Полацак №8, 1993

Полацак №8, 1993

42.81 МБ
авіў скандынаўскі конунг. Але пазьней, калі кіруючая роля Лал?г' зьнізілася і першынства перайшло да Ноўгараду, скандынавы асыміляваліся. Гэты факт і быў пакладзены ў аснову аповяду аб прызваньні варагаў. Архэолягі4ныя зьвесткі яскрава сьведчаць, што на Белым возеры і Верхняй Волзе мела месца сустрэчная калянізацыя —славянская і скандынаўская. Вядомы і паходы славян у Скандынавію
Аб кантактах са скандынаўскім рэгіёнам і аб прысутнасьці скандынаваў натэрыторыі Беларусі гавораць летапісы, скандынаўскія сагі й архэолягічныя знаходкі. У «Аповесьці мінулых 4асоў»(Лаўрэнцьеўскі
9
8
летапіс) гаворыцца: «/ прыя ўладу Рурык, і раздаямужамсваім грады, оваму Палатэск, оваму Растоў, другому Белавозера. I па тым гарадам суць нахадніці варазі, а первіі насельніці .. . в Полацку крывічы...».
Далей расказваецца, што ў 980 годзе ў Полацку самастойна княжыў Рагвалод, які «прыйшоў зза мор’я». «Міндава Сага» сьведчыць аб удзеле нарманаў у складзе войска Брачыслава Полацкага ў паходзе на Ноўгарад у 1021 годзе.1 «Сага аб Цідрыку Барнскім» прыводзіць апісаньне полацкіх умацаваньняў, якія былі ў выглядзе магутнай сьцяны, вялікіх вежаў, шырокага і глыбокага рва.2 У «Сазе аб хрышчэньні» гаворыцца: «...Я прыйшоў туды, дзе Торвальду, сыну Кадрана, Хрыстос даў упакаенне: там ён пахаваны ў высокай гары ўверх на цячэньні Дроўна, каля царквы Івана...»
Дасьледчыца Т.М. Джаксан лакалізуе Дроўн у ваколіцах Браслава, дзе сканцэнтраваны сугучныя гідронімы —Дрысьвяты, Дрывяты, Дзерба, Друйка і інш. I падкрэсьлівае магчымасьць пахаваньня Ісландскага місіянера паблізу Браслава.3
На тэрыторыі Беларусі скандынаўскія архэолягічныя знаходкі сканцэнтраваны ў асноўным уздоўж Дзьвіны і Дняпра, менавіта там.дзе і праходзіла адна з галін «шляху з варагаў у грэкі».
У Полацку была знойдзена гуляльная костка з рунічным (скандынаўскім) надпісам, які чытаецца як «Выгада» або «карысьць», што зьяўляецца пажаданьнем посьпеху ўладальніку косьці.4Каля Полацка, Лукомля і Горадні вядомыя знаходкі скандынаўскіх мячоў. У многіх мясьцінах сустракаюцца жалезныя ланцэтападобныя наканечнікі стрэлаў, а наканечнікі коп’яў ёсьць у Ваўкавыску і Лукомлі. Падвескі— амулеты з выявамі вікінгаў знойдзены ў
Магілёўскім Падняпроўі (мал. №4), круглая ажурная фібула ў Чарневічах Глыбовіц. кага раёна, ажурныя падвескі ў Ваўкавыску (мал. №2), Заслаўі і на Пасожжы, касьцяныя шпількі з зааморфнымі галоўкамі каля Менска і на гарадзішчы Пруднікі Мёрскага раё
№4 Падвескавікінг з Падняпроўя
№2 Падвеска з Ваўкавыска
На гарадзішчы Маскавічы паблізу Браслава знойдзена падвескакачачка, выяўлены падковападобная фібула са зьвярынымі галоўкамі ( №3), раўнаплечная фібула ( №5), жалезная фібула (№6). Скандынаўскія нумізматычныя знаходкі прадстаўлены Полацкім скарбам зь Верхняга замку, дзе бы, лі манэты дацкай чаканкі і скарбам каля в.Новы Двор паблізу Менска, дзе знойдзены паўбрактэат з Хедэбю.5
№3 Зашпілка (фібула) з гарадзішча Маскавічы Браслаўскага рна
№56 фібулы з гарадзішча Маскавічы Браслаўскага рна
Апошнім часам скандынаўскія рэчы знойдзены і на Палесьсі. Гэта ажурны на канечнік ножнаў мяча, фрагмент ажурнай сярэбранай падвескі і відэлец у форме
трызубца з выгнутым пад прамым вуглом чаранком.6
Асаблівую цікавасьць уяўляюць знаходкі больш сотні абломкаў костак жывёл на гарадзішчы Маскавічы каля Браслава. На костках нанесены рунічныя знакі, надпісы і малюнкі. Большасьць знакаў суадносіцца са скандынаўскай рунічнай пісьменасьцю 1213 стст., асабліва ў яе «бытавым варыяньце». (Гл. бачынку 12
Спецыфіка пісьма на гостках з Маскавічаў— выкарыстаньне рэдкіх, нетыповых форм рун, а таксама несуадноснасьць у частым ужываньні некаторых знакаў сьведчыць, што тут мае месца дэградаванае пісьмо, навыкі якога былі часткова страчаны яго носьбітамі. У выніку гэтага графічныя формы паддаліся спрашчэньню і ўніфікацыі. Такія надпісы маглі быць пакінуты славянізіраванымі нашчадкамі выхадцаў са Скандынавіі, воінамінаёмнікамі,гандлярамі або місіянерамі ,якія ўдзельнічалі ў паходах крыжакоў на Полацкія землі7. Акрамя таго, у Маскавічах знойдзены шыферныя прасёлкі з падобнымі знакамі (мал.№7, 8,9)8.
10
№7,8,9 Шыферныя праселкі з надпісамі. Сярод знакаўёсьцьрунічныя ГарадзішчаМаскавічы.

Абломкі костак жывёл з рунічнымі надпісамі. Гарадзішча Маскавічы
Тапаграфія знаходак манэт і аздобаў
Міхась Белямук
Берасьценская вобласьць
Антопаль, Драгічынскі рн
У 1930 г. улетку на полі знайшлі скарб. Скарб меў каля 200 дыргемаў. Прыблізна палавіну скарбу, каля 100 манэтаў, купіў Чалоўскі, дырэктар Львоўскага архіву. ФСьцібайла ад Чалоўскага купіў 42 манэты. Пачас апошняе вайны Ф.Сьцібайла згубіў 38 манэтаў. Няма вестак аб манэтах Чалоўскага. Што сталася з рэштай скарбу, ніхто ня ведае.
Манэты былі ў гліняным жбане.Збераглося 4 манэты ад скарбу.Скарб мог важыць 500г .
Саманіды	ашШаш	Узбекістан	899/0	Ізмзіл ібн Ахмад	1 м
••	Самарканд	Узбекістан	899/2	Ахмад ібн Ізнаіл	1 м
••	Балх	Афганістан	924/5	Насар ібн Ахмад	1 м
іі	ашШаш	Узбекістан	939/0	Насар ібн Ахмад	1 м
Kubiak 2, 6.225226,
Gupieniec, б. 142, Кропоткнн, 6.97, №168
Кухаренко, 6.20, №116,
Скандынаўскія знаходкі сьведчаць аб гандлёвых, палітычных і культурных сувязях нашых зямель са скандынаўскім рэгіёнамі ўканцы I—пачатку 11 тысячагодзьдзяў, гаворацьаб кароткачасовым знаходжаньні варагаў і аб іх нешматлікасьці.
Бібліяграфія
1	Штыхов Г.В. Кнев й города Полоцкой землн (Кнев н Западные землп Русн в IX—ХШ вв. Мн. 1982. с. 5152
2	Глазырнна Г.В. Опнсанне укрепленнй Полоцка в «Саге о Тндрнке Бернском»/ІХ Всесоюзная конференцня по нзученчю нсторнн, экономнкн, лнтературы н языка скандннавскнх стран н Фннлянднн, Тарту. 1982. ч.І. с. 158160.
3	Джаксон Т.Н. Древнерусскне города в древнескандннавской пнсьменностн (Тексты, переводы, комментарнн). М. 1987, с. 101 105.
4	Мельннкова Е.А, Дедова М.В., Штыхов Г.В; Новые находкн скандннавскнх руннческнх надпнсей на террнторнн СССР. / Древ
нерусскне государства на террнторнн СССР; Матерналы н нсследовання 1981 года. М; 1983. с. 187188.
5	Дучнц Л.В. Фенноскандннавскне находкн на террнторйй Белорусснн. / Всесоюзная конференцня по нзученню нсторнн, экономнкн: лнтературы н ірыка скандннавскнх стран н Фннлянднн. ч. I, М. 1986, с. 169171.
6	Нов О.В. Вергей В.С. Скандннавскне находкн в Белорусском Полесье. / Насельннцтва Беларусі і сумежных тэрыторый у эпоху жалеза /да 80годзьдзя з дня нараджэньня А.Р. Мітрафанава. Мн., 1992, с. 120122
7	Дучнц Л.В., Мельннкова Е.А. Надпнсн н знакн на костях с г. Масковнчы (севернозападная Белоруссня). /Древнерусскне государства на террнторнн СССР. Матерналы нсследовання 1980 года. М., 1981, с. 185216.
8	Дучыц Л.У. Браслаўскае Паазер’е ў IX—XIX. (Псторыка археолагічны нарыс) Мн„ 1991, с. 7682
Антопаль, Драгічынскі рн
Каля 1950 г. ва ўрочышчы «губерня» знайшлі манэту зь дзірачкай, выглядае, што манэту ўжывалі за падвеску. Манэта перахоўваешіа ў Кобрынскім краязнаўчым музэі.
Рымская Марк Аўрэлі (161180) сярэбраныя, ня ведама, дзе выбітая.
Gupieniec, б. 153, Кропоткнн 5 6.95, №175,	Рябцевіч 6.191, № 19,
Поболь 2 6.100, № 59
Берасьце
У 19611965 гг. П. Кухарэнка праводзіў раскопы. На могільніку «Трышын» знайшоў манэты й рэчы.
Рымская Траян (98117), імп. субэратыўны дэнары (медзь, пакрытая срэбрам).
Рымская каго ??? субэратыўны дэнары, як і папярэдні зь дзірачкай.
Бранзалет сярэбраны, пласьціністы, арнамэнтаваны, канцы адломаныя Пацерка сярэбраная, полая, аздобленая філіграньню.
Грудкі сярэбраны ў магілах №36, 38, 55, 61, 62 (аздобы, якія спальваліся ў вагні) Кропоткнн 5 6.95, № 176, Рябцэвіч... 6.190, №11, Кухаренко 2 98, 101, Кухаренко *6.4950. 52, 59
Берасьце
У 1968 г. на беразе р. Мухавец прыпадкова знайшлі рымскую манэту. Поболь2 6.9697, № 25
Працяг. Пачатак у №6(16)—7(27)
12
Берасьце
3 1968 да 1982 г. пад кіраўніцтвам П.Лысенкі праводзіліся раскопкі старажытнага гарадзішча. Знойдзены аздобы:.
Колт сярэбраны, арнамэнтаваны расьлінным узорам;
Бранзалет сярэбраны, пласьціністы, арнамэнтаваны, з завострынымі канцамі;
Бранзалет сярэбраны, пласьціністы, арнамэнтаваны, канцы абломаныя;
Бранзалет сярэбраны, пласьціністы, арнамэнтаваны зігзагападобнымі лініямі;
Падвескі	сярэбраныя, манетападобныя — 2 шт.;
Пацерка	сярэбраная, полая, чатырохкутная, аздобленая зерню;
Пацерка	сярэбраная, полая, круглая
Пацеркі шклозалочаныя	— 2 шт.;
Крыж	бронзавы, аздоблены черненым серабром
Лысенко 2... 6.311,	Лысенко 3 6.420, Лысенко "6. 259, 261264, 276
276, 380, 384, мал. №№168, 170, 171, 174.
Берасьцейскі рн
Каля 1887 г. недалёка места Берасьця быў знойдзены скарб бізантыйскіх манэтаў, які загінуў. Праўдападобна, ювеліры купілі і стапілі.
Рымская	Антонін Пій	138160 манетніца ??
Кропоткнн 2. 96, № 1372,	Gupienic 2 6.40, № 7,	Рябцевнч 6. 190, № 10,
Поболь 2	696, № 23, Поболь 2 6. 127, Кухаренко 4 6. 20, №8,
Вікарэвічы, Столінскі рн
Падчас будовы канла ў 1936 г. знайшлі рэчы з першых стагодзьдзяў н.э.
Шпілька залатая з пляскатаспіральнай галоўкай.
Кухаренко 4 6.26, №31, Штыхов 2. 6.27, № 210
Войская, Камянецкі рн
Курганы могільніка дасьледвалі I., Біруля іТ.Каробушкіна ў 1959, 1980, 1981 і 1985 гг.
У раскапаных курганах былізнойдзеныя 4 шклосярэбраныя пацеркі.
Свод ПГКБ, Брест, 6. 222, №858.
Гуркі, Берасьцейскі рн
У 1980, '1985 і 1986 гг. Т, Каробушкіна праводзіла раскопкі курганоў, знайшла сярэбранаы віты пярсьцёнак.
Свод ПГКБ, Брестская обл., 6.133, №350.
Кухаренко 6.19, № 93,
Спнцнн 6.297,
Кропоткнн 3 6.38, № 297
Берасьцейскі рн
У 19381939 г. селянін знайшоў гліняны жбан зь сярэбранымі манэтамі. Скарб загінуў.
Зьбераглося 3 манэты, якія ў 1963 г. прыслалі ў Варшаву ў Польскі дзяржаўны музэй.
Ангельскія	Этэльрэд П, кр	9791016	Ёрк	1 м
Нямецкія	Генрык II, імп.	10021024	Эслігнен	1 м
п	Генрык II, імп.	10021024	ня ясна	1 м
AlbrechtRapnicka...6.185
Берасьцейская воб.
Д.Самаквасаў паказаў А.Маркаву манэту, якую знайшлі на Палесьсі, былой Горадзенскай губ. В.Тызенгаўзен агледзеў манэту. Яна была арабскім дыргемам.
Саманіды
ашШаш
Узбекістан
Наср ібн Ахмад
923/4
Марков... 6.9, № 46, Gumowski, 6.24, №7
Бярозаўка, Берасьцейскі рн
Паміж вёскамі Бярозаўка і Задворцамі пракладалі чыгунку ў 1937 г. Раб