у —плён працы яго ня можа не хваляваць», —піша Я. Саламевіч. Сардэчна і шчыра адгукнуўся Сяргей Грахоўскі. «Дзякуй Вам, дарагі Яўген Мікалаевіч, за сустрэчу з нашымі слаўнымі папярэднікамі—волатамі духу беларускай зямлі. Нібыта пагаварыў зь імі, адчуў іх сілу і веліч. ПавадзіліВы і па росных сьцежкахродных прастораў, пазнаёмілі з гераічнымі сынамі нашага народу. Выдатныя партрэты, пейзажы, а экслібрыс—цэлая гісторыя культуры народаў Эўропы і роднай змялі». Як бачым, да аўтара выдатных экслібрысаў прыйшло, нарэшце, шырокае прызнаньне. Здавалсяб, радуйся, твары, зьбірай плён рупнай працы. Але ня зьзяе шчасьцем твар мастака. Калі творчасьць Я. Ціхановіча ў галіне экслібрыса перакінулася за межы нашай дзяржавы, то яму давялося пераадольваць перашкоды нашых шматлікіх «забараняльных» органаў і арганізацыяў (нават такіх, як Саюз мастаоў, Міністэрства культуры, АВіР, таможня, а яшчэ нядаўна і ЦК КПБ). Замест таго, каб спрыяць мастаку ў яго бескарысьлівай працы па прапаганьдзе беларускага выяўленчага мастац тва за межамі краіны, яму забаранялі выезды на адкрыцьці пэрсанальных выставак (нават у сацыялістычныя краіны). Беларускае таварыства дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі болей за ўсіх перашкаджала ў справе арганізацыі выставак за межамі Беларусі. Тым часам.як былы СССР падпісаў Міжнародную канвенцыю аб кніжным знаку, які зьяўляецца прадметам міжнароднага абмену і пад ніякую забарону не падпадае. Паказальны такі факт: у 1972 годзе ў вен герскім горадзе Дунайвараш адбылася выстаўка экслібрысаў Я.ЦІхановіча. Пасьля яе закрыцыдя беларускі мастак падарыў гораду ўсе работы, калекцыя трапіла ў экспазыцыюкарціннайгалярэі. 3 гэтайнагоды гарсавет г. Дунайвараш абраў Я.Ціхановіча сваім ганаровым грамадзянінам і выслаў мастаку на адрас Савецкавенгерскага таварыства грамату і медаль, таксама 100 экземпляраў каталогаў.Але ганаровы грамадзянін Дунайвараша дагэтуль так і не пабачыў слыннага венгерскага горада. Яго проста не пусьцілі у замежную паездку. Шматлікія звароты ў таварыства дружбы, у Саюз мастакоў, у ЦК КПБ не далі ніякіх вынікаў. Напярэдадні дня народзінаў мастака, хочацца пажадаць яму плённых творчых посьпехаў, моцнага здароўя. Няхай Гасподзь пашле , шаноўны Яўген Міхайлавіч, многія лета Вам і Вашым творам. «е аоа Із агню ды ў полымя Міхась Кавыль Быліца дванаццатая ^^ Дары трохтонкі нечакана секанулі срабрыстымі посягамі па ніжніх вокнах двухпавярховага будынку і ў міць пагасьлі. Матор, скінуўшы з плеч цяжар дарогі ад Кельцаў да Менску, ад перагрэву, а можа, ад старасьці, некалькі разоў здрыгануўся і замоўк. —Вот мы і прыехалі,—пачуўся гучны голас Васіля Васільявіча Васілеўскага. —Ціха будзь!—зацыкалі на яго некалькі галасоў адразу. —А ў чым дело?—сьцішана спытаў Васіль. —А ў тым,—адказаў Янка Каляда, што мы не ў «шталягу» ў Нямеччыне, а ў Мен ску.дзе ў руінах, кажуць, поўна партызанаў. —Заўтра мы іх пачнем выкурваць «от тудова».—Нарачыта гучна адказаў Васіль. —Глядзі, каб яны па нас ня курнулі, —пачуўся сіплы голас Хатулява —Руіны недалёка. Размову спыніў незнаёмы чалавек, які выйшаў із дому. Ён падыйшоў да шофераў, двух немцаў, нешта сказаў панямецкі, a пасьля зьвярнуўся да прыехаўшых пабеларуску: «Я—Краўцоў Сымон Юр’явіч, ваш пакуль што апякун. Злазьце і ідзеце ў дом адпачываць, а заўтра скажу, дзе хто будзе працаваць». — А як наконт перакускі? Прагаладаліся. —Хаця ўжр добрыя людзі храпяць, а ня перакусваюць, але вам давядзецца праехаць чаркаю па зубах. 3 жартамі хлопцы пачалі саскакваць з машыны і пасьпяшаць за апякуном. Машына забарабаніл'а, сяканула фарамі па вокнах і «відэр зэен». У невялікім пакоі суцьмяна пабліскваў на століку ліхтар «лятучая мыш». Ніякай мэблі. На падлозе разасланыя вайсковыя коцы». Язэп прылёг у куце. Каля яго прымасьціўся Васіль Васілеўскі, ціж бо Васільеў. Перахрысьціў Васіля Васільева на Васілеўскага Язэп Лабач у «шталягу» ў Ковелі. Там ня было такога добрага апякуна, як Сымон Скраўцоў, які не пашкадаваў і «шнапсу», і «вурст».Там апухалі з голаду, ахоўвалі адзін аднаго па чарзе ў часе сну ад людаедаў. Так, былі такія няшчасныя, даведзеныя голадам да вар’яцтва. Усё лета 1942г. сноўдаліся, як прывіды «русішэшван» па лягеру, глядзелі адзін на аднаго і думалі: «Ці ня ты часам людаед?» Язэп і Васіль, каб зьберагчы сілы, ляжалі ў хляве на саломе праз цэлыя дні і ночы, выходзілі толькі на «апель». Язэп чамусьці крыху лепей за Васіля трымауся на нагах. Той зусім аслабеў, нічым ня цікавіўся, глядзе ў асалавелымі вачыма ў адну кропку, блукаў дзесь далёка, не на гэтым сьвеце. Язэп у час «апелю» спаткаўся з Іванам Тараном і даведаўся ад яго, што немцы маюцца вызваляць украінцаўі беларусаў. Неўзабавепавіннапрыехацьбеларуская й украінская дэлегацыі. Тарану аб гэтым пад сакрэтам сказаў яго знаёмы, які працуе пры камэнданьце лягеру «дальмэтчарам». Язэп быў упэўнены. што яго вызваляць, але як быць з Васілём? Пакідаць сябру паміраць у гэтай душагубцы не дазваляла сумленьне. 1 Язэп рашыў дзейнічаць. Працяг. Пачатк у №1(211—7(27), 1993. 43 —Вася, зьвярнуўся ён лагодна да сябра, —ты ведаеш, што я думаю? Васіль не адказаў.Язэп ізноў:« Вася, трэба ўцякаць». Васіль уставіўся на Язэпа патускнелымі вачыма і ледзь чутна прамовіў: «Куда ты собнраешся утекать? В степь, где нет даже кустнка, чтобы спрятацца. Украннцы выдадут». —Ня бойся выдачы, Іван Таран таксама зьбіраецца ўцякаць. Ён нам дапаможа схавацца. Васіль махнуў рукою і адвярнуўся да сьцяны. Язэп не адставаў: «Ты ня бачыў тых каманьдзіраў, што ляжаць каля плоту. Ляжаць паапухшыя, як горы, ажно страшна глядзець. Мухі раямі кружацца над імі. Смурод ад іх нясе па ўсім лягеры. Дык і мы мусім дакаціцца да гэтага? А ў мянеж дзесьці ёсьць бацькі, якія чакаюць адзінага сына. Дзесьці пайшла ваяваць з фашыстамі мая дарагая Клашуня. Дзесьці ў Варонежы пралівае сьлёзы твая Маруська. Няўжо ты пра яе забыў, ня думаеш спаткацца, абняць?» Васіль падхапіўся і надрыўным голасам: «Не Юзік, я сваю Маруську не забыў. Будзем уцякаць» Язэп падаў Васілю руку, моцна паціскаючы, сказаў: «Сягоньня пагутарым зь Іванам Тараном.Заўтра паспрабуем улезьці ў брыгаду грузчыкаў, каб высьці із лягера.А там будзе бачна, якія будуць абставіны. Калі машыніст таварняка будзе ўкраінец, ці паляк, паспрабуем дамовіцца». Усё гэта Язэп плёў, а сам думаў: «Хутчэйб прыяжджалі тыя беларусывызвольнікі». Прайшло яшчэ пару дзён. Ніхто не прыязждаў.Спрабавалі няўпрыкметкі стаць у шэрагі брыгады, якая кожнай раніцы ішла на станцыю, але дарэмна. Там былі «мафіёзы» з жоўтымі трохкутнікамі на плячах, на шынэлях. Хто ня меў трохкутніка, атрымліваў высьпятку ў мяккае мейсца. Язэпу прапанаваў адзін «мафіёза» абмяняцца шынэлямі. Язэпавая шынэль была амаль новая, а «мафіёзы» —лахман, але з трохкутнікам. Язэпз радасьцюпамяняўся. Ня мог дачакацца раніцы, каб апынуцца ў брыгадзе грузчыкаў. А калі апынуўся, стаў у самым канцы.Да яго падбег брыгадзір, Ванька з шапкай набекрэнь.і закрычал: «А' ты зь якое «луны» зваліўся? Язэп павярнуўся да яго плячыма, каб пабачыў трохкутнік, Ванька зарагатаў і стукнуў кулаком у трохкутнік. Язэп заараў носам пясок. Прыпадняўшыся, убачыў таго злыдня, які падвёў яго пад дурнога хату. Ён ішоў з брыгадзірам давыйсьця із лягера. На плячах уягожаўцеў трохкутнік. Язэп доўга стаяў на каленях, пазіраў на шчасьліўчыкаў, якія пасьпяшалі за браму. Яго калаціла злосьць на сваю бездапаможнасьць адпомсьціць крыўдзіцелю. Язэп накіраваўся ў барак, але ня ступіў і пару крыкаў—аслупянеў ад крыку. Крычалі па лонныя, што тоўпіліся каля карыта з вадою. Немцу напаўнялі карыта вадою адзін раз у суткі. Тысячы палонных піхалі адзін аднаго, біліся, каб дабрацца да «жывое вады». Гэта была штодзённая зьява і не ён, гэты гармідар.затрымаў Язэпа.Аслупянеў Язэп ад неверагоднага страшнага відовішча. Із брамы, што вяла да абгароджаных калючым дротам дамоў, дзе жылі немцы, выскачыла тройка рысакоў. На брычцы стаялі ва ўвесь рост тры немцы. Бачна, яны былі п’яныя, бо на нагах лездь трымаліся, хлясталі коней бізунам, нешта гаргаталі. Коні несьліся па пляцы, ляцелі на людзей, што таўпіліся каля карыта. Некаторыя ўсьпелі кінуцца пад карыта, а іншыя пападалі на зямлю. Немцы сталі трабаваць іх коламі брычкі, капытамі коней. Тых, што ўхітрыліся ўскочыць на ногі і стараліся ўратавацца, немцы паласавалі бізунамі, а брычка завяршала крывую справу. Убачыўшы такую «карыду», Язэп пусьціўся, што меў сілы, да свайго бараку. Васіль спаткаў Язэпа пытаньнем: «Ну что?» Язэп не адказаў, упаў тварам на зямлю і заплакаў. Назаўтра перад полуднем—«апель». Ідучы з Васілём на пляц, Язэп падумаў: «Нешта будзе, да гэтага часу двух «апэляў» не было. Ці ня прыехалі беларусы?» Падумаўшы так, Язэп зьвярнуўся да Васіля:«Вася, я думаю, сягоньня нам удасься вырвацца із гэтага пекла».«Не разумею, пра што ты «балакаеш», —адмахнуўся Васіль, як ад назойлівай мухі, і раптам схапіў Язэпа за руку: «Ціха будзь, глядзі!» Язэп паглядзеў туды, куды паказваў рукою Васіль, але праз галовы палонных нічога не ўбачыў, а толькі пачуў: «Спадары беларусы! Хто жадае змагаца з тыранам Сталінам, тры крокі наперад! Язэп схапіў Васіля за руку, пацягнуў і загад: «Пайшлі! Будзем на волі, а там бачна будзе». I Язэп з Васілём ступілі тры крокі наперад. Язэп шапнуў Васілю: «Называй сябе Васілеўскім. Забудзь пра Васільева». Язэп не не пасьпеў сказаць яшчэ нешта, бо пачулася каманда: «Крокам марш». Чалавек дзесяць беларусаў пакрочылі ў дом, што стаяў за калючым дротам .Туды неўзабаве прыкрочылі чалавек трыццаць украінцаў. У доме за доўгім сталом сядзелі шэсьць чалавек цывільных: тры беларусы і тры украінцы. Яны трымалі алавікі ў руках, перад імі ляжалі лісты паперы, Язэп здагадаўся, што гэта праверка, а таму шапнуў Васілю: «Не забудзь, што ты Васілеўскі Васіль Васільявіч, беларус, нарадзіўся ў Новасібірску, куды былі высланы бацькі, а таму беларускай мовы ня ведаеш. Дзе жылі бацькі да высылкі, таксама ня ведаеш.». «Понял зразумеў»,—адказаў з ухмылкай Васіль. I яны прыблізіліся да стала. Праверка была павярхоўная: год і мейсца нараджэньня, адукацыя, род войска і чын. У Язэпа апрача гэтых анкетных пытаньняў, больш нічога ня пыталі, а Ва