Полацак №8, 1993

Полацак №8, 1993

42.81 МБ
аўсёды Беларусь», «Героі Кастрычніка—нашы землякі», «Вобраз Леніна ў беларускай літаратуры»
і г.д. Побытаваэтнаграфічны ўзровень абмяжоўваўся наступнай тэматыкай «Учора, сёньня, заўтранашайвобласьці», «Успаміны старажыла», «Што ўяўляла сабой ... шчына да ВялікайКастрычніцкай рэвалюцыі» (Прыклады гэтыя ўзяты зь метадычнага дапаможніка канкрэтнай абласной бібліятэкі, але я спэцыяльна не называю вобласьць, таму што зьява была даволі тыповай). Зразумела, літаратуру да мерапрыемстваў патрабавалася падбіраць так.каб самаму недасьведчанаму чытачу было ясна—гісторыя Беларусі пачалася толькі пасьля «воссоедннення з велнкнм русскнм братом», a сьветлае жыцьцё беларускаму народу прынесла Кастрычніцкая рэвалюцыя, янаж і вывела непісьменных беларусау да росквіту сацыялістычнай культуры.
Як пазбавіцца ад вынікаў камунізаванай ідэялягічнай аднабаковасьці. Толькі праз уразуменьнетаго,што для беларусаўнайперш існуе Беларусь, а потым ужо ўвесь астатні сьвет. Мінуў час, калі бібліятэкі маглі заставацца нейкім нейтральным пра
Берасьцейская абласная бібліятэка. Кніжная выстава ў залі беларускай літаратуры і краязнаўства Жнівень 1992 г. Фота Ул. Сухапара.
прапаганда («уснленне прапоганды») была разьлічана ўвогуле на ўсіх і ні на кога канкрэтна.Зараз у бібліятэкараў асноўная мэта—актыўнае прасоўваньне літаратуры, скіраванай на павышэньне нацыянальнай самасьвядомасьці беларусаў, літаратуры, пазбаўленай ідэялягічнага шалупіньня Абэцэдарскага й яго вучняў. Такая літаратура павінна мець прыарытэт на выставах, у бібліяграфічных паказьніках і аглядах, сыстэмах індывідуальнага інфармаваньня.
Падагульняючы, вызначу яшчэ некалькі • пэрспэктыўных накірункаў дзейнасьці бібліятэк на беларускім шляху. Гэта актыўнае супрацоўніцтва ў культурнай палітыцы з БНФ, ТБМ, «Бацькаўшчына», клюбам «Спадчына», іншымі нацыянальнапатрыятычнымі згуртаваньнямі, складаньне мартыралёга рэпрэсаваных бібліятэкараў і кніжнікаў, таксама, як і паказьніка рэпрэсаваных кніг, наданьне бібліятэкам рэспубліканскага значэньня імёнаў выдатных дзеячоў беларускай гісторыі і культуры. Думаю, беларускім бібліятэкам у Беларусі—быць!
24
25
1 здй км В
«Каб Беларусь перастала быць краем,
невядомым для саміх беларусаў»
Аляксандр Макарэвіч
Уладзімір Міхнюк
Словы, вынесеныя ў загаловак артыкула, магліб стаць эпіграфам да жыцьця Смоліча Аркадзія Антонавіча, якія выказаў ён у адной з сваіх шматлікіх прац. Яго імя ў 20я гады было шырока вядома адукаваным колам грамадзкасьці Беларусі. Ён прымаў удзел у абвешчаньні Беларускай Народнай Рэспублікі, зьяўляўся намесьнікам старшыні Рады БНР, народным сакратаром земляробства ў першым беларускім урадзе. Ён— аўтар першага падручніка па геаграфіі Беларусі, які ўбачыў сьвет у 1919 г., і вытрымаў яшчэ 3 выданьні ў першай палове 20х гадоў
У Інстытуце беларускай культуры ён кіраваў аддзелам прыроды і гаспадаркі. Разам з аднадумцамі і паплечнікамі У. Ігнатоўскім,В.Ластоўскім,С.Некрашэвічам шматсіл аддаў пераўтварэньню Інбелкульта ў Беларускую Акадэмію навук, у якой загадваў кафедрай геаграфіі. Ён быў першым беларускім прафэсарам геаграфіі.
Але з лета 1930 г. яго імя было аддана забыцьцю, выкрэсьлена з гісторыі беларускай культуры і навукі.Чытач ня знойдзе аб ім артыкулаў у энцыкляпедычных выданьняхБеларусі.Толькі ў 1970 г. улістападаўскім нумары часопіса «Маладосьць» была надрукавана мэмуарная зарысоўка А. Смоліча «Якуб Колас у маёй памяці». У 1989 г. беларускія географы В.Аношка, А. Болатаў і Г.Рыдзеўскі надрукавалі газетныя артыкулы аб ім, у тым ліку і ў «Ліме».
60 гадоў небыцьця.Сёньня яго імя— вядомага грамадзкапалітычнага, навуковага і культурнага дзеяча, прысьвяціўшага свой талент нацыянальнаму адраджэньню Беларусі, адноўлена ў памяці народу і вымаўляецца з глыбокай павагай і ўдзячнасьцю.
Дык хтож ён, Смоліч, які яго лёс? Аркадзь Антонавіч Смоліч нарадзіўся ў вёсцы Бацэвічы Бабруйскага павета Менскай губерні (Цяпер Клічаўскі раён Магілёўскай вобласьці) 29 верасьня 1891. Бацька, Антон Аляксеявіч, быў дыяканам мясцовай царквы, затым яго перавялі ў в.Саламерычы Менскага павета. Сын Аркадзь ідзе па сьлядах бацькі і ў дзесяцігадовым узросьце паступае вучыцца ў Менскае духоўнае вучылішча, затым у Менскую духоўную семінарыю, якую скончыў у 1909 г. Але кар’ера сьвятара не задавальняе апантаннага юнака. Пасьля заканчэньня агульнаадукацыйных курсаў семінарыі ён пакідае яе. Спачатку паступіў ў Кіеўскі палітэхнічны інстытут, адкуль пераводзіцца ў НоваАляксандраўскі інстытут сельскай гаспадаркі і лесаведства ў Пулавах (Польшча). Тут дзейнічала першая ў сьвеце кафедра глебазнаўства, выхаванцам якой і 'быў А.Смоліч.
Адсутнасьць сродкаў для існаваньня прымусіла юнака поруч з вучобай клапаціцца аб кавалку хлеба. I ён зарабляе курсамі, а затым землямернай і чарцёжнай практыкай. Адначасова ён актыўна ўключаецца ў грамадзкае жыцьцё, прымае ўдзел
у рэвалюцыйных і студэнцкіх гуртках. А ў 1910 г. ўступае ў Беларускую сацыялістычную грамаду. Палітычная дзейнасьць першакурсьніка не застаецца пазаўвагай кіраўніцтва інстытута. Ужоўлютым 1901 г. пачаткоўцустудэнту аб’яўляецца вымова зь ліку студэнтаў. Яшчэ больш суровае пакараньне вынес варшаўскі генералгубернатар, забараніўшы А. Смолічу жыхарства ў Варшаўскай і Люблінскай губэрніях.
У лістападзе 1910 г. А.Смоліч вярнуўся ў родную Беларусь. 3 гэтага часу ён паглыбленна вывучае родны край і жыцьцё народу. Працуе ў розных месцах Беларусі тапографам, землямерам.зьбліжаецца з прагрэсыўнай моладзьдзю, якая пазьней адыграла вялікую ролю ў палітычных падзеях у Беларусі 19171920 гг. Восеньню 1912 г. яму ўдаецца паступіць на Пецярбургскія вышэйшыя сельскагаспадарчыя курсы. Праз год з дазволу вышэйшых улад ён вяртаецца ў НоваАлександрыйскі інстытут. Зноў наступае час, калі яму трэба вучыцца і зарабляць на жыцьцё. Але пасьля трохмесячнай працы ў хімічнай лябараторыі ЛібаваРоменскай чыгункі яго звальняюць па патрабаваньню жандармскага ўпраўленьня як палітычна нядобранадзейнага. Крыніцай існаваньня застаецца толькі рэпетытарства. Аднак былы ссыльны ён пакідае інстытут.грунтоўна займаецца навукай, спецыялізуецца на глебазнаўстве і сельскагаспадарчай геаграфіі.
Восеньню 1914 г. Інстытут эвакуіруюць у Харкаў, дзе ён і знаходзіцца да нашага часу пад назвай Харкаўскага сельскагаспадарчага інстытута. У Харкаве А.Смоліч працягвае свае навуковыя заняткі. Зімой 19141915 гг. здольнага студэнта запрашаюць у навуковую экспэдыцыю, якую ўзначальваў вядомы прафэсар А.Чалінцаў. Яе мэта— дасьледаваць сялянскую гаспадарку ў
паўднёвых губерніях Расеі й Украіны.
У 1916 г. А. Смоліч скончыў тэарэтычны курс інстытута і некаторы час практыкаваўся ў В. Бацішчава на Энгельгардаўскай дасьледчай станцыі ў Віленскай губэрні. Восеньню тагож года малады спэцыяліст вяртаецца ў Беларусь і працуе ўчастковым аграномам у Ігуменскім земстве, пасьля земскім статыстыкам у Менскай земскай губэрнскай управе, намесьнікам загадчыка статыстычнага бюро (да кастрычніка 1918 г)
У гэты час ён цьверда вызначае свой прафэсыйны выбар: навуковая праца, як аднойчы запісаў у дзеньніку,—«над фізычнай і эканамічнай геаграфіяй». Палітычны выбар быў зроблены яшчэ раней, калі Аркадзь Смоліч далучыўся да беларускага нацыянальнавызваленчага руху. 1 ў палітыцы, і ў навуцы яго вяла адна ідэя: паспрыяць адраджэньню роднага краю, зрабіць ўсё ад яго залежнае,каб Беларусь стала краінай самастойнай і квітнеючай.
Талент, воля, неверагодная працавітасьць і арганізаванасьць праявіліся на двух галоўных напрамках жыцьця. Аб гэтым чытач можа падрабязна даведацца з паказаньняў А.Смоліча, якія мы прапануем цалком.
У незаслужанна сьціплым жыцьцяпісу А. Смоліча да недаўняга часу адчувальна не хапала цэлага пласта дакументаў з архіваў КДБ, дакладней, АДПУ—матэрыялаў сьледства па так званай справе «Саюза вызваленьня Беларусі».
Ішоў 1930 г. Другі год бушавала распачатая сталінскай камандай кампанія па разгрому так званага нацыяналдэмакратызму. I ўжо шылася ў прамым і пераносным сэньсе спрытнымі шаўцамі ■ з АДПУ сфальсыфікаваная справа контррэвалюцыйнай, антысавецкай арганізацыі «Саюз вызваленьня Беларусі», па якой будуць арыштаваны 198 і асуджаны калегіяй АДПУ 90 27
чалавек—цьвет беларускай інтэлігенцыі. Сярод іх акадэмікі Беларускай Акадэміі Навук Вацлаў Ластоўскі, Язэп Лёсік, Сьцяпан Некрашэвіч, нароком земляробства Дзьмітрый Прышчэпаў, нарком асьветы Антон Баліцкі, пісьменьнікі Максім Гарэцкі, Уладзімір Дубоўка, Язэп Пушча й іншы. Прафэсар Аркадзь Смоліч у тым ліку.
Усе арыштаваныя абвінавачваліся ў тым, што зьяўляючыся членамі контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай арганізацыі «Саюз адраджэньня Беларусі» (САБ), у далейшым перайменаваны ў «Саюз вызваленьня Беларусі» (СВБ), ажыцьцяўлялі арганізаваныя шкодніцтвы на культурным ідэялягічным і іншых участках сацыялістычнага будаўніцтва, праводзілі антысавецкую нацыяналістычную агітацыю, накіраваную на паменьшаньне тэмпаў разьвіцьця Беларусі на сацыялістычным шляху, ставячы канчаткова мэтай адарваньне Беларусі ў этнаграфічных межах ад Савецкага Саюзу і стварэньне так званай Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР).
На папярэднім сьледзтве поўнасьцю вінаватымі прызналі сябе толькі 25 чалавек. Больш за 40 чалавек цьверда заявілі: «Вінаватымі сябе ні ў чым не прызнаем. У СВБ ніколі не былі і аб яго існаваньні даведаліся ад сьледчых АДПУ, знаходзячыся ў папярэднім зьняволеньні »Уаля 20 чалавек «прызналіся часткова», што абазначала пэўнае прызнаньне сваіх памылак і недахопаў, у культурнай і грамадзкапалітычнай рабоце, якія ніяк не маглі кваліфікавацца артыкуламі крымінальнага кодэксу.
Матэрыялы справы СВБ складаюць 29 важкіх тамоў. Галоўнымі сярод іх,і па аб’еме, і па значнасьці, зьяўляюцца ўласнаручныя паказаньні арыштаваных у асобных выпадках яны складаюць сотні старонак машынапісных копіяў. Гэтыя паказаньні,
часам падобныя на мемуарныя замалёўкі, пісалі не ў час творчага натхненьня і не ў доме адпачынку пісьменьнікаў ці вучоных, а ў змрочных турэмных казематах, ва ўмовах крайняга напружаньня духоўных і фізычныхсіл. I між тым, як відацьсасьледчых матэрыялаў, многія з арыштаваных захавалі і чалавечую годнасьць, і маральную чысьціню, і сілу духу. Іншыя аказаліся зломлены