Весці Міжнароднай акадэміі вывучэння нацыянальных меншасцей
1 1997
Матывы, скарыстаныя ў гербе Геранён, не характерныя для гарадской геральдыкі Беларусі. Сімволікай працятага сэрца і сэрца з мячамі вызначаюцца толькі некалькі прыватных гербаў польскага і беларускалітоўскага паходжання: Аксак (Akszak, Obrona), Прыяцель
28
(Przyjaciel), Лінеўскі (Liniewski), Туган (Tuchan) [7]. Аднак рады, якія карысталіся гэтымі гербамі, ніякага дачынення да Геранён ніколі не мелі. Таму матывы Аксака, Прыяцеля, Лінеўскага, Тугана маглі паслужыць толькі праобразам графічнага вырашэння магдэбургскай сімволікі Геранён.
Даследчык гарадской геральдыкі Беларусі А. Цітоў, вызначаючы агульную “незразумеласць сімволікі”, тым не менш сведчыць, што “на гербе Геранён меч, утыркнуты ў няўдзячнае сэрца”[6: С. 39], Гэта дае нам падставы суаднссці сімволіку герба з лёсам Гаштольдаў, радавым гняздом якіх калісьці і з’яўлялася мястэчка.
Хутчэй за ўсё матывы герба былі навеяны падзеямі часоў Казіміра Ягелончыка, калі воляю абставін Гаштольды двойчы трымалі ў руках “меч правасудцзя”. Спачатку Ян Гаштольд спрычыніўся пакаранніо князёў Валожынскіх, абвінавачаных у падрыхтоўцы забойства Вялікага князя. Пазней, у 1481 г., ужо сын Яна Марцін разам з Алехнам Судэмонтавічам асудзіў на смерць Міхала Алелькавіча і Івана Гальшанскага, якія рыхтавалі новы замах на манаршае жыццё. Сэрцы змоўшчыкаў сапраўды былі “няўдзячнымі”, бо князь Сухта Валожыпскі быў фаварытам і сябрам Казіміра, а Алелькавічам былі вернуты Казімірам землі, якія ў іх адабраў яшчэ яго папярэднік на вялікакняскім пасадзс Жыгімонт Кейстутавіч. Тым не менш смяротны прысуд выклікаў неадназначную рэакцыю ў Княстве. Многія з праваслаўнай магнатэрыі (Баратынскія, Бельскія і інш.) перабеглі ў Маскву. Суровасць прысуду, вынесенага сваім сваякам Алелькавічу і Галыпанскаму; здавалася празмернай не толькі ўцекачам.
У пачатку XVI ст. Францыск Скарына ў Бібліі змясціў гравюру “Людне Ізранлевы с полкн своймн около храму Божія”. У гэтай гравюры першадрукар узнавіў эпізод з біблейскай гісторыі, дзе дванаццаць кален ізраілевых вяртаюцца на радзіму пасля ўцёкаў з Егіпту на чале з Майсеем, нясучы з сабой скінію месцішча Бога. Адметнасць гэтай выявы заключаецца ў тым, што над кожным з каленаў ізраільскіх лунаюць сцягі, на якіх Скарына адлюстраваў геральдычныя знакі некаторых каралеўскіх двароў Еўропы, а таксама некаторых пайбольш значных магнацкіх радоў Вялікага княства. На сцягу аднаго з каленаў знаходзіцца выява вельмі падобная на герб Габданк радавьг герб Гаштольдаў. Ангельскі даследчык алегарычнай геральдыкі Скарыны Гай Пікарда атаясамлівас калсна пад сцягам з Габданкам з каленам Сімяёнавым і непасрэдна звязвае яго з родам Гаштольдаў [4: С. 45]. У гэтых адносінах вельмі паказальным з’яўляеццапрароцтва патрыярха Якуба пры бласлаўленні сваіх сыноў, якое непасрэдна тычылася калена Сымона: “Сымон і Левій браты, прылады жорсткасці мячы іх. У раду іх ды не ўвойдзе душа мая, і да сходу іх ды не прылучыцца слава мая. Бо яны ў гневе сваім забілі мужа, і па прыхамаці сваёй перарэзалі жылы цяльцу. Пракляты гнеў іх, бо жорсткі; і лютасць іх, бо шалёная... [Біблія. Быццё. Гл. 49: 57], Гай Пікарда заўважае, што Сымонава жорсткасць абярнулася супраць яго, калі Якуб благаслаўляў сваіх сыноў, аднак не
29
вызначае прычыну скарынаўскай аналогіі паміж адным са старазапаветных ізраільскіх родапачынальнікаў і адным з вядомейшых радоў Кпяства. А паміж тым, менавіта ў гэтым кантэксце яна відавочная.
У періпую чаргу паказальна тое, што для Скарыны Г'аштольды асацыіруюцца менавіта з сімволікай мяча. Магчыма гэгая аналогія звязана з вобразам небёснага патрона Марціна Гаіптольда тураўскага біскупа св. Марціна, адным з галоўных атрыбутаў якога з’яўляўся меч.
Герб Геранён разам з выключным драматызмам сваёй сімволікі, вылучаецца таксама і выключнай каларыстычнай “няправільнасцю”, бо спалучэнне ў геральдыцы чырвонай і зялёнай эмаляў абсалюгна недапушчальнае. Гэтая “няправільнасць” тым больш дзіўная, што большасць магдэбургскіх гербаў Беларусі ў асноўным адпавядае канонам класічнай геральдыкі. Таму, можна дапусціць, што колер герба Геранён цалкам самадастатковы мае сваё адметнае сімвалічнае вытлумачэнне, звязанае, відавочна, таксама з родам Гаштольдаў, а менавіта з Альбрэхтам Гаштольдам.
3 Альбрэхтам, сынам Марціна Гаштольда, які ў 1522 г. становіцца канцлерам Княства, звязаны найвышэйшы ўзлёт велічы і славы роду. Менавіта тады кароль Жыгімонт I Стары дазволіў сваім прывілеем Альбрэхту Гаштольду прыпячатваць дакументы не зялёным, а чырвоным воскам, на што мелі права толькі асобы каралеўскага роду. Гонар, дараваны каралём, па тых часах быў выключным. У геральдыцы дасіаткова часта колер гербавых эмаляў паходзіў ад колеру воску для пячаткаў уладальніка герба [4: С. 63], Таму нядзіўна, што спалучэнне ў гарадскім гербе неспалучальных у геральдыцы чырвонай і зялёнай эмаляў мела мэтай падкрэсліць надзвычайнасць гонару, дараванага ў 1522 г. каралём Жыгімонтам 1 графу на Мураваных Гсранёнах Альбрэхту Гаштольду.
Свой герб Геранёны атрымалі перад апошнім падзелам Рэчы Паспалітай у 1792 г., праз 250 год пасля таго, як апошні Гаштольд у снежні 1542 г. лёг у труну Віленскай катэдры. Трагічныя для Краю падзеі канца XVIII ст. не маглі не зацямніць старыя алтозіі, заснаваныя на сямейных паданнях вымарачнага роду і спарадзіць шэраг новых, больш актуальных асацыяцый. Адна з іх магла засноўвацца на кнізе старазапаветнага прарока Ярэмы, які выкрыў грахі Ізраіля прад богам і аплакаў ганьбу палона. Надзвычай важнае месца ў яго кнізе займае сімволіка грэшнага, “няўдзячнага” сэрца: “Узнясём сэрца нашае і рукі да Бога, існаму на нябёсах: Мы адлучыліся і ўпарціліся; Ты не злітваўся; Ты пакрыў Сябе гневам і праследаваў нас, умярцвяў, не іпкадаваў” (Біблід, Плач Ярэмы. Гл. 3: 4143). Увасабленнем Божай кары і з’яўляецца мвч, які працяў “няўдзячнае” сэрца: “1 сказаў я: о, Пане Божа! няўжо Ты спакушаў толькі народ гэты і Іерусалім, кажучы: “мір будзе ў вас”; а між тым мсч прасякае душу? <„.> Пазмывай злое з сэрца твайго, Іерусалім, каб уратавацца табс . "(Біблія. Ярэма. Гл. 4: 10, 14).
Вобраз “няўдзячнага” працятага сэрца як сімвал пакарання знаходзіць сваё развіццё ў “Пагоні” М. Багдановіча (1916 г.): “...Бшце ў
30
сэрца іх бійце мячамі, // He давайце чужынцамі быць! // Хай пачуюць, як сэрда начамі //Аб радзімай старонцы баліць...”[2: С. 314315],
Вытокі “ахвярнай” ііггэрпрэтацыі сімволікі працятага сэрца засноўваюцца на новазапаветнай традыцыі і звязаныя псрш за ўсё з практыкай ушанавання Панны Марыі.
3 восені 1648 г. аб’ектам афіцыйнага культа ў каталіцтве становіцца Сэрца Марыі як сімвал асаблівай любові да пана Езуса і выратавання [5: С. 42]. Прыкладпа тады ж у каталіцкай іканаграфіі Панны Марыі пачынае дамінаваць матыў сэрца, працятага адным ці сям’ю мячамі [1: С. 112], Панна Марыя лічылася нябёснай патронкай Рэчы Паспалітай. Г'этая сувязь у шырокай свядомасці настолькі абсалютызавалася, што часам Панна Марыя ў малітоўніках называлася не інакш, як “каралева Полыпчы”. Таму няма нічога дзіўнага, што новазапаветнае прароцтва, звернугае да Панны Марыі, было пераадрасаванае А. Міцксвічам у вершы “Да маціполькі” (1830 г.) і пераадрасавана ім мастацкаму ўвасабленню радзімы: “О маціполька! Сынавай забавай // He цешся, стань прад абразом Пакутнай, // Зірні на меч ў яе грудзях крывавых // Такі ж табе рыхтуе вораг люты. // Як нават ўсё суцешыцца ў свеце, // Злагодзяцца ўсе мэты і памкненні, // Твой сын не праміне бясслаўнай смерці //1 прыме крыж пакут без ўваскрашэння”.
У 1780 г., перад другім падзелам Рэчы Паспалітай, скончыў жыццё самагубствам дэпутат Сейма, абаронца нацыянальнай незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны Тадэвуш Рэйтан. Непасрэдныя абставіны смерці патрыёта далі падставы звязаць яго вобраз з ужо пашыранай і вядомай да гэтага часу сімволікай працятага сэрца, што і выявілася ў радках А. Міцкевіча: “Партрэт Рэйтана сум і роспач у паглядзе // За лёс зняволенага краю. Нож трымае // Лязом пад сэрца” [3: С. 9], Такім чынам, вобраз Тадэвуша Рэйтана яе першага паірыёта, які прыняў дабраахвотную ахвярнуіо смерць за радзіму, і звязаная з ім сімволіка сталі адным з інварыянтаў патрыятычнай сімволікі Рэчы Паспалітай. Менавіта таму духоўны наступнік Тадэвуша Рэйтана Тадэвуіп Касцюшка як эталонны тып патрыёта таксама цесна звязваецца з ахвярнай сімволікай працятага сэрца: ‘Терой прыціснуў меч к чамарцы, вочы ўгору; // Такі ён быў калісь пры алтары сабора; // Дзе прысягаў трох дэспатаў прагнаць з краіны: // “Альбо іх выганю мячом, альбо загіну, // Упаўшы на свой меч!” [3: С. 9], I менавіта таму ў 1991 г. на адной з першых літоўскіх паштовых марак, прысвечанай змаганню з акупацыяй, з’яўляецца выява сцякаючага крывёй сэрца, якое працята мячамі.
Такім чынам, магдэбургскі герб Геранён з аднаго боку рэпрэзентаваў мястэчка як родавае валоданне Гаштольдаў, якія маглі ў цяжкі час выпрабаванняў для Рэчы Паспалітай служыць узорам адданасці свайму манарху. 3 другога боку, сімволіка герба ўвасабляла складаны ініцыяцыйны комплекс вінызбавення, заснаваны на біблейскіх сакральных прэцэдэнтах, які паслужыў агульным правобразам для патрыятычнай сімволікі Польшчы, Беларусі і Літвы.
31
1 Аверннцев С. Марня // Мнфы народов мнра: Энцнклопедня. М., 1992. Т.2. С. 111116.
2 Багдановіч М. Поўны зб. твораў. Т.1. Мінск, 1992.
3 Міцкевіч А. Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве. Мінск, 1985.
4 Пікарда Гай. Алегарычная геральдыка Францішка Скарыны і кароткі дапаможнік па беларускай геральдыцы // Спадчына. 1992. № 5. С. 6072.
5 Пікарда Гай. Алегарычная геральдыка Францішка Скарыны і кароткі дапаможнік па беларускай геральдыцы // Спадчына. 1992. № 6. С. 3852.
6 Цітоў А. Гарадская геральдыка Беларусі. Мінск, 1989.
7 Ярашэвіч А. Гаштольды // Спадчына. 1992. № 6. С. 5358.
Эмануіл ЮФЕ, доктар гіст. навук, прафесар, акадэмік АНМ (Беларускі пед. унт, г. Мінск)
РОЛЯ ВІЛЬНІ Ў КУЛЬТУРНЫМ ЖЫЦЦІ БЕЛАРУСКІХ ЯЎРЭЯЎ (XVIII ст. першая палова XX сг.)
У канцы XVII ст. берасцейская абпічына траціць сваё значэнне галоўнага цэніра Вялікага княства Літоўскага і яўрэйскім цэнтрам у Рэчы Паспалітай становіцца Вілыія. Лічыцца, што аседлыя яўрэі тут з’явіліся ў апошняй чвэрці XV ст. Гэты горад становіцца духоўным, культурным цэнтрам яўрэяў як Вялікага княства Літоўскага, так і ўсёй Рэчы Паспалітай. Усходнееўрапейскае яўрэйства называла Вільню “Неруіпаланм деЛнта” , г.зн. “Літоўскі Іерусалім”.