Полацак №8, 1993

Полацак №8, 1993

42.81 МБ
ла на яго Чырвоная Жанчына і бязгучна сьмяялася. Сяргей перастаў хістацца. Рашэньне было прынята. Ён прыступіў да яго выкананьня.
Калі ўсё было ўжо падрыхтавана. Сяргей апошні раз ўважліва аглядзеў пакой, каб не забыцца чаго, але здавалася ўсё было ўпарадкавана.Хацеў памяняць кашулю. Замест старэнькай апрануць новую, чырвоную касаваротку, адзіную добрую і дарагую рэч, якую ён надбыў за сваё жыцьцё, але перадумаў. Усё сваё самастойнае жыцьцё жыў як галяк, так ня трэба і паміраць панам. Ён пакіне сьвет непрыгожым, каб знайсьці прыгажосьць... Там. Сяргей робіць крок наперад, газьніца тухне. Цёмна, страшна, але шляху няма. На вобмацкі ўстае на табурэт і...
Прыстаў Лук’янаўскага ўчасткаг. Кіева склаў паперу аб тым, што 10 красавіка 1910 г. по вуліцы Гогалеўскай 37 быў абнаружаны труп мешчаніна Менскай губэрні гр. Сяргея Е. Палуяна. Прычына смерці—павесіўся.
Сяргей Палуян ляжаў у дамавіне пры
гожы, малады і, здавалася, радасны. Ягоная духоўная прыгажосьць была непадуладная нават сьмерці. Дамавіна стаяла ў часоўне пры анатамічным тэатры. Сьвятар Мікалай Янронемскі спраўляў паніхіду. Пахавалі Сяргея Палуяна ў Кіеве на Байкавых могілках. Народу сабралася многа. Прыйшлі сябры, знаёмыя, многа было моладзі. Прыгожая жанчына ў чырвоным прынесла на свежую магілу белую ружу і не сказаўшы нікому ні слова, быццамбы расстаяла ў тумане дня.
Бацька да апошняй хвіліны ня верыў, што ягоны сын мёртвы. Пасьля паховінаў, ноччу, ён хацеў ісьці на магілу, бо яму здалося, што сын проста заснуў л ітаргічным сном.Бацька хацеў раскапваць свежую магілу. Маці ледзьве стрымала яго.
На магіле Сяргея Палуяна бацькі паставілі помнік. На гранітнай пліце з маруровым крыжам было выбіта: «Беларускаму белетрысту СяргеюПалуяну». I даты народжэньня і сьмерці «14 кастрычніка 1890 —10 красавіка 1909 гг.» Сяргею Палуяну не было і 20 год.
Максім Багдановіч не любіў красавік. 9 красавіка 1908 году памёр ад сухотаў ягоны брат Вадзім,самы блізкі пасьля маці яму чалавек, зь якім зьвязвала ня толькі роднасьць крыві, але й агульнасьць душаў. I вось яшчэ аднДзьмерць яшчэ аднаго блізкага чалавека. 10 красавіка ня стала Сяргея Палуяна.
Ой, скацілася зорачка, скацілася, Ты ўйшла ад нас і не прасьцілася. He прасьцілася, не разьвіталася, I куды ушла —не сказалася...
Сьмерць Сяргея Палуяна моцна ўскалыхнула Максіма Багдановіча. У сваім артыкуле «Глыбы і слаі» ён пісаў: «Ёсьць у нашай літаратуры і яшчэ адна драма—драма жыцьцёвая. 8 апрэля абарваў жыцьцё сваё на дваццатай вясьне Сяргей Палуян, а якая
любоўда Беларусі таілася ў яго сэрцы ,які шырокі, мнагабочны талент загінуў з яго смерцю—гэта можна зразумець і з глыбока сымбалічнага, напоўненага душэўным бо~ лем апавяданьня «Вёска» і з другой рэчы — «Хрыстос уваскросі», дзе на ўсім працягу б’ецца хваля напружанага пачуцьця.
Моцна ціснула маладога пісьменьніка сучаснае грамадзянскае жыцьцё, дыне пакарыўся ён яму і за гэта заплаціў свай сьмерцю. He забудземажягоўчасбарацьбы іадваленьня, аленяхай у нас прабуджаецца разам з тым і сьвятая гордасьць: наша пісьменнасьць неразьвітая і каравая, але вялікім пачуцьцём напоўнена ўсёяе цела, не на грашовых справах трымаецца яна і ніколі не пойдзе чысьціць боты капіталу!»
Хаця Максім ведаў Сяргея толькі па перапісцы, але ён адчувау братоўскую любоў да яго. Максім атрымаў ад Сяргея Палуяна 8 лістоў, у якіх той заклікаў яго да актыўнай творчасьці на роднай мове. Сяргей быў ня толькі адным зь першых прыхільнікаў Багдановічаўскага таленту, ягоным патрабавальным крытыкам, але й ягоным заступнікам. Супрацоўнікі «Нашайнівы» напачатку вельмі сурова аднесьліся да твораў васемнаццацігадовага нікому яшчэ невядомага паэта, палічыўшы іх «дэкадэнцкімі», «не для народу». Калі ў пачатку мая 1909 г. рэдакцыя атрымала ад М.Багдановіча сшытак ягоных новых вершаў, то ён вярнуўся зь перагляду «верхняй палаты» у «ніжнюю», Вершы былі перакрэсьлены сінім алоўкам з надпісам рукою А.Уласава «Вархнв». Праўда пад перакладам з Ю. Святагора «Дьзве песьні» быў надпіс «можна друкаваць пад псэўданімам».Вершы былі надрукаваныя пад псэўданімам Максім Крыніца. Пасьля некалькі тыдняў пасьля выхаду вершаў у друк, М.Багдановіч прыслаў яшчэ некалькі новых вершаў і ліст, у якім пратэставаў,
што яго друкуюць пад псэўданімам. Толькі вершы зноў палічылі «дэкадэнцкімі» й яны трапілі ў туюж «архіўную» папку. Так яны і праляжалі ў ёй да канца жніўня, калі іх «выцягнуў на сьвет С. Палуян, які, пра чытаўшывершы, знадзвычайнымзахапленьнем стаў бараніць іх сьпярша перад Ядвігіным Ш., а пасьля перад «верхняю палатаю», з радоў якое за надрукаваньне некаторых вершаў першы выказаўся Чыж...» (Бабарэка А. Максім Багдановіч у літаратурных ацэнках —Узвывшша, 1927, №2. с. 139). «Потымі іншыя члены рэдакцыі, за выключэньнем толькі Ядвігіна Ш., які ўпарта паказваў на тое, што вершы М. Багдановіча «не для народу», прызналі за ім таленавітага паэта. Яго па сяброўску ахоўваў С. Палуян, уякога малады паэт знаходзіў ня толькі крытыку свае мовы, якая звычайна пярэсьцілася русізмамі, але й ацэнку сваіх паэтычных замыслаў і мастацкай тэхнікі. Праўда, нападкі на М. Багдановіча былі і пасьля 1909 г., але станавіліся ўсё слабейшымі». (Замоцін. I. М.А. Багдановіч,—Узвышша, 1927, №2, с.126).
Сяргей Палуян пасьля сьмерчі і. дзіма, роднага брата Максіма, стау яму вельмі блізкім, родным чалвекам. Багата агульнага было паміж ім і Вадзімам.. Абодва былі захопленыя рэвалюцыйнымі падзеямі. Вадзім кіраваў групай эсераў, Сяргей Палуян праводзіў рэвалюцыйную працу паміж сялянамі. Абодва аказвалі заўсёды моцны патрыятычны ўплыў на моладзь. Сяргей быў, як і брат Вадзім ягоным заступнікам: Вадзім —ад хатніх, Сяргей—ад некаторых «нашаніўцаў». Удзячны за ўвагу і падтрымку М.Багдановіч паслаў С.Палуяну свой фотаздымак з аўтографам:
Я, нядужы, бязскрыдлы паэт, Помню, раз пазабыў сваё гора, Бо ў той час атрымаў ваш прывет.
* Апавяданьне С. Палуяна «Вёска»
52
53
Я—нядужы, бязскрыдлы паэт: Мо ня выскажэ вам тріолет, Дык хоч гэты партрэт хай гаворэ, Як нядужы бязскрыдлы паэт На гадзіну забыў сваё горэ.
3 шчырым паважаньнем М.Багдановіч. Яраслаў, 9 лютага 1910 г.
Гэтым прыветам была маленькая зацемка Сяргея Палуяна ў газэце «Наша ніва» № 37, 1909 г., надрукаваная ў аддзеле «Паштовая скрынка».
«Яраслаў на Волзе, Максіму Бвічу: Вашы вершы, тлумачаныя з Гейнэ, чытацелі «Нашае нівы» будуць толькі вітаць. Гейнэ найвялікшы пясьняр людзкі, і перакладаць яго на беларускую мову—нават заслуга!»
Палуян, як і Вадзім, памёр у красавіку.
Вадзім—ад хваробы, Сяргей—ад душэўных праблемаў, ад адзіноты. Максім Багдановіч перажыў свайго сябру на 8 гадоў і адзін месяц. Ён паміраў у травені, у Крыму. Белая, у залатых агнях Ялта. Сіняя бухта. Пяшчотнае мора. Паміраць не хацелася. Ён вельмі хацеў жыць. I хаця ён у нечым пагаджаўся з Палуянам, што жыцьцё гэта міраж, «калі ціха паўзушчы чарвяк, Усёж дагнаў нас ля самай магілы», ён не прыймаў сьмерці, змагаўся зь ею. Нават адчуваючы сваю сьмерць, разумеючы, што гэта усё, канец, ён працаваў над беларускім > мантппом, л і' ап ;ў бачыцьпрацягсвайго J ыпыія ' чзе. ча якой будуць вучыцца беларускія ^ Ен хацеў мець працяг : u жыцьця ў іхніх ведах, іхніх усьмешках. Ён так хацеў жыць.
«Перадайце шчыры прывет беларусам. Багата я думаў зрабіць ды не зрабіў нічога»,—узгадваліся яму словы Сяргея. He, Максім не пагаджаўся зь думкамі сябра. Ты многа зрабіў, Сяргей. Нядоўга ты жыў, але доўгую памяць пакінуў па сябе.
Ты быў, як месяц, адзінокі: самотна жыў, самотна ўмёр. Хоць сьвет і людны, і шырокі,— Ты быў, як месяц, адзінокі.
Красу, і сьветласьць, і прастор Шукаў— і, ад усіх далёкі, Ты быў, як месяц, адзінокі:
Самотна жыў, самотна ўмёр.
(С.Палуяну. М.Багдановіч)
1 ЯШЧЭ:
«Некрупнымн, но глубокомн буквамн вырезал ён свое нмя на скружалях белорусской лнтератруы. Тонемногое, штонапнсал Полуян, относнтся к чнслу лучшнх прнобретеннй белорусккого печатного слова. Но еіце ценнее тот дух, который вдыхал он в окружаюіцее своей бодрой н жнзнедеятельной лнчностью, обвладавшей помннаннем задач белорусского двнження н крупным размахом нннцнатпвы » (Новый пернод в нсторнн белорусской лнтературы. Максім Багдановіч)
I ў свам апошнім вершы, чакаючы адыходу ў іншую краіну, у якую дабраахвотна і так прадчасна пайшоў Сяргей Палуян, Максім Багдановіч пісаў:
«Я не самотны, я кнігу маю
3 друкарні пана Марціна Кухты»
Адзіная прыжыцьцёвая кніжка Максіма Багдановіча «Вянок» мела эпіграф: «Вянок на магілу С.Палуяну». 1 гэты «Вянок» належыў ім абодвум.
Памяці Максіма Беларуса
Сьвятлана Менская
Рэпрадукцыі рэдкіх фотаздымкаў з жыцьця Максіма Гарэцкага,кнігі гэтага выдатнага беларускага пісьменьніка, выдадзеныя ў розныя часы, артыкулы з часопісаў і газэтаў, прысьвечаныя 100годзьдзю ягОнай змагарнай дзейнасьці і творчасьці, — з прагляду гэтай невялікай выстаўкі і пачалася ў ААН нацыянальная вечарына, прысьвечаная 100годзьдзю Максіма Гарэцкага. Адбылася яна 30 верасьня, і традыцыйна на ёй сабралося нямала беларусаў Нью Ёрку, Саўтр Рывэру, Нью Брансьвіка, Кліўленда. Забыўшыся пра справы надзённыя, беларусы прыехалі ў штабкватэру ААН, каб ушанаваць памяць Максіма Беларуса, як часта называў сам сябеМ. Гарэцкі, а разам з тым, каб пабачыцца разам з знаёмымі, пагаварыць з прадстаўнікамі беларускай місыі
Беларусы Кліўленда на вечарыне ў ААН. Першы рад, зьлева направа: Аўген Кабяка, Сяргей Карніловіч, Натальля й Анатоль Лукьянчыкі, Сьвятлана Белая
пры ААН, міністрам замежных справаў Рэспублікі Беларусь П. Краўчанкам, паслухаць беларускія, песьні ў выкананьні ансамбля «Сябры».
Вітаў гасьцей беларусаў, а таксама кіраўнікоў дэлегацыяў дзяржаваўчленаў ААН, прадстаўнікоў дыпляматычнага корпусу міністр замежных справаў Рэспублікі Беларусь Пётр Краўчанка. Пакінуўшы гісторыкам літаратуры вырашаць праблему, да якога жанру, якой літаратурнай школы трэба аднесьці творчасьць М.Гарэцкага, ён падкрысьліў, што для яі о асабіста v tbodчасьце і светапоглядзе Максіма Беларуса прыцягвае—беларускасьць нацыянальны дух і нацыянальна.я сьвядомасьць. «Веліч Маскіма Беларуса, на мой погляд, у тым, што, дзякуючы яго выдатным творам, яго
55
54
выдатным літаратурным і мовазнаўчым здольнасьцям, паступова высьйявала наша н