Полацак №8, 1993

Полацак №8, 1993

42.81 МБ
гнала ў Сібір на загубу. 1 ты загрымеўбы туды, каб ня ўцёк сюды ў Менск ды не адрокся ад бацькоў.
Віктар ня ведаў, што сказаць, стаў напаўняць чаркі. За яго адказала Вера, якая чула іх сварку, праз рашчыненыя дзьверы: «Савецкая ўлада вынішчала ворагаў народу, а гэтыя людаеды вынішчаюць і ворагаў, і дзяцей—народ вынішчаюць».
Язэп не жадаў пярэчыць жонцы брата, бо ведаў, што яе ды брата не пераканаеш: яны не былі ні ўканцлягеры, ні ў катоўніку ГПУ, і ў іх савецкая ўлада ў пячонках не сядзела, таму ён рашыў разьвітацца, ўспомніў, што ямуж трэба пашукаць кватэру. Калі Язэп падняўся і памкнуўся вылазіць ізза стала, Віктар затрымаў яго за руку, сказаў прымірыцельна: «Ня псіхуй Язэп. Бацькі мае ня ў Сібіры, а ў Казахстане. Я сапраўды пагарачыўся, не падумаў, што казаць. Даруй і давай заглушым гэтую няпрыемнасьць бабчыным «шнапсам» A Верасваё: «Непаўзі назад, як той рак». Віктар: «А ты замкні сваю ляпу. Безь цябе
абыйдземся». I Віктар кульнуў чарку, Язэп таксама апёк глытаўку і падаў Віктару руку. Віктар затрымаў Язэпа і лагодна сказаў: «А ты мне так і ня прызнаўся, дзе працуеш?
—Дык я яшчэ не працую і ня ведаю, якая праца мянечакае, — зманіўЯзэп. Віктар не паверыў Язэпу і адпусьціў руку са словамі: «Ня хочаш сказаць, дык і ня трэба. Заходзь».
Язэп падзякаваў Веру за смачную закуску, а брату за «шнапс» і разьвітаўся. Сабака праводзіла яго гучнай злосьцю за варотцы.
Выйшаўшы на Карла Лібкнехта, накіраваўся на таўкучку, спадзяючыся спаткаць кагосьці знаёмага і папрасіць дапамагчы знайсьці кватэру, Віктара ня стаў прасіць, бо спатканьне атрымалася недарэчным. Стаяў Язэп на таўкучцы, прыглядаўся да мянчанак, але знаёмых твараў не пабачыў. Мужчын амаль не было. Зьбіраўся Язэп падыйсыді да адной малажавай кабеціны, але заўважыў хлопца, які завярнуў на таўкучку з боку Нямігі. Калі той падыйшоў бліжэй, пазнаў Язэп зямляка, зь якім вучыўся ў Грозаўскай сямігодцы, Косьцю Фарнэля. Ну, вядомаж пайшоў яму насустрач Косьця зьдзівіўся нечаканаму спатканьню, павіталіся, абмяняліся звычайнымі «як пажываеш», дзе працуеш. Язэп на апошняе пытаньне адказаў: «Пакуль што не працую, Учора ноччу прыехаў із Нямеччыны. Куды накіруюць ня ведаю».
Ведаў Язэп, куды яго накіруюць, але прызнавацца Фарнэлю, хоць і зьбеларушчанаму немцу, былому камсамольскаму актывісту, не жадаў, бо ня ведаў, чым ён дыша.
—А дзеж ты, Косьця, працуеш, калі не сакрэт,—спытаў Язэп і пачуў:
—А які там сакрэт,— I паказаў рукой
на белы двухпавярховы дом на другім баку Карла Лібкнехта, па якой яны памалу кро чылі: «Вунь там я працую, у Беларускіх прафсаюзах, —бараню рабочых ад капіталістычнай экплуатацыі». Апошнія словы былі сказаны картаўліва, а таму і Язэп усьміх нуўся іспытаў, ціня ведае ён, у каго можна былоб знайсьці прытулак. «А гэта не праблема,— адказаў Косьця —Вось тут недалёка жыве адна «салдатка», можа я цябе і ўсватаю. Яна працуе таксама ў Беларускіх прафсаюзах: прыбірае, падмятае.. Жонка лейтананта. Вестак пра яго ня мае. Так што, можа ты ёй і спадабаешся? Ня ведаю, ці спадабаецца яна іабе, оо ня вельмі прывабная, але бабка яшчэ з сокам.
— А мне, Косьця, на дадзеным этапе«сок і цаліны» не патрэбны. Мне патрэбен куток якінебудзь.
—Ну, дык я цябе завяду да васцьмідзесяцігадовай бабкі Анюты, калі ты ўжо атрафіраваўся.
Можа, Косьця сапраўды завёўбы Язэпа да бабкі Анюты, але яны дайшлі да дому нумар чатыры, у двары якога вешала бялізну Аня Бабкевіч
Гэта была хударлявая цёмнавалосая зграбная «бабка» гадоў каля трыццаці. Косьця прывітаўся панямецкі: «Гутэн таг, генэдзіке Аня!» Яна паказала белыя зубы: «Каму «гутэн», а каму «Ня гутэн». Аледобры дзень!»
—Так, так. Добры дзень, сонечны, а вось пазнаёмся з~маім сябрам Язэпам Лабачом. Аня ня вельмі ветліва абмацавала Язэпа шэрымі вачыма, падала руку, але не назвалася. Косьця сказаў, чаго яны да яе завіталі. Аня памаўчала, нешта ўзважыла, a пасьля сказала :«Магу невялічкі пакойчык здаць».
48
49
% IIMllbiW &
«Ты быў, як месяц адзінокі...»
Сьвятлана Белая
Ужо за поўнач. У невялікім пакоі сыра і пазімняму холадна. Дагараегазьніца. Газу больш няма. Таму трэба сьпяшацца.
«Вам я хацеў сказаць сваё апошняе слова. Можа гэта і «пошло», але мне ўсёроўна пасьля смерці. Жыцьцё ня вартае таго, каб жыць. У марах жыцьцё —казка, а спраўдзі —гніцьцёраба і вечная незабясьпечанасьць. Алене думайце, што я дзеля незабясьпечанасьці ўміраю. He. Жыць так, як жыву, я, няма ніякай рацыі.
Бывайце здаровы і прашчайце навекі.
Прашчайце. Я так люблю жыцьцё, светласьць і красу, ды не на маю долю выпала гэта. Прашчайце...
Я ніколі ня меў больш блізкага чалавека, чым вы, але і вы былі далёкі ад мяне.
He зналі вы мяне. Век сам. Я нікога не меў блізкага.
Перадайце шчыры прывет беларусам. Багата ядумаў зрабіць, дынезрабіў нічога.
Шкода паміраць так марна, але трэба.
Няхай.
I яшчэ адна драбніца: я ўміраю «пошла», павесіўшыся, бо не было змогі купіць рэвальвера...».
Сяргей Палуян дапісаў ліст знаёмаму украінцу і пачаў ўпарадкоўваць свае паперы: разабраў дакументы і паклаў іх на бачнае месца.Затым перабраў літаратуру: надпісаў на кнігах, пазычаных у сяброў, якая каму належыць, асобнай стопкай адклаў бібліятэчныявыданьні. Хацеў, каб уласьнікі ня ведалі праблемаў. Потым Сяргей яшчэ раз абвёў вачыма маленькі аскетычны пакой, непрыгожы да крайняй беднасьці.
Усёжыцьцё ён імкнуўсяда прыгажосьці.Прыгажосьць ён бачыў з маленства. Бацька, гаспадар невялікага хутара Крышычы, разбагацеўшы сялянін,спрабаваў выдаваць сябе за пана. Купляў прыгожую адзежу, мэблю. У хаце было многа вазонаў, у палісадніку перад хатай расьлі кветкі. Веранду з каляровым шклом абвіваў дзікі вінаград. Як пан, бацька хацеў даць сваім дзецям добрую адукацыю. Аддаў сваіх дачок ў Мітаўскуюгімназію, сыноў Зьмітрака і Рыгора ў Мітаўскае рэальнае вучылішча, а Сяргей паступіў у Мазырскую шасьціклясную прагімназію. Тут, у Мазыры, Сяргей і далучыўся да рэвалюцыйнага руху. Прыязджаючы на канікулы пачаў агітаваць моладзь. Бацька даведаўшыся пра паводзіны сына адправіў Сяргея вучыц”’ ў Мітава. Там жылі родныя браты ягонай жонкі Сьцяпан і Вікенцій, абодва выкладчыкі. Дзядзькі хаця і ня мелі асаблівага багацьця, але жылі ў дастатку, мелі прыгожыя хаты. Тутжа, у Кіеве, куды Сяргей выехаў пасьля раззладу з бацькам, у ягонай маленькай халупе ўсё інакш.
He, ён ня хоча валачыць жахлівае становішча жабрака. Хаця, хто ведае, можа беднасьць і ёсьць спадарожніца ўсіх Богам выбраных, таленавітых людзей, Тойжа Моцарт, вялікі кампазітар ХУШ стагодзьдзя, творы якога ён зусім нядаўна чуў на канцэрце разам зь сябрамі, памёр ў страшэннай беднасьці і адзіноце. Ніхтоне наведваў яго, у час, калі ён сьмяротна хворы працаваў над сваім апошнім творам. Хаця не... Пачакай. Сяргей узгадаў, што недзе чытаў,як да Моцарта перад ягонаю сьмерцю прыхо
дзіў Чорны Чалавек. Чорны Чалавек, у карнавальнай масцы, замовіў кампазітару рэквіем, у гонар ягонай памерлай жонкі. Моцарт працава ў і дзень і ноч, і кожны вечар з жахам чакаў прыходу Чорнага Чалавека. Калі апошні акорд лёг на паперу, у хату нехта пагрукаў. Моцартадчыніў дзверы і... Суседка па кватэры, пачуўшы крык, зайшла расчыненыя насьцеж дзьверы. На падлозе ляжаў мёртвы Моцарт, у пакоі лёталі лісткі паперы, а каля кампазітара валялася чорная карнавальная маска. Чорны Чалавек больш не заходзіў у гэты дом.
Да Сяргеяж прыходзіла жанчына у чырвоным. Прыгожая, амаль незямной прыгожосьці, з тварам спакойным як сьмерць. Ейная чырвоная даўгая сукенка зіхаціць, пераліваецца пры кожным кроку. А сама Чырвоная Жанчына ідзе бязгучна, быццамбы плыве ў паветры. Вочы яе, вялізарныя, глядзяць мёртва і пранікнённа. Ад яе незямной прыгажосьці вее спусташаючым холадам. Учора яна зноў прыходзіла да яго. Аглядзела больш пільна ягоную убогую кватэру, заўважыла мыш, якая бегала па пакою у пошуках ежы. Сяргей бачыў, як павялічваліся яе вялікія вочы.
—Так гэта ёсьць твой дом? — запыталася нарэшце яна і яе рот скрывіўся ў нейкай усьмешцы. Яна аглядзела пакой пад позіркам яе вачэй выявіліся ўсе пляміны беднасьці, якія Сяргей ужо перастаў заўважаць,—Так, значыць ты тут жывеш, —паўтарыла ў задуменьні яна. А я думала, ты пан, як і твой бацька.
Яна сьмяецца і выходзіць з пакою. Сяргей хоча бяжаць за ёю, хоча апраўдацца, але Чырвоная Жанчына зьнікае за дзьвярым^'Сяргей сгірабуе адчыніць тыя дзьверы, але яны замкнутыя. Нарэшце ён, зламаўшы іх, уваходзіць у незнаёмы яму пакой і... У пакоі пуста. У цэнтры яго вісіць пятля, пад
ёю груба скалочаны табурэт. На табурэце ляжыць доўгая жаночая чырвоная пяльчатка. Гэта пяльчатка засталася ад жанчыны ў чырвоным. Сяргей бярэ яе ў рукі і прачынаецца.	*
Ён доўга ня мог адыйсьці ад свайго сну.
■ Нарэшце, усё зразумеў.
—Божа мой, ты сам гаворыш мне, што рабіць.як шукаць ратунку,—маланкай пранеслася думка. Жыць далей ня мела сэнсу, бо няма прынцыпаў нідзе. У дробязях жыцьця зьвініць адна няпраўда.Людзі...гэта неш. та такое жорсткае, чаго нідзе не ўбачыш. Усё сусьветнае зло сканцэнтравалася ў чалавеку, знайшло сваю канкрэтную форму ў гэтай загадкавай злой істоце. He, так жыць больш нельга. Пошласьць жыцьця, зло чалавецтва, нішто больш не затрымае яго тут. Ратунку сапраўды няма. Рэвалюцыя, якая здавалася ўцягнула ў свае рады столькі людзей закончылася. А ён так верыў у яе перамогу. Сяргей не прапуска ў ніводнага мітынгу ў Мітаве, дзе ён быў пасланы бацькам на вучобу. На ўсе сходкі, маніфэстацыі ён прыходзіў у чырвонай, рэвалюцыйнага колеру, сарочцы.Сяргей вёў актыўную прапагаду сярод моладзі. За гэтага ён і пасварыўся з бацькам, назаўсёды пакінуў родныя Крышычы і паехаў у Кіеў, сямы блізкі ад Крышыч вялікі культурны і палітычны цэнтар. Тут у Кіеве ён зьвязваецца з украінскімі сацыялдэмакратамі, удзельнічаеў кіеўскімпадпольлі. Адначасова спрабуе свае сілы ў журналістыцы: супрацоўнічае з часопісам «Укра'інська хата»,а таксама з газэтай «Наша ніва». Але рэвалюцыя разгромлена. Рэакцыя, падман, пакуты нявінных людзей. Здраднікі працьвітаюць, змагары загінулі. Нідзе няма праўды. Нават ў «Нашай ніве». Праца тут, у адзінай беларускай газэце сярод браткоўбеларусаў не прыносіць чаканай радасьці і
50
51
задавальненьня. Сяргей пераехаў з Кіева ў Вільню ў пачатку лета 1909 г. Адразу пасябраваў з Янкам Купалам, які ў той час таксама працаваў у «Нашай ніве». Блізка сышоўся з Цішкам Гартным, які пераехаў у Вільню. Падзел рэдакцыі на дзьве палаты: «верхнюю», у якую увайшлі рэдактар А. Уласаў, І.Луцкевіч, Я. Манькоўскі, А. Бульба, і «ніжнюю», да якой належалі Янка Купала, С. Палуян, Ядвігін Ш, Я.Драздовіч— нясе вялікую страту ўсяму беларускаму руху. А Сяргей ня можа мірыцца з гэтым. Марыць як тая вёска*, ягоная Беларусь аб сонцы, аб праўдзе, аб сьвеце, а сьмерць калышыцца ад смеху ў старэнькай каплічцы. Шчэрыць зубы ды ізноў сухім пальцам ківае на вёску. Халодны подых смерці дайшоў і да Сяргея. Ён азірнуўся 3 полуадчыненай дзьверы глядз