Весці Міжнароднай акадэміі вывучэння нацыянальных меншасцей 1 1997

Весці Міжнароднай акадэміі вывучэння нацыянальных меншасцей

1 1997
29.58 МБ
Міжнародная Акадэмія вывучэння нацыянальных меншасцей
International Academy of National Minorities’ Research
Be сці AHM
1997 № 1
Нацыянальныя меншасці на Беларусі і ў свеце
Весці
Міжнароднай акадэміі вывучэння нацыянальных меншасцей
1997 №1
Штоквартальны інфармацыйнанавуковы часопіс "НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ МЕНШАСЦІ НА БЕЛАРУСІ I Ў СВЕЦЕ"
Заснавальнік 
Міжнародная акадэмія вывучэння нацыянальных меншасцей
Брэст 1997
УДК 323. 11054.57(476+100) (05)
JANM bulletin "National minorities in Belarus and World" is published quarterly by International Academy of National Minorities' Research, Brest, Belarus. International Academy of National Minorities' Research is nongovernmental and nonprofit institution.
Першы нумар штоквартальнага інфармацыйнанавуковага часопіса "Весці АНМ. Нацыянальныя меніласці на Беларусі і ў свеце" носіць тэматычны характар. Яго змест склалі артыкулы навукоўцаў Беларусі, Літвы, Польшчы, ФРГ, Украіны, прысвечаныя даследаванню гісторыі ўзаемаўплыву культур народаў беларускапольскалітоўскага сумежжа, міжкультурным узаемадачыненням і кантактам паміж нацыянальнымі меншасцямі зазначанага рэгіёна ў цяперашні час.
Рэдактар	С.А. Яцкевіч
Адрас: Беларусь. 224030.
г. Брэст  30. пашт. скрыня № 14.
Тыраж 160 экз.
Кампутарны набор В.В. Мацюшэнкі
© Міжнародная Акадэмія вывучэння нацыянальных меншасцей, 1997
Эдвард ЗАЙКОЎСКІ, канд. гіст. навук (Інт гісторыі АН Беларусі, г. Мінск)
ВІЛІЯ I ВІЛЬНЯ СВЯШЧЭННЫЯ РЭКІ СЛАВЯН I БАЛТАЎ
Згодна аднаму з паданняў, поўная назва Віліі  Святая Вялікая рака1. Недалёка ад вытоку Віліі, у Докшыцкім рне знаходзіцца камень Сцяпан (Сцёпкамень) або “Кравец”, а балота вакол яго называецца “Кравецкім”2. У каляндары дзень святога Сцяпана адзначаецца 26 снежня, г.зн. у час Калядаў, калі традыцыйна спраўляліся “воўчыя святы” з пераапрананнем у шкуры і маскі. У паганскія часы такія абрады былі звязаны з богам Вялесам (балцкім Вяльнясам). Змяя і воўк  гэта ўвасабленне Вялеса. Па дадзеных раскопак, каля Сцёпкаменя, магчыма, стаяў драўляны ідал.
У в. Шыленцы, праз якую працякае выток Віліі, раней ляжаў камень  следавік з паглыбленнем у выглядзе адбітка дзіцячай нагі (“след Бога”) У ваколіцах як Сцёпкаменя, так і в. Шыленцы маюцца курганы, што можа сведчыць пра асаблівую ўвагу да гэтых мясцін не пазней чым у IX  XIII стст. Трохі ніжэй па плыні р. Віліі, у в. Вілейка Докшыцкага рна, вядомая святая крыніца. У Вілейскім рне, у. в. Камена, што размешчана на беразе Віліі, знаходзіцца валун тыпу Барысавых пі Рагвалодавых камянёў, з выбітым крыжам і надпісам XII стагодазя на паверхні. Па легендзе, у камень быў ператвораны селянін, за тое, што араў на валах на Вялікдзень. Значыць, да сваёй знешняй хрысціянізацыі ў XII ст. камень з’яўляўся язычніцкай святыняй. Ёсць падставы меркаваць, што першапачаткова пад назвай “Вялікдзень” існавала свята, прысвечанае хтанічнаму божышчу накшталт Вялеса.
Каля парога Ашмянец пры в. Тупальшчына Смаргонскага рна на беразе р. Віліі ляжыць “Вялікі камень”. Пра яго ў XIX ст. было запісана паданнс, іпто валун нёс ноччу чорт, каб пераіпкодзіць будаўніцтву касцёла ў Жодзішках і перагарадзіць раку, але праспяваў певень. чорт выпусціў камень. Па знаходцы пад валуном двух каменных малаткоў К. Тьппкевіч меркаваў, што там быў паганскі ахвярнік3. Урочышча мае назву “Магільнік” і там раскопвалі курганы. Варта нагадаць, што Вялеса (Вяльняса, Велса) сталі ў хрысціянскія часы ўспрымапь як чорта. Вялес лічыўся богам багацця і замагільнага свету.
Вялікі камень, на якім нейкія знакі быццам бы пакінулі чэрці, ляжаў раней на беразе Віліі каля в. Пільці Смаргонскага рна. Каля в. Дубок Астравецкага рна з берага ў Вілію сцякае святая крыніца, а побач раней было шмат курганоў.
Яшчэ ніжэй па рацэ, каля в. Валэйкішкі Астравецкага рна, ляжаў камень, пра які захавалася паданне, што там калісьці жыў цмок Вяль, які краў у сялян розную жывёлу (тыповы варыянт міфалагічных сюжэтаў пра хтанічнае божышча).
Левым прытокам Віліі з'яўляецца р. Вільня. Пра яе выток, які знаходзіцца паміж в. Кемяны (Ашмянскі рн) і в. Віндзюны (Вільнюскі р
3
н Літоўскай Рэспублікі), існуе шмат паданняў. Крыніца "Шальціна", з якой выцякае гэта рэчка, лічыцца святой. Там стаяў вялікі па памерах "Чортаў камень". Па паданнях, каля крыніцы вадзіліся чэрці і здані. Людзі блудзілі ў гэтым месцы, лічылася, што гэта чорт іх водзіць. У Кемянах з краю вёскі жыў вядзьмар.
Недалёка ад крыніцы пры вёсцы Віндзюны, што жывіць адзін з рукавоў верхняй плыні р. Вільні, стаяў камень "Ведзьміна печ", "Ломіна печ" (напэўна, ад слова "лойма"  ведзьма). Ля каменя жыла ведзьма, зімой паліла сваю печ, грэлася, пазычыўшы агонь у вёсцы. Ведзьма крала ў наваколлі дзяцей і калыхала ля печы.
У час раскопак на беразе лагчыны, унізе якой знаходзіцца крыніца выток р. Вільні, выяўлены ляпная штрыхаваная (не пазней IIIIV стст.) і "аблітая" кераміка (сярэдзіна ці пачатак другой паловы I тыс. н.э.), старажытная жалезная брытва, ляпная гладкасценная кераміка, гліняныя праселкі ўсечанабіканічнай формы, абломкі ганчарнага посуду, косці жывёл. У перадмацерыковым пласце асобных часткак раскопа траплялася шмат вугольчыкаў. У мацерыку прасочваецца мноства дробных ямак глыбінёй каля 0,050,07 і дыямеграм да 0,1 см. Ёсць пара кавалкаў глінянай абмазкі. Як вынікае з археалагічнага матэрыялу, свяцілішча каля вытоку р. Вільні магло ўзнікнуць у часы культуры штрыхаванай керамікі і функцыянаваць у перыяд існавання культуры ўсходнелітоўскіх курганоў, пра што сведчаць знаходкі "аблітай" керамікі. На верхнюю дату ўказваюць абломкі ганчарнага посуду, частка якіх пакрыта палівай (г.зн. зроблены не раней ХУІст.). Значыць, крыніца ўшаноўвалася спачатку балтамі, а потым славянамі. Пачатак ушанавання Сцёпкаменя і вытоку р. Вільні несумненна таксама сягае даславянскіх часоў. Аднак да ХІХІІ стст. славяне рассяліліся аж да месца зліцця Віліі і Вільні, пра што сведчаць як пісьмовыя, так і археалагічныя дадзеныя.
Хімічны аналіз вады з вытоку р. Вільні, праведзены ў лабараторыі Інта геахіміі і геафізікі АН Беларусі4 , паказаў яе высокія якасці як "выдатнай сталовай вады". Характэрна, што пры захоўванні ў зачыненым посудзе вада з вытокаў Вільні і Віліі працяглы час не псуецца. Такія асаблівасці вады маглі быць адной з прычын сакралізацыі вытокаў гэтых рэк.
Назвы рэк Вілія (Велна) і Вільня паходзяць ад кораня Vel, Vil, які этымалагічна звязаны з імем хтанічнага божышча (нават калі назву Вяллі выводзіць ад славянскага слова "велня"  вялікая). 3 гэтым жа коранем сугучныя тэрміны "вол" і "воўк" ( легенда пра жалезнага ваўка, якога сасніў князь Гедымін на месцы будучай Вільні). Словаўтваральная мадэль, калі імя горада ўтвараецца ад назвы малой ракі, што ўпадае ў большую, характэрная дпя старажытнабеларускіх земляў.
Месца зліцця дзвюх сакральных рэк, звязаных з культам апекуна жывёлагадоўлі, багацця, мудрасці, бога памерлых, падземнага свету, крыніц і вытокаў рэк, павінна бало лічыцца асабліва свяшчэнным. Гэтаму не перашкаджалі і этнічныя змены, таму што язычніцкія рэлігіі
4
славян і балтаў мелі шмат агульнага. Ёсць падставы меркаваць, што імя летапіснага князя Швінтарога  другаснага паходжання, і звязана з назвай святога "рога"  мыса пры ўпадзенні адной ракі ў другую, зза чаго там і было зроблена паганскае жэглішча. Ушанаванне рэк і крыніц славянамі адзначалі як Пракопій Кесарыйскі (VI ст.), так і пазнейшыя царкоўныя павучанні супраць язычніцтва.
Як Вілія, так і Вільня цякуць у заходнім (ці паўночназаходнім) накірунку. У міфалогіі захад і поўнач асацыяваліся са смерцю, са свегам памерлых. Значэнне Вільні як горада мёртвых раскрыў вядомы даследчык міфалогіі У. Тапароў 5. Аднак, згодна А. Голану, у індаеўрапейцаў вобраз заходзячага сонца, якое, паміраючы, уваскрасае зноў, увасабляў бяссмерце, уваскрашэнне, адраджэнне 6. Сакральнае значэнне горада Вільні ў язычнікаў і магчымасць узнікнення яго першапачаткова як культавага асяродка былі разгледжаны намі раней7.
Такім чынам, з пададзенага матэрыялу вынікае, што Вілія і Вільня былі сакралізаваньші рэкамі балтаў і славян, нагадваючы ў гэтых адносінах Інд і Ганг у індусаў.
1	Лазар М. Мой родны кут // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1971. № 3. С. 59.
2	Легенды і паданні. Мінск, 1983. С. 368.
3	Tyszkiewicz К. Wilija і jej brzegi. Drezno. 1871. S. 122  124.
4	Аналіз праведзены доктарам геолагамінералагічных навук А. Кудзельскім, якому аўтар выказвае шчырую ўдзячнасць.
5	Топоров В. Vinius, Wilno, Внльна: горад і міф // Балтославянскне этноязыковые контакты. М., 1980. С. 371.
6	Голан А. Мнф в снмвол. Мерусалнм  Москва, 1994. С. 36.
7	Зайкоўскі Э. Беларусы ў старажытнай Вільні // Спадчына. 1993. № 1. С. 1724.
Георгій ДАВІДЗЮК, доктар філас. навук, прафесар (Беларускі дзярж. унт, г. Мінск)
БАЛЦКІ СУБСТРАТ У ФАРМІРАВАННІ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ
Аснову беларускай народнасці ўтварылі паўднсвыя і заходнія славяне, якія прыйпші сюды ў VI ст. Тыя, што пасяліліся па рр. Дзвіне і Нёману, сталі называцца крывічамі; якія аселі ўздоўж р. Прыпяць дрыгавічамі, а хто асеў па верхняму Дняпру і па Сожы  радзімічамі. Да іх прыходу тут ужо жылі балцкія плямёны, таму славяне рассяляліся паміж балтамі.
Захаванне значнага гідранімічнага слоя балцкага паходжання на беларускай этналінгвістычнай тэрыторыі, фарміраванне тут адмысловага антрапалагічнага тыпа разам з матэрыяламі археалогіі і этнаграфіі сведчаць аб тым, іпто мясцовае балцкае насельніцтва з'явілася этнічным субстратам пры фарміраванні беларусаў. Некаторыя моўныя
5
матэрыялы дазваляюць меркаваць, што фарміраванне беларускай мовы таксама адбывалася не без уздзеяння балцкага моўнага субстрата.
У сямітомнай працы "Беларусы" і шэрагу іншых кніг акадэмік Я. Карскі даказваў, што ў XIIIXIV стст. і пазней беларусы асіміліравалі вяцічаў, ліетувісаў, яцьвячаў і голяд. Гэтыя плямёны паступова перанялі ў беларусаў іхнюю цывілізацыю, мову і нават праваслаўную рэлігію
Балцкія элементы на Беларусі выяўляюцца перш за ўсё ў тапаніміцы, гідраніміцы, дыялекталогіі, палеантрапалогіі. Вядомы беларускі гісторык М. Ермаловіч у сваёй кнізе "Старажытная Беларусь", аналізуючы назвы паселішчаў, рэк Беларусі, знаходзіць мноства назваў балцкага паходжання 2.