Полацак №7-8, 1994

Полацак №7-8, 1994

29.7 МБ
А над усімі гэтымі творамі ўзвышаецца новы, яшчэ няведамы беларускаму гледачу і мастацтвазнаўцам. Тут, у грамадзка-асьветніцім цэнтры «Полацак» Эдуард Агуновіч стварыў небывалую для Амэрыкі кампазыцыю: Беларускую «Пагоню» ўабрамленызі гербоў беларускіх гарадоў Полацка і Менска.
Белы рыцар з шчырым адкрытым тварам на моцным коні нясецца ў бязмежную далечыню, на Бацькаўшчыну, у Беларусь. Кампазыцыя гэтай вялікага вялікага 10 на 10 м жывапіснага роспісу вельмі рамантычна. Гэта Агуновічаўскі варыянт беларускай «Пагоні», непадобны на ніякія іншыя, я лічу, узбагаціць калек-цыю нашай айчыннай сымболікі.
—Я ніколі ня думаў,—гаворыць MacTax,— што ў Амэрыцы мне прывядзецца маляваць «Пагоню». Яехаўсюды, каб папрацаваць над праэктам беларускай царквы на Полацку, пабачыцьлюдзей, здабыткі амэрыканскай культуры і раптам атрымаў такую прапанову. Але гэта і заканамерна. «Пагоня» мусіць быць тут, на Полацку. Беларусы, моладзь мусяць ведаць свае карані, сваю
гісторыю, сымаблі нашай сьвядомасьці.
Даўно прыйшоў час зьбіраць камяні *1ншыя народы вяртаюць прах Шаляпіна, Сароўскага, нават Мандэльштама з неадзначанай магілы Мы-ж самі адмовіліся ад перахаваньня Максіма Багдановіча на беларускай зямлі Тут, у Кліўлендзкім «Полацку» я дічу. настала патрэба стварыць музэйбеларусаў Амэрыкі. Як мнедумаецца, у будучае .жспазыцыі музэя павінен быць раздзел <Бсларусы, якіяадыгралі значную ролю ў разьвіцьці амэрыканскага грамадзтвэ' Тут я адразу бачу велічную постаць 1 адэвуша Касьцюшкі. які змагаўся за незалежнасьць амэрыканскай дзяржавы. Другі раздзел мог-бы быць прысьвечаны дзеячам беларускай кулыуры, мастацтва і навукі, якія працавалі тут, у Амэрыцы: Натальле Арсеньневай, Масею Сяднёву, Міхасю Кавалю, Шчаглову, Віцьбічу і г.д.. У трэці раздзел павінны увайсьці матэрыялы з жыцьця Кліўлендзкай калёніі. Сп. Кастусь Калоша зараз працуе над архівамі. Ён зрабіў вялізарную працу, ня толькі таму што сабраўбагацейшыя матэрыялы, алеіраспрацаваў сваю арыгінальную сістэму яго падачы. Я лічу, што беларусы Амэрыкі вартыя такога музэя. За нас нашую культуру ніхто не адновіць. 1 калі мы хочам быць не на абочыне эўрапейскай цывілізацыі, то пакуль ня позна, трэба паказаць чаго мы вартыя.
...Белы рыцар нясецца на белым коні ў бязмежную далечыню, на Бацькаўшчыну, у Беларусь. За спіной краявіды Амэрыкі. Наперадзе сілуэты нашых гарадоў, уся нашая агромністая спадачына. Абараніць нашыя каштоўнасьці, не даць забыцца на свае вытокі, свае рэліквіі і герояў, —гэта і ёсьць сьвятое прызначэньне рыцара Полацка-амэрыканскай «Пагоні». А разам з тым грамадзкі доўг кожнага з нас.
Шб слоеа
Із агню ды ў полымя Быліца дваццаць першая Міхась Кавыль
У старасельскай пушчы, у партызанскім лягеры, баль ішоў гарой: «абмывалі» гістарычную тэрарыстычную акцыю —ўзрыў Беларускага Дзяржаўнага тэатру. Героямі балю былі: Маня Вярбіцкая і Алесь Лявончык. Іх віншавалі, за іх здароўе падымалі конаўкі і шклянкі, напоўненыя самагонкай собскай вытворчасыді. Сечкін, хістаючыся Ў бакі, заклікаў партызанаў браць прыклад зМанькі й Алеся. Новік Аляксей быўтаксама пад добрай «мухай», але ў бакі ня хістаўся, босамагонкуняпіў, адсамагонкі ямузаўсёды рабілася дрэнна. Ён пацягнуў із пляшкі «шнапсу», які раздабыў Сечкін, робячы «нарыхтоўку прадуктаў». Новік прамаўляў пасьля Сечкіна. Ён ня любіў трапацца так, як Сечкін, сказаў толькі, што Маню й Алеся прадаставяць да ўзнагароды. Алесь Лявончык заплятаючымся языком паабяцаў і далей так змагацца пад мудрым кіраўніцтвам таварыша Сечкіна. Маня таксама сказанула:
—Каб не таварыш Сечкін мы-б з Алесем не змаглі-б справіцца з даручэньнем. Думаю, што і таварыша Сечкіна трэба ўзнагародзіць.
Усе заляпалі рукамі. Новіку не падабалася падхалімства Мані, бо.ня Сечкін вучыў яе і Лявончыка заводзіць міну, а былі сапёр
Працяг. Пачатак у нумары № 1(21)-6(36) 50
Хамутоў, але не жадаў задзіраца з палітруком і адобрыўпрапанову Мані.
Балявалі партызаны цэлы дзень. Васіль Васільеў у балі ўдзелу ня прымаў. Яго Новік на прапанову Клашы паслаў у самаахову. Ён сядзеў на густой яліне каля дарогі, што вяла ў Менск. Зброі Васіль ня меў, яму яе не давяралі. Клаша, даючы характарыстыку Васілю, сказала Новіку, што яна, кал і хадзіла зь ім у Ракаў перадаваць весткі ў Маскву, давала яму свой пісталецік, і ён ня ўцёк назад да немцаў. Новік раззлаваўся і абазваў Клашу «дурай». Клаша не чакала такой абразы, закусіла вусны, але прамаўчала, бо мела бяду, рашыць якую мог дапамагчы толькі Аляксей. Клаша забярэменела. Так, прынамсі, яна думала, бо ня мела свайго часу. Даведаўшыся, што ў Менску жыве Язэп, яна хацела зь ім пабачыцца, але ў які спосаб яна пакуль што ня думала. Перш за ўсё яна ўнушыла сабе — трэба збавіцца ад «бяды», стацца той Клашай, якою яе ведаў і кахаў Язэп. Хаця Язэп ня быў яе жыцьцём, а толькі ўспамінам і спадзевам, але Аляксей яшчэ менш быў яе жыцьцём і спадзевам. Ён быў часовым спадарожнікам небясьпечнага жыцья і толькі. Ніякіх пачуцьцяў да яго яна ня мела Ды і ён таксама. Яна для Аляксея была часовай
насалодай, а яшчэ «дурай».
Добраглытнуўшы зьпляшкі «бурачнае», Клаша ўзяла за руку Маню і пацягнула яе Ў кусты. Новік, Сечкін ды іншыя зрабілі выгляд, што не заўважылі, як дзьве дзяўчыны пайшлі па сваіх справах. А Клаша з Маня й мелі зусім іншую справу. Клаша са злосьцю накінулася на Маню:
—Чаму ты мне нічога не сказала пра брата Віктара Лабача?
—А хіба Віктар мае другога брата?
—He, ня мае.
—Даруй, Клаша! Я не магла табесказаць, бо мне таварыш Новік прыказаў пра Язэпа табе нават не заікацца. Я ня ведаю, чаму ён баіцца, каб ты нічога не ведала.
—Ты ня ведаеш, а я ведаю. Язэп —маё першае каханьне. Пра гэта ведае Аляксей і псыхуе. Карацей, вось што Маня: як толькі пойдзеш у Менск, а я ўпэўнена, што пойдзеш, дык зайдзі да Язэпа і скажы яму, што яго хоча пабачыць Клаша Ён можа, не паверыць, дык ты ў яго спытай, ці памятае ён, як у Давыдаўцы настаўніцы злавілі «шпіёнку».
—Добра, Клаша , пастараюся.
— А яшчэ запытай ці хоча ён пабачыцца са мною? Калі захоча, скажы, што я зайду да яго праз які тыдзень. Я мушу збыцца ад бяды, а тады... Ты яму не заікайся пра маю бяду, Добра?
—Добра.
—А яшчэ адно. Можа, ты ведаеш у Менску якогась доктара, які мог-бы мне дапамагчы?
—Ёсыдь чаму-ж не: і Клумаў, і Багдановіч.
—А яны змогуць прыйсьці сюды?
—He, Клаша, не абяцаю, яны пабаяцца. Я ведаю адну бабку, якая займаеца гэтым. Але й яна ня згодзіцца ісьці ў лес: вельмі старэнькая.
—Добра Маня. Пагавары з гэтай бабкай,
Я думаю, мне ўдасьця адпрасіцца ў Аляксея ў Менск і схадзіць да бабкі. Ты яе адрас ведаеш?
—Ведаю, вул. Карла Лібхнехта, дом №8
— А як яе прозьвішча?
—Ня памятаю, ці то Качан, ці яшчэ як. Ды гэта ня важна. У тым доме яна жыве адна. Завецца Анюта.
— Ну, неяк знайду, —сказала Клаша і павярнулася, каб ісьці назад, але Маня яе затрымала за руку, і гледзячы Клашы ў вочы, маўчала, вагаючыся, сказаць Клашы вялікі сакрэт ці прамаўчаць.
— Ты нешта хочаш сказаць мне, Маня?
—бачучы разгубленасьць Мані, запытала Клаша.
Маня рашылася:
—Так, Клаша, я лічу, цябе сваёй найлепшай сяброўкаю, а таму хачу падзяліцца з табою адным сакрэтам. Толькі прашу, каб гэта засталося паміж намі, бо...
—Ня бойся, Маня, усё застанеца паміж намі.
—Я, Клаша, чэсная. Ня люблю маніць, a асабліва выхваляцца, як некаторыя: «Глядзеце, якая я гераіня». Сягоньня я падобная была на гэтакую самахвалку, але я гэта рабіла па загаду майго Алеся. Бачыш, Клаша, мы тэатр не ўзарвалі.
—Што ты кажаш? Гэта-ж як, чаму?
—Мы спазьніліся. Узарвалі нехта бяз нас.
Маня заплакала, а Клаша пасьля доўгага роздуму парадзіла:
—Маўчы! Хто ўзарваў, ні Новік, ні Сечкін ведаць ня будуць. Даведаюцца яны, можа, пасьля вайны альбо раней, калі героі атрымаюць узнагароды. Атрымаюць сапраўдныя героі, а ты, твой Алесь, Сечкін, атрымаеце па галаве —за абман. Ня плач, я не сягоньня, дык заўтра пайду разьвешваць антэну. Са мною пойдзеш ты і пабачыш, што
я скажу.
—А што ты скажаш’
—Скажу, што тэатр узравалі, хто —ня маю вестак. А спісак герояў для атрыманьня ўзнагародаў застанецца ў маёй кішэні.
—Г эй, барышні, дзе вы запрапасьціліся? —пачуўся п’яны голас Новіка.
Маня і Клаша не адгукнуліся , а пайшлі спакваля да братвы. Партызаны ляжалі пад кустамі, пад ялінамі. Падвячорак быў бязветраны і цёплы. У небе курлыкалі журавы, трымалі кірунак на поўдзень. Пушча стаяла ціхая і задумённая, быццам нярадя, што восень накінула на дубы і бярозы жоўтачырвоную вопратку. Сонца-ж быццам любавалася гэтай прыгажосьцю, не сьпяшыла хаваць голаў за небасхіл, пазірала праз вершаліны дрэваў на людзей, што ляжалі на пакамечанай, але яшчэтрошкі зелянаватайтраве, на парожнія бутэлькі, на пастаўленыя каля таўшчэзнага дубу вінтоўкі і аўтаматы. Клаша пасьпяшыла да Аляксея, каб падбухторыць яго на новую акцыю з тым, каб ён паслаў Маню ў Менск у разьведку Новік з Сечкіным бяз Клашынай падбухторкі дамовіліся пад п’яную руку ўзарваць Беларускія прафсаюзы, і на радасьць Клашы, паслалі ў разьведку Маню.
Маня некалькі разоў хадзіла на тое мейсца, куды звычайна брат прыязджаў па дровы, але яго не было. Нарэшце, ён прыехаў.
Маня, разьвітаўшыся зь Яраславам, адразу пайшла да бабкі Анюты. Бабка ісьці ў лес катэгарычна адмовілася, але згадзілася «дапамагчы няшчаснай дзяўчыне», калі яна прыйдзе да яе. Маня выказала бабцы сваё незадавальненьне, але бабка настаяла на сваім. Маня нічога болей бабцы не сказала, бо ня ведала, ці зможа Клаша вырвацца сюды, і пайшла да Віктара. Цярусіў дробны
дожджык, было прахладна і бязьлюдна на вуліцы. Маня паглядзела на белы будынак прафсаюзаў, падумала: «Хутка і вы, калябаранцікі, паляціце ўверх тармашкамі». Яна ведала, што там, у тым доме, працуе прыбіральшчыца гаспадыня Язэпа Аня Бабкевіч. Ведала Маня і тое, што яе сужэнец —лейтэнант Чырвонай арміі— дзесьці змагаецца зь немцамі, і разлічвала на Аніну дапамогу. Ісьці да Ані на кватэру, каб пагутарыць яна не хацела, бо пабаялася спаткацца зь Язэпам. Рашыла пераначаваць у Віктара, калі ня выганіць, а заўтра раненька пайсьці ў Прафсаюзы, каб пабачыць Аню.
Віктара дома ня было, Вера прыняла Маню прыхільна, як і заўсёды, паклала яе спаць з дачушкай Розай, нават не сказала Віктару, калі той прывалокся каля дванаццатай ночы. Раненька Віктар яшчэ хроп, Маня хуценька вылезла праз вакно на вуліцу. Гэта быў рызыкоўны крок: яе мог выпадкова забачыць нямецкі патруль і за трымаць, спытаць: «Чаго гэта ты, галубка, лезеш не праз дзьверы, а праз вакно’» A лезла Маня праз вакно таму, што баялася ісьці праз дзьверы на двор, дзе была прывязана сучка, якая мела гучны голас.