Полацак №7-8, 1994

Полацак №7-8, 1994

29.7 МБ
У мазгі залазіць жах, што гэты буйны звон званоў, Хаўтурны гэта звон спакон нямьіх сталецьцяў,
ПІто гэтая званіца — мерцьвяковы вечны схоў.
Званар — грабар, што косьці згортвае па сьвеце —
Ці-ж у гэтай апошняй страфе Купалавага вершу — ня той-жа сэнс дый навет гук, што ў гэным По’ўскім “nevermore" ? Тут Якаўчык, ізноў разгарнуўшы той-жа томік По, прарэцытаваў зь ягонага вершу „Звавы” (The Belle) кавалак пра „зялезныя званы" (“Iron bells").
Уражаньне ад „Ворана" ў вангельскім арыгінале прыйшло з вамі з пагою Дубоўкі і ў гэтае. яшчэ болыв у духу По, сутарэньне Равевскага ды неўзабаве ўсплыло I ў завязаяай тут
..інтэрмэдыГ’, цяпер ужо з крышку ініпага боку. А што-ж трэба разумець пад самым гэным Воранам — пад тьім няпрошаным і нявыпросным госьцем зь ягоным адзіным, настьгрлівым “nevermore" — „ніколі больш"? А хто такая тая Лінор, па якой уся туга пяэты’ У гэткім духу ставіў пьгганьні, здаецца, Дарожньі — прывамся для яго заўсёды характэрны быў гэтг:г казалі мы, „школьны падыход". Завязалася дыскусія на гэтую тэму, асабліва жвавая, калі выказаўся наш гаспадар, Раавенскі.
Сэнс ягонага вьіказваньяя зводзіўся да таго, што паэзія, як і музыка, у васнове бл'Зкая з матэматыкай. Але ў матзматыцы ёсьць арьггмэтыка, дзе ўсё проста, двойчы два — чатыры, усе вялічыні канкрэтныя — „лікавыя", ды ёсьць і альгебра зь ейнымі „іксамГ' й наагул вялічьтямі, абазкачанымі агульна й абстрактна, літарамі, пад якія можна падстаўляць канкрэтныя — „лікавыя" значаньш ў залежнасьці ад умоваў задачы. Так і паэзія можа быць „арьггмэтьгчная" — простая й адназначная, ды ,.альгебраічная", як тут, дзе адны „вялічыні" мог падстаўляць пад Ворана й пад Лінор сам паэта, у залежнасьц: ад сваіх „умоваў задачы", а зусім іншыя можам падставіць мы сягогьнз. а яшчэ іншыя — заўтра, у залежнасьці ад нашых умоваў . . .
Mae кснскія паэты не згаджаліся матэматыка. як яшчэ й хзмія, ня цешылася іхнай сымпатыяй у тэхнікуме, — ці раз даводзілася памагаць ім выбльітвзцца зь сйных сілцоў.
Але пра гэта, дый яшчэ больш прег тыя часы й Равеяскага — другім разам.
Травеньская выцечка
Стах Дзедзіч
Тэма Чарнобыля ня раз падымалася на старонках часопіса «Полацак». 3 кожным годам мы усё мацьней адчуваем вынікі гэтай страшнейшай катастрофы XX стагодзьдзя I разам з тым. усё менш увагі ад даем мы гэтай вялічэзнан праблеме. Эканамічная інфляцыя. падзеньне курса зайчыка. выбары новага Прэзыдэнта Рэспублікі, быццам-бы паставілі на другі плян Чарнобыль і людзей, якія трапілі у ягоны палон Але вынікі гэтага травеньскага выбуху ўсё больше / больш нагадваюць аб сабе .
Сёньня часопіс «Полацак» зноўвяртаецца да Чарнобыльскай праблемы Падзеі, якія адбываюцца у апавяданьні Стаха «Травеньская выцечка», (аўтар—фізык па адукацыі), датычацца першых дзён пасьля катастрофы Група маладых вандроунікаў рушыла на першамайскія сьвяты у паход, у балоты Палесься, ня ведаючы, што здарылася на Чарнобыльскан атамнай станцыі, а таксама не здагадваючыся, што іхні маршрут праходзіць у мёртвай 30-мэтровай зоне.
У гэтым апавяданьні. частку якога мы друкуем сёньня, ёсьць многа алегарычнага. Разам з тым аўтар вельмі рэальна перадаў атмасфэру тых першых дзён, якія сталіся пасьля травеньскага выбуху, а таксама прадбачы\ вынікі пасьля гэтай страшэннай катастрофы.
Да вёскі яны выйшлі нечакана. Лес троху рассунуўся, зазелянела трава у лагчынцы і на ўзгорку зьявілася, быццам раптам выскачыла на нёчым загадзе з-пад зямлі невялічкая вёсачка. Усе дадалі хады, пайшлі шпарчэй — сустрэча з жытлом пасьля любой дарогРзаўжды прыемная. Вёска здавалася нежывой. Пятро падумаў, што гэта зводдаль, але яны падыходзілі бліжэй, a выгляд закінутасьці не мяняўся: нідзе не сядзеў на лаве дзядок, не бегалі і не квахталі куры, не бразгаў ланцугом сабака і не мыкалі каровы. Адзіным гукам, што ўплятаўся ў шапаценьнесьвежага клейкага лісьця пад ветрам, было рыпеньне весьнічак. але й яно было нейкае нетутэйшае, мёртвае. Яны зайшлі ў вёску; хаты стаялі кінутыя. хлявы расчыненыя.
Сям-там шыбы былі забітыя дошкамі. як у вайну, крыжом. Сям-там — гэта напэўна даўней, калі яшчэ было каму рабіць — вокны закрывалі шчыльна скалочаныя шчыты. Але большасьць хат зеўрала пустымі вачніцамі, высаджаных рамаў, квітнеючым бэзам.чыя пах, здавалася, запаўняў усю прастору.
Вуліца пачыналася проста зь лесу. Яны дайшлі да першай хаты. Марына стомлена ўселася на бервяно, на якоегаспадарпэўна забыўся. бо і яно. і штыкеціны ў плоце на ім пакрыліся зялёным мохам. Падыйшлі
астатнія, паглядзелі на Пятра — хаця ішлі без перапынку ўсяго хвілінаў дваццаць, але нібыта трэба было зараз троху агойтацца. Пятро згодна матлянуў галавой і чатыры заплечнікі амаль адначасова плюхнуліся каля імправізаванай лавы.
-Нешта нежывым цягне.— словы Пашкі павісьлі ў паветры, астатнія маўчалі, нейкая няўтульнасьць не дазваляла ў голас засьмяяцца альбо ў голас прамовіць слова.
-Мне здаецца, нібы яшчэ тыдзень таму назад. тутака жылі людзі. Куды ўсё падзелася?
Алена ўжо пасьпела зазірнуць на бліжэйшы падворак.
-Ня ведаю, але адно падыхае кепска, — Пашка ўпарта стаяў на сваім
Раптам недзе забляяла каза, але неяк здушана замоўкла. Усе міжволі яшчэболей насьцярожыліся. Пятро падняўся з лавы, каб паглядзець, разам падхапілася Алена, і яны рушылі да старой, але яшчэ моцнай хаты, крытай замшэлай гонтай. На грукат ніхто ня выйшаў, яны піхнулі дзьверы, што былі незачыненыя, праз сенцы ўвайшлі ў пакой. Пасьля яркага сонца тут было цёмна, але паступова вочы прывыклі, і Пятро ўбачыў чорную закураную печку,высокі мэталічны ложак з шышкамі на бакавінах. Ложак быў прыкрыты бруднай радзюжкай. Насьцяне нагаку віселі нейкія зёлкі, рваная аброць. На ложку сядзеў стары дзед, у ваблавуху і кароткім кажусе, за ножку была прывязана на кароткай вяроўцы каза, падобная да кудлатага чорта.
Спачатку здавалася, што дзед сьпіць, але калі Алена зрабіла колькі крокаў да яго, дзед заварушыўся, пружыны зарыпелі. Дзедаў голас нагадываў тыя самыя спружыны, што рыпелі пад ім: «Зноў высяляць прыйшлі. Сілоў няма, тут ужо і сканаю, нядоўга засталася вам езьдзіць. Адно хаця
як трзба пахавайце Царкву зачынілі. дык скажыце бацюшку. каб так адпеў». Відавочна, дзед нічога не бачыў. проста выказываў, што назьбіралася на душы Дзед прышкандыбаў да парога, Алена і Пятро павіталіся, Пятро пачаў тлумачыць, што і як яны вандруюць. Дзед не зьвяртаў увагі. працягаваў: «Я той Чарнобыль ня ведаў і ведаць ня ведаю. Я усё жыцьцё людзям не замінаў, чаго яны да мяне прычапіліся?»
Пятру й Аленебыло непамысна, яны пераміналіся на парозе, ня ведаючы, як пера пыніць размову, потым проста разьвіталіся. выйшлі на падворак. Пятро паматляў галавой, адганяючы насланьнё, яны пайшлі вуліцай, і яшчэдоўга задчыненых дзьвярэй даносіўся рыпучы голас старога.
Іх ужо чакалі. Марына трымала ў руках нейкую паперку і, начапіўшы на нос акуляры, старанна чытала: «Вось, знайшлі ў гэтай хаце». Пашка паказаў праз вуліцу. «Гэта добра, што я даўгі, пайшоў паглядзець, можа што ўбачу. А там, як і тут — усё адчынена, нікога няма, Ужо ісьці зьбіраўся, але гляджу за абразам папера нейкая тарчыць. Другі не заўважыў бы, a мне ў вочы кінулася. I вазьмі, пачытай ».
Алена прачытала першая, нешта няўлоўна зьмянілася ў ёй: ледзь прыкметна апусьціліся плечы, рух. якім працягнула паперку. быу замаруджаны і няпэўны, як у дрэнным фільмё. ашклянелі вочы. Пятро зьдзівіўся гэтай імгненнай зьмене. потым паглядзеў на астатніх — ва ўсіх весялосьць саступіла месца смутку. усе сядзелі задуменныя і пахмурныя.
Тэкст на шчыльнай глянцавай паперы быў кароценкі. напісаны сухімі казённымі словамі: «Паводля рашэньняў партыі і ўраду, для прадухіленьня вынікаў выбуху. насельніцтва арганізавана адсяляецца паўночней. 3 сабой можна браць толькі самае
неабходнае». Троху ніжэй ад рукі была пастаўленая дата — учарашняя і час —23.00.
«Якраз толькі змрок пачне прыкрываць зямлю», — думка мела працяг, але Пятро спуджана адганяў яе. Але працяг усё-ж такі быў: людзі лятуць, мітусяцца, плачуць дзеці, увесь гэты гаманкі натоўп марудна сьцякаецца на плошчу, дзе стаяць вялізныя крутыя машыны. Ззаду натоўпу ідуць ланцугом аднолькавыя фігуры ў ахоўных балонках, галасы іх гучаць не па-тутэйшаму з-за надзетых процігазаў. Калі, нарэшце, людзі і пасядуць, фургоны наглуха зашнуроўваюць, сьпераду, ззаду, збоку на адмысловыя зашчэпкі чапляюць фанэрныя шыльдачкі з намаляванымі на іх чорнажоўтымі знакамі радыяцыі і машыны, чамусьці з прытушанымі фарамі, рушаць наперад, у цемру. Ланцуг яшчэ застаецца, зьбірае ў адну кучу кінутыя цацкі, чамаданы, валізы, потым на неразборлівая камандзе ў гэтую кучу б’е фантан полымя, у яркім агні бачны тлусты чорны попел, што буйнымі хлоп'ямі падае на зямлю. Пасьля таго, як чорны сьнег сканчаецца, пад'яжджаюць машыны, меншыя за тыя, што везьлі людзей, ланцуг нясьпешна распадаецца на асобныя кучкі; потым усе зьнікаюць у машынах і другая калона выязджае ў другі бок вёскі.
Маўчаньне зацягнулася. Пятро раптам адчуў, як неміласэрна пячэ сонца, як ныюць ад смагі вусны. Пэўна, нешта падобнае адчувалі й іншыя. Алена выцягнула з заплечніка біклажку, паднесла рыльца да вуснаў. Але Пашка раптам рэзка ўдарыў па руцэ, біклажка ўпала ў шэры дарожны пыл. Усе зьнямела паглядалі на таненькі струменьчык, што расьцякаўся на дарозе на некалькі ледзь бачных мокрых плямак. Алена памкнулася была падняць біклажку, але нешта спыніла яе, яна застыла, напалову
сагнутая, з працягнутой рукой, зноў палезла некуды ў заплечнік, доўга перабірала рэчы, нарэшце, выцягнула белую хустку, шчыльна завязала, пакінуўшы толькі вочы. Абудзіліся й астатнія, пачалі мітусьліва зьбіраць распакаваныя заплечнікі, абтрасаць зь іх шэры пыл.
Пакуль доўжылася мітусьня, Пятро падышоў да Алены, дзьвумя рукамі падняў твар уверх, убачыў у зялёных вачах спалох і неўразуменьне і пацалаваў проста ў вусны, якія праз тканіну чамусьці зрабіліся горкія.
Далей яны ішлі ўжо дарогай — гэтак было і хутчэй і пэўна бясьпечней. Падрабязнай мапы ў іх не было, але за-плутаць было немагчыма, бо цяжкія колы: («Зусім не такія, як мне здаваліся», — зноў мільганула ў Пятра недарэчная думка) добра адбіліся на мяккім і падсохлым насонцы веснавым пыле. Пыл пад крокамі ўздымаўся ў паветра, хмарамі ахутуваў усіх, павязкі, зробленыя з насовак, сталі чорныя і таксама пахлі пылам; мазкі і кашулі пад штармоўкамі змакрэлі, але ні ў кога не паднялася рука расшпіліць маланку ці скінуць капюшон. Звычайны графік руху адразу зламаўся, ніхто не думаў, колькі ісьці, колькі адпачываць— усёадноімкнуліся наперад. Пятра гэтаксама захапіла агульнае памкненьне, і ён мэханічна адкладаў на мапе пройдзеныя кавалкі дарогі.