Весці Міжнароднай акадэміі вывучэння нацыянальных меншасцей 1 1997

Весці Міжнароднай акадэміі вывучэння нацыянальных меншасцей

1 1997
29.58 МБ
Белорусское Понеманье внесло свой вклад в средневековую культуру Восточной Европы. Археологнческое нзученне памятннков края дает возможность выделнть характерные древнерусскне черты н вместе с тем открывает совершенно новые, спецнфнческне особенностн, прнсушне террнторнн, на которой пронсходалн контакты разлнчных этнмческнх групп.
1 Зверуго Я. Древнвй Волковыск. X XIV вв. Мвнск, 1975.
2 Седов В. Восточные славяне в VI  XIII вв.  М., 1982.
3 Павлова К. Населенве Верхнего Понеманья по матерналам курганных могнльннков окрестностей Новогрудка // Древнерусское государство н славяне. Мннск, 1983.
4 Рыбаков Б. Язычество Древней Русн. М., 1987.
5 Гуревнч Ф. Древностн Белорусского Понеманья. М.Л., 1962.
Аляксавдр КРАЎЦЭВІЧ (г. Гродна), канд. гіст. навук, дактарант (Беларускі дзярж. унт, г. Мінск)
БАЛТАСЛАВЯНСКІЯ КАНТАКТЫ НА ПАНЯМОННІ Ў ДРУГІМ ТЫСЯЧАГОДДЗІ н.э.
Кантакты славян з балтамі на Панямонні былі часткай буйнога, храналагічна працяглага працэсу балтаславянскага ўзаемадзеяння, ахапіўшага ўсю тэрыторыю сучаснай Беларусі, а таксама прылеглыя раёны Літвы, Латвіі, Расіі і Украіны. Гэты працэс пачаўся каля трэцяй чвэрці 1га тысячагоддзя н.э. разам з каланізацыйным рухам славян на Верхняе Падняпроўе і Паддзвінне. Сучасная навука лічыць названы працэс важнейшым чыннікам этнагенезу беларусаў 1.
У панямонскім рэгіёне актывізацыя балтаславянскіх кантактаў наступіла пазней, чым на Падняпроўі і Паддзвінні, дзе на канец X ст. працэс славянізацыі ўжо заканчваўся 2. На Панямонні ж у гэты час ён толькі пачынаўся. 3за гэтай запозненасці значная частка працэсу на Панямонні (канец X  пач. XII стст.) трапіла ў поле агляду г.зв. “пісьмовай” гісторыі і таму вывучана намнога лепш за аналагічныя з’явы ва Усходняй Беларусі. Акрамя таго, археалагічная навука з большай дакладнасцю можа разрозніць балцкую і славянскую матэрыяльную культуру ХХІІ стст., чым старажытнасці больш ранніх часоў, што таксама спрыяе даследаванню міжэтнічных кантактаў.
ю
Важнейшай рысай працэсу балтаславянскага ўзаемадзеяння даследчыкі лічаць яго мірны характар 3. Відавочна, маглі мець месца канфлікты прышэльцаў з тубыльцамі, асабліва на ранняй стадыі кантактаў, але асновай балтаславянскага ўзаемадзеяння стала мірнае супрацоўніцтва. Вынікам названага супрацоўніцтва стала актыўнае перамешванне прышлых славян з мясцовымі балтамі і ўтварэнне новай этнічнай супольнасці  беларусаў. Больш актыўным і дамінуючым бокам былі ўсходнія славяне і ў выніку новы этнас стаў пераважна славянскім. З’яўленне славян у басейне Нёмана адбылося, паводле меркавання даследчыкаў, дзесьці ў трэцяй чвэрці I тысячагоддзя н.э.4. Археолагі лічаць таксама, што ў гэты час названы рэгіён быў заняты рэдкімі і нешматлікімі балцкімі паселішчамі. Каланізацыйны рух славян у гэтай пачатковай фазе не вызначаўся вялікай актыўнасцю і балтаславянская этнічная мяжа праходзіла прыблізна па лініі Прыпяці5.
Актывізацыя славянскага, дакладней, ужо ўсходнеславянскага, каланізацыйнага руху на Панямонні зафіксавана прыблізна з канца X пач. XI стст. Менавіта ў гэты час славянамі былі заснаваны асноўныя гарады рэгіёна, захаваўшыя сваё значэнне да сённяшняга дня: Наваградак, Гародня, Ваўкавыск, Слонім, падобна і Вільня. Адной з верагодных прычын названай актывізацыі магла стаць прымусовая хрысціянізацыя ўсходаіх славян, праведзеная якраз у канцы X ст.
3	XII ст. звесткі аб існаванні панямонскіх гарадоў трапляюць на старонкі ўсходнеславянскіх летапісаў. Напачатку гэта інфармацыя аб Гародні і ўдзеле гарадзенскіх князёў у палітычным жыцці Русі. У XIII ст. у летапісах з’яўляюцца першыя прамыя звесткі аб Наваградку, Ваўкавыску, Слоніме і іншых паселішчах Панямоння. Нешматлікасць летапіснай інфар.мацыі тлумачыцца тым, што да нас дайшлі толькі помнікі паўднёва і паўночнарускага летапісання. Справамі Панямоння гэтыя крыніцы цікавіліся толькі тады, калі тыя перасякаліся з падзеямі ў родных краях аўтараў летапісаў.
Каштоўная інфармацыя аб Панямонні змешчана таксама ў крыжацкіх хроніках XIIIXIV стст., асабліва ў Старэйшай рыфмаванай і Хроніцы Пятра Дзюзбурга. Важнай крыніцай з’яўляюцца таксама актавыя дакументы Вялікага княства Літоўскага XIIIXV1II стст. і беларускалітоўскія летапісы XVXVIII стст. Этнаграфічныя матэрыялы XVIII  пач. XX стст. дапамагаюць вывучаць найбольш познюю частку працэсу міжэтнічных кантактаў на Панямонні. Значных поспехаў у вывучэнні названага працэсу дасягнулі мовазнаўцы, аб чым сведчыць вялікая колькасць спецыяльных публікацый.
Актывізацыя славянскай каланізацыі Панямоння ў канцы X ст. значна змяніла этнічную сітуацыю ў рэгіёне. Ha X ст. даследчыкі праводзяць балтаславянскую этнічную мяжу прыблізна па лініі: воз. Асвейскае  Дзісна  Ваўкавыск 6. Аднак у рэальнасці выразнай лінейнай мяжы паміж двума этнічнымі масівамі не існавала. Была даволі шырокая  больш сотні кіламетраў  кантактная зона. У ёй балты і славяне жылі ўперамешку, большменш кампактнымі “плямамі” 7. Усе гарады былі
п
славянскімі, а вясковая ваколіца  змешанай. Доўгатэрміновае суіснаванне прыводзіла да паступовай асіміляцыі балцкага насельніцтва славянскім, якое ў сваю чаргу пераймала ад тубыльцаў многія элементы матэрыяльнай і духоўнай культуры. Такім чынам міжэтнічныя кантакты на Панямонні сталі часткай працэсу этнагенезу беларусаў. Цікава, што працэс моўнай асіміляцыі літоўцаў беларусамі зафіксаваны даследчыкамі нават у XX ст.8
Да сённяшняга дня недастаткова даследавана ўзаемасувязь працэсу міжэтнічных кантактаў на Панямонні з працэсам утварэння ў тым самым рэгіёне дзяржавы  Вялікага княства Літоўскага (далей ВКЛ). Часам даследчыкі ранняй гісторыі ВКЛ для абгрунтавання сваіх канцэпцый звярталіся да асобных праяў працэсу балтаславянскіх кантактаў. Пры гэтым факты, якія супярэчылі ўласнай канцэпцыі даследчыка, ігнараваліся 9. Напрыклад, польскі даследчык Е. Ахманьскі вывеў, што ўтварэнне ВКЛ у XIII ст. прывяло да “рэваншу літоўцаў ў барацьбе са славянамі за тэрыторыі”. Пры гэтым ён не прыняў пад увагу тую акалічнасць, што ўзнікненне ВКЛ не спыніла працэсу пранікнення славян на балцкія тэрыторыі і асіміляцыі мясцовых балтаў, а, наадварот, паскорыла яго.
На момант утварэння дзяржавы балтаславянскае ўзаемадзеянне было самай буйной гістарычнай з’явай у рэгіёне і таму не магло не паўплываць на генезіс ВКЛ. Дзяржава ўтварылася ў балтаславянскай кантактпай зоне і з самага пачатку складалася з тэрыторый як усходнеславянскіх, так і балцкіх. Кіруючая дынастыя была балцкага паходжання, сістэма дзяржаўнай арганізацыі, права, дзяржаўная мова усходнеславянскай (старабеларускай). Усё гэта прыводзіць да высновы, што генезіс ВКЛ можна лічыць часткай працэсу балтаславянскага ўзаемадзеяння.
Дзяржаўны статус старабеларускай мовы спрыяў беларусізацыі мясцовых балтаў. Цікава, што гэты працэс працягваўся і пасля страты беларускай культурай дамінуючай ролі ў выніку паланізацыі і русіфікацыі. А. Брукнер канстатаваў у пачатку XX ст.: “Сёння ў Віленскай губерні ў даўняй Аукпггоце агромістую перавагу маюць беларусы, літоўцы складаюць там толькі дваццаць працэнтаў, а “гудаў” там амаль у тры разы болей10.
Высновы:
1.	Міжэтнічныя кантакты на Панямонні былі часткай працэсу балтаславянскага ўзаемадзеяння (працягласцю ў паўтары тысячагоддзі), ахапіўшага тэрыторыю сучаснай Беларусі і прылеглыя рэгіёны суседніх краін.
2.	Славяне пранікалі на землі, занятыя балтамі, і асімілёўвалі іх. Характэрнай рысай працэсу быў мірны характар кантактаў.
3.	Утварэнне ВКЛ было праявай супрацоўніцтва двух этнасаў і ў пэўным сэнсе вынікам працэсу балтаславянскіх кантактаў. Гэтая дзяржава з самага пачатку з’яўляліся біэтнічнай з дамінаваннем усходнеславянскага элементу.
12
4.	Узнікненне ВКЛ не толькі не спыніла працэс беларусізацыі балтаў, але і ўзмацніла яго праз наданне беларускай культуры мове дзяржаўнага статусу.
5.	Беларусізацыя літоўцаў працягвалася і пасля страты беларускай культурай дамінуючай ролі ў рэгіёне на карысць культур польскай і расейскай.
1	Седов В. Славяне Верхнего Поднепровья н Подвннья. М., 1970. С. 162192.; Яго ж: Балты н славяне в древностн па данным археологнн // йз древнейшей нсторнн балтскнх народов по данным археологнн а антропологнн. Рнга, 1980. С. 20.
2	Штыхаў Г. Крывічы. Мінск, 1992. С. 95.
3	Зверуго Я. Верхнее Понеманье в ІХХПІ вв. Мннск, 1989. С. 15.
4	Гуревнч Ф. Древностн Белорусского Понеманья. МоскваЛенннград, 1962. С. 144.
5	Зверуго Я. Славяне н балты в междуречье Верхнего Днепра н Среднего Немана // Проблемы этннческой нсторнн балтов. Рнга, 1985. С. 67.
6	Зверуго Я. Верхнее Понеманье в ІХХІІІ вв. Мннск, 1989. С. 15.
7	Краўцэвіч А. Да праблемы ўтварэння Вялікага княства Літоўскага // Bialoruskie Zeszyty Historyczne Bialystok, 1996. Nr. 1(5). S. 10.
8	Bruckner A. Polacy a Litwini. J?zyk i literatura // Polska i Litwa w dziejowym stosunku. Warszawa  Lublin  Lodz  Krakow, 1914. S. 347248, 362363; Грннблат M. K вопросу об участнн лнтовцев в этногенезе белорусов // Вопросы этннческой нсторнн народов Прнбалтнкя. Труды Прнбалтнйской экспеднцнн. М., 1959. С. 530, 543.
9	Ochmanski J. Litewska granica etniczna na wschodzie od epoki plemiennej do XVI wieku Poznan, 1981; Ермаловіч M. Па слядах аднаго міфа. Мінск, 1991.
10	Bruckner A. Polacy a Litwini.... S. 362363.
Антон МІРАНОВІЧ (A. Mironowicz) доктар габілітаваны, прафесар, акадэмік АНМ (Філіял Варшаўскага унта, г. Беласток, ПОЛЬШЧА)
ТРАДЫЦЫЯ АЎТАКЕФАЛІІ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ НА БЕЛАРУСІ
Праваслаўе для беларусаў  гэта сталы і неаспрэчны элемент тоеснасці. У гістарыяграфіі былі спробы ўнесці змяненні ў ацэнку ролі Праваслаўнай царквы на Беларусі. Адной з найбольш канчраверсійных праблем у гісторыі праваслаўя ёсць пытанне аб узнікненні аўтакефаліі беларускай Праваслаўнай царквы.
Царкоўная аўтакефалія на беларускіх землях мае шматвяковую традыцыю. Яе пачаткам можна лічыць канец X ст., калі была заснавана першая на Беларусі Полацкая епархія (каля 992 г.). У 1088 г. стварылася ТураўскаПінская епархія, а ў 1136 г.  Смаленская. Полацкая епархія стала цэнтрам рэлігійнага жыцця беларусаў. Палітыка полацкіх князёў, асабліва Усяслава Чарадзея (10441101 гг.), імкнулася да стварэння незалежнай у адносінах да Кіева і Ноўгарада дзяржавы. 3 полацкай зямлі выводзіцца найбольш святых, у тым ліку тры святыя епіскапы (свяціцелі);