Весці Міжнароднай акадэміі вывучэння нацыянальных меншасцей
1 1997
4 Матерналы для статлстлкл Росслл, соблраемые по ведомству Мннва гос.
лмушеств. СПб., 1861. Вып 3 С. 180181
Вольга САБАЛЕЎСКАЯ, аспірантка (Гродзенскі дзярж. унт)
ДА ПЫТАНІІЯ АБ ХРЫСЦІЯНСКАІУДЗЕЙСКІХ СТАСУНКАХ НА БЕЛАРУСІ Ў XIX ст.
Пры вывучэнні айчыннай гісторыі нярэдка даводзіцца сустракаць тэзіс пра бесканфліктнае суіснаванне іудзеяў і хрысціян на Беларусі. Пачатак гэтаму погляду паклалі яшчэ ў пач. XX ст. некаторыя даследчыкі яўрэйскай даўніны. Вось, напрыклад, якія выказванні можна сустрэць у 3. Бядулі: “У той час, калі ў Расіі чыніліся над жыдамі пагромы і страшэнныя зьдзекі, бсларускія селянс ні паддаваліся цёмнай агітацыі ... На Беларусі ніколі жыдоўскіх пагромаў ні было”1. Але ж дакументы, на жаль, сцвярджаюць адваротнае, і ў тым ліку ў дачыненні да разглядаемага перыяду XIX стагоддзя.
Па архіўных звестках, у першай палове XIX ст. у сялянскамяшчанскім асярод дзі вёсак і мястэчак перыядычна ўзнікалі негатыўныя чуткі пра яўрэяў. Сярод гэтых пагалосак сустракаліся і прамыя заклікі да іх знішчэння. Так, 11 сакавіка 1813 г. па Іродзенскай губерні распаўсюджваліся чуткі пра запланаванае палякамі забойства яўрэяў і рускіх 2. Размовы мешчаніна Кухарэвіча ў сакольскай карчме аб рыхтаваўпіымся як быццам нападзе каталікоў на яўрэяў у час свята Йом Кіпур (2 кастрычніка 1861 г.) выклікала сярод апошніх супраўдную істэрыю і патрабаванні ад улад аб абароне 3. Падобныя выпадкі зарэгістраваны пад 14 верасня 1838 г. у мястэчках Бельцы, Жалудок, Шчучын, Эйшышкі, Кобрын4.
Улады імкнуліся змагацца з такімі з’явамі судоваадміністрацыйнымі мерамі: штрафамі, кароткатэрміновымі арыштамі. Так, 2 чэрвеня 1890 г. з селяніна мястэчка Моталь I. Казімца за распаўсюджанне чутак аб дазволе
36
забіваць яўрэяў быў спагнаны штраф у памеры 10 рублёў 5. Але пагалоскі не спыняліся. Таму 25 жніўня 1881 г. у Гродне была ўтворана спецыяльная камісія ддя “ўрэгулявання і ліквідавання ненармальных адносін і рознагалоссяў, узнікаўійых паміж хрысціянскім і яўрэйскім насельніцтвам у эканамічных, гандлёвых, побытавых адносінах”. Прычым галоўную прычыну гэтых з’яў улады бачылі ў “эксплуатацыі карэнных жыхароў яўрэямі” б, якія, такім чынам, самі з’яўляліся прычынай сваіх няшчасцяў, што вызваляла ўлады ад неабходаасці прымаць спецыяльныя меры па іх абароне.
Дакументы даносяць звесткі пра пагром, які адбыўся 23 мая 1885 г. у мястэчку Зэльва. Хваляванне выклікалі будаўнікі БаранавіцкаБеластоцкай чыгункі, якія збілі трох яўрэяў і разрабавалі 60 яўрэйскіх хат. I хаця іспраўпікі на пачатку' справы даносяць, што “прычынай беспарадкаў была сварка яўрэяў з рабочым, абрабаваўшым у п’яным выглядзе лаўку”, у выніку робіцпа афіцыйная выснова: “Беспарадак быў выкліканы самімі яўрэямі, ім зроблена належная вымова”7.
Размова пра крыніцы антысемітызму, якая вядзецца на працягу стагодззяў, яшчэ не скончана. Гісторыкі не даюць дастаткова пераканаўчага адказу на пытанне, чаму менавіта яўрэі сталі “ахвярнымі казламі” для сваіх суседзяў. Напэўна, сваё слова ў вырашэнні гэтага пытання павінны сказаць сацыёлагі, псіхолагі, палітолагі, юрысты. Але выразна бачна, што хрысціянскаіудзейскія стасункі на Беларусі ў XIX ст. былі далёка не ідэальныя і што выклікана гэта цэлым комплексам прычын: адасобленасцю яўрэяў, якую кансервавалі органы яўрэйскага самакіравання кагалы; юрыдычным вылучэннем яўрэйскай супольнасці ў асаблівую групу паўграмадзян; сутыкнеішем розных каштоўнасцей славянскіх аграрных і іудзейскіх капіталістычных; афармленнем яўрэяў у асаблівую прафесійную групу з пераважна пасрэдніцкімі функцыямі; пашырэннем антысеміцкіх вьтданняў і г.д
1 Бядуля 3. Жыды наБеларусі. Менск, 1992. С 9, 10.
2
Беларускі дзярж. пст. архіў у г. Гродне. Фонд 1, воп. 1, спр. 374, арк. 11 аб.
3 Тамсама. Воп. 22, спр. 1234, арк. 1, 1717 аб.
4 Тамсама. Воп. 19, спр 1761, арк. 1.
5 Тамсама. Воп. 8, спр. 1363, арк. 8.
6 Тамсама. Воп. 16, спр. 1214, арк 23.
7
Тамсама Воп. 8, спр. 1459, арк. 11 аб., 18 аб.
Сяргей ТОКЦЬ, выкладчык (Гродзенскі дзярж. унт)
ЛІТОЎСКАЕ НАСЕЛЬНІЦТВА Ў ГРОДЗЕНСКАЙ ГУБЕРНІ Ў XIX ст. ПАЧАТКУ XX ст.
Значную цяжкасць пры разглядзе пастаўленай праблемы складае тая акалічнасць, іпто ў першай палове XIX ст. тэрмін “Літва” меў сярод
37
сучаснікаў двухсэнсоўную трактоўку. У першым вьшадку яго разумелі і выкарыстоўвалі як політонім. Добра вядома, што “літоўцамі” ці “ліцьвінамі” называлі сябе Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Уладзіслаў Сыракомля і многія іншыя прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі. Як добра вядома і тое, што яны не разумелі літоўскай мовы ў сённяшнім яе значэнні. Успрыняцце тэрміна “Літва” як політоніма было замацавана нават у заканадаўстве Расійскай імперыі, дзе Віленская і Гродзенская губерні афіцыйна называліся “літоўскімі”. Мясцовая губернская адміністрацыя не мела дакладнай і яснай пазіцыі па гэтаму пытанню, часта блытаючы этнічнае і гістарычнае значэнні тэрміна “Літва”. Так, у сакавіку 1846 г. Расійская акадэмія навук звярнулася да гродзенскага губернатара з просьбай прыслаць звесткі пра неславянскія нацыянальныя менпіасці губерні “цыганоў, караімаў, літоўцаў і татараў”1. Змест ліста з акадэміі сведчыў аб тым, што яе супрацоўнікі адносілі літоўцаў да неславянскіх народаў. На адпаведны запыт начальніка губерні да павятовых улад ваўкавыскі земскі спраўнік паведаміў, што ў яго павсцс налічваецца 84190 “літоўцаў праваслаўнага і каталіцкага веравызнанняў” 2. Такім чынам, гэты чыноўнік атаясамліваў “літоўцаў” з мясцовым беларускім насельніцтвам. I такі погляд на зазначаную праблему быў далёка не выключэннем у асяроддзі мясцовых дзяржаўных служачых.
У 1857 г. па прапанове акадэміка П. Кэпена царскі ўрад даручыў прыходскім святарам па ўсёй імнерыі скласці спісы сваіх прыхаджан з указаннем іх этнічнай прыналежнасш. У адпаведнасці з названымі прыходскімі спісамі “літоўцаў” у Гродзенскай губерні аказалася ажно 30,2%, у той час як беларусаў усяго 2,8% 3. Зразумела, што > ў дадзеным выпадку лічбы адлюстроўвалі не сапраўдную этнічнуіо структуру насельніцтва, a ўяўленні саміх святароў аб гістарычнай Літве.
У сярэдзіне XIX ст. усё больш пашыраецца ўжыванне тэрміну “Літва” у этнічным і нацыянальным значэнні, блізкім да сучаснага. Літоўцаў усё часцей пачынаюць атаясамліваць са жмудзінамі. Вялікую ролю тут адыгралі і беларускія даследчыкі “заходнерускага” кірунку, у першую чаргу М. Каяловіч і П. Баброўскі. Крытыкуючы дадзеныя прыходскіх спісаў, Павел Баброўскі адзначаў: “На спісах тых сяляне, як праваслаўныя, так і каталікі, названы літоўцамі і тут прыкладзены ўзоры іхняе мовы вы думаеце літоўскай? He беларускай 4. У сваім статыстычным даследаванні Гродзенскай губерні, якое было выдадзена ў 1863 г., П. Баброўскі прыводзіць звесткі па этнічнаму складу насельніцтва. У адпаведнасці з гэіымі дадзенымі, у губерні налічвалася 2338 літоўцаў, што складала 0,2% ад яе насельніцтва 5. Больгаая частка іх пражывала ў 23 вёсках паўночнай часткі Гродзенскага павета 1513 чалавек. У 1869 г. Гродзснскі статыстычны камітэт пачаў збіраць звесткі пра этнічны склад насельніцтва губерні. Па дадзеных мясцовай адміністрацыі, на тэрыторыі Гродзенскага павета літоўцы жылі ў 17 вёсках6.
У адпаведнасці з перапісам 1897 г. у Гродзенскай губерні літоўскую мову прызлалі роднай 3366 чалавек, ці 0,2% ад усяго насельніцтва. Такім 38
чынам, удзельная вага літоўцаў не змянілася на працягу друіой паловы XIX ст. У гродзенсюм павеце літоўскую мову назвалі роднай 2822 чалавека 7.
А ў пачатку XX ст. да літоўскіх вёсак на поўначы Гродзенскай губерні паступова даходзіць хваля нацыянальнага руху. У 1906 г. губернская адміністрацыя вымушана была абмяркоўваць пытанне аб выкладанні роднай мовы ў пачатковых школах літоўскіх вёсках 8. Абвастрасцца таксама праблема ўвядзення літоўскай мовы ў рэлігійныя набажэнствы ў касцёлах. На гэтай глебе ў мястэчку Радунь Лідскаі а павета адбыліся сутыкненні паміж вернікамі літоўцамі і спольшчанымі беларусамі 9. Гэтыя з’явы сведчылі аб тым, што родная мова пачала ўжо ўспрымацца літоўскім насельніцтвам не проста як сродак камунікацыі, а як духоўная каштоўнасць, за якую неабходна змагацца.
1 Нацыянальны гіст. архіў Беларусі ў Гродне. Фонд 1, воп. 20, спр. 1109, арк. 34.
2 Тамсама. Фонд 1, воп. 20, спр. 1109, арк. 65.
3 Столпянскнй II. Девять губерннй ЗападноРусского края в топографнческом, геогностнческом, экономнческом, этнографнческом н нсторнческом отношеннях. СПб., 1866 С. 5363.
4
Яўген Насытка “Тыя ж беларусы”. Этнічныя межы беларусаў у XIX пач ХХстст. //Беларуская мінуўшчына. 1994. № 1 С. 1115.
5 Бобровскнй П. Матерналы для географнн н статнстнкн Росснн, собранные офнцерамн Генерального штаба: Гродненская губерння. СПб., 1863. Прнложенне. С. 158.
6 Нацыянальны гіст. архіў Беларусі ў Гродне Фонд 14, воп 1, спр. 601, арк 7адв.
7 Первая всеобіцая перепнсь населення Россвйской нмпернн Т. XI Гродненская губернмя СПб., 1903. С. 113.
8
Нацыянальны гіст. архіў Беларусі ў Гродне Фонд 1, воп. 18, спр. 1097, арк. 6.
9
Тамсама. Фонд 1, воп. 18, спр. 1855, арк. 5.
Валерый ЧАРАПІЦА, прафесар, заг. кафедры (Гродзенскі дзярж. унт)
БЕЛАРУСКАЛГГОЎСКІЯ ВЫТОКІ АКТОРСКАГА МАЙСТЭРСТВА В.І. КАЧАЛАВА (18751948 гг)
Беларускалітоўскае сумежжа падаравала сусветнай культуры нямала вядомых людзей. Сярод іх пачэснае месца займае і выдатны рускі актор В.І. Качалаў. Выпадкова абраны ім сто гадоў таму назад псеўданім настолькі арганічна зліўся з асобай гэтага майстра сцэны, што сёння ўжо мала каму вядома не толькі яго сапраўднае імя, але і зямля, народ, якім вялікі мастак абавязаны ўсім.
Васіль Іванавіч Качалаў (сапраўднае прозвішча Шверубовіч) нарадзіўся ў Вільні 12 лютага 1875 г. у сям’і праваслаўнага святара. У раду яго было шмат асоб духоўнага звання. Большасць з іх служыла ў геаграфічным трохкутніку АстравецАшмяныСмаргонь. Апошняе дае падставы сцвярджаць
39
аб наяўнасці менавіта ў гэтых мясцінах радавых каранёў актора. Упершыню імя бацькі Качапава Іаана Васільевіча Шверубовіча афіцыйна ўспамінаецца сярод прыходскага духавенства ў “Памятной кннжке Внленской губерннн” за 1867 год. Пачынаючы з таго ж 1867 г. айцец Іаан выконваў абавязкі шумскага благачыннага. У склад гэтага благачыння, акрамя Шумскага, уваходзілі прыходы: Астравецкі, Быстрыцкі, Рукоінскі, Кердзееўскі і Цудзенішскі. Большасць прыходаў гэтага благачыння размяшчаліся даволі кампактна на тэрыторыі сучасных Астравецкага і Ашмянскага рнаў Гродзенскай вобласці.