ака Сімкоўскага зафарбоўваць прозьвішча Уладзіслава Галубка на ўсіх ягоных краявідах, прывезеных з тэатра ў Гомельскі НКУС? Так, выкрэсьлівалі прозьвішча «ворага народу», каб краявід ня меў аўтара і стаў творам невядомага мастака. Але за што былі зьнішчаны творы шасьці беларускіх мастакоў, на месьце якіх павесілі габелены мастакоў Кішчанкі, да сіх пор застаецца загадкай. Ганаровы грамадзнін Дунайвараша Віктар Шматаў Мастацкія творы беларускага жывапісца і графіка Яўгена Ціхановіча ведаю даўно, ад студэнцкіх часоў. Назаўсёды запомнілася ягоная карціна «Партызаны ў разьведцы» (1947)—клясыка нашага пасьляваеннага жывапісу. У карціне найбольш ярка выявіліся характэрныя рысытворчага метаду Я. Ціхановіча: праўда і мастакоўская перажытасьць адлюстраванай падзеі, натуральнасьць і характэрная беларуская добрасумленнасьць жывапісу. Нацыянальны каларыт, які арганічна вынікае з бездакорнага веданьня жыцьця, уласьцівы й іншым алейным палотнам Я. Ціхановіча: «Лета» (1954), «Пуцявыабходчык» (1957),«Падзел зямлі» (1959). Аматарам беларускага мастацтва яны добра вядомы, бо рэпрадукцыраваны ў манаграфіях мастацтва, неаднаразова экспанаваліся на буйнейшых рэспубліканскіх і ўсесаюзных выстаўках. 1 ўсёж, калі трапіш на персанальную выстаўку Я. Ціхановіча, цябе не пакідае адчуваньне першаадкрыцьця, значнасьці і мастацкай, нацыянальнайкаштоўнасьці зробленага мастакомветэранам. Я, напрыклад, зьведаў такое пачуцьцё на выстаўцы Я.Ціхановіча, прысьвечанай яго 75годзьдзю. Яно пацьвердзілася і на выстаўцы мастака ў Беларускім дзяржаўным універсытэце (сьнежань 1989—люты 1990). Адчуваньне значнага ўкладу ў нашу выяўленчую культуру ўзьнікае перш за ўсё пры знаёмстве зь яго экслібрысамі. На першы погляд здаецца нават крыху нечаканым, што Я.Ціхановіч здолеў так ярка выказаць сябе ў адметных графічных мініяцюрах. Разглядаючы іх, якбы гартаеш слаўныя старонкі нашай пакутлівай і гераічнай гісторыі, у «мастацкай размове» сустракаешся з нашымі нацыянальнымі героямі, асьветнікамі, гуманістамі. ’ Каб зразумець тое новае, што ўнёс Я. Ціхановіч у разьвіцьцё беларускага кніжнага знаку, варта прыгадаць яго спецыфіку, асноўныя этапы эвалюцыі. У незьлічоных даведніках пра кніжны знак слова «экслібрыс»(адлацінскага «ех libris»—зкніг) спачатку трактавалася як гумовая пячатка з прозьвішчам уладальніка бібліятэкі, нумарам кніжнай паліцы і якімнебудзь вензелем ці аздабляльнай рамкай. Такі кніжны знак быў цікавы толькі прозьвішчам уладальніка.Зьбіральніцтва там было даволі абмежаванае. Становішча зьмянілася, калі кніжныя знакі пачалі выконваць мастакі. 3 гэтага часу зьбіральнікі ўсю ўвагу аддавалі мастакам, бо кніжны знак меў ужо мастацкую вартасьць. Гэтая акалічнасьць спрыяла разьвіцьцю экслібрыса, які стаў «абменным матэрыялам» між зьбіральнікамі ва ўсім сьвеце. Экслібрыс пашырыўся разам з друкаваньнем, але быў вядомы і раней — у рукапісных кнігах. Радзімай экслібрыса лічыцца Нямеччына, дзе ён зьявіўся каля сярэдзіны ХУ ст.(да яго, як вядома, зьвярталіся Альбрэхт Дзюрэр, Лука Кранах, Ганс Гальбейн і іншыяславутыя майстры).На Беларусі ў 20я гады ў жанры экслібрыса працавалі Я. Мінін, П. Гуткоўскі, Г.Змудзінскі, 3. Гарбавец, А. Тычына й інш. У трагічныя для нашай нацыянальнай культуры 30я гады экслібрыс, як і ўсё мастацтва, стаў аб’ектам жахлівага шальмаваньня з боку тагачаснай «партыйнай крытыкі. Паказальны артыкул В.Вольскага. «Аб рэцыдывах нацыяналдэмакратызму ў творчасьці мастака Мініна» 38 39 «Мастацтва і рэвалюцыя», 1933 №12. с. 67). Вольскі знаходзіць у гравюры Я. С. Мініна «клясававарожыя тэндэнцыі», «пэўныя рэцыдывы нацыяналдэмакратычнай канцэпцыі ў галіне выяўленчага мастацтва», дырэктывы нацдэмаўскіх тэарэтыкаў», «напрамак нацдэмаўскіх поглядаў». Між іншым, аўтар артыкула «Аб рэцыдывах нацыяналдэмакратызму...»быў дырэктарам Віцебскага мастацкага тэхнікума якраз у тыя гады, калі там вучыўся Я. Ціхановіч. «Я паступіў у тэхнікум у 1929 годзе, калі яшчэ быў НЭП і не было калгасаў,—успамінае Яўген Мікалаевіч,—правучыўся двамесяцы. Раптам чытаю загад дырэктара аб выключэньні мяне з тэхнікума «па сацыяльнаму стану». Мой бацька быў пісарам на Ташкенцкай чыгунцы (ён родам з Рэчыцы), а маці нарадзілася ў вёсцы пад Барысавам». Ціхановіч зьвярнуўся ў Наркамат асьветы, і Язэп Дыла дапамог яму аднавіцца ў мастацкім тэхнікуме. «Зьнешні бок жыцьця і працы ў тэхнікуме напачатку быў спрыяльны для беларусізацыі. Настаўнікі гаварылі на роднай мове, справаводзтва вялося таксама пабеларуску.Праводзіліся заняткі па вывучэньню беларускага арнамэнту слуцкіх паясоў, розных тканін ды жычкі, ганчарства: студэнты вывучалі скарынінскі шрыфт. Але гэта спынілася, як толькі пачалася калектывізацыя, «барацьба з кулацтвам», арышты ды высылкі на Салаўкі. У тэхнікуме камсамол чапляўся да кожнага слова, шукаў «правыя ўхілы». Дырэктар тэхнікума Вольскі праходзіў, мабыць, апошнюю чыстку партыі. Аднойчы мы, студэнты, прысутнічалі, калі Вольскі адказваў на пытаньні камісіі, у складзе якой былі бальшавікірабочыя. Для нас былодзіўна, што Вольскі адкзваў не на ўсе пытаньні, спасылаўся на тое, што ён чэкіст і ня мае права агалошваць тое, што засакрэчана. Трымаўся ён тады з пагардаю да ўсіх: Воль скі быў афіцыйны, насьцярожаны чалавек, не даваў нікому веры. Адносіны паміж дырэктарам і настаўнікамімастакамі былі напружаная. Пры Вольскім пачынаўся экспэрымент «калектыўнага» акадэмічнага, звыклага і праверанага часам на ўсім сьвеце выкладаньня. Палітызацыя пранікла ў спэцыяльныя прадметы. Замест работы з натуры мы павінны былі рабіць плякаты па барацьбе з бракам,з лятунствам. Катэгарычна забаранялася зьвяртацца да ўсяго нацыянальнага, роднага, беларускага. Найбольш прыкметныя, таленавітыя людзі высылаліся ці зьнішчаліся, гінулі на цяжкіх працах у ГУЛАГу», (Больш падрабязна аб гэтым пэрыядзе гл. «Полацак» № 6(26)7(27), 1993 г.) Хваля сталінскіх рэпрэсіяў не мінула і Я.Ціхановіча—расстралялі жончынагабацьку—Уладзіслава Галубка, а сям’ю выкінулі з кватэры як дзяцей «ворага народу». Шмат давялося перажыць і ў часы хрушчоўскай адлігі, ды і пазьней. I можна толькі зьдзіўляцца, што мастака праз усе нягоды, захаваў у сваім сэрцы, данёс да нашых дзён нязгасную веру ў ідэалы Бацькаўшчыны. Ёсьць свая заканамернасьць у тым. што ярчэй за ўсё Я. Ціхановіч выказаў сябе ў экслібрысе. У 60я гады, калі пачалося яго адраджэньне, жывапісец у сваіх графічных мініяцюрах якбы закрываў «белыя плямы» ўраспрацоўцы нацыянальнай тэматыкі, што ўтварыліся раней ў яго алейных тэматычных кампазыцыях, партрэтах, пейзажах. Экслібрыс, які можна назваць сымбалам культурных узаемасувязьзяў зьявіўся промнем сьвятла ў гэтым амаль безвыходным лябірынце. Ён расчыніў перад Я. Ціхановічам дзьверы ў вялікі сьвет.У ягоным асабістым архіве сотні лістоў з розных краін, мастаку пішуць дзеячы культуры, аматары кнігі зь Японіі і Бразіліі, Італіі і ЗША, Бэльгіі, Венгрыі, Балгарыі .Польшчы. Я праглядаў гэтыя лісты ў арыгінальных канвертах зтакімі разнастайнымі маляўнічымі маркамі. У іх словы падзякі і захапленьня працамі беларускага майстра. Сёньня на творчым рахунку Я. Ціхановіча больш за 400 кніжных знакаў, зробленых у тэхніцы лінарыту, афорту, сухой іголкі. Усе творы —безганарарныя (падарункі ўладальнікам і грамадзкім установам). Аналізуючы эсклібрысы Я. Ціхановіча ў храналягічнай пасьлядоўнасьці, бачыш творчы рост, эвалюцыю майстра. У раньніх творах (першы знак MacTax выканаў у1967 г.) аўтар нярэдка зьвяртаецца да фальклорных вобразаў.окслібрысы М. Лынькова, Я. Мінаева, аўтаэкслібрыс). У тойжа час асобныя знакі мастака набываюць характар графічных мініяцюр на гістарычныя тэмы (экслібрыс для В.Палікарпава, дзе паказаны К.Каліноўскі з паўстанцамі). Нярэдка гэта жанравыя кампазыцыі,у якіх добра відаць цікавасыдь да нацыянальнага фальклору.Так, у аўтаэкслібрысе Я. Мінаева паказаны званар, у экслібрысе П.Броўкі—сялянка ля ступы, у другім экслібрысе Я. Мінаева (1979) бачым гусляра на фоне беларускага краявіду. Асаблівае месца ў творчасьці Я. Ціхановіча займае манументальная сэрыя партрэтных экслібрысаў, у якіх ён не мае сабе роўных ня толькі ў нашай рэспубліцы, але і за яе межамі.Партрэтныя экслібрысы Я. Ціхановіча як бы парушаюць традыцыйныя жанравыя межы кніжнага знака. Гэта—выставачныя (а не кніжныя) творы, якія б назваў станковым экслібрысам. Іх сярэдні памер 30x25 см—таксама нязвыклы для экслібрыса. Мастак падае вобразы беларускіх і агульнаславянскіх асьветнікаў, пісьменьнікаў, дзёячоў культуры, нацыянальных герояў, зьвяртаецца да гісторыі і культуры іншых на родаў: Ф.Скарына, К.Каліноўскі, Я. Купала, Я. Колас, Ф.Багушэвіч, М.Багдановіч, Цётка, У.Галубок, Т. Шаўчэнка, А.Міцкевіч, А.Пушкін. Э. Хэмінгуэй, Л.Бетховен, Ф.Шапэн, Э.Тэльман—вось далёка ня поўны пералік агульнавядомых імёнаў, носьбіты якіх увасоблены Я.Ціхановічам у кніжных знаках. Нямецкі мастацтвазнавец К.Х. Ангер пісаў пра экслібрысы, што Я.Ціхановіч як бы ставіць помнікі вялікім дзеячам сусьветнай культуры, яшчэ раз успамінае пра іх у арыгінальнай форме мініяцюрнай графікі». Партрэтныя экслібрысы Я.ЦІхановіча —прыкметная зьява ў сучаснай беларускай графіцы, у выяўленчай культуры рэспублікі ўвогуле. У іх ярка выявіўся партрэтны талент мастака, які добра відаць і ў яго шматлікіх алейных творах. Нельга не адзначыць артыстызму і віртуознасьці, зь якімі зроблены экслібрысныя партрэты. Некалькі трапных дакладных штрыхоў, умела знойдзеныя сьвятлоценявыя кантрасты—і перад гледачом паўстаюць вобразы Ф. Скарыны, Я. Купалы, А. Міцкевіча. Прычым іх партрэтныя характарыстыкі вылучаюцца зайздроснай пераканальнасьцю, а графічнае майстэрства —бездакорным прафэсыяналізмам.Нярэдка ў выяўленчую структуру кампазыцыі мастак уводзіць выказваньні тых альбо іншых культурных дзеячаў пра наш народ, родную мову, такія экслібрысы маюць выразны асьветніцкі характар (знакі з выявамі Ф.Багушэвіча, А.Пушкіна і інш.) Персанальныя выстаўкі работ Я.Ціхановіча праходзілі ў шмат якіх гарадах нашай краіны і за мяжой. 3 часткай яго экслібрысаў маглі пазнаёміцца беларусы Кліўленда, а таксама чытачы часопіса «Полацак». Асобныя знакі экспанаваліся на Сусьветнай выстаўцы 41 ЭКСПО70, у г. Осака (Японія). Мастак пастаянны ўдзельнік выставак на міжнародных кангрэсах экслібрыстаў. Праглядаю шматлікія каталёгі згаданых выставак, чытаю кнігі водгукаў. Вось водгук Адама Мальдзіса: «Шматаблічная і шматфарбная выстаўка Яўгена Ціхановіча—гэта сьвята беларускай культуры. Зьдзіўляе і радуе шматграннасьць яго культуры, яго літаратурны багаж, непаўторнае мастацкае бачаньнероднайпрыроды, старога і новага Менску, навакольных мястэчак і вёсак. Новых посьпехаў Вам!» «Калі душа і сэрца мастака аддаецца свайму народу, Радзіме поўнасьцю і без астат