладзіць. Яна казала штосьці пяшчотнае і бяссэнсоўнае. Пятро і не прабаваў нават лавіць сэнс. ён проста адчуваў яе побач і яму было добра. А Алена нешта казала аб начной цішы прымушала яго ўслухацца, пачуць нейкі далёкі пах язьміну. Колькі ўсё працягвалася. Пятро ня ведаў, у неяйкі момант ён адключыўся ад рэчаіснасьці. убачыў сябе ў нейкім доўгім калідоры. пафарбаваным у белае, з чорнымі цяжкімі дзьвярыма з двух бакоў. I вось ён падыходзіў да гэтых дзьвярэй, зазіраў некуды ў пакой, потым хуценька зачыняў іх і застаўляў на ўсе засаўкі і завалы. Ён ня мог узгадаць, што бачыў за гэтымі дзьвярыма, заставалася толькі пачуцьцё нечага жахлівага, страшэнна жахлівага. Каб адганіць жахі, Пятро рэзка падняўся. на імгненьне спыніўся, адчуваючы, што немогласьць ня зьнікла, проста адступілася, падхапіў Аленку зь бэтону, і яны пайшлі ў хату. У хаце было задушна пасьля вуліцы. Павел з Марынай яшчэнеспалі, ціха ляжалі ў сваіх спальніках — неяк ніхто не пава жыўся пайсьці ў чыстую палову, дзе стаялі ложкі, засланыя стракатымі пасьцілкамі і ўстаўленыя пульхнымі падушкамі. Уварваньне падсьвядома здавалася сьвя тацтвам, ніхто ня мог парушыць пракаветных звычаяў і традыцыяў, і напэўна падсьвядома ўсе чакалі, што вось-вось увойдуць гаспадары, спытаюць: «А што гэта вы тутака разьлегліся7» Пятро прыла дзіўся ў куце. зручней улёгся і паспрабаваў заснуць. але цяжкае і незразумелае пачуцьцё прыгнятала яго, ён доўга варочаўся з боку на бок. Паступова стома ўзяла верх, ён праваліўся ў нейкую бездань. Гэта быў ня сон, але і не ява. Ён зноў ішоў белым калідорам, бліжэй і блгжэй да чорных дзьвярэй. Пятро ведаў. што іх не трэба адчыняць. бо будзе толькі горш. але нейкі д ябал літаральна піхаў пад руку, шаптаў проста на вуха: «Дяьверы на тое і дзьверы. каб адчыніць іх.Ты -ж не баязгун, адчыняй. адчыняй сьмялей завалы!» Ён пераадолеў сябе, увайшоў у першыя дзьверы і трапіў у музей. За вялізнымі шклянымі вітрынамі стаялі засьпіртаваныя чалавечыя фігуры. Пачыналіся яны высокім моцным хлапцом, які трымаў на руках прыгожага дзіцёнка.