Полацак №8, 1993

Полацак №8, 1993

42.81 МБ
сіля спыталі толькі, чаму ён не гаворыць пабеларуску. Васіль адрапартаваў так, як яго навучыў Язэп.
Пасьля гэтага беларусаў і украінцаў разьмясьцілі ў тымжа доме, дзе праходзілі праверку, далей ад людаедаў і сталіністаў. Сталі падкармляць. А праз тыдзень адвезьлі на машынах у месца Кельцы, у Польшчы. Там «знаёміўся» з кожным «змагаром з Сталіным» сам Фабіян Акіньчыц, арганізатар усёй гэтай акцыі. Байцы Васіля Акіньчыц паверыў, але яму не патэбны былі прапагандысты, якія ня ведаюць беларускай мовы, Васілю пагражала адпраўка назад, у «гуталяг». На выручку зноў прыйшоў Лабач. Ён запэўніў сп.Акіньчыца, што за пару месяцаў, за час курсаў, ён прабудзіць у Васілеўскім ягоную «беларускасьць», навучыць гутарыць пабеларуску. Акіньчыц згадзіўся пакінуць Васілеўскага на курсах. I праўда, Васіля Язэп навучыў элемэнтарна гутарыць пабеларуску,але «прабудзіць беларускасьці» ня мог, бо яе ў Васіля не было.
Усю зіму 1943 году правучыліся будучыя прапагандысты: знаёміліся з гісторыяй Беларусі, сутнасьцю камунізму і нацыяналфашызму, з «Новым парадкам у Эўропе» і мейёцам у гэтым «парадку» Беларусі. Падкованых фізычна і палітычна, пераапранутых у цывільную вопратку, прытарабанілі ў сакавіку 1943 году ў Менск.
Цёплае сакавіцкае сонца заглянула праз вакноў пакой, правялоласкавымі праменьнямі па тварах Язэпа. Васіля й іншых, што ляжалі на падлозе паўразрушанага дому. А «іншыя—гэта Хатулёў, Зімёнак Жыгал
45
44
ковіч, Каляда, Прысмакоў, Фралоў, Салаўёў.
Неўзабаве прыйшоў Сымон Юр’явіч Краўцоў, прынёс па «бутэрброду» і па чарцы «шнапсу». Пасьля перакускі зачытаў сьпісак прызначэньня на працу. Лабач і Зімёнак заставаліся ў Менску пры Гэнэральным Камісар’яце, а рэшту адпраўлялі ў Вілейку.
Язэп папрасіў Краўцова, каб пакінуў у Менску Васіля, але Сымон Юр’явіч сказаў, што патрэбны толькі два чалавекі, а замяніць Зімёнка Васілеўскім ён ня можа. Шляхі Язэпа і Васіля разыйшліся. Лабач быў упэўнены, што Васіль, разлучаны зь ім бязь яго апекі, пойдзе ў партызаны. Ён і сам, успомніўшы «крывавую «карыду» ў Новелі, пабачыўшы зьнявечаны родны Менск падумваў пра лес, але, прыпомніўшы катаваньні ў «амэрыканцы» на Савецкай вуліцы, канцлягер на Далёкім Усходзе адкідаў думку пра лес з спадзевам, што горай ня будзе, a можа, і лепей.
У тойжа сакавіковы цёплы дзень «Вілейкаўцы» цягніком выехалі зь Менску, а Язэп, разьвітаўшыся з Васілём, пайшоў шукаць кватэру. Пайшоў зь ім і Зімёнка з тым, каб дзесьці разам уладзіцца жыць, але Язэпу Зімёнак не спадабаўся яшчэ ў лягеры. Быў ён сяброўскі, самадумны, замкнуты. Такіх Язэпназываў «занудамі»,а таму, каб адчапіцца ад «зануды», зманіў, што ён пойдзе жыць да брата. Зімёнак адчуў фальш у словах Язэпа, ня стаў напрошвацца і разьвітаўся. Язэп з палёгкай уздыхнуў, прайшоўшы крыху па Савецкай вуліцы, зьвярнуў на Камсамольскую. Там дзесь да вайны жыў яго дваюрадны брат Віктар. Камсамольская ляжала ў руінах. Шукаць дом Віктара ня было сэнсу Язэп завярнуўся і пайшоў па Савецкай і ў бок Дому ўраду.
На розе Нямігі і Карла Лібкнехта сноўдаліся людзі, нешта прадавалі, нешта куплялі. Язэп прыпыніўся на гэтай таўкучцы,
стаў прыглядацца да мужчынаў, каб убачыць кагосьці знаёмага, а можа , і брата. I ўбачыў высокага лысага, які нахіліўся да малой чорнагаловай дзяўчыны і нешта шаптаў ёй на вуха. Язэп наблізіўся і пераканаўся, як што гэта ён, брат яго Віктар, ткнуў яго пальцам у плечы у сьцішана: «Гэндэн гох!». Віктар крутнуўся, ўставіўся блакітным вачыма ў Язэпа і, пазнаўшы, ажно падскочыў ад нечаканасьці, кінуўся абдымаць Язэпа: «А браток ты мой, а браток! Адкуль ты тут узяўся?» Дзяўчына, пачуўшы: «Гэндэ гох», шмыганула ў натоўп і змылася. Язэп, калі Віктар выпусьціў яго із сваіх моцных, як клешчы, рук, не адказаў «адкуль тут узяўся», а запытаўся: «А што гэта за цаца, якой ты шаптаў на вуха ваенныя сакрэты? I чаго яна зматалася?» Пачуўшшы ад Язэпа пра ваенныя сакрэты, Віктар крыху занепакоіўся, бо ён сапраўды меў з Манькай сакрэты, партызанскія сакрэты. Хаця Язэп быў яго брат, але сакрэт мусіць быць сакрэт, бо хто ведае, чым твой брат дыша. Таму Віктар адрэагаваў на пытаньні хутка: «А ты хіба не пазнаў «цацу»? Гэтаж Манька Вярбіцкая, сястра твайго швагра Андрэя. A зматалася яна таму, што тут часта крычаць: «Гэндэ гох!»—немцы, хапаюць, хто ня ўсьпеў уцячы, вязуць у каталашку. Адтуль амаль ніхто дамой не вяртаецца. Так што ня дзівіся з Манькі. I давай адсюль зматвацца, пакуль ня позна».
Яны выйшлі на вуліцу Карла Лібкнехта. Зырка сьвяціла сакавіковае сонца. Тут нямецкія бомбы ня падалі: ўсё драўляныя домікі стаялі цэлыя. Над Домам ураду палыхаў, як павук, нямецкі сьцяг. Язэпа сьцепанула, як ад нечаканага ўкусу пчалы, і ён, паказваючы рукою на сьцяг, спытаў у брата: «А дзеж наш сьцяг? Што вы тут пікнуць баіцеся?» «Які наш сыдяг?. Белчырвонабелы? —спытаўВіктар і, нечакаючы
адказу, дабавіў: «Калі табе так хочацца пабачыць белчырвонабелы, пайдзі на Чырвонаармейскую. Там над Домам Чырвонай Арміі, ціж бо Домам Беларускай Самапомачы і Рады давёру, дзе і я, грэшны, акалачваюся, палюбуешся». Ад пачутага думкі Язэпа раздвоіліся. «Калі табе так хочацца пабачыць»,— сказала яму, што Віктару ня вельмі хочацца бачыць белчырвонабелы сьцяг, алеж «акалачваецца» ён у Беларускай Самапомачы і Радзе даверу пад тымжа белчырвонабелым. Як яго зразумець?
—Слухай, Віктар,—рашыў Язэп узяць «быка за рогі»,—як зразумеў з тваіх слоў, табе ня вельмі падабаецца наш нацыянальны сьцяг, а ты ўсёж працуеш пад ім.
Віктар зразумеў, куды цэліць Язэп, паляпаў ягопа плячы, кажучы: «Ты, Юзік, усё хочаш ведаць, а я вось, ня ведаю нават, чаго ты ў Менску аб’явіўся?» Язэп не пасьпеў адказаць, што гэта доўгая гісторыя, бо яны падыйшлі да доміку на вуліцы Розы Люксембург, дзе жыў Віктар. Залямантавала і забраскала ланцугом сабака.
Жыў Віктар з жонкай Верай і дачушкай Розай у трохпакаёвым доміку, у якім жылі да вайны жыды. Дом на Камсамольскай, ранейшае прыстанішча Віктара Лабачаляжаў у руінах. Цудам уратаваліся Лабачы ў час бамбардыроўкі. Доўга туляліся ў знаёмых аж пакуль Віктар ня ўладзіўся на працу ў Беларускую Самапомач, і загадчык Самапомачы спадар Ермачэнка выпісаў Лабачу ордэр на кватэру на вуліцы Розы Люксэмбург. Пра гэта паведала Язэпу жонка Віктара Вера, пакуль Віктар схадзіў, як ён казаў жартаўліва, «на сьпіртзавод бабкі Анюты па бурачны «шнапс».
Вера была другою жонкаю Віктара. Першая «прасьцячка», як ён яе называў кінула Віктара, калі ў трыццатым яго бацькоў
«раскулачылі». Віктарня вельмі праймаўся паступкам «прасьцячкі», а каб замесьці сьляды «ненадзейнага элямэнта» ўцёк у Менск, уладкаваўся неяк на працу на завод Варашылава. Крыху «акапаўшыся», надумаўся Віктар паступіць у Драматычную студыю, каб стацца артыстам, але для гэтага патрэбна было закончыць сямігодку . Віктаржа закончыў, праўда, на выдатна толькі пачатковую Сыроваднаўскую школу.
У гэтым часе Язэп вучыўся ў Белпэдтэхнікуме. Віктар пайшоў да яго ў інтэрнат, папрасіў, каб Язэп «пазычыў» яму на пару дзён сваю спраўку аб заканчэньні сямігодкі. Язэп баяўся даваць, але Віктар запэўніў,што ён толькі здыме копію, а больш нічога. Язэп згадзіўся і даў. Як Віктар рабіў тую копію, як замяняў Язэпа на Віктара, бацьку Язэпа Міхася над Адама, засталося таямніцай. Віктар закончыў Драмстудыю і ўладзіўся ў БДТ1. Тадыж неўзабаве пазнаёміўся з дачкою прафэсара Беларускага Дзяржаўнага ўнівэрсытэта Верай Невядомскай, і праз пару тыдняў яны «расьпісаліся».
У армію Віктара ня бралі «па стану здароўя» (Меў «хворага» бацьку —кулака). Гэтаж хвароба затрымала Лабача ў Менску, хаця Вера і пагражала, яму, што пабяжыць самам з Розай, а не застанецца пад акупантамі. He пабегла, але на Віктара стала глядзець, як на здрадніка. Асабліва пасьля таго, як ён пайшоў працаваць у Беларускую Самапомач. Супакоілася яна толькі тады, калі Віктар прывёў аднойчы нейкага партызанскага камандзіра Аляксея Новіка.
Калі Віктар вярнуўся ад бабкі Анюты з бутэлькай бурачнага «шнапсу» і ў гутарцы за сталом падня ў чарку«за нечаканае спатканьне з братам», Вера паглядзела коса на Язэпа, кульнула сваю чарку і вылезла зза стала, пайшла ў другі пакой, адкуль пачуўся голас дачушкі Розы. Віктар заўва
46
47
жыў бзык Веры і сказаў Язэпу: «Не зьвяртай увагі, на яе. Яна лічыць мяне нямецкім халуём.А раз ты мой брат, дык і ты такі самы халуй..» Яны крыху памаўчалі, выпілі яшчэ па чарцы, і Віктар расказаў брату пра сваё каханьне і вясельле, пра нялюдзкія паводзіны немцаў, пра сваю працу ў Самапомачы.
—А што гэта за арганізацыя?—спытаў Язэп.
—Ды гэта дабрачынная арганізацыя эканамічнага характару.
—А ёсьць палітычныя арганізацыі беларускага характару?
—Як табе сказаць? Ёсьць, ці яшчэ няма, але маецца быць так званая Рада даверу. Беларускі яе характар заключаецца пакуль, што ў тым, як мне думаецца, што там будуць працаваць беларусы. Яны будуць, a ўжо й зараз не баяцца, паказваць немцам на іхнія памылкі: тэрор у адносінах да беларусаў, справакаваных расейцамісалідарыстамі, а асабліва палякамі, якія абсадзілі цывільную адміністрацыю. Усё гэта добра, але пабачыш сам.... Да рэчы, я толькі ў 1934 г. даведаўся ад аднае дзяўчыны, якаявучылася з табоюўБелпэдтэхнікуме, што цябе арыштавалі ў 1933 годзе. Раскажы крыху пра сябе...» 1 Язэп расказаў і пра Саюз Вызваленьня Беларусі, які выдумалі гэпэвушнікі і куды «залічылі» яго і сотні іншых студэнтаў, паэтаў, пісьменьнікаў, настаўнікаў і прафэсараў, пра пакуты ў канцлягеры, пра вызваленьне, працу настаўнікам на Тамбоўчышне, пра мабілізацыю на фронт, пра службу на перадавой, акружэньне і палон. He ўтаіў пра здраду Сталіну, пра згоду змагацца з Сталінам. «Каб я ня здрадзіў Сталіну, ляжаўбы ўжо бадай, у брацкай магіле так, як ляжаць тысячы чырвонаармецаў толькі ў адным мястэчку, мне давялося засыпаць размытыя
веснавой паводкай магілы на ўзвышшы каля Кельцаў,—сказаў Язэп і дабавіў: «А я не хацеў паміраць... I прыехаў у Менск не як халуй немцаў, а як змагар за лепшую долю беларусаў. Савецкая ўлада сядзіць у мяне ў пячонках».
Віктар кульнуў чарку і закашляўся, бо падавіўся «шнапсам», які чамусьці не жадаў ісьці па назначэньню. Адкашляўшыся, ляпнуў такое, чаго Язэп не чакаў 1 што яго абурыла: «Калі ў цябе савецкая ўлада залезла ў пячонкі, дык трэба, браце, лячыцца, калі не жадаеш, каб немцы расправіліся з табою, як з тым змагаром ксёндзам Гадлеўскім».
—А ў цябе, як бачу, — ўзарваўся Язэп савецкая ўлада ў сэрцы і ў дурной галаве сядзіць, бо янаж такая добранькая «твайго бацьку і матку за