Весці Міжнароднай акадэміі вывучэння нацыянальных меншасцей
1 1997
Пачынаючы з XVII ст. яўрэйская абшчына Вільні стала выдатным цэнтрам равінскай вучонасці. Гэта становішча захавалася за горадам і ў другой палове XVIII ст., дзякуючы галоўным чынам дзейнасці Эліяху бен ІІІлома Залмана (“Віленскага гаона”), якая аказала глыбокі ўплыў на яўрэяў Літвы і Беларусі.
Буйныя абпічыны і іх равіны падпарадкоўваліся Віленскаму Гаону, барацьба якога супраць хасідызму згуртавала сілы кансерватыўнаі а яўрэйства Літвы і Беларусі і з’явілася стымулам для заснавання на беларускіх і літоўскіх землях шэрагу вядомых ешыботаў.
3 вядомых равінаў Вільні XIX ст. трэба назваць Абеле Паволера, Аўраама Данцыга, аўтара папулярнай кнігі “Chaje Adam”, Ізраіля Зарэч’ера, Ізраіля Салантэра і Бецалеля Кагана. 3 духоўных прапаведнікаў г. Вільні асабліва вядомыя равіны: Майсей Даршак, Іезекііль Файвель, Ісаак Ілія Ландаў, Якаў Іосіф.
У 1835 г. у Вільні жыло каля 50 тыс. чал., у тым ліку 20642 яўрэя '.
У 1847 г. у Вільні было адкрыта равінскае вучылішча, якое ў 1873 г. было пераўтворана ў Віленскі яўрэйскі настаўніцкі інстытуг. Гэтыя навучальныя ўстановы рыхтавалі равінаў і настаўнікаў для яўрэяў Літвы і Беларусі.
32
У XIX ст. у Вільні жылі пісьменнікі і вучоныя, чые творы і даследаванні аказвалі значны ўплыў на фарміраванне свегапогляду яўрэйскай моладзі Беларусі. Гаворка ідзе аб выдатных пісьменніках і гісторыках М. І'інзбургу, С. Фіне, К. Шульмане, паэце А.Лебензоне і яго таленавітым сыне МіхеІосіфе, паэтах Л. Гардоне і С Мандэлькерне, пісьменніках (ідыпі) А. Дзіке, М. Гардоне, народным паэце Эліакіме Дунаэрэ.
Вядомым гісторыкам, педагогам, літаратарам быў Мордух Арон Гінцбург. У 1829 г. ён пасяліўся ў Вільні. У 1841 г. разам з паэтам С. Залкіндам заснаваў яўрэйскае вучылішча, якім кіраваў на канца жыцця.
У 1844 і 1882 гадах А. Гінцбург апублікаваў анталогію пісем, эсэ і кароткіх апавяданняў “Дебір” у 2х тамах, якая ўключала, паміж іншага, гаксама пісьмы LB. Гёте, Г. Гейне, Л. Берне. Напісаная А. Пнцбургам у 1864 г. аўтабіяграфія адкрывала ўнутраны свег яўрэйскага хлопчыка і змяшчала крытыку сістэмы адукацыі ў хедэрах.
У пачатку 1860х гадоў у Вйіьні пачалася творчая дзейнасць вядомага пісьменніка, ураджэнца Мінска Льва Леванды (18351888 гг.), займаўшага з 1860 г. пасаду “вучонага яўрэя" пры віленскім генералгубернатары. У 1865 г. ён разам з другім вучоным яўрэям Іёнай Герштэйнам выдаў падручнік “Рускае чытанне для яўрэйскага юнацтва”, які потым неаднаразова перавыдаваўся.
Сярод беларускіх яўрэяў былі папулярны творы ўраджэнца Вільні празаіка Айзіка Меера (сапр. імя Іцхак) Дзіка (18141891 гг.). Галоўнай мэтай сваёй літаратурнай творчасці ён лічыў павыппнне культуры яўрэяў, вызваленне іх ад рэлігійных забабонаў. У 1870 80я гады выходзяць у свет саіырычнагумарыстычныя апавяданні Дзіка "‘Юдзіф ды цвейтэ” ("‘Юдзіф Другая”), 1874; “Хайцыкл алайн” (“Сам Хайцыкль”), 1887; “Іекем Гольдшлегер”, “Рэб ІІІлом Алітэр” і інш. Дзік лічыцца адным з панярэднікаў Мендэле МойхсрСфорыма. Творы А.М. Дзіка з’яўляюцца адной з крьшіц вывучэння мовы, побыту і фальклору яўрэяў у XIX ст., маюць вялікае гістарычналітаратурнае і фальклорнаэтнаграфічнае значэннс.
Значную ролю ў культурным развіцці беларускіх яўрэяў адыграла творчасць выдатнага скулыітара, урадж.энца г. Вільні Марка Мацвеевіча (Мордуха Матусовіча) Антакольскага, асабліва яго работы “Яўрэйкравец” (1864 г., дрэва), “Скнара” (1865 г., косць), “Спрэчка аб Талмудзе” (1868 г., воск, дрэва), “Напад. інквізіцыі на яўрэяў” (18631869 гг., воск).
У XIX ст. Вільня сгановіцца адным з самых буйных цэнтраў яўрэйскага кнігадрукавання ў Расійскай імпсрыі. Дзве першыя яўрэйскія друкарні былі заснаваны тут у 1799 г.: адна братамі Лейбам і Гершанам Лур’е, другая Тоўяй Фейгесам з сынам. У 1835 г. у Вільню з Гародні перамясцілася друкарня Ромаў. “Друкарня Зымеля Нахімовіча і К” (або “Манес і Зымель”) прыступіла да выдання Вавілонскага Талмуда, якое было завершана ў 1854 г. Пасля смерці Давіда Рома ў 1860 г. фірму “Друкарня ўдавы і братоў Ром” узначаліла яго ўдава Двойра. Акрамя Талмуда выпускаліся творы
33
равіністычнай літаратуры, літургічныя кнігі, малітоўнікі, літаратура Гаскалы, свецкія літаратурпыя творы. Друкаваўся часопіс на іўрыце “ГаКармел”.
Выдашіе Вавілонскага Талмуда прынесла друкарні Ромаў сусветную вядомасць. Дзякуючы поспеху гэтаіа выдапня, фірма “Удава і браты Ром” стала буйнейшай у свеце друкарняй на іўрыце.
Указ ад 26 красавіка 1862 г. “Аб яўрэйскіх друкарнях” паклаў канец 25гадовай манаполіі братоў Ромаў. У кастрычніку 1862 г. атрымалі дазвол на друкаванне яўрэйскіх кніг С. Фін і А. Розенкранц, хутка адкрыўшыя сумесную друкарню, і А. Дворжэц2.
У спісах віленскіх друкарань за 1874 г. лічыцца ўсяго 15 друкарань, з якіх 13 нрыватныя. 3 ліку апошніх дванаццаць друкарань належылі яўрэям3.
Друкарня А. Сыркіна была самай буйной з рускамоўных віленскіх друкарань. А. Сыркін выдаваў на рускай мове таксама кнігі яўрэйскіх аўтараў: “Яўрэйскую граматыку” М. Немаера і I. Бейліна (18671869 гг ), “Яўрэйскія брацтвы ў Расіі” М. Гурвіча і А. Воля (1868 г.).
Па перапісу 1897 г. у Вільні жылі 154532 чал., з якіх 63996 складалі яўрэі (40,9%). У 1916 г. яўрэі складалі 43,5% насельніцтва Вільні, а ў 1941 г. 16,2%4.
Неацэнную ролю ў развіцці новай яўрэйскай літаратуры адыгралі ўраджэнцы м. Койданава на Міншчыне браты Аўраам і Залман Райзены. Малодшы брат Залман Райзен (1887 1941 гг.) быў таленавітым лінгвістам і літаратуразнаўцам. У 1915 г. ён пасяліўся ў Вільні. У 1919 1939 гг. 3. Райзен быў галоўным рэдактарам яўрэйскага штотыднёвіка “Вільнер тог”. На працягу многіх год ён з’яўляўся сзаршынёй Саюза яўрэйскіх журналісгаў і літаратараў у Вільні. У гэтым горадзе Э. Райзен выкладаў у Яўрэйскім народным унце, на яўрэйскіх педагагічных курсах. Ён быў адным з заснавальнікаў Яўрэйскага этнаграфічнага таварыства і Яўрэйскага навуковага інта. У 1920 г 3. Райзен выдаў у Вільні ‘Трамацік фун дер ідышер шпрах” (“Граматыка яўрэйскай мовы”). Галоўны яго твор “Лексікон яўрэйскай літаратуры, прэсы і філалогіі” у 4х тамах (убачыў свег у Вільні ў 19261929 гг.)5.
Вялікі ўклад у развіццё яўрэйскай культуры ўнёс ураджэнец м. Чашнікі Віцебскай губерні паэт, празаік, драматург, этнограф Сямён Акімавіч Анскі (сапр. імя і прозвішча НІлоймаЗайнвл Рапапорт, 18631920 гг.). Менавіта ён заснаваў у Вільні Яўрэйскае этнаграфічнае таварыства, а ў 1919 г. музей і архіў пры ім.
Класікамі яўрэйскай літаратуры сталі ўраджэнцы беларускага горада Смаргоні Майсей (Мойшэ) Кульбак (18961940 гг.) і Абрам Суцкевер (нар. 1913 г.). Абодва яны жылі ў Вільні. У гэтым горадзе ў 1920 г. выйшла першая кніжка вершаў М. Кульбака “Шырым” (“Вершы”), у 1929 драма “Якаў Франк” і трохтомнік твораў, у 1931 г. казка для дзяцей “Вецер, іпто быў сярдзіты”.
3 Вільняй звязаны пачатак творчай дзейнасці класіка беларускай літаратуры Змітрака Бядулі (Самуіла Плаўніка). У 19121915 гг. ён працаваў сакратаром рэдакцыі “Нашай Нівы” ў той час, калі рэдактарам газеты быў Я.
34
Купала. Менавіта ён падказаў 3. Бядуле назву зборніка “Абразкі”, які выйшаў у свету 1913 г.
Знаходзячыся ў першых радах беларускага нацыянальнага адраджэння, 3. Бядуля шмат зрабіў для прапаганды беларускай ідэі ў яўрэйскім грамадстве. У 1913 г. на старонках віленскага часопіса “Ды Юдышэ Вэльт” (“Яўрэйскі свет”) з’явіўся яго вялікі артыкул пра беларускае адраджэнне. У тым жа годзе Бядуля стаў адным з заснавальнікаў, рэдактарам і вядучым аўтарам віленскага часопіса “Унзерэ Гегонд” (“Наш край”). Большасць матэрыялаў гэтага часопіса было прысвечана беларускаму народу. Амаль усе яны належалі пяру 3. Бядулі6.
Такім чынам, на працягу XVIII ст. першай паловы XX ст. Вільня адыграла вялізарную роліо ў культурным жыцці беларускіх яўрэяў.
1 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.2. Мінск, 1994. С. 297.
2
Аграновскнй Г. Еврейское кннгопечатанне в Внльне в 6070е годы XIX столетня // Вестн. Еврейского унта в Москве. 1994. № 1. С 115.
3 Тамсама. С. 122.
4 Лнтва. Краткая энцнклопедня. Внльнюс, 1989. С. 178
5 Росснйская Еврейская Энцнклопедня. Т.2. М, 1995. С. 459.
6 Іваноў М. Змітрок Бядуля (Паміж яўрэйствам і беларускасцю) // Беларусіка = Albaruthenica. Кн 4 Мінск, 1995. С. 185186
Уладзімір СОСНА, канд. гіст. навук, дацэнт (Беларускі дзярж. унт, г. Мінск)
СПРОБЫ АСЯЛЯШЦЬ ЦЫГАНОЎ НА БЕЛАРУСІ Ў КАНЦЫ XVIII ст,ПЕРІПАЙ ПАЛОВЕ XIX ст.
Нягледзячы на закопы Рэчы Паспалітай, што прадпісвалі недапушчэнне і выгнанне цыганоў з дзяржавы, яны “ў часы смутныя” пранікалі на тэрыторыю Беларусі і ўжо ў XVIII ст. карысталіся дазволам Радзівілаў на свабодны гандаль вакол Міра і Нясвіжа. Расійскі ўрад адразу ж пастараўся прызначыць цыганоў у існуючыя саслоўі, запісваючы іх і ў склад сялян. Напрыклад, паводле ведамасцей казённых маёнткаў Полацкай губерні 1792 г., у Віцебскай эканоміі лічылася 114 цыганоў мужчынскага полу1. Аднак змяніць векавы спосаб іх жыцця было няпроста. Перад вайной 1812 г. цыганоў фармальна, прымяніўшы законы аб бадзяжніцтве, прыпісалі да гарадоў, але большасць (пераважна бедных) цыганоў працягвала вандраваць.
Энергічныя намаганні для “ўстанаўлення ассласці бадзяжных цыганоў” прыняло Міністэрства дзяржаўных маёмасцей. Паводле ўказа ад 13 сакавіка 1839 г. былі сабраныя, са згоды землеўладальнікаў, звесткі аб прыпісаных да іх цыганах, якіх пасялілі на землях казённых маёнткаў2. У 1847 г. пачапі ператвараць у дзяржаўных сялян многіх вандруючых цыганоў на той падставе,
35
' шТо'яны згубілі свае мяшчанскія дакументы . X рэвізія (1858 г.) паказала цыганоў у складзе дзяржаўных сялян па губернях: Віленскай 38, Віцебскай 62, Гродзенскай^ 43 4. Яны паранейшаму ўяўлялі сабой найменш устойлівую катэгорыю сельскага насельніцтва.
Упартае адстойванне цыганамі звыклага ладу жыцця мела тады і глыбокую сацыяльную падставу: жаданне пазбегнуць уваходжання ў сферу непасрэднай эксплуатацыі прыгонніцкай дзяржавы.
1 Расійскі дзярж. архіў старажытных актаў. Фонд 12, спр 216, арк. 2, Расійскі дзярж. ваеннагіст. архіў. Фонд ВУА, спр. 18359, арк 14.
2
Дзярж. гіст. архіў ЛІтвы. Фонд 378, 1840 г., спр. 1374, арк. 7.
3 Шпнлевскнй П Путешествне по Полесью н Белорусскому краю //
Современнлк 1853. № 8. Отд. 2. С. 61.