Полацак №8, 1993

Полацак №8, 1993

42.81 МБ
пцж«
Выданьне Беларускаі*а культурнаасьветніцкага цэнтру Кліўленд ЗША
№8(28), 1993
Часопіс «Полацак» віншуе пратаярэя Міхася Страпко з 75годзьдзем з дня народзінаў.
Зычым Вам усяго самага памыснага ў жыцьці, у служэньні Богу, Царкве, Народу Беларускаму
Polatsak
Published with the financial support of the parish Mother of God of Zyrovicy, BAOC Cleveland, Ohio, USA.
Рэдакцыйная калегія. Сьвятлана Бела.я (Галоўны рэдактар),
Міхась Белямук (сакратар), сябры—[Сяргей Карніловіч,| Вольга Дубаневіч (МакДэрмат), Янка Ханенка, Янка Салавянюк.
Editorial board : Svetlana Belaia (EditorinChief),___________
Michael Bielamuk (Secretary), Members|Serge Kamilovich^ Yanka
Chanenka, Olga Dubanevich (McDermott), Jan Solowianiuk
Ганаровыя сябры рэдкалегіі:
Рыгор Барадулін,Анатоль Белы, Васіль Быкаў, Георгій Штыхаў, Язэп Юхо.
Прозьвішчы падпішчыкаў і ахвярадаўцаў рэдакцыя будзе публікаваць у часопісе.
All correspondence should be addressed to:
S.Belaia or M.Bielamuk,
10915 Lake Rd., Cleveland, Oh. 44102, USA.
Tel. & Fax. (216) 6513451
Зьмест
Да 90годзьдзя Натальлі Арсеньневай	3
Наша гісторыя
Анатоль Грыцкевіч. Узьнікненьне фэўдальных дзяржаваў беларусаў у працэсе ўтварэньня дзяржаваў у славян	4
Людміла Дучыц. Варагі ў Беларусі
Міхась Белямук. Тапаграфія знаходак манэт і аздобаў
Лявон Калядзінскі. Кароль са Слуцку	19
Згукі Бацькаўшчыны
Міхась Дубок. Канфэрэнцыя некаммуністычных і антыімпэрскіх сілаў Беларусі 20
Валеры Герасімаў. Бібліятэкі на беларускім шляху	23
3 архіваў КДБ
Аляксандр Макарэвіч. Уладзімір Міхнюк. «Каб Беларусь перастала быць краем невядомым для саміх беларусаў» 26
Сьведчаньні A. А. Смоліча ад 15 чэрвеня 1930 г.	30
Далёкае і блізкае
Успаміны Яўгена Ціхановіча	34
Віктар Шматаў. Ганаровы грамадзянін Дунайвараша	39
Роднае слова.
Міхась Кавыль. Із агню ды ў полымя	43
Памяць зямлі
Сьвятлана Белая. «Ты быў, як месяц адзінокі»	51
Сьвятлана Менская. Памяці Максіма Беларуса	56
Сьвятлана Анатольева. Сьвята ў Чыкага	58
Навіны
Сьв. памяці Сяргея Карніловіча	62
На развароце: Жывапісны насцьенны роспіс у фае Беларускага дзяржаўнага Вялікага тэатра опэры і балета. 1958 год. Памеры 6м на 4м.
Зьлева роспіс паводля опэры «Дэман», мастак Міхась Блішч.
Справа роспіс паводля балета «Князьвозера» мастак Яўген Ціхановіч
На першай старонцы вокладкі: Да 90годзьдзя Натальлі Арсеньневай. Партрэт Натальлі Арсеньневай. Фота 1955 г.
На чацьвёртай бачынцы вокладкі. Яўген Ціхановіч Экслібрыс Адама Мальдзіа.
Часопіс «Полацак» шчыра віншуе беларускую паэтку
Натальлю Арсеньневу
з 90годзьдзем!
Зычым Вам здароўя і марым дачакацца часу, каб прасьпяваць Вам «Сто год!»
Сябры Менскага грамадзкаасьветніцкага клюбу «Спадчына» вінушуюць Натальлю Арсеньневу
з днём народзінаў!
I зычаць Ей духовай радасьці жыцьця.
У Расеі —«Марына» ды «Анна»... Натальля, Ларыса — у нас....
Асанна! Асанна! Асанна!
0, бедны, бабыльны Парнас!
Паэтаў—Палесьсе загаціш; Чаўпуцца ў цянётах гары...
Янаж—гаспадыня н маці, Шчэ й песьняй змгарнай гарыць.
Раўняй па асілку пракосы, Пляці слоў агністых вянкі..
Ды ўчэпіцца крытык у КОСЫ: Бі ў бубны, літаўры, жбанкі!.. .
Паэтэса
Міхась Кавыль
Натальлі Арсеньневай
Ды Муза, зайздросная дама, Хвастом перад носам крутне I пойдзе гуляць да Адама, Што ручкі цалуе вясьне...
Сьлязой ці зарою рассыпся, — Адна ёй спагада й хвала: Hi ў броньзе яе, і ні ў гіпсе Ня ўзьнесьлі. Сябры да стала.
Запросяць, «сто год» прагалосяць Адзін раз за сотню гадоў...
Вось так і ідзе па эпосе
3 тугою сірот і ўдоў.
Таму мо—«Марына» ды «Анна».. Натальля, Ларыса — у нас ... Асанна! Асанна! Асанна!
0, бедны, бабыльны Парнас!
& НМЦіЯ a Узьнікненьне фэўдальных дзяржаваў беларусаў у працэсе ўтварэньня дзяржаваў у славян.
Анатоль Грыцкевіч у беларусаў. Тым самым абвяргаліся працы беларускіх нацыянальных гісторыкаў 20х гадоў і іх папярэднікаў: В. Ластоўскага і I. Ігнатоўскага—менавіта пра беларускую дзяржаўнасьць у Полацкім княстве і БеларускаЛітоўскім гаспадарстве
Трэба зазначыць, што частка расейскіх гісторыкаў з маскоўскай гістарычнай школы яшчэ ў XIX ст. лічыла, што адзінай дзяржавы Кіеўскай Русі не існавала, бо ва ўсходніх славян існавалі самастойныя княствы— землі (С.М.Салаўёў, В.О. Ключэўскі, П.М.МІлюкоў). Ва ўкраінскайгісторыяграфііаналягічныя погляды выказаў бліскуючы дасьледчык і выдатны гісторык М. С. Грушэўскі. Першым сярод беларускіх гісторыкаў назваў Полацкае княства самым даўнім і моцным В.Ю. Ластоўскі.2 Дзяржаўнасьць Полацкага княства з сваім князем каля часу закліку варагаў у Наўгародскую Русь адзначае і I. I гнатоўскі.3 Больш падрабязна гэтае пытаньне дзяржаўнасьці Полацка разглядае сучасны беларускі гісторык М.І. Ермаловіч.4
Шэраг беларускіх гісторыкаў (А.П. Грыцкевіч, М.І. Ермаловіч, С.В. Тарасаў, Г.М. Сагановіч) прытрымліваюцца пункту гледжаньня існаваньня беларускае дзяржаўнасьці ад сярэднявечча, яны выказваюць у сваіх працах, узнаўляючы канцэпцыю беларускіх нацыянальных гісторыкаў 1020 гг. XX ст. У апошні час да іх далучаецца ўсё больш беларускіх гісторыкдў.
4
Праблема ўтварэньня дзяржаваў ў славян мае розныя асьпекты. Гэта і засяленьне славянскімг этнасамі пэўнай тэрыторыі на падмурку саюзаў плямёнаў, і ўзьнікненьне фэўдальнай дзяржавы, і пераход ад этапу ваеннай дэмакратыі да першых формаў дзяржаўнасьці, і хуткая пры ўтварэньні дзяржавы хрысьціянізацыя насельніцтва, адмаўленьче ад старажытнай язычніцкай рэлігіі.прынамсі ў першых стагодзьдзях зь існаваньнем двувер’я (спалучэньня хрысьціянства й язычніцтва). У гістарычнай літаратуры няма агульнага пункту гледжаньня, асабліва ў пытаньні аб утварэньні Кіеўскай Русі. У асноўным гісторыкі прыйшлі да высновы, што ўзьнікненьне старажытных славянскіх гаспадарстваў адносіцца да пэрыяду распаду родавага ладу. У апошні час прапануецца вызначаць утварэньне двух тыпаў гаспадарстваў: дзяржава этнічная альбо нацыянальная і дзяржава каланіяльная, імпэрская, паліэтнічная з дамінацыяй пэўнага этнасу, у тым ліку і ў дачыненьні да племянных аб’яднаньняў Беларусі.1
Трэба зазначыць, што афіцыйная савецкая, у тым і беларуская, гістарыяграфія 30х—80х гг. адмаўляла існаваньне дзяржаўнасьці Беларусі ў эпоху сярэднявечча, зьвязваючы набыцьцё яе толькі з вынікамі Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расеі й устанаўленьнембальшавіцкай улады. Таму ў гэтай гістарыяграфіі не ўзьнікала нават пытаньняў аб існаваньні фэўдальных дзяржаваў
У красавіку 1992 г. у Менску адбыўся міжнародны «круглы стол» па праблеме «Беларусь у Вялікім княстве Літоўскім». Яго ўдзельнікі ў выніку дыскусыі прыйшлі да высновы, што вытокі беларускай дзяржаўнасьці адносяцца да часу ўтварэньня Полацкага і Тураўскага княстваў, а пазьней Горадзенскага, Наваградзкага, Смаленскага княстваў.Другой высновай дыскусыі было сьцвярджэньне таго факту, што ва ўмовах барацьбы з крыжацкай агрэсіяй і пад пагрозай манголататарскага нашэсьця ў першай палове XIII ст у верхнім Панямоньні ўзьнікла беларускалітоўскае гаспадарства з цэнтрам у Навагародку, якое сталася ядром магутнай эўрапейскай дзяржавы— Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Усе народы, якія прымалі ўдзел у палітычным, эканамічным і культурным жыцьці Вялікага княства найперш беларускі і літоўскі, зьяўляюцца гістарычнымі спадкаемцамі гэтай дзяржавы. Таму ўдзельнікі «круглага стала» прызналі, што ёсьць падставы ўжываць тэрмін БеларускаЛ ітоўскае гаспадарства для вызначэньня дзяржаўнасьці Вялікага княства Літоўскага.
Усё гэта знайшло адлюстраваньне ў нацыянальнай канцэпцыі гісторыі і гістарычнай адукацыі ў Беларусі.5
Летапісныя зьвесткі й архэолягічныя дасьледваньні дазваляюць сыдвярджаць, што першыя дзяржаўныя ўтварэньні на тэрыторыі Беларусі зьвязаны зь існаваньнем саюзаў плямёнаў, племянных аб’яднаньняў, якія адзначны ў летапісах словам «княжэньні». Гэта палачане, крывічы (іх же град есть Смоленск») і дрыгавічы, пра якіх у недатаванай «Аповесьці мінулых часоў» гаворыцца.што яны маюць «княжэньне сваё» Летапіс называе таксама Радзіма, які ўзначальваў радзімічаў, з каторымі прыйшоў на Сож. Магчыма, што ён быў іх князем. Тэ
5
рыторыя «княжаньня» радзімічаўбыла падпарадкавана кіеўскаму князю ў 984 г. пасьля вайсковай экспедыцыі ваяводы Воўчага Хваста, а ў XI ст. ўвайшла ў склад Смаленскага і Чарнігаўскага княстваў.
He выключана.што гэтыя племянныя княжэньні крывічоў, (летапіс выдзяляе асобна палачанаў і дрыгавічоў) узьніклі ў гэтых племянных саюзах яшчэ да перасяленьня іх на цяперашнюю тэрыторыю Беларусі. Будзь яно інакш наўрад ці ім удалосяб за. няць пануючае становішча ня толькі сярод славянаў, але і сярод балтаў. У працэсе асыміляцыі балцкіх, а таксама і фінаугорскіх аўтахтонаў ўтвараюцца племянныя аб’яднаньні дрыгавічоў, радзімічаў, полацкіх і смаленскіх крывічоў.
Пэрыяд УПІ —X стст. зьяўляецца часам утварэньня дзяржаваў на землях Усходняй Эўропы. Менавіта ў гэты час узьнікаюць буйныя гарады, якія становяцца цэнтрамі зямель і валасьцей.6 Яшчэ раней утвараюцца першыя славянскія дзяржавы ў землях заходніх і паўднёвых славян, што было часта зьвязана з калянізацыяй зямель, у тым ліку на межах ці на тэрыторыі Бізантыйскай імпчпыі Ппацэсутварэньняславянскіх дзяржаваў ішоў у агульным рэчышчы ўзьнікненьня дзяржаваў у Эўропе: як пад час вялікага перасяленьня народаў так і пасьля яго. Ствараюцца такія славянскія дзяржавы, як Склавінія ў Заходняй Македоніі (УП—IX стст.), Першае Балгарскае царства ў Ніжняй Мёзіі на аснове саюза сямі славянскіх плямёнаў у УП ст., дзяржава Сама—на чэхамараўскіх і славацкіх землях з уключэньнем зямель Паноніі, Сілезіі, Лужыц, славенская дзяржава Карантанія ў УІІ ст., Вялікамараўская дзяржава у IX ст., Кіеўская Русь у IX ст. і іншыя.
Адной з усходнеславянскіх дзяржаваў было Полацкае княства на тэрыторыі Паў
ночнай і Цэнтральнай Беларусі. Полацак, Полацкае княства і полацкія князі згадваюцца ў скандынаўскіх сагах ужо IX ст. 7 У летапісных зьвестках аб паходзе Алега на Царград сярод удзельнікаў паходу згаданы крывічы і радзімічы, а пры пераліку пераможцаў і даніны для іх—Полацак сярод іншых гарадоў, а «по тем бо городам седяху велнцнн князн» *У X ст. пра Полацкае княства гаворыцца ў скандынаўскіх сагах.9 М.М. Карамзін адзначае, што ў момант закліку Рурыка князем у Ноўгарад, Полацак быў незалежным і ў закліку варагаў не ўдзельнічаў. 10Больш канкрэтна гаворыцца пра першага, вядомага па крыніцах, полацкага князя Рагвалода, які згаданы ў летапісу пад 980 годам, а паводля меркаваньня А.А. Шахматава і М.І.Ермаловіча пад 970 го дам.11 Рагвалод прыбыў са сваёй дружынай у Полацк з Паўночнай Нарвегі і.12 Зь яго імем ужо зьвязана існаваньне асобнай дзяржавы ў Полацкай зямлі і пачатак асобнай полацкай дынастыі князёў. Пра гэта гаворыцца ў летапіснай загадцы «Аповесьці мінулых часоў»:«Рогволод прншел нззаморья, нмяше власть свою в Полотьске».13 Полацак быў адным з галоўных цэнтраў дзяржаўнасьці ва ўсходніх славянаў—полацкіх крывічоў, разам з такімі цэнтрамі, як Ноўгарад і Кіеў. Узьнік ён у якасьці цэнтра дзяржавы ў выніку ўскладненьня грамадзкага жыцьця і неабходнасьці яго рэгуляваньня, для чаго ствараўся і першапачатковы апарат дзяржаўнай улады, перш за ўсё праз дружыньнікаў князя.
Аднак дынаміка грамадзкага жыцьця у IX—XI стст. была шм