У Маскве тады была ладная беларуская культурная калёнія, пераважна з студэнтаў, якія мелі свой беларускі студэнцкі клюб, што ў васобе Равенскага дастаў свайго дабрахвотнага й сталага хормайстра для зьменных складам, але пэрманэнтных студэнцкіх харавых гурткоў. Аднак, хармайстарская дзейнасьць Равенскага гэтаю парою адыходзіць на задні плян перад працаю кампазытара, усё большыя асновы й стымулы да якое дае яму здабываньне музычнае асьветы. Яшчэ больш аднак стымулюе гэтую працу знаёмства й блізкое пасябраваньне з паэтам узвышэнцам Уладзімерам Дубоўкам, сям’я якога апынілася ў Маскве яшчэ ў выніку ..бежанства" часоў I сусьветнае вайны. Вялізарны ідэйны, інтэлектуальны Працяг. Пачатак у №6(36). 1994 72 й творчы ўплыў Дубоўкі бясспрэчны й вызначальны ня толькі для гэтых маскоўскіх год, але й для ўсяго канчальнага сфармаваньня і нацыянальна-ідэйнаг й творчае постаці Міколы Равенскага. што заўсёды пасьля ахвоча й удзячна прызнавалася ім самым Уплыў гэты сьведама кіраваўся ў бок вырабленьня з Равенскага музыкікампазытара, піянера таго беларускага „узвышша, якое пабачаць вякі й нлроды” ў музыцы. ініцыятарам і карыфэем якога ў літаратуры быў Дубоўка. Як такога. першага й адзінага тады патэнцыяльнага ..узвышэнца ў музыцы", заўсёды пратэгаваў Равенскага Дубоўка. Дарэчы. Дубоўку належыць і адзіны дасюль нарыс пра Равенскага „Беларускі кампазытар Мікола Равенскі’’ — надрукаваны ў часапісе ..Узвышша”. N? 3 (9) за 1928 г. (хто цікавіцца — можа знайсьці ў славянскім аддзеле публічнае бібліятэкі Нью-Брку). У першых маскоўскіх гадох Равенскі-іімпазытар асабліва захапляецца багатай і складанай музычнай формай ,,фугі" да 1928 г. ён стварае цэлых 14 сваіх фугаў. Рэтае захапленьне фугаю Дубоўка ў сваім кагадзе ўспомненым нарысе асьвятляе ў пляне блізіні гэтае формы да беларускае нацыянальнае, народнае музыкі, асабліва купальскіх і вясельных песьняў, паклікаючыся. як на адзін з прыкладаў. на вельмі папу> лярную тымі гадамі й запраўды адну з найхарашэйшых нашых песьняў купальскую ,,ОЙ, рана на Пвана". Сярод гэтых фугаў Равенскага першае месца займаюць напісаныя на словы Ул&дзімера Дубоўкі найперш, „О. Веларусь. мая шыпшына" (чатырохгалосная фуга для мяшанага хору). Апрача фугі, вялікую даніну аддае кампазытар і іншым музычным формам, як сюіта. ноктурны, прэлюды, канцэртныя мазуркі й да г. п. Ізноўжа, на словы Дубоўкі — „Такая ноч” ствараецца ім адна з найлепшых ягоных рэчаў наагул ды найбольш улюбёная й самым ім і публікай, найпаўнейшае й найудалейшае выражэньне ўсіх лепшых якасьцяў гэтага нашага кампазытара, ягонае тае ветласьці, мяккасьці, праніклівасьці, задушэўнасьці (яе Равенскі аднавіў і любіў выконваць і на эміграцыі, асабіста вядучы партыю йскрыпкі). Цікава, што ў гэтую пару Равенскі ўпяршыню зварачаецца й да паэзіі Янкі Купалы. У „Зборніку песьняў з нотамі” 1922 г. маем аж 4 кампазыцыі Равенскага на словы Якуба Коласа — больш ^нат.^як на словы выяўна ўлюбёнае Канстанцыі Буйлы („Край наш бедны”. ..Вясна”, „Зіма”, ,,Ой ты, вецер неспакойны"), тымчасам як на словы Янкі Кушілы аніводнае (толькі Купалавы словы заміж арыгінальных узятыя да гарманізацыі народнае песьні „Гэй, паехаў сын Даніла”). Цяпер-жа Равенскі кладзе на музыку найперш Купалаў і. сказаць-бы, адзін з найбольш купалаўскіх — верш „У вырай" (,,Гэй, вольныя птахі”). Рука Дубоўкі як найлепш вычуваецца ў выбары якраз гэтага вершу зь ягонымі заклікамі да ..пятомкаў Кры* вічоў” эьведаваць сьветы арліным узмяхам”. ..выляцець к славе з пагібельнай плесьні і песьняў агністай дзівіці народы”клічамі „да неба’’ да таго-ж „узвышша” ў выяўным прадухаплеяьні гэтае ідэі Дубоўкі й цэлага ўзвышэнскага руху. Гэтаю-ж парою, ня толькі пад упльь вам, але й пры вызначальнай кіраўні* чай дапамозе Дубоўкі Равенскі звара* чаецца й да музычнае крытыкі. У 1928 г. у часапісс ..Узвышша” зья\ляюцца два ягоныя грунтоўныя крытычныя артыкулы — „Гарманізаваньне беларускае народнае песьні маскоўскімі кампазытарамі” (№ 4 (10). пад артыкулам дата 7 ліпеня 1928 г.) ды „Пра зборнік песьняў, які выдрукава* ны на Беларусі для дзяцей дашкольнага ўзросту (№ С( 12), дата 15 верасьня 1928 г абодвы артыкулы можна бачыць у тым-жа славянскім аддзсле публічнае бібліятэкі НьюЁрк). Артыкулы былі апрацаваныя й нат перапісаныя самым Дубоўка%' (рукапісы праходзілі й праз мае рук; пры трыманьні карэкты часапісч „Узвышша”). Кажны, хто бліжэй знаў Равенскага, ведае, як лёгка мог ён разьвіваць свае ідэі ў жывой асабістай гутарцы і як блізу беспарадным аказваўся пры выкладаньні д\ мак на пісьме, так што напісанае ім заўсёды трэ было некаму апрацоўваць. У вабодвых артыкулах строі а ўзвышэнскаг гледзішча вымаганьня вьгсокае й нацыянальнас мастацкае культуры й асуджаньня ўсякае ..халтуры" й чужэкскага ганоданьня. Улетку 1927 г. студэнтьг тагачаснага 3-га курсу менскага Беларускага Пэдагагічнага Тэхнікум^ ймя УсеваЖ'да ігнатоўскага мелі паводля навучальнага пляну экскурсію ў Маскву. Да студэнтаў гэтых належалі. апрача мяне. трьі маладьія ўзвышэнскія паэты — Пятро Глебка, Максім Лужанік і Сяргей Дарожны (апошні ужо нябожчык загінуў на сталікекай катарзе, а мо йшчэ ў турме ў 1938 г » Зразумела. што мы пастараліея vn ваць часу ад агульнае ак. куреп дл« свае прыватнае нанедзтаў н.ннс д Л I 1' Н 1 к . . . суўзвышэнца, так дарагога ўсім нам, а паэтамі й проста насьледаванага Уладзімера Дубоўкі. Да Дубоўкі зайшоўся яшчэ й Клемусь Якаўчык, адзін зь ягоных сябраў у Маскве. таксама блізкі да „Узвышша" (некаторьія ягоныя крытьічныя артыкулы друкаваліся ў часапіее „Узвышша" пад псэўданімам К. Кундзіш). Неўзабаве нехта з двух іх падаў думку наведаць трэйцяга суродзіча ў Маскве — Міколу Равенскага. і мы ўсе падаліся на Малую Нікіцкую вуліцу, дзе ў будынку прадстаўніцтва ВССР у сутарэньні меў тадьі кут гэты дзяржаўны стыпэндыят БССР. У Менску мне толькі даводзілася назіраць Равенскага або з публікі, або з радоў ягонага хору, куды мяне ставілі, як хлапчука-дэкляматара для выступленьняў паміж нумарамі хору (гэтак-жа назіраў я й Тэраўскага), і толькі тут, у Маскве. я ўпяршыню спаткаўся зь ім прыватна, у кампаніі. За гады. што я ня бачыў яго, ён ані не зьмяніўся быў такі самы сухенькі. рухава-жвавы. ветлы й сьціплы. як і той ягоны куток у сутарэньні прадстаўніцтва з вокнамі на роўні зямлі (зрэшты. ува ўсім гэтым. здаецца. і застаўся ён нязьменным праз усё сваё наступноо жыцьцёі Зараз-жа замятусіўся госьці, дарагія госьці. а частаваць і няма чым адзін акраец хлеба, а ў Маскве ўжо сыботні вечар. і нідзе нічога ня знойдзейі . . . Акраец хлеба на стале дзяржаўнага стыпэндыята, закватэраванага ў дзяржаўным прадстаўніцтве, навёў камусь з нас на дум і на вусны першыя радкі тады яшчэ так сьвежа-сэнсацьійных, незадоўга перад тьім толькі апублікаваных „Лістоў да сабакі'' нашага-ж узвышэнца Язэпа Пушчы: Жыву цяпер я ў шумнай сталіцы Далёка ад цябе. мой дружа. Ляжьіць акраец хлеба на стальніцы. А на вакне ў збанку юнацтва ружа. Але-ж, усё тут бьіло як у сук і шум сталіцы, і акраец. зусім ужо pa- алыіы. а ня толькі паэтычна-ўмоўны, ды ня менш-жа сымбалічны. a заміж такое-ж „юнацтва ружьі" — цэлы запраўдны букет юнацтва, у шчасьлівай эры якога былі тады йшчэ ўсе мы, нат старэйшьія. із самым гаспадаром улучна такім роўнаюнацкім, як і роўна-стальім праз усё сваё жыцьцё Ды ці-ж ня так сказпў бьіў пра сябе й той-жа Дубоўка: У васнове я ўсё той-жа самы. Калі хочаце — юнацтвам хворы . . . Праўда, сказана гэта бьіло яшчэ не тады, пару год па тым; тады й не магло нат сказацца — хворым хоць чым, хай і юнацтвам, ня чуўся ніхто з нас . . . Дык і той акраец, сьімбалічны для долі ўсіх „дзяржаўных стыпэндьіятаў”, як Пушча ці Равенскі, дьій наагул усіх дзяржаўньіх і недзяржаўных гарунятаў Беларусі, ня мог уразіць нікога. Тьім больш, што прадугледзівы Якаўчьік падарозе зазірнуў у незачыненую яшчэ краму, і цэлы „бусел", або ,,гусак”, белага сталовага віна спавітым дзіцяткам на руках Сяргея Дарожнага (не асабліва шчасьлівага гэтым, пакуль даводзілася ціскацца па маскоўскіх трамваях) прыбыў з намі й заняў сваё месца на стале, на пасаром і стушаваньне таму ганебнаму сымбалю. Зь лёгкім віном пайшла пералівацца й лёгкая гаворка з жартамі. анэкдотамі, а між іх і вершамі, нямінучьімі ў гэткай кампаніі, — гаворка. што мела ў нашым асяродзьдзі сталы назоў „Інтэрмэдыі”. Гэта быў, фактычна, працяг таго, што пачалося яшчэ перад тым у Дубоўкі. Там, на нашую просьбу пачытаць што-небудзь із свайго новага, Дубоўка пазнаёміў нас з урыўкам паэмы, над якой пачынаў тады працаваць і якая за два гады была надрукаваная пад загалоўкам „I пурпуровых ветравяў узьвівы” (ка- лі хто ня чьітаў гэтага твору. які й дасюль заастаецца найбольшым і недаравальным грэхам паэты ў ваччу бальшавікоў. можа знайсьці яго ў часапісе „Узвышша”. № 2 за 1929 г.. у тэй-жа публічнай бібліятэцьі НыоКрку). Тады яшчэ гэроі паэмы Лірык і Матэматык насілі больш празрілстыя ялсгарычныя імёны ГТпчуцьця й Развагі. Тут-жа. бяз усякай відавочнай тады сувязі, але ў нейкае, тады ўжо вьіразна вычутае падмацаваньне ўражаньня, Якаўчык прачытаў з томіка Эдгара По (edgar АІЛ.АХ рое>. што аказаўся між іншьіх кніжок і папераў на заваленым імі стале Дубоўкі, ведамы верш „Воран” (The Haven). Прачытаны Якаўчыкам у ангельскім арыгінале, верш гэты нек ашаламаніў нас. I я. дый мае менскія сяб ры, уі.яршыні ў жыцьці чулі жывую ангельскую мову, дарма. што ня з вуснаў жывога, запраўднага Ангельца ці Амэрьіканца (Якаўчьік, як і Дубоўка, вывучылі ангельскую мову ў Вышэйшым Літаратурна Мастацкім Інстытуце Валерыя Брусава. які абодва скончылі. і вельмі захапляліся паэзіяй у гэтай мове). Мне тады. і ў думох не магло прымсьціцца, як жьіцьцёваю наканавана бьіло гэтай мове стацца для мяне калісь . . . Калі яна адразу й выдалася нейкай асабліва зразумелаю. дык гэта. пэўна-ж, таму, што добра знаёмым быў — з расейскага перакладу Брусава — самьі той верш По (пасьля, як практьічна давялося сутыкнуцца з ангельскай мовай, асабліва жывой, доўга ня бьіла яна гэтак лёгкаю да разуменьня, як здалося тады). Ды найбольш уражалі новыя, ніколі ня чутыя, гучэньні, нейкія быццам-бы церпкія, калі-б можна было браць іх на смак. Аса- бліва гэтае, паўтаранае рэфрэнам слова "ііечопікіге" ну зусім-жа краканыіе таго Ворана, што толькі яго й ведаў (тады я ня мог яшчэ ведаць. што ў жьівой штодзённай мове яно зусім ня ўжываецца. а ў мове паэтычнай ці не ў вадным толькі гэтым вершы ўсяго). Хтось з нас, здаецца, Лужанін, тут-жа зазначыў, што ў расейскім перакладзе „ннкогДа" — гучыць яно ўжо слабей, а ў перакладзе ў нашую мову гучэньне гэтае было-б зусім не да кантэксту — заміж краканьня ворана — нейкі перазвон званоў: „ніколі", ці, каб зусім дакладна — „ніколі больш" . . . На гэта Дубоўка заўвеціў, што звон гэты можна было-б падаць тут як хаўтурньі, і так ён хоць нек заступаў-бы тое злавеснае краканьне. I ён прыгадаў Купалаў верш ,,3ваны", прарэцьітаваўшы яго із „Спадчыньі", што таксама бадзялася на тым-жа стале: