Полацак №8, 1993

Полацак №8, 1993

42.81 МБ
аць тыя ўспаміны было немагчыма, ён усё роўна пісаў, бо верыў, што іхні дзень прыйдзе. I ён прыйшоў. Сёньня мы працягваем друкаваць успаміны Я. Ціхановіча.
А яшчэ мы віншуем Яўгена Ціхановіча зь ягоным днём нараджэньня і жадаем яму ўсяго самага найлепшага. Няхай Бог дапаможа ў Вашай нялёгкай працы і дасьць Вам доўгага здароўя, натхненьня і радасьці.
Сьвятлана Белая
Кажуць, што старэйшыя людзі ня помняць, што было ўчора, але затое трыма юць у памяці, што адбываласябОці 70 гадоў назад. Дзіўна, што лепшае ў жыцці помніцца добра, можа нават болып рамантычна, хаця былі і голад, і холад, якія неадступна крочылі разамз жыцьцём
Вось і зараз.калі гартаеш старонкі свайго жыцьця, задаешся пытаньнем, чаго ў ім было болей? Пэўна, што майму пакаленьню дасталося больш пакутаў, чым радасьцяў. Але гэта так,ўвогуле,лепш заглянем у творчую біягфаію групы масткоў, што працавалі ў Тэатры опэры і балету ў 1958 годзе над жывапіснымі насцьеннымі росьпісамі.
У нашым тэатры опэры і балету, у трох гасьцінных фае, каб ілюзорна павялічыць іх прастору, па праэкту архітэктяара Лангбарда былі заплянаваны вялікія люстэркі, па два ў кожным фае. Нішы ў фае, памерам шэсьць метраў на чатрыры так і засталіся без люстэркаў, як і шмат чаго ў аздабленьні тэатра: скульптурнае аздабленьне па ўсяму параметру тэатра, абліцоўка шліфаваным гранітам усіх чатырох уваходаў у тэатр, абліцоўка керамічнымі пліткамі ўсягобарабана. (Няведама зь якой патрэбы архітэктар зрабіў гэты пустацелы барабан, які ня меў даху, а ўзімку назапашліваў столькі сьнегу, што ягоная штогодняя ачыстка каштавала тэатру вельмі дорага).
Адным словам, чагоні крануць, усюды аўтар рабіў штучную манументальнасьць у велічыні, у памерах, каб любой цаной зрабіць бачымасьць грандыёзнасьці збудаваньня.Як і ўсе ўтыя гады аб якасьці ніхто нетурбаваўся,ва жна было пусьціць пыл у вочы й адхапіць Сталінскуюпрэмію.
Мы ўжо пісалі аднойчы аб суцэльнай манаполіі архітэктара Лангбарада ў аўтарстве праэктаў на самыя важныя архітэктурныя збудаваньні ў Менску. Так, пачынаючы ад Дома ўрада, Акадэміі навук, Тэатра опэры і балету, Дома афіцераў, ayTap рабіў вельмі прыгожыя праэкты на паперы, дзе нават дрэвы зьяўляліся элементамі архітэкткуры, але ў жыцьці атрымалася зусім наадварот. Прыкладам самага няўдалага архітэктурнага збудаваньня зьяўляецца Акадэмія навук. Вялікая калянада так і засталася ў адзіноцтве ні да чаго непрывязанай самастойнай архітэктураю . 3 лепшых праэктаў назавем Дом ўраду і Дом афіцэраў. Зьдзейсьніць на пра^тыцы, у поўнай меры, усё, што было ў праэкце, ніколі не ўдавалася, бо важным было «запусьціць» аб’ект у строй да нейкіх сьвятаў: ці як падарунак да чарговага зьезду партыі бальшавкоў, ці ў гонар суцэльнай перамогі на фроньце будаўніцтва аб’ектаў савецкай культуры. Усе тыя недаробкі лічыліся дэталямі, якія можна ліквідаваць на хаду, a
На здымку: Мастак Яўген Ціхановіч
Працяг.
34
35
можна і пакінуць назаўсёды без увагі.
Так вось, нішы ў фае засталіся без люстэркаў. Голыя сьцены наводзілі сум, выглядалі як нешта недарэчане, у тэатры нечага не хапала.
У 1958 г. заступіў на пасаду дырэктара Тэатра опэры і балета Павел Вікеньцевіч Лютаровіч, які да гэтага быў старшынёй кіраўніцтва па справах мастацтва пры Савеце народных камісараў БССР. Лютаровіч ведаў усіх мастакоў, вельмі любіў выяўленчае мастацтва. Заўсёды прымаў удзел у абмеркаваньнях мастацкіх выставак, цікавіўся гісторыяй мастацтваў.
Менавіта Лютаровіч запрасіў мастакоў прыняць удзел у афармленьні трох фае, дзе меліся па дьзве нішы ў кожным. Памеры былі 6 метраў вышыні на 4 метры шырыні. Тэмы разьмярквалі так: мастак Іван Ахрэмчык атрымаў опэру «Садко», мастак Ісак Давідовіч — опэру «Дзяўчына з Палесься», мастак Натан Воранаў—балет «Лебядзінае возера», мастак Міхась Блішч—опэру «Дэман», Яўген Зайцаў—опэру «Яўген Анегін»Яўген Ціхановіч — балет «Князьвозера». Росьпісы на сьцяне выконваліся тэмпернымі фарбамі (вельмі моцнымі на трываласьць працяглага часу). Лютаровіч сам адбіраў мастакоў дзеля гэтае работы, і, на ягоную думку, самых лепшых майстроў, здольных у гэтым жанры манументальных фрэскаў ці росьпісаў тэпмернымі фарбамі. Вядома, што мы трымаліся адзінай манеры кампазыцыі, а што тычылася каляровай палітры, дык яна залежала ад зьместу і формы тэатральнага твору. 3 пачатку нашай работы зьявілася перашкода ў выглядзе прэтэнзіі некаторых мастакоў узяць удзел або прапанаваць сябе ў пару на адну тэму. Менавіта ў гэты час ішла грунтоўка паверхні сьцяны дзеля росьпісаў, якую ніхто не змог прасачыць адпаведна тэхналягічнай
рэцэптуры. Вось гэты недагляд потым і вылез бокам, амаль на ўсіх росьпісах, бо праз дзесяць гадоў фарба пачала асыпацца. Але нават і гэта былаб невялікая бяда, бо заўсёды можна было правесьці рэстаўрацыю, каліб мастакі тэатра опэры і балета былі зацікаўлены і зьвярнуліб увагу адміністрацыі на стан росьпісаў.
Каб зрабіць аб’ектыўную ацэнку гэтае працы, трэба зазначыць,тое што такіх росьпісаў у Беларусі ніколі не было. Маю на ўвазе ня толькі вялкія памеры плошчы пад роспіс, хаця і гэта было ўпершыню. Галоўнай і найцяжэйшай задачай было зрабіць манументальны твор, не кніжную ілюстрацыю, не стракатую карцінку, а трымаць каляровую гаму ў спакойнай і сьціплай, як кажуць, пастэльнай палітры. Таксаматрэба было захаваць каляровыя прынцыпы фрэскавага жывапісу — гэта значыць, не ламаць паверхню сьцяны перспектываю, будаваць кампазыцыю па плямах без перавагі адной над другімі. Неабходна было абагульняць і стылізаваць дэталі, так, каб не перайсыді парог да абстракцыі, але і не апынуцца ў палоне натуралізму. Апошняе было самым рызыкоўным станам, бо не было ніякай практыкі ў насьценных росьпісах. Кожны з нас рабіў па два, а то і па тры варыянты эскізаў. Сабіраліся разам і рабілі адзін другому заўвагі, адным словам> працаваліна карысьць агульнай справе.
Трэба сказаць і пра тое,што акрамя творчых цяжкасьцей былі яшчэ і фізычныя. Уяўвіце сабе рыштаваньне вышынёй каля васьмі метраў, на якое трэба ўзьлесьці, папрацаваць гадзіну, спусьціцца ўніз і паглядзець здаля, што атрымалася, пры тым, што рыштаваньне замінае ўбачыць усю паверхню росьпісу. Зноў узьлезьці на зыбкае рыштаваньне і зноў працаваць над тым,што здавался зьнізу няўдалым — стракатым ці
занадта аморфным.І гэтак увесь працоўны дзень, усю зіму 1958 году. Харчаваліся ў тэатральным буфеце штодзень, каб дарма не траціць ,часу. Буфетам карысталіся толькі артысты. У тойчасня ўсёбылодобра з харчаваньнем—выручалі сталоўкі, буфеты зачыненага тыпу. Прыгадваю, як стары прафэсар дырыжор Птгарц сядзіць у буфеце і ловіць відэльцам сасіскі з мутнай гарачай вады, бо самаабслугоўваньне было паўсюдна. Артыстаў тэатра мы ведалі ўсіх. I ня толькі таму, што ў дзень адбываліся рэпэтыцыі, і мы бачылі іх у справе. Потым, пасьля працы, яны і самі заходзілі да нас, каб паглядзець, як ўсё робіцца.
Мне асабіста пазіравалі артысты балета Нікалаева і Дрэчын. (На сваіх карцінах я захаваў іх вонкавае падабенстваі.Гэтае знаём ства давала магчымасьць мне пазнаць некаторыя рухі па плястыцы, больш падыходзячыя да жывапісу і малюнку, дынамічныя, але толькі ў пачатку або ў канцы руху,
—Уявіце сабе,казаў я Нікалаевай, — балерына падскочыла і гэтак засталася ў паветры вісець доўгі час. Трэба адбіраць па, дзеб і дынаміка і стаціка быліб у згодзе між сабою.
Зараз, калі глядзіш на фотаздымкі майго роспісу «Князьвозера», бачыш, як маладыя, прыгожыя артысты балета Нікалаева і Дрэчын стаяць у пачатку танца ў беларускім народным строі. Успамінаецца той далёкі час, калі ўсё было ў пачатку маладое, і тэатр, і артысты, і мастакі, і беларуская опэра, і нацыянальны балет.
Ну а якжа аднеслася крытыка да такой зьявы, якую не назавеш другараднай. У тэатры зьявілася шэсьць росьпісаў, а пра гэта ніхто ні славечка не напісаў. Трэба сказаць, што ў Менску ў тыя часы не было прафэсыйнай мастацкай крытыкі, а калі
нешта і пісалі такія крытыкі, як Барышаў ці Кацар, дык глядзелі на тое, што скажуць кіраўнікі з аддзелу агітацыі і прапагады ЦК партыі. У нейкім даведніку чытаю пра нашы роспісы (артыкул Барышава), але не находжу ні свайго прозьнішча, ні назвы свайго пано «Князьвозера». Мне, бедалагу, усё ясна, ужо ня ў першы раз мінаюць мяне, каб абыйсьці «акупанта», мастака, які апынуўся ў акупацыі не па сваёй волі, але чамусьці заставаўся у акупаваным немцамі Менску. Успамінаецца таксама вельмі прыкрая падзея ЦК КПБ адносна мастакоў, якія апынуліся ў акупацыі. У 30ю гадавіну заснаваньня БССР у Маскву на выстаўку былі адпраўлены і работы мастакоў, што былі ў акупацыі, але самім мастакам забаранілі суправаджаць свае ірацы. Так дзьве маіх карціны «Дапамога Масквы партызанам» і «Партызаны ў разьведцы» прывезьлі на выстаўку, што экспанавалася на Кузьнецкіммасту. А аўтармусіў сядзець у Менску. На той выставе большасьць карцін было зроблена мастакамі, менавіта, сербануўшых гора акупацыі. I вось такое пакараньне ад сваіх. А за што, невядома.
Прайшло, мабыць гадоў каля 15, калі я пачуў гаворку аб тым шго зафарйавалі нашыя росьпісыпано, усё чыста, усе шэсыдь.
Галоўны мастак мастацкага фонду Уладзімір Басалыга зьвярнуўся да мяне:
 Яўген Мікалаевіч! Вам трэба вь'ступіць з пратэстам супраць вандалізму: зьнішчэньню шасьці пано ў тэатры опэры і балета».
 Перад кім выстіпацьз пратэстам? —пытаюся ў Басалыгі. А ён і сам ня ведае перад кім.
Кажу.што жывы яшчэ Яўген Зайцаў. Ён— народны мастак БССР, член партыі, нават ветэран партыі. Няхай ён шукае вінаватых. Яму больш зручна гэта рабіць «Не, —кажа
37
36
Басалыга,—Зайцаў ня будзе выяўляць злачынцаў. Ён ведае, хто, але не захоча псаваць адносіны з партыйнымі коламі ЦК КПБ». Бяру фотаздымкі роспісаў нябошчыка М.Блішча «Дэман» і свой фотаздымак «Князьвозсра» і крочу да намвсьніка мінісіра культуры А.Вайніцкага. Ён, бачыце. ня ведае, каго вініць, ня ведае нават, што адбылася такая дзікунская акцыя. Ён выклікае да сябе Міхаленю, даручаючы яму паглядзець у чым справа. Зьвяртаюся да галоўнага мастака Тэатра опэры і балета Яўгена Ждана.
Гой адказвае мне, што рэстаўрацыю гэтых пано нельга рабіць, бо яны зафарбаваныя водаэмульсіённаю фарбаю. У міністэрстве культуры вельмі шмат адказных работнікаў,
На здымку: Яўген Ціхановіч у час выкананьня роспку па матывах балета «Князьвозера».
але ў дадзеным выпадку адказваць ніхто ня хоча. Яшчэ думаецца мне ,што ніколі мы ня знойдзем злачынца, бо пры калектыўным кіраўніцтве яго няма. Ну, скажыце, чым адрозьніваецца гэтая акцыя вандалізму ад той, што адбылася ў 1937 годзе, калі НКУС прымусіў маст