Полацак №8, 1993

Полацак №8, 1993

42.81 МБ
тукладная: ваенная дэмакратыя паступова зьмянялася фэўдалізмам. На працягу доўгага часу існавала вольнае сялянства «людзі» і заставаліся значныя рэшткі родаплемянноголаду. Працэс фэўдалізацыі разьвіваўся марудна. 14
Палітычнай і сацыяльнай сілай княства было баярства, якое шмат у чым па за вечам вырашала пытаньні дзяржаўнай палітыкі. Асаблівую моц і значэньне Полацкае княствазямля дасягае ў XI ст. як у вайсковых, так і ў эканамічных дачыненьнях.
Полацкае княства рэзка адрозьнівалася ад іншых княстваў Русі. Яно ніколі не было родавым уладаньнем нікога з нашчадкаў кіеўскага князя Яраслава Мудрага. У адрозьненьне ад іншых княстваў ніколі не былозьвязана з «маці гарадоў рускіх» Кіевам. Як ні спрабавалі кіеўскія князі падпарадкаваць Полацкае княства, яно заставалася незалежным на працягу большай часткі XI і XII стст. Тут заставаліся князямі нашчадкі Рагнеды, дачкі Рагвалода—Ізяслаў, які памёр у 1001 г. У XI ст. Полацкае княства было моцным і адзіным,15 Найбольшай магутнасьці яно дасягнула пад час панаваньня князя Ўсяслава Брачыславіча (1044—1101), калі Полацкае княства выступала як галоўны канкурэнт Кіеўскай Русі. Галоўнымі накірункамі вонкавай палітыкі ў гэты пэрыяд былі барацьба за незалежнасьць ад Кіеўскага княства і экспансія ў бок Балтыйскага мора для кантролю стратэгічных шляхоў.
У XII ст. Полацкае княства раней за іншыя княствы ўсходніх славянаў уступіла ў пэрыяд фэўдальнай раздробленасьці, з характэрнымі для гэтага пэрыяду павелічэньням колькасьці насельніцтва, разьвіцьцёмэканомікі,гарадоў,узмацьненьнем мяс цовага баярства і стварэньнем лакальных цэнтраў у новых удзельных княстваў.якія ўваходзіліў склад Полацкай зямлі і якія ўзначальвалі сыны, браты і сваякі полацкага князя з адной дынастыі нашчадкаў Рагвалода і Рагнеды.
У XII ст. былі замацаваныя васальныя адносіны плямёнаУ піваў і латгалаў у дачыненьні да Полацкага княства. На іх тэ
рыторыі, што прылягала да ніжняга цячэньня Дзьвіны, ўтвораны васальныя княствы Герцыке і Кукейнос з сынамі полацкага князя на чале. Менавіта тут палачане першымі з усходніх славян уступалі ў барацьбу зь нямецкімі рыцарамі.
Полацкае княства мела сваю адметную культуру, помнікамі якой зьявіліся Сафійскі сабор, крыж Еўфрасіньні Полацкай, сваіх выдатных дзяржаўных дзеячоў. На мяжы XIII—XIУ стст. Полацкае княства ўвайшло ў склад новай дзяржавы—БеларускаЛітоўскага гаспадарства,перадаўшы яму эстафету беларускай дзяржаўнасьці сярэднявечча.
Такімжа дзяржаўнапалітычным цэнтрам, як Полацак, на поўдні быў горад Тураў, пра які таксама гаворыць летапіс пад 980 годам: «Бе бо Рогволод прншел нзаморья, нмяше власть свою в Полотьске, a Туры Турове, от него же н туровцн прозвашася» 16 Ва ўсходнім летапісе Тур названы братам Рагвалоду, што паказвае і летапісны запіс адразу і пра Рагвалода, і пра Тура. Такія гісторыкі, як В.Тацішчаў, В.Ключэўскі, У.Завітневіч, М.Ціхаміраў лічылі Тура сапраўднай гістарычнай фігурай, іншыя (А. Шахматаў, М. Доўнар—Запольскі, А. Грушэўскі, Д. Ліхачоў) асобай выдуманай. Але летапіс ясна сьведчыць, што на зямлі дрыгашчоў у X ст. ужо таксама існавала сваё княства, праўда зьвестак пра яго значна менш, чым пра Полацак. Як адзначае М. Ермаловіч, адзінства Полацкай і Тураўскай (Другавіцкай) земляў вызначылася ўжо ў даўнія часы, што адзначана ў запісе пад 980 г., і летапісец выявіў праніклівае бачаньне гістарычнай тэндэнцыі. 17 Незалежным Тураўскае княства заставался і пры сыне Ўладзімера Святаславіча —Святаполку Акаянным у 9881015 гадах, пакуль ён не заняў вяілікакняжацкі пасад у Кіеве.
Сьвятаполк вёў у Тураве незалежную палітыку, абапіраючыся на падтрымку цэсьця— польскага князя Баляслава. Ад 1052 года Тураўскае княства зноў мае сваіх князёў, якія часта потым пераходзілі на кіеўскіх пасад. Ад 1158 г. у гэтым княстве надоўга ўстанаўліваецца дынастыя, родапачынальнікам якой быў Юрый Яраславіч, унук Сьвятаполка Ізяславіча, вялікага князя кіеўскага і ў свой час (1087—1 1 13) князя тураўскага. Тураўскае княства ахоплівала паўднёвую частку цяперашняй Беларусі. У яго склад уваходзілі Бярэсьце, Пінск, Слуцк, Клецк, Рагачоў, Мазыр і іншыя гарады,
Смаленская ’а"’,<і ’■'Я''т'яла сабой у IX ст. племянное ачяднаньне крывічоў з цэнтрам у Смаленску. У склад яго ўваходзілі крывічы, якія рассяляліся на захадзе да Дняпра і Друці, займаючы ўсходнія раёны сучаснай Беларусі. Пазьней і тут вядомыя свае князі, адным зь якіх быў Уладзімір Манамах. На заходняй тэрыторыі Смаленскага княства ў XI—XII стст вядомыя гарады Орша, Копысь, Расьціслаў, Крычаў, Мсьціслаў, Прапошаск. Смаленскае княства таксама было самастойным і вяло сваю самастойную палітыку. Ад 11251127 гг пачынаючы з Расьціслва Мсьціславіча, унука У. Манамаха, пачынаецца непарыўная дынастыя смаленскіх князёў ажно да пач. ХУ ст.
Унутранае адзінства гэтых княстваў падмацоўвалася ўтварэньнем адпаведна ў канцы X—пачатку XI ст. япіскапскіх кафэдраў у Полацку, Тураве і крыху пазьней у Смаленску. Адміністрацыйныя тэрыторыі япархіяў хрысьціянскай царквы супадалі з тэрыторыямі і межамі княстваў. ЗаснаваньнеуТуравеў 1005 г. прыСьвятаполку Ўладзіміравічу кафедры заходняй хрысьціянскай царквы (ён быў жанаты з дачкой польскага князя Баляслава Харобрага) не дала далёкасяжных вынікаў. Пры канчатко
вых падзеях агульнай хрысыдіянскай царквы ў 1054 г. на заходнюю (каталіцкую) і ўсходнюю (праваслаўную) беларускія княствы, як і княствы іншых, усходніх славяскіх земляў засталіся ў простай залежнасьці ад Канстантынопальскага патрыярхату праваслаўнай царквы, які правіўся бізантыйскім імпэратарам і першым сярод роўных усяленскіх патрыярхам канстанцінопальскім.
Такім чынам, першыя дзяржаўныя ўтварэньні на тэрыторыі сучаснай Беларусі ствараюцца, як і ў іншых славянскіх этнасаў, пачынаючы з племянных аб’яднаньняў, або саюзаў плямён на этнічнай аснове. У параўнаньні зь іншымі ўсходнеславянскімі саюзамі плямёнаў племянные аб’яднаньні на тэрыторыі Беларусі былі заснаваныя на славянабалцкім падмурку пад час заваёвы гэтай тэрыторыі славянскімі плямёнамі. Працэс стварэньня першых фэўдальных дзяржаваў беларусаў праходзіў шляхам кансалідацыі асобных племенных саюзаў, вакол буйных цэнтраўгарадоў, перш за ўсё Полацку і Турава, якія зь цягам часу сталіся і цэнтрам япархіяў. Таксама як і ў іншых славянскіх дзяржавах адбываецца паступовае разьвіцьцё першапачатковых дзяржаўных структураў кіраваньня на 4але з сталай княжацкай уладай зь мясцовай традыцыйнай княжай дынастыяй. Асновы дзяржаўнасьці першапачатковага пэрыяду—Полацкага, Тураўскага, а потым і Смаленскага, княстваў далі разьвіцьцё ў наступным пэрыядзе Беларускалітоўскай дзяржавы, якая існавала ад сярэдзіны ХШда канца ХУПІ стст., да захопу яе тэрыторыі Расейскай імпэрыяй.
Бібліяграфія
1	Тарасаў С. В. Раньнесярэднявяковая беларуская дзяржаўнасьць у еўрапейскім палітычным працэсе /Пстарычнаархеа
лагічны зборнік. Памяці Міхася Ткачова. Мн., 1993, ч.2. с. 140141.
2	Ластоўскі В.Ю. Кароткая гісторыя Беларусі. Мн., 1993, с. 8.
3	Ігнатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі Мн., 1991, с. 37
4	Ермаловіч М.І. Старажытная Беларусь. Полацкі і новагародскі перыяды Мн., 1990 с. 5772.
5	Біч М. Аб нацыянальнай канцэпцыі гісторыі і гістарычнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь. /Беларускі гістарычны 4асопіс 1993, №1, с. 1524
6	Тарасаў С. Полацкае княства ў XI ст. /Полацак, 1991, №8, с. 9.
7	Повесть временых лет. М., 1950, ч.І. с. 54. Шахматов A.А. Розыскання о древнейшых русскнх летопнсных сводах. Спб, 1908, с.247; Ермаловіч Мн. Старажытная Беларусь. Полацкі і новагародскі перыяды.Мн.,1990, с.70
8Повесть временых лет.М., 1950,41,2324
9	Сапунов А. Сказання нсландскнх нлн скандннавскнх car о Полоцке, князях полоцкнх й реке Западной Двнне /ПолоцкоВнтебская старнна, Внтебск, 1916, Вып.З. с. 5, 22.
10	Карамзнн Н. М.Нсторня Государства Росснйского М., 1988, кн.1 т. 1, шт. 69
11	Тнандер К. Датскорусскне нсследовання. М., 1915. с. 11, 174
12	Тарасаў С.В; Чарадзей сёмага веку Траяна. Усяслаў Полацкі. Мн., 1991, с. 10.
13	Повесть временныхлет.М., 1950,ч. 1, с. 54
14	Штыхаў Г.В. Шматукладнае грамадства IX—XI стст. і пытанні перыядызацыі раннесярэдневяковай гісторыі Беларусі /Актуальныя пытанні гісторыі Беларусі ад старажытных часоў да нашых дзён ,Мн., 1992, с. 4247.
15	Феннел Дж.Крнзнс средневековой Русн 12001304 М„ 1989 С. 5354.
16Повестьвременныхлет. М.,1950,4 1,с. 54
17	ЕрмаловІ4М. Старажытная Беларусь. Полацкі і новагародскі перыяды. Мн , 1990, с. 74
Варагі ў Беларусі
Людміла Дучыц
У канцы 1га тысячагодзьдзя з Скандынавіі на Эуропу рушыла аіюшняя хваля палоДй у, якія былі фіналам эпохі Вялікага перасяленьня народаў. У самойСкандынавіі ўдзель нікаў паходаў называлі вікінгамі, у Заходняй Эўропе—нарманамі.а ва ўсходняй Эўропе—варагамі. Дат4ане панавалі галоўным чынам у заходнім напрамку (да берагоў Англіі, Ірляндыі, Францыі), нарвежцы да ісьляндыі, Грэнляндыі і Паўночнай Амэрыкі. На Русь і Бізантыю ішлі шведы. Праз Фінскі заліў, Ладажскае возера, дробныя вазеры, рэ4кі і праз волакі яны выходзілі на Волгу і спускаліся да Каспійскага мора або ішлі па Дзьвіне і Дняпру да Чорнага мора. Шмат волакаў было пры пераходзе з Дзьвіны ў Днепр у раёне ад Віцебска да Воршы, асабліва каля возера Перавалочан. Тут захаваліся назвы заліваў—Бабінская, Юр’еўская, Плеханаўская прыстань. У навакольлі гэтага возера шмат курганоў, але яны яшчэ не выву4аліся.
Старажытны шлях з Балтыйскага мора ў Чорнае і Каспійскае атрымаў назву «Шлях з варагаў у грэкі». Як сьвед4аць пісьмовыя крыніцы і дадзеныя архэолягічных раскопак, варагі бывалі ў гарадох Усходняй Эўропы —Ладазе, Ноўгарадзе, Полацку, Кіеве, Смаленску, Чарнігаве і інш.
Акрамя заняткаў гандлем, варагі наймаліся на службу да князёў, удзельнічалі ў іх паходах. Многія князі былі зьвязаны дынастычнымі шлюбамі з конунгамі Даніі.Нарвегіі і Швэцыі.
Зьяўленьне скандынаваў ў сярэднявечнай Эўропе адбылося пры поўным сьвеце гісторыі. Таму і не ўзьнікала пытаньня аб гэтых падзеях. Але раптам у другой палове
18	ст. з СанктПецярбургскай акадэміі выходзіць так званая «нарманская тэорыя». Згодна гэтай тэорыі нібыта народы Усходняй Эўропы не маглі ў канцы I тысяйагодзьдзя арганізаваць кіраваньне краінай і вымушаны былі запрасіць выхадцаў з Паўночнай Эўропы. Лічыцца, што нарманская тэорыя была складзена нямецкімі вучонымі, каб апраўдаць свае засільле ў рускай навуцы і культуры. Пры гэтым была выкарыстана «Аповесьць мінулых 4асоў», дзе гаворыцца аб прызваньні варагаў на Русь.Як вядома « Аповесьць мінулых часоў» пісалася на рубяжы ХІХІІ стст. У той 4ас, калі кіеўскія князі спрабавалі адстойваць ідэю аб адзіным князі і адзінай зямлі. Летапісец, выконваючы сацыяльны заказ правячай эліты, спрабаваў даказаць спрадвечнасьць адзінай дзяржавы і ўвёў у летапіс аповяд аб прызваньні варагаў.
Справа ў тым, што ў сярэдзіне 9 ст. у Ладазе, узьнікшай на далёкай ускраіне зямель, калянізаваных славянамі, нейкі час п