Весці Міжнароднай акадэміі вывучэння нацыянальных меншасцей
1 1997
24
map? swiata i map? Litwy, z przeznaczonej moze do uzytku szkolnego jako mapa scienna.
Wlasnie w Nieswiezu powstal znakomity miedzioryt Makowskiego, przedstawiajgcy plan Moskwy, odbity w 1611 r. Wciwym autorem planu, ktory wykonal go w Moskwie pomi?dzy majem 1606 i sierpniem 1608 r., byl nikomu nie znany Szymon J?draszewicz Smietanski, Dopatrywac si? w nim mozna agenta wywiadu litewskiego. Ostatnio K. Kempa z UMK w Tonmiu odkryt, ze tenze Smietanski mial w latach 1606 1619 kamienic? w Nieswiezu, a w roku 1606 (przed wyjazdem do Moskwy) zaciggngl pozyczk? w wysokosci 60 kop groszy litewskich. Mozemy wi?c uznac, ze inicjatywa jego wyjazdu celem opracowania planu miasta pochodzila od ksi?cia Sierotki. Jemu wi?c przypisac mozna takZc zashig? powstania tego zrodla kartograficznego a zarazem ikonograficznego, shisznie okreslane w literaturze jako “nieSwieski plan Moskwy”. Powstanie w przeciggu dwoch dziesi?cioleci w Nieswiezu dwoch dziel o znaczeniu og61noeuropejskim, ktore przez caly wiek XVTI i polow? XVTII stanowic mialy podstaw? wszystkich kartograficznych uj?c ziem Wielkiego Ksi?stwa Litewskiego, do roku 1650 takZe Ukrainy, a do konca XVII planow miasta Moskwy, pozwala uznac ze mecenat ksi?cia Sierotki stworzyl tu wazny osrodek tworczosci kartograficznej, dzialajgcy krotko lecz owocnie.
W polowie wieku XVII (po 1640 r.) podobng rol? zacz?ly odgrywac Kiejdany ks. Janusza Radziwilla, w ktorych dzialat Jozef NaronowiczNaronski i inni. Niestety prace przerwala tu wojna moskiewska 1654 r. i pozniejszy potop szwedzki. Rzecz charakterystyczna wszystkie waZniejsze prace kartograficzne Rzeczypospolitej XVII w. zawdzi?czaly realizacj? mecenatowi magnackiemu. Nie bylo tu bowiem zainteresowanych kartografig wielkich osrodkow miejskich, z wyjgtkiem Gdanska i Elbigga. Zwlaszcza pierwsze z tych miast posiadalo od schylku XVI w. spore srodowisko fachowych geometrow i inzynierow ustawicznie dokumentujgcych kartograficznie istniejgce i nowobudowane fortyfikacje, urzgdzenia portowe i farwatery na redzie Gdanska, a takze stosunki wlasnosciowe i zabudow? w obr?bie miasta (SciSlej zespohi miast) i jego rozleglych posiadlosci wiejskich. W Gdansku tcz tylko istnialy mozliwosci techniczne wykonania i druku najwi?kszych nawet i najbardziej precyzyjnych map i plan6w. Najlepszym swiadectwem tego sg wykonane przez warsztat miedziorytniczy Wilhelma Hondiusza: plany obl?zenia i odsieczy Smolenska w roku 16331634 (druk 1636) wedlug rysunkow Johanna Pleitnera a takze mapy Ukrainy “Generalna” odbita w 1648 r. i “Specjalna” odbita w 1650 r., autorem ktorych byl Wilhelm Beauplan.
25
Наталля СЛІЖ. настаўніца (СШ № 24, г. Гродна)
УПЛЫЎ ПОЛЬСКАЙ КУЛЬТУРЫ НА ФАРМІРАВАННЕ ШЛЯХЕЦКАЙ СЯМ’І Ў ВЯЛІКІМ КНЯСТВЕ ЛІТОЎСКІМ У XVIXVII стст.
Да другой паловы XVI ст. сямейнае жыццё і традыцыі шляхты Вялікага княства Літоўскага істотна адрозніваліся ад звычаяў вышэйшага слоя ў каталіцкай Польшчы.
Польшча значна раней прыняла каталіцтва і наладзіла сямейнае і грамадскае жыццё ў адпаведнасці з гэтай рэлігіяй. У XVI ст. польскае грамадства прадстаўляла маналіт у рэлігійным плане. У ВКЛ была вельмі складаная сітуацыя. Хоць у X ст. было прынятае праваслаўе, паганства сустракаецца амаль да XVII ст. 3 хрышчэннем Ягайлы ў каталіцкую веру пачынае распаўсюджвацца каталіцтва. А ў XVI ст. рэфармацыйны рух ахоплівае магнатаў і шляхту. Паводле Космана, калі пратэстанцкія і каталіцкія прыходы ў Польшчы суадносіліся як 1:25, то ў ВКЛ як 1:1'. У гэты час значна зменшылася колькасць праваслаўных і каталікоў. Напрыклад, у Навагрудскім ваяводстве з 600 іпляхсцкіх двароў грэчаскай веры не ахопленымі рэфармацыяй засталося 16 ці яшчэ менш2. Гэты рух падтрымалі каштэлян віленскі і стараста жмудзкі Ян Кішка, канцлер ВКЛ і віленскі ваявода Мікалай Радзівіл Чорны, каштэлян троцкі, падканцлер ВКЛ і стараста брэсцкі і кобрынскі Яўстафій Валовіч, каштэлян падляіпскі і пісар ВКЛ Мацей Савіцкі і ішп.
Як бачна, Вялікае княства стала прытулкам для розных канфесій, што паўплывала на традыцыі і нормы сямейнага жыцця шляхты. Ад паганства засталося ў XVI ст. іспаванне нявенчанага пілюбу разам з венчаным (царкоўным). Каб адбыўся нявенчаны шлюб, дастаткова было згоды бацькоў на сумеснае жыццё маладых. Такі шлюб не лічыўся злачыннай сувяззю.
Пасля згоды бацькоў і вяселля дзяўчына пераязжала з пасагам да мужа. I гэта ні ў якім разе не абражала жаночую годнасць. У выпадку жадання разыйсціся муж і жонка маглі без клопатаў атрымаць развод і потым мець другую сям’ю. Заява падавалася ў гарадскі суд, дзе ўказваліся прычыны разводу. Калі шлюб быў нявенчаны, то царква да гэтай справы не мела ніякага дачынення. Справа гарадзенскіх шляхцічаў Івана Багупіэвіча і Марыны Кумпялеўны пацвярджае гэта3.
Але пры разводзе маглі ўзнікнуць матэрыяльныя перашкоды. Так, баярыні Петрашоўны хацелі паля смерці брата адабраць у яго нявенчанай жонкі маёмасць, якую ёй пакінуў муж. Суд вынес рашэнне ў карысць жонкі пры ўмове, што яна “не прыме больш мужчыну”4.
Існаванне нявенчаных шлюбаў у ВКЛ прыводзіла палякаўкаталікоў у жах. Жыгімонт II пісаў на гэты конт: “Шлюб без вянчання і дзяцей маюць. Сваіх жонак праганяюць, а тыя збягаюць і выходзяць замуж за іншых”5. Жанчынышляхцянкі ў ВКЛ нярэдка мелі каханкаў, a
26
здаралася, і нараджалі пазашлюбных дзяцей. Сучаснікі адзначалі, што літоўскія жанчыны мелі больш правоў, чым польскія. Яны маглі кіраваць валасцямі, мястэчкамі, дварамі ці нават ваяводствам, як Ганна Мазавецкая. У Польшчы, наадварот, правы жанчын былі вельмі абмежаваны. Удава пасля смерці мужа магла выйсці замуж праз год і 6 тыдняў, у ВКЛ праз 6 месяцаў6.
Як бачна, сямейнашлюбныя адносіны ў ВКЛ вельмі адрознівалася ад польскай сям’і і шлюбу.
Але пасля Люблінскай уніі сітуацыя паступова пачынае зменьвацца. Статут ВКЛ 1588 г. больш патрабавальна, у параўнанні са Статутам 1529 г., аднёсся да рэгламентацыі сямейнага жыцця. Наказваў смяротнай карай за зводніцтва і сямейную здраду. Вельмі сурова ставіўся Статут 1588 г. і да пазашлюбных дзяцей бенкартаў. Яны пазбаўляліся шляхецтва, нават калі іх бацькі потым і ўступалі ў шлюб. На думку 3. Куховіча, Статут 1588 г. ставіў мэтай абмежаванне нораваў вышэйшага грамадства Вялікага княства Літоўскага, набліжэнне яго да польскага7.
Своеасаблівым узорам становіцца “белы шлюб”, пазбаўлены ўласна палавых зносін паміж мужам і жонкай, які грунтаваўся на яднанні іх сэрцаў і захаванні ўзаемнай чысціні.
Замацоўваўся патрыярхальны лад сям’і. Жонка і дзеці залежылі ад главы сям’і. Ідэальная жонка гэта добрая гаспадыня, якая клапацілася аб мужы і дзецях, верная і адданая сям’е.
Гэтага пункту гледжання прытрымліваліся і маралісты XVI XVII стст., сярод якіх былі не толькі каталікі, але і пратэстанты. Асветніцкая і маралыіаэтычная думка Польшчы была вядома ішіяхецтву і магнатэрыі ВКЛ і знаходзіла там пэўны водгук. Ян Мравінскі ў сваім творы “Сям’я” (“Stadlo malzenskie”, 1561 г.) пііпа аб неабходнасці стварэння сям’і для кожнага чалавека. Дзяржава трымаецца на гаспадарцы, а моц гаспадаркі залежыць ад сям’і. Прыкладам для яго з’яўляецца патрыярхальная сям’я на чале з жорсткім гаспадаром, але ў якой было пачэснае месца і для кабеты. Мікалай Рэй, кальвініст, лічыў, што муж і жонка павінны быць роўнага сацыяльнага стану. У адрозненне ад Я. Мравінскага, М. Рэй з недаверам ставіўся да ролі кахання ў сямейным жыцці, бо лічыў, што яно хутка праходзіць. Кшыштаф Краінскі сцвярджаў неабходнасцт шлюбу як найлепшага лякарства ад распус нага жыцця. Пётр Скарга быў прыхільнікам мнагадзетнай сям’і8. А ўвогуле трэба зазначыць, што ўсе маралісты XVI XVII стст., з тымі ці іншымі акалічнасцямі, прытрымліваліся меркаванняў аб неабходнасці патрыярхальнай, непарыўнай высокамаральнай сям’і. Жанчыне пры гэтым адводзілася роля добрай гаспадыні набажнай, вернай, якая клапацілася б аб дзецях.
Але нельга сказаць, што пасля адбыўшыхся ў другой палове XVI ст. змен шляхецкая сям’я стала адпавядаць польскай. Яна захавала свае традыцыі і асаблівасці. Жанчынашляхцянка ў ВКЛ паранейшаму займала моцныя пазіцыі ў сям’і і нічога без яе не вырашалася ні ў доме, ні ў гаспадарцы. Грамадства Вялікага княства Літоўскага не адмовілася поўнасцю ад свабоды, якая так палохала палякаў. Толькі ў канцы XVII
27
ст. можна гаварыць аб тым, што асновы сямейнага жыцця ў абедзвюх краінах сталі прыкладна аднолькавымі зза паланізацыі шляхты Вялікага княства.
1 Гл.: Кручковскнй Т. Реформацая в ВКЛ в оценке современной польской нсторнографнн // Наш Радавод. Кн. 4. Гродна, 1992. С. 346.
2 Лаппо Н. Велнкое княжество Лнтовское за время от заключення Люблннской уннн до смертн Стефана Баторая (15691586 гг.) Т.2. СПб, 1901. С. 295.
3 Сліж Н. Статус жанчынышляхцянкі ў ВКЛ (XVI XVIII стст.) // Беларускі гіст. часопіс. 1996. № 4. С. 58.
4 Тамсама.
5 KuchowiczZ. Barbara Radziwillowna. Lodz, 1989 S. 30
6 Tam ze. S. 32.
7 Tam ze. S. 40.
g
Wyrobisz A. Staropolskie wzorce rodziny i kobiety zony i matki // Przegl^d historyczny. T. LXXXm. 1992. Nr 3. S. 406 409.
Сяргей ДАНІЛЕНКА, ст. выкладчык (Магілёўскі пед. інт)
СЕМІЯТЫЧНЫ АСПЕКТ МАГДЕБУРГСКАГА ГЕРБА ГЕРАНЁН
Геральдыка падобна да сродкаў вербальнай камунікацыі валодае надзвычай высокім статусам семіятычнасці. Яна ў знакавай форме нясе інфармацыю аб канстытуцыйных элементах этнічнага Космасу, з’яўляючыся прадуктам міфалагізаванай масавай свядомасцю інтэрпрэтацыі нацыянальнай гісторыі. Па сутнасці, любы герб (асабліва нацыянальны і гарадскі) з’яўляецца візуальна ўспрымаемай ідэалагемай, якая свядома ці падсвядома зразумелая большасці прадстаўпікоў дадзенай этнакультурнай супольнасці, бо маркіруе асноўныя архетыпы этнічнай псіхалогіі. У сілу свайго універсалісцкага характару ідэалагемы падобнага роду з’яўляюцца вельмі ўстойлівымі і могуць працягваць сваё існаванне ў самых разнастайных формах і інтэрпрэтацыях, няхай і дастаткова далёкіх ад першапачатковай, нават у выпадку разбурэння самой этнакультурнай супольнасці.
Выдатным прыкладам гэтага з’яўляецца гарадскі герб Геранён, які вызначаецца відавочнай неардынарнасцю. Панершае, гэта адзіны выпадак у магдэбургскай геральдыцы Беларусі, калі чырвопая эмблема месціцца на зялёным тле, што цалкам супярэчыць законам геральдыкі, якія наогул не дапускаюць спалучэння чырвонай і зялёнай эмаляў у гербах і сцягах. Падругое, уражвае сам драматызм сімволікі герба сэрца, працятае мячом.