Полацак №7-8, 1994

Полацак №7-8, 1994

29.7 МБ
Артыкул А. Будзейкі дапоўнены карыкатурамі і партрэтам К. Мерляка на ўвесь рост, які хтосьці абвёў ў рамачку.
Здавалася-б артыкула А. Будзейкі зусім дастаткова, каб у чытача «Голаса Радзімы» стварылася поўнае ўражаньне, што К. Мерляк—гэта здраднік, зацяты вораг беларускага народу. Аднак рэдакцыя пайшла далей, змясьціўшы ў кастрычніку таго-ж года (№86) падрабязныя ўспаміны Часлава Трухана ў Наваградчыны, які ў часы нямецкай акупацыі зьяўляўся асабістым шафёрам К. Мерляка Зразумела, што пра яго можна было тады пісаць ва ўспамінах. Толькі адмоўнае. Ва ўспамінах ягохапілаб для вынясеньня сьмяротнага прысуду К. Мерляку. А калі-б каму-небудзь з судовых работнікаў падалося, што кампрамісу малавата, яго няцяжка было-б дапоўніць за коштартыкула «Пігмей ставіць на шалёных» (падпісаны крыптанімам В.В.) той-жа самай газеты за сьнежань 1964 г., №69
I вось сёньня чалавек, пра якога так шмат жахлівага напісана, не ўпершыню наведвае Бацькаўшчыну. Відаць, не ў разьліку на літасьць землякоў, а таму, што не бачыць за сабой віны. Гэта так засьведчана ў кнізе: «£н (г.зн. К. Мерляк—Л.Л.) ніколі беспасрэдна ня браў удзелу ў ніякіх акцыях і экспэдыцыях. К. Мерляк, на працягу свайго жыцьця, ніколі невыстраліў убок чалавека. Усякія абвінавачваньні, прыпісаныя Мерляку, выдуманыя пасьля вайны дзеля яго дзейнасьці за вызваленьне Беларусі з-пад
расейска-камуністычнага панаваньня» (с. 423).
Такія супярэчлівыя даныя маем мы пра аўтара кнігі. 1 добра, што зараз не існуе патрэбы разбірацца, на чыім баку праўда. Нам сёньня не да гэтага. Калі чалавек шчыра, самааддана працуе на беларускую справу, жадае Бацькаўшчыне поўнага дзяржаўнага суверэнітэту, ня варта тады корпацца ў яго мінулым. Што К. Мерляк жыве такімі ідэаламі, сьведчыць і яго кніга, якая зьяўляецца дарагім падарункам для ўсіх тых, хто цікавіцца, хоча ведаць праўду пра беларускую эміграцыю. Плянуецца сёлета перавыдаць кнігу К. Мерляка ў беларускім выдавецтве таварыства «Хата».
3 ЭМІІрЗНЦКІХ 8'ДЛНВ‘ЯУ
Спроба заманіць Мерляка на «Радзіму»
Кастусь Мерляк
3 кнігі «Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі»
Для абмену прэсы й к'ніжак з БССР і Полылчы быў улажаны адмысловы пункт, з незалежным й асобным адрасам ад беларускіх арганізацыяў у Нью Ёрку. У канцы 1958 году гэтую ўстанову пад кіраўніцтвам сп. А.Шукелойца ўлякавалі ў магазыне В. Яшчука пры 10-й вуліцы ў Нью Ёрку. Адрас пункту быў пададзены да ведама ў беларускай прэсе.
У студзені 1959 году ў магазын Яшчука прыйшоў чалавек й зацікавіўся беларускімі кніжкамі, распытваючы пра іх. Сп.Яшчук сказаў, што ён ня ў стане даць інфармацыяў, але можа пазнаёміць з чалавекам,які займаецца абменам беларускіх публікацыяў. На просьбу зацікаўленага Яшчук даў яму нумар тэлефону А.Шукелойца. А.Шукелойц хутка спаткаўся з гэтым чалавекам, які прадставіўся Сашай. Саша аказаўся гутарлівым чалавекам (размаўляў парасейску). Ён выявіў зацікаўленьне ў гісторыі Беларусі і сказаў, штохацеўбы пазнаёміцца з кім-небудзь зь беларускім гісторыкаў ды, каогул, зь дзейнымі беларусамі. 3 кароткай гутаркі Шукелойц ня змог зразумець, куды Саша загінае й заклясыфікаваў яго «як падазорнага».
На наступнае спатканьне з Сашай Шукелойц запрасіў Кастуся Мерляка, каб той быў зь ім у таварыстве падчас сустрэчы. Яна адбылася26 студзеня 1959 году ў магазіне пры Юй вуліцы ў Нью Ёрку. А.Шукелойц прадставіў Кастуся, зазначыўшы, што ён хаця і не гісторык, але абазнаны зь беларускай эміграцыяй і зьяўляецца старшынёй мясцовае беларускае арганізацыі. Саша зараз-жа прадставіўся, як Аляксандр Раманавіч Сітнікаў, другі сакратар місыі БССР пры Аб’еднаных Нацыях у Нью Ёрку. Ветлівая, дыпляматычная гутарка на розныя сучасныя й агульныя тэмы ды падзеі ў сьвеце трывала больш за гадзіну. Пры разьвітаньні Кастусь даў Сашы свой нумар тэлефону з працы, і той паабяцаў яму пазваніць, каб спаткацца й выпіць па чарцы.
Прайшло каля трох месяцаў, а тэлефону ад Сашы Кастусь не дачакаўся. А.Шукелойцтаксама ў гэтым часе ніякага кантакту зь ім ня меў ды наогул больш зь ім ніколі не спатыкаўся.
Кастусь не дзівіўся, чаму Саша ня звоніць, бо падобны выпадак здараўся ня першы раз. Шмат разоў Кастусь да-
ваў свой тэлефон з працы працаўніком Беларускае савецкае місыі. (Калі савецкая місія атрымоўвала тавары, асабліва водку, прывезеныя параплавамі Голанд—Амэрыка Лайн, Кастуся заўсёды клікалі выконваць функцыю перакладчыка. Бязумоўна, пры гэтай нагодзе з працаўнікамі беларускай місіі заводзілася гутарка й, урэшце, паступалі прапановы, каб дзе-небудзь спаткацца пасьля службы. На жаль, ніколі ніводнае спатканьне так і не адбылося. Паступова Кастусь прыйшоў да высновы, што працаўнікі місыі, зрабіўшы праверку, хто такі ёсьцьМерляк, даносілі інфармацыю агентам МВД, a тыя не дазвалялі ніякія спатканьні.
У «Нью Ёрк Таймс» з 11 верасьня 1959 году Кастусь прачытаў, што Робэрт Довнінг, прэзыдэнт гарадзкоефінансавае карпарацыі запрасіў на 12 верасьня прафэсара Орвіда, дырэктара Вялікага тэатру СССР, разам з балетам у складзе 130 асобаў, наведаць «гняздо капіталістычных акулаў» (Ньюёркскую біржу), a пасьля разам адабедаць. Кастусь, працуючы недалёка ад Вол Стрыт, выкарыстаў нагоду, каб пабачыць балярынаў з Вялікага тэатру СССР. Нечакана пры ўваходзе ў Нью Ёрк Сток Эксчэндж, у тэатральным натоўпе заўважыў Аляксандра Раманавіча Сітнікава. Саша папрасіў прабачэньня, што з недахопу часу ня мог пазваніць, ды запрапанаваў спаткацца ў кнігарне «4 Кантынэнт», дзе прадаваліся савецкія газэты й кнігі. Кастусь падумаў, што яму выглядае нязручным спатыкацца з афіцыйнай асобай з Савецкага Саюзу, прычым нямалай рангі. Гэтагаж дня ён павядоміў сваіх пры яцеляў у Вашынгтоне аб спатканьні.
Першае спатканьне прайшло ў гутар-
цы, якая ў асноўным зводзілася да пазнаньня адзін аднаго. Аляксандр сказаў, што яму 32 гады, што ён жанаты й мае двое дзяцей школьнага ўзросту. Яго праўдзівае прозьвішча Сітнік. Яго бацькі былі беларусамі, якія загінулі падчас вайны. Ён і яго брат былі забраныя савецкай уладай у глыбРасеі ўсірацінец. Там ён гадаваўся й атрымаў пачатковую асьвету, a дзеля гэтага не гаворыць пабеларуску. Цяпер працуе ў місыі й піша працу на тэму «Беларусь на міжнароднай арэне».
Кастусь, каб не заставацца ў даўгу, расказаў пра сябе. Гэта была раней прыгатаваная аўтабіяграфія, аб тым, што яго бацька па прафэсыі настаўнік і царскі афіціэр, што беларускае мовы ён навучыўся ў школах беларускіх арганізацяў, якіх былонекалькі ўАргентыне. Тамжа ён ажаніўся й выехаў у Амэрыку для лепшага жыцьця. На адыходзе Аляксандр сказаў Кастусю, каб той ніколі не званіў яму й папярэдзіў, што толькі ён будзе паведамляць аб наступных спатканьнях.
Наступная сустрэча, як і ўсе іншыя, адбываліся ў новым месцы. Пераважна, гэта былі піўнушкі або рэстараны. Аляксандр расказваў пра зьмены ўБеларусі, казаў, што цяперака жыцьцё палепшы^ лася. Ён радзіў Кастусю ды іншым беларусам паехаць на «радзіму» й навочна пераканацца ў гэтым. Кастусь гаварыў, што гэта немагчыма пры сучаснай палітыцы Масквы, русыфікацыі народу, запачаткаванай Сталіным, якаяправодзіцца далей.яшчэз большай жорсткасьцю. Аляксандр пазьбягаў камэнтарыяў пра палітыку Сталіна, але сучасную палітыку моцна апраўдываў.
Кастусь спаткаўся з двума прыя-
целямі з Вашынгтона. Разам прааналізавалі асобу «Сашы», узяўшы пад увагу дакумэнты й інфармацыю пра яго самога й ягонага брата Васіля Сітнікава, які зьяўляўся палкоўнікам МВД і знаходзіўся ў Вене, у якасьці шэфа англаамэрыканскай разьведачнай групы. Яны прыйшлі да выснову, што Саша, зьяўляецца агентам МВД і мае на мэце нагаварыць Кастуся або каго другога вярнуцца на Радзіму.
На працягу некалькі спатканьняў павольна й дэлікатна праводзілася гутарка, з аднаго боку пра жыцьцё і палітыку ў Беларусі зпазытыўнымі перакананьнямі, каб заахвоціць на радзіму, а з другога Кастусь гаварыў тое самае пра Амэрыку, заахвочваючы Аляксандра застацца ў Амэрыцы.
У часе спатканьняў Саша, пры частай падліўцы ў чарку, раскрываў душу, расказваў пра сваё жыцьцё. Выглядала, што ён на ўсё згаджаўся, некалькі разоў казаў, што аб «гэтым» падумае. Характэрным аказаўся той факт, што пры наступным спатканьні Саша аказваўся абсалютна другім чалавекам, пачынаў тую самую гутарку, якая зводзілася да ўжо знаёмага выніку. У часе гэтых спатканьняў выявілася, што Саша перад прыездам у Амэрыку пабываў у Наваградку, у месцы, адкуль паходзіў Кастусь, што ён чытае ўсю беларускую прэсу, што «Бацькаўшчына» яму не падабаецца, a «Беларус», разам з «Беларускім Голасам» наадварот. Ён сказаў, што ведае Кастусёвую праўдзівую біяграфію й нават тое, што той ёсьць сябрам Ураду БНР на чужыне.
Кастусь і яго прыяцелі прыйшлі да перакананьня, што гэтыя спатканьні
трэба закончыць. Апошняя сустрэча -Кастуся з Аляксандрам Раманавічам Сітнікавым адбылася ў восені 1960 гоДУ, на якой той распачаў знаёмую гаворку. Кастусьягопрыпыніў і сказаў, што ніколі не задумоваўся над паваротам на Радзіму, але гэта можа здарыцца толькі ў выпадку, калі Хрушчоў прыедзе ў Амэрыку й застанецца тут да яго павароту як гарантыя, каб не сталася тоесамаешто ізБэрыяй. «Але ты, Саша, на гэта не зьвяртай увагі, заставайся тут», — сказаў Кастусь ды зноў паўтарыў яму ўсе пэрспэктывы й гарантыі, на што той можа спадзявацца ў будучыні. Аляксандр паважна паглядзеў на Кастуся й сказаў, што ён над гэтым яшчэ раз падумае й пазвоніць, але Кастусь так больш званка адСашы ніколі не атрымаў.
Дзесьці ўпачаткусакавіка 1961 году прайшоў на працу да Кастуся агент ФБІ і запрасі ў яго на асабістую гутарку. Агнет ФБІ паведаміў, што Аляксандр Раманавіч Сітнікаў вярнуўся назаўсёды ў Савецкі Саюз па заканчэньні 3-х гадовага турнэ за мяжою. Наступна выня ў фатаграфію му жчыны, прапануючы яе добра праглядзець, бо: «Гэты чалавек, паводля інфармацыі, сочыць за Вамі. Мы ў гэтым выпадку нічога зрабіць ня можам, але рэкамэндуем быць пільным». Тут ён даў Кастусю інструкцыі як захоўвацца, каб яго здэмаскаваць, падаў нумар тэлефону, па якім трэба было званіць у выпадку патрэбы.
Аднак Кастусь ніколі не заўважыў, каб за ім хто-небудзь сачыў.
Лірнік краіны ветлай
Антон Адамовіч
•' Маскве Равенскі пражьіў каля гямёх год. здабываючы закончаную музычную асьвету ў музычным тэхнікуме пры кансэрваторыі (да 1927 г.) і на кампазытарскім аддзеле самой кансэрваторыі (па 1930 год; датуль музычная асьвета ягоная абмежвалася рэгэнцкімі курсамі, пройдзенымі ў 1913-15 г.г. у Маскве й Пецярбургу). Гады гэтыя былі якраз найбольйц ^а-> брабьітньімі й свабоднымі ў цэлай савецкай гісторыі. пазначанымі г. зв НЭП’ам -уведзенай Ленінам ..новай эканамічнай палітыкай", якая хоць і пачала ліквідавацца Сталінам ад 1928 г.. але да 1930 г. ліквідацыя гэтая абывалася яшчэ бяз мэтадаў масавага паліцыйнага тэрору й рэпрэсіяў. Пасьля Равенскі любіў успамінаць тыя гады як ледзь не „залатую пару” свайго жыцьця й творства