Полацак №8, 1993

Полацак №8, 1993

42.81 МБ
ьцёвы стандарт. Адказы на іх давалі Ул.Заблоцкі, Ів. Нікітчанка і С. Гусак.
Пасьля прэсканфэрэнцыі пачалася другая частка, дзе выступалі дэлегаты. Выступленьні былі цікавымі і зьмястоўнымі, кожны патрабаваў бараніць дзяржаўнасьць беларускае мовы, хутчэйшымі тэмпамі ўводзіць беларусізацыю, рыхтавацца да выбараў. Каля 4.30 выступленьні былі прыпынены і пачалося абмеркаваньне двух рэзалюцыяў, якія прынялі зь невялікімі папраўкамі.
Пра стварэньне пераходнага кааліцыйнага ўраду і новыя выбары
Урад і Вярхоўны Савет вычарпалі сябе. Канструктыўных ідэяў дзеля выйсцья з крызісу яны не вылучаюць, у тойжа час ігнаруючы слушныя прапановы дэмакратычных арганізацыяў і спэцыялістаў. Усе іні
цыятывы ўраду зводзяцца да марных спадзяваньняў на асаблівае спрыяньне Расеі, дзеля чаго ён гатовы адмовіцца ад незалежнасьці. Але далейшы адклад непазьбежных рэформаў толькі падаўжаў пакуты людзей, ускладняе правядзеньне рэформаў у будучыні.
Нашыя палітычныя, грамадзкія і прафсаюзныя арганізацыі, якія стаяць на некамуністычных антыімпэрскіх пазыцыях, прадстаўляюць значную частку грамадзянаў Беларусі. Мы адчуваем адказнасьць за лёс Бацькаўшчыны і гатовыя да палітычных захадаў дзеля захаваньня беларускай дзяржавы і пэрспэктывы выхаду з крызісу.
Мы патрабуем неадкладнай адстаўкі Савету Міністраў, які паказаў сваю няздольнасьць ажыцьцяўляць рынкавыя рэформы, кіраваць дзяржаваю й эканомікай. Мы выступаем за датэрміновыя выбары ў орган найвышэйшай заканадаўчай улады Беларусі паводле новага дэмакратычнага выбарчага закону і падтрымліваем патрабаваньні аб адмене незаконнай пастановы Вярхоўнага Савету ад 29 кастрычніка 1992 г., якая забараніла рэфэрэндум аб датэрміновых выбарах.
Гарантам правядзеньня вольных дэмакратычных выбараў павінен стаць пераходны кааліцыйны ўрдд. Задача гэтага ўраду — не дапусьціць вакуму ўлады, развалу гаспадаркі, страты незалежнасьці Беларусі, захаваць грамадзкае паразуменьне ў краіне на час да новых выбараў да сфармаваньня легітымнага парлямэнту і прызначэньня новага ўраду Беларусі.
Пераходны кааліцыйны ўрад павінен распачаць жыцьцёванеабходныЯ рэформы ў эканоміцы, у фінансавакрэдытнай сыстэме, падаткавай і бюджэтнай палітыцы, вырашыць пытаньне паліўнаэнэргетычнага забесьпячэньня. Гэты ўрад павінен мець
21
20
структуру кабінэту рады міністраў. Усе нелегітымныя надбудаваныя структуры цяперашняга ўраду, што пастаўлены над міністрамі (дзяржаўныя сакратарыяты, галіновыя аддзелы Саўміну) павінны быць зьліквідаваныя.Належыць удакладніць і зрэфармаваць сыстэму міністэрстваў і дзяржкамітэтаў з улікам іх мэтазгоднасьці.
Мы ўзгаднілі агульную структуру пераходнага кааліцыйнага ўраду, у які павінны ўвайсьці толькі кампэтэнтныя спэцыялісты, прадстаўнікі некамуністычных і антыімпэрскіх сілаў. Мы гатовы да перамоваў наконт складу будучага кааліцыйнага кабінэту, з усімі палітычнымі структурамі, якія стаяць на пазыцыцях дэмакратыі і незалежнай дзяржаўнасьці Беларусі, а таксама з некаторымі прадстаўнікамі цяперашняга ўраду.
Такім чынам, мы прапануем Вярхоўнаму Савету рэальную праграму вываду краіны з палітычнага тупіка. I спадзяемся, што ён выбярэ дастойны шлях сыходу з палітычнай арэны.
Пра абарону дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі
Мы лічым незалежнасьць Беларусі абавязковаю ўмоваю, якая дае магчымасьць пабудовы дэмакратычнага грамадзтва, здаровай рынкавай эканомікі, забесьпячэньня правоў чалавека і неабходнай сацыяльнай абароненасьці асобы, захоўвае пэрспэктыву існаваньня і разьвіцьця беларускага народу. Аднак урад Беларусі і дэпутацкая большасьць у Вярхоўным Савеце робяць захады дзеля ўлучэньня Беларусі ў дзяржаўную сувязь з Расеяй і скасаваньня незалежнасьці нашай краіны. Урадавай прыхільнасыдю карыстаюцца сілы,
якія адкрыта выступаюць за рэанімацыю камуністычнай імпэрыі.
Чарговая спроба камуністычнафашыстоўскага путчу ў Маскве засьведчыла як марнасьць спадзяваньняў рэакцыйных сілаў у Беларусі на вяртаньне камуністычнаімпэрскага рэваншу, гэтак і пільную неабходнасьць мацаваць палітычную й эка намічную незалежнасьць Беларусі ў суседзтве зь нестабільнаю краінаю, а таксама нэўтралітэт. Абарона незалежнасьці нашай дзяржавы — гэта абарона інтарэсаў кожнага грамадзяніна Беларусі і наступных пакаленьняў.
Выступае Зянон Пазьняк
Бібліятэкі на беларускім шляху
Валеры Герасімаў
Беларускім бібліятэкам неабходна пакрысе ствараць каталогі і паказьнікі рэдкіх фондаў дзяржаўных і прыватных бібліятэкаў, зводныя каталогі гістарычна склаўшыхся калецыяў, пачаўшы мо з«Бібліятэкі Ардынацыі Нясьвіжскай»(Радзівілаўскай). Да прыкладу,для чытачоў вельмі зручныя рэтраспэктыўныя паказьнікі перыёдыкі ў асобных бібліятэках, а выйшаў пакуль толькі адзін —«Перыядычныя выданні Беларусі ў фондзе Ўрадавай бібліятэцы БССР ім А. М.Горкага. ч. 1 Газэты. 1900—1941 гг., ч.2 Журналы. 1900—1980 гг.»Посьпех беларусізацыі бібліятэчнай справы шмат у чым залежыць ад сьвядомасьці бібліятэчных кадраў,цаглінкі якой трэба закладваць пад час вучобы. Ад навучальных установаў, якія рыхтуюць кадры патрабуецца беларусізацыя навучальнага працэсу, выданьне вучэбнай і навуковай літаратуры, распрацоўка тэрміналёгіі.
Яшчэ адзін блёк пытаньняў: бібліятэкі і замежжа. Да сьвята славянскага пісьменства, што праводзілася ў 1990 г. ў рэспубліцы, была прымеркавана і навуковапрактычная канферэнцыя «Беларуская бібліяграфія як частка нацыянальнай культуры». Багата было гасьцей на канферэнцыі. Ды не было толькі на ёй беларусаўэмігрантаў, якія зьвязалі сваё жыцьцё зь беларускай кнігай і літаратурай. А недзе ў тойжа пэрыяд пісьменьнікі, літаратуразнаўцы сустракаліся з а.Аляксандрам Надсанам, дырэктарам бібліятэкі і музэя імя Ф.Скарыны ў Лёндане. Для бібліятэчнай грамадзкасьці (адміністрацыі) яго візіт так і застаўся незаўважным. I з зразумелым сумам узгадалася мне тады іншая ўрачыстасьць, на якой мне давялося прысутнічаць.
Заканчэньне. Пачатак ў №7(27), 1993
Міжнародная канфэрэнцыя з нагоды адкрыцьця новага будынку бібліятэкі ім.Вярнадскага ў Кіеве.Выступалі на ёй бібліятэчныя дактары і магістры з Лёндана, Таронта.Нью Ёрка.Украінцы па паходжаньню, яны прамаўлялі на чысьцюткай украінскай мове. I, зразумела, засяроджваліся на праблемах нацыянальнага рэпертуару ўкраінскай літаратуры ў сусьветным маштабе.
Штоўсётакі маем мы за мяжой? Зьвесткі мае, на жаль, даволі абмежаваныя. Акрамя «Скарынаўкі»ў Лёндане багатыя беларускія кнігазборы захоўваюцца ў бібліятэцы Кангрэса ЗША, НьюЁркскай публічнай бібліятэцы, Беларускім інстытуце навукі і мастацтва у Нью Ёрку. Мяркую, існуюць і прыватныя бібліятэкі пры беларускіх грамадзкакультурных згуртаваньнях, выдавецкіх і рэдакцыйных пэрыядычных выданьнях.
Асобная праблема—камплектаваньне беларускай літаратуры, якая выдадзена на Захадзе, бібліятэк Беларускай дзяржавы і яе бібліяграфаваньне. Зараз жалезная заслона прыўзьнятая. Бібліятэкі і прыватныя асобы шлюць і шлюць па замежных адрасах допісыпросьбы пра высылку беларускіх бягучых перыядычных выданьняў і кніжак. Гэта вельмі добра. Але зноўжа тут патрабуецца дзяржаўны падыход у інтарэсах усёйбеларускай нацыі. На мой розум, трэба былоб дамовіцца з суайчыньнікамі пра абавязковы асобнік новай выходзячай літаратуты для чатырох бібліятэк рэспубліканскага значэньня: нацыянальнай, урадавай, акадэмічнай і універсітэцкай, шасьці абласных бібліятэк сыстэмы міністэрства культуры , музеяў літаратуры і мастацтва. Такім чынам да яе атрымаліб доступ шьь рокія колы чытачоў, абясьпечываласяб
23
22
кваліфікаваная прапаганда праз бібпіятэчныя формы абслугоўваньня.
Нацыянальная бібліятзка і павінна ўзяць на сябе задачу поўнага бібляграфічнага ўліку (бягучага і рэтраспектыўнага) замежнай «беларусікі», стварэньня яе гарантаваных фондаў. На дадзеным этапе не абыйсьціся, асабліва ў падрыхтоўцы рэтраспектыўнага зводнага каталогу, без дапамогі бібліяфілаў. Згадаем хоць бы Алеся Баркоўскага, актывіста якуцкай суполкі беларусаў, які ахвотна дапамагае мінскім бібліятэкам, бо мае асабісты каштоўны збор замежных выданьняў. У дакамплектаваньні беларускіх выданьняў 1040х гадоў, асабліва тых, што выходзілі ў Вільні, Коўне, Рызе, Празе, Бэрліне (толькі на тэрыторыі этнічнай дасавецкай Беларусі і ў Заходняй Беларусі пабачылі сьвет болей за 500 разнастайных перыядычных выданьняў—гл. артыкул Г.Брэгера ў «Ліме» за 5 студзеня 1990 г.) і па якіх найболей лакуна ў бібліятэках Беларусі, карысна таксама зьвярнуцца да суайчыньнікаў у адпаведных краінах. Любым выпадкам зводны каталог ці паказьнік такой літаратуры мае быць сумесным з эміграцыяй начынаньнем, бо ў 1952 г. выйшаў «Паказьнік беларускіх выданьняў начужыне за 19451950 гг » Панькова (Ню—Ёрк, Крывіцкае навуковае таварыства Праньціша Скарын), а ў 1956 г. —бібляграфічны дапаможнік па аналягічнай тэматыцы ў Кембрыджы (укладальнік Вакра).
Як сябра Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», колькі слоў хачу сказаць пра адкрываемыя ў гэтым напрамку пэрспектывы дзейнасьці. Менавіта «Бацькаўшчына» праз сваю бібліятэчнаархіўнамузэйную камісію, маглаб стаць каардынацыйным цэнтрам ва ўсталяваньні сувязьзяў паміж кнігарамі замежжа і Беларусі, пошуку беларускіх кніжных скарбаў у іншых
краінах, бібліяфільнага абмену беларускай літаратурай. «Бацькаўшчына» ўжовыслала бібліятэчкі вучэбнай літаратуры (з дапамогай рэспубліканскай педагагічнай бібліятэкі) у беларускія суполкі Мурманска, Петразаводска, Казахстана. Думаем арганізаваць збор ад бібліятэк і насельніцтва дублетнай, непатрэбнай і сьпісваемай літаратуры, каб потым рассылаць яе беларусам іншых рэгіёнаў і краін.
Прапаганда беларускай літаратуры патрабуе ведаць арыгіналы, валодаць беларускай мовай. 28 артыкул Закона аб мовах дэкляруе, што «мовай у сферы культуры зьяўляецца беларуская мова», вызначаны трохгадовы тэрмін для пераходу на яе ва ўстановах культуры. Адпаведна Дзяржаўнай праграме разьвіцьця беларускай мовы забясьпечваецца работа бібліятэк на беларускай мове. Аднак многія кіраўнікі бібліятэк па звычцы застойных часоў прывыклі ініцыятыву стрыножваць і пакуль чакаюць «указаннй» зьверху, адпаведных загадаў, што прадугледжвалі ў канкрэтныя тэрміны «перавод на беларускую мову справаводства і ўсіх формбібліятэчнабібліяграфічнага абслугоўваньня: выданьня беларускамоўных бібліяграфічных.навуковадасьледчых і метадычных дапаможнікаў, замену рэклямнаінфармацыйнага афармленьня бібліятэк і яе мерапрыемстваў на беларускамоўныя варыянты.
У выхаваньні нацыянальнага пачатку можна вылучыць гісторыкарамантычны і побытаваэтнаграфічны ўзроўні. Падчас панаваньня камуністычнай ідэялёгіі абодва яны былі скрыўлены. Гісторыкарамантычнае павінна было ўзмацьняцца праз выставы літаратуры і масавыя мерапрыемствы накшталт: «Зь Леніным з