Полацак №7-8, 1994

Полацак №7-8, 1994

29.7 МБ
Пацьверджу гэта адным зь месцаў зь яго «Лёнданскай лекцыі», што была прачытана ў жніўні 1947 г. Прадракаючы непазбежнасьць развалу Савецкай тыраніі.ён вы казваў упэўненасьць, што *на руінах яе
паўстане да жыцьця новы шэраг вольных народаў, якіх прыгнечана дарэшты прыродна-арганічнае разьвіцьцё Сярод іх паўстае і Народ БеларускН.
Тады ў гэтым агульнасусьветным гаспадарчым і культурным жыцьці Беларускі Народ, як адно з сьветавых зьвеньняў зойме належнае яму месца, а прыйшоўшыя да дзяржаўнага кіраўніцтва людзі, бязмежна любячыя свой краіі і народ, «як самых сябе* —дадуць нармальны ход разьвіцьцю прадуктыўных / культурных сілаўМаладой Беларусі».
Як вынікае, прадбачаньнестаршыні Рады БНР пакуль што ня спраўдзілася толькі адносна дзяржаўнага кіраўніцтва Беларусі. Але думаецца, надыйдзе час і яно сгане ва ўсіх адносінах беларускім ня будзе пужаць нас далучэньнем да якой-небудзьсуседняй краіны, дзяржаўным беларуска рускім ці яшчэ якім-небудзь іншым двухмоўем.
Мікола Абрамчык —гэта найперш чалавек. а затым ужо дзяржаўны дзеяч, таму і яму ня грэх памыліцца, прыняць няправільнае рашэньне, асабліва калі сюды ўмяшаюцца трэція асобы Ад такой чалавечай слабасьці не застрахаваны і цяперашні старшыня Рады БНР Язэп Сажыч. Таму нормай беларускага жыцыдя павінна быць: больш павагі і спагады адзін да аднаго.
Зь цікавасьцю чытаюцца і маюць неацэннуюнавуковую і практычнуюкаштоўнасьць старонкі кнігі, прысьвечаныя рэлігійнаму жыцьцю беларускай дыяспары. А такіх старонак нямала, бо было што сказаць тут аўтару. Азнаёміўшыся зь імі, яшчэ больш пераконваешся ў тым, якую бяду нам нясуць і на Бацькаўшчыне.і ў эміграцыі шматканфэсыйнасьць, адарванасьць высокага духавенства ад нацыянальных патрэбаў беларускага народу, залежнасьць яго ў пы-
таньнях веры ад кагосьці іншага, але толькі не ад сябе Даволі частыя канфлікты ў рэлігійным жыцьці беларускай эміграцыі Кастусь Мярляк найчасьцей тлумачыць учынкамі саміх праваслаўных сьвятароў, прыводзіць пераканаўчыя факты іх несумленнага стаўленьня да сваіх пастырскіх абавязкаў. Такога фактару ва ўзьнікненьні канфліктных сытуацыяў ніяк нельга адмаўляць, але, мне думаецца асноўную прычыну іх трэба шукаць усё-ж у больш глыбокіх пластах, не выключаючы і ўплыву пэўных зьнешніх сілаў.
Я зусім невыпадкова завастраю ўвагу на наяўнасьці шматлікіх старонак у кнізе К. Мерляка аб канфліктных сітуацыях у асяродзьдзі беларускае дыяспары, бо яны ,на вялікі жаль, маюць месца і па сёньня, што не на карысьць нашай нацыянальнай ідэі. Кожнага сумленнага беларуса ня можа не турбаваць, што апошнім часам у вельмі цяжкае становішча трапіў часопіс «Полацак», які ў аднолькавай ступені цікава чы таць і беларусу-эмігранту, і таму, хто жыве на Бацькаўшчыне. (Праўда, пасьля вывядзеньня М.Белямука з складу рэдакцыі, сытуацыя палепшылася).
Беларусь прыступіла да свайго чарговага, і па ўісм відаць не апошняга, нацыя нальна-культурнага Адраджэньня. Калі народ заняты вырашэньнем такой важнай лёсавызначальнай праблемы, усе непаразуменьні паміж людзьмі мусяць адыйсьці на другі плян Цяпер ня час для разборкі. Нельга дапусьціцьтой разьяднанасьці. якая з дапамогай чужых рук ледзь не да самага падмурку разьела беларускі этнас у 30 я гады, пасеяла разлад паміж дзецьмі адной і той-жа маткі — запатрабавала шматчалавечых жыцыіяў, пасьля чаго ледзь не зьнікла ўсякая надзея на самабытнае разьвіцьцёнацыі. Што бмы ні пісалі ці гаварылі
пра сваё далёкае і блізкае мінулае, у ім трэба настойліва шукаць і выпукляць тое, што нас лучыць, кансалідуе, а не разьядноўвае.
Знаёмячыся з кнігай К Мерляка, я стала ўзважваў, ці усё ў ёй прымальна для нашых людзей, выхаваных у духу савецкага патрыятызму? He, не ўсё. Найбольш нязгоды, напэўна, выкліча інтэрпрэтацыя ім паасобных зьяваў другой сусьветнай вайны. На ст. 7 кнігі чытаем: «Пасьля году нямецкай акупацыі паявіліся ў навакольных лясох партызаны. Ў сапраўднасьці гэта былі спачатку малыя групы бандытаў — грабежнікаў, арганізаваныя астаткамі Савецкай арміі, якія непасьпелі ўцячы перад наступам немцаў. Гэтыя банды пад імем «партызанаў» ніякай акцыі супраць немцаў не праводзілі, а толькі займаліся рабаваньнем і тэрорам мясцовага насельніцтва»
Няцяжка зразумець, якую негатыўную рэакцыю выклічуць вышэй прыведзеныя словы ў былых партызанаў ці тых, хто ведае партызанскую вайну ў Беларусі з айчыннай гістарычнай, публіцыстычнай, мастацкай літаратуры. Але для напісаньня такога, былі ў К. Мерляка прычыны, прыйчым мо хутчэй не так палітычнага колькі бытавога, сямейнага характару. ПасЛухаем самога аўтара: у адну з восеньскіх ночаў 1942 году партызаны пабілі Кастусёву «матку затое, што яна бараніла сваю неабходную вопратку». Блізка таго часу яны «зрабавалі / спалілі гаспадаркусям’і Сымона Сосіка», за сына якога ў 1943 г. выйдзе замуж сястра Кастуся. Як бачым, падставаў для крыўды хоць адбаўляй. А каб не было? Магчыма, тады зусім па-іншаму складаўсяб лёс К. Мерляка. На ўсіх нас уплывае пэўны зьбег абставін і вымушае часта дзейнічаць у адпаведнасьці толькі зь імі. I вельмі шкада, што пасьляваенная савецкая
Феміда зусім не лічылася з такімі фактарамі і ва ўсіх выпадках віну бачыла толькі ў дзеяньнях і ўчынках самога ча-лавека, які нібыта знаходзўся ў вакуме і рабіў усё, толькі кіруючыся ўласнымі ін-тарэсамі, асабістай выгодай.
Хутчэй за ўсё большасьць чытачоў метраполіі не падзеліць станоўчай адзнакі К. Мерляка той акцыі, якую арганізавала пад яго кіраўніцтвам Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне ў сувязі з прыездам у ЗША у 1960 г. разам зь першым сакратаром ЦК КПСС М. Хрушчовым беларускага лідэра Кірылы Мазурава. Беларусы, што ўдзельнічалі ў дэманстрацыі.прыйшлідабудынка савецкай місіі ў ЗША з плякатамі ў ангельскай мове (яе мог і не разумець К. Мазураў—Л.Л.), з такімі надпісамі: «Кат Беларусі, ты нас не пахаваеш», «Суіснаваньне з савецкімі злачынцамі—ніколі». Я не палітык і вельмі павярхоўна (толькі па публікацыях) ведаю жыцьцё беларускай эміграцыі. Але думаю, што і ў тых умовах усё-ж куды лепш было-б паспрабаваць сустрэцца яе прадстаўнікам з К. Мазуравым і выказаць сваю заклапочанасыдь пра трагічны лёс беларускай нацыі, крыўду за варожае стаўленьне савецкай улады да эмігрантаў. 3 душы К. Мазурава не ўсё выветрылася з нацыянальна-беларускага. Сёетое ячшэ тлела. Нагадаю, што ў час чэрвеньскага 1953 г. ён найбольш актыўна выступаў за замену рускага па паходжаньню першага сакратара ЦК КПБ Мікалая Патолічава беларусам Міхаілам Зімяніным, якога з гэтай мэтай адкамандзіравалі з Масквы ў Менск. А былі-ж на пленуме высока партыйнага рангу беларусы, што не падтрымалі такой замены.
Асабіста я не падзяляю і разборку К. Мерляка зьбеларускім вучоным,доктарам гістарычных навук, ужо нябожчыкам Ва-
сілём Раманоўскім найперш вядомым па кнізе «Саўдзельнікі ў злачынствах» (1964) Яго лёс таксама пакручасты. Зь лёгкай рукі аднаго з калег В.Раманоўскага хадзілі чуткі пра яго службу на нямецкіх акупантаў у першы пэрыяд вайны. Ня раз такія плёткі зьяўляліся самай сур’ёзнай перашкодай на шляху да абароны доктарскай дысэртацыі. Гэтая мара зьдзейсьнілася зь вялікім спазьненьнем і каштавала дысэртанту вялікага здароўя. Я не чытаў ніякіх архіўных матэрыялаў адносна мінулага В.Раманоўскага і не маю ў гэтым патрэбы. Але цьвёрда ўпэўнены, калі яго тэма навуковых дасьледаваньняў датычыла праблемы нямецкай акупацыі і трэба было па выніках іх выступіць з публікацяй, яна не магла стаць іншай, якой атрымалася на самай справе. Усе мы працавалі ў жорскіх ідэялягічных рамках, па-за межы якіх у кроку нельга было ступіць. Таму сёньня нам трэба з алімпійскім спакоем чытаць усё тое, што напісана на Бацькаўшчыне і ў эміграцыі. Толькі так мы і нашыя дзеці паразумеемся, пакончым з тым, што сее варожасьць у асяродзьдзі беларускага народу. Гэта-ж зусім нерэальна, каб па самых важных пытаньнях айчыннай гісторыі, у тым ліку па пэрыядзе другой сусьветнай вайны нямецкайакупацыі, пісалі аднолькава людзі, што знаходзіліся ў той час па розных баках барыкадаў.
Чытачу, напэўна, будзе вельмі імпанаваць адкрытасьць К. Мерляка ў асьвятленьні свайго жыцьця. У кожнага з нас ёсьць тайны і асабліва ў людзей складанага лёсу, у тых, хто перажыў такую заблытаную, ня простую у многіх адносінах нямецкую акупацыю, зьвязаў сваё жыцьцё з эміграцыяй. У свай кнізе К. Мерляк шмат чаго адкрыў патаемнага з асабіста перажытага, не ўтаіў і тыя захады, што рабіліся савецкімі спэ-
цыяльнымі службамі з мэтай заманіць яго вярнуцца на Радзіму. Цьвярозы розум нашага земляка дапамог зрабіць правільны выбар: заставацца на чужыне, хаця Бацькаўшчына для яго, як і для многіх іншых, заўсёды была самым дарагім куточкам на свеце. За шчырае жаданьне, смеласьць К. Мерляка да канца адкырцца перад супляменьнікам' трэба прызнаць прыведзены ў кнізе пералік газет з указаньнем года і нумара, а таксама ■літаратурных твораў, у якіх у 60-70-я гады шмат што адмоўна падавалася пра яго мінулае і тагачаснае жыцьцё.
Найбольш пісалася, — і, зразумела, у якім духу, — пра К. Мерляка ў газеце «Голас Радзімы». 3 даволі вялікім артыкулам выступіў у адным зь яе майскіх нумароў за 1962 г. А. Будзейка. Знаёмства чытача з К. Мерляком ён пачаў з газет 1930 г., калі на Наваградчыну прыйшла Чырвоная армія, якую сустракаў і «дзяцюк з шырокім як засланка тварам», г, зн. Касутсь. I далей А. Будзейка не шкадаваў чорных фарбаў, каб паказацьК. Мерляка: бярэ хабар з людзей, прысвойвае частку крэдытаў (працаваў якраз крэдытным інспэктарам Дзяржбанка СССР —Л.Л.); у часы нямецкай акупацыі займаўся адкрытым рабаваньнем, каб за бясьпечыць усім неабходным Беларускую Краёвую Абарону; удзельнічаў у забойстве мясцовых людзй за іх сувязь з партызанамі Прыводзяцца прозьвішчы ахвяр, але што гінулі яны непасрэдна ад рукі самога К Мерляка — такіх фактаў няма. У самым адмоўным пляне паказваецца жыцьце К Мерляка ў эміграцыі: запускае руку ў касу, грашовыя сродкі якой прызначаліся «амэрыканскай разведкай на падрыўную дзейнасьць супраць міралюбівых народаў. усяляк шантажуе старшыню Рады БНР Міколу Абрамчыка. А. Будзейка такспрагна заваў будучае таго, каму прысьвяціў свой
артыкул: «Мы не памылімся, калі скажам, што кар’ера Мерляка —вызвольніка даўно скончана. Яго праглынуць больш зубастыя і прагныя да лёгкай нажывы авантурысты з абрамчыкавай хеўры». Пісалался гэта ў 1962 г., пасьля якога яшчэ шмат гадоў папрацаваў К. Мерляк у эміграцыі на карысьць беларускай справы.