Весці Міжнароднай акадэміі вывучэння нацыянальных меншасцей
1 1997
У гэтай галіне ўжо зроблены пэўныя тэарэтычныя высновы і ажыццёўлены практычныя напрацоўкі (у прыватнасці, па стварэіппо агульнаадукапыйнай школы СШ імя Ф.Скарыны ў г.Вільні), але і шмат нерэалізаваных яшчэ прасктаў.
Падсумоўваючы вышэйсказанае, адзначым, што вынікі навуковых даследаванняў акрэсленых накірункаў, якімі здольная заняцца кафедра беларускай мовы, літаратуры і этнакультуры Віленскага пед. унта як навуковая лабараторыя, могуць мець істотнае значэнне для вывучэння культур беларускага і літоўскага народаў, бо захаванне кулыуры нацыянальнай меншасці праз асэнсаванне яе самакаштоўнасці ў комплексным спалучэнні з культурай тытульнага этнасу спрыяе разуменню прызначэння апошняй і тым самым павышэнню патэнцыяла супольнасці грамадзян краіны.
* Прыведзены ілюстрацыйны матэрыял сабраны аўтарам.
1 Дадзеныя атрыманы ад вядомай літоўскай пісьменніцы і перакладчыцы Э. Легуце
55
2
Нарысы па беларускай дыялекталогіі. Мінск, 1964. С. 285. a
Тамсама. С. 286.
Наталля ШАТРАУКА, канд. філал. навук, дацэнт (Беларуская сельскагасп. акадэмія, г Горкі)
НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ I МТЖКУЛЬТУРНЫЯ КАМПАНЕНТЫ Ў ДЫЯЛОГУ КУЛЬТУР БЕЛАРУСКАПОЛЬСКАЛІТОЎСКАГА СУМЕЖЖА
Развіццё культуры, мовы, літаратуры беларускапольскалітоўскага сумежжа цікава назіраць з пункту гледжання канцэпцыі М. Бахціна аб неабходнасці дыялагічнага развіцця нацыянальных культур. Безумоўна, што ў культуры беларусаў мы знойдзем пэўныя “інтэрнацыянальныя рэплікі” польскай, рускай, літоўскай культур, але і ў нацыянальных культурах Польшчы, Літвы, Расіі знойдуцца адметныя беларускія рысы. Вядома, што творчасць класіка польскай літаратуры А. Міцкевіча звязана з ягонай радзімай Наваградчынай, гістарычнай БеларуссюЛітвой. Вершы, балады, паэмы А. Міцкевіча паэтьгчнае апрацаванне нацыянальнага беларускага фальклору, наваірадскіх паданняў, беларускіх краявідаў, у якіх мы адчувасм адметны беларускі “дух”. Гэтаму садзейнічае наяўнасць у тэкстах культуры спецыяльных знакаўсімвалаў, кандэнсатаў пэўных культуралагічных звестак. Словызнакі нацыянальнай культуры ўносяць у тэкст спецыфічны культуралагічны фон, асацыятыўны шлейф, які выклікае пэўныя эмоцьгі і пачуцці ў прадстаўнікоў асобнай нацыі. Існаванне нацыянальнай культуры немагчыма без рэалізацыі ў ёй нацыянальных вобразаўсімвалаў, этнічных стандартаў і стэрэатыпаў, якія адлюстроўваюць нацыянальную ментальнасць, самаўсведамленне народа. Пэўныя знакіінварыянты, якія рэалізуюцца на агульнай культурнай этнічнай аснове, ярка характарызуюць “душу” народа, утрымліваюць традыцыйна замацаваны за ім компекс этнакультурнай інфармацыі. Аналіз твораў пісьменнікаў беларускапольскалітоўскага сумежжа дазваляе зрабіць выснову, што нацыянальную адметнасцць іх тэкстам надаюць такія словысімвалы нацыянальнай культуры, у якіх адлюстроўваюцца:
фальклорныя паданні, старадаўнія ўяўленні, звычаі народа,
прыроднакліматычныя асаблівасці (лес, балота, рэкі, дрыгва, азёры, васількі і г.д.);
асноўныя віды дзейнасці і рамёствы (земляробства, ткацтва і інш.);
сімволіка колеру (белы, чырвоны, зялёны, блакітны);
рэлігійныя асаблівасці рэгіёна (рэшткі паганскіх вераванняў, абрадаў, магічных дзеянняў);
асаблівасці нацыянальнай гісторыі;
этнаграфічныя асаблівасці рэгісна (побыт, адзенне, ежа, пабудовы і г.д.);
56
нацыянальныя асаблівасці мовы, дыялектызмы, тапонімы;
характэрныя рысы характару, псіхалагічнага складу (маўклівасць, памяркоўнасць, дабрыня, цярплівасць і г.д.);
міфалагічныя, літаратурныя рэмінісцэнцыі і інш.
Разам з тым, ва ўмовах Беларусі плённым уяўляецца разгляд гістарычна ўстойлівых нацыянальных знакаўрэпрэзентантаў культурных традыцый народаў беларускапольскалітоўскага сумежжа. Нацыянальныя сімвалічныя знакі абумоўлены менталітэтам народа, яго светаўспрыманнем, што дазваляе ствараць мастацкія вобразы, з аднаго боку, нацыянальна адметныя, з другога характэрныя для светаўспрымання ўсяго супольніцтва. Гэтае спалучэнне агульнанароднага з мясцовым, нацыянальнага з агульначалавечым знаходзім у творчасці М. Гарэцкага. Ідэя нацыянальнага беларускага Адраджэння, якая праходзіць праз усю творчасць Гарэцкага, не перашкаджае яму глядзець добразычлівымі вачыма на палякаў, яўрэяў, літоўцаў, рускіх, з якімі на працягу стагоддзяў побач жывуць беларусы. Ён адзначае “мілае жмудскае і агульналюдское хараство” літоўсюх дзяўчат (“Літоўскі хутарок”), мяккасць, дабрыню, “кволадаражэнькі абраз” чарнявай яўрэйскай дзяўчынкі Мусі (“Красаваў язмін”). Герой “Меланхоліі” Лявон Задума ўражаны змешваннсм у Вільні моў і народаў: “На панскіх вуліцах я чуў найбольш расійскую і польскую мову. У нячыстых, крывых і вузенькіх вулках яўрэйская бедната гаворыць між сабою свасю моваю, а з іншымі людзьмі парасійску, а зрэдку папольску. I толькі на рынках, ад сялян, а часам на вакзале ад рабочых і на вуліцах ад дворнікаў і фурманаў чуў я сваю родную мову і ў такім прыгожым дыялекце, як быццам усе гэтыя людзі супрацоўнічаюць у “Нашай ніве” (М. Гарэцкі. 36. твораў. Т. 2. С. 57).
Пры апісанні этнаграфічных асаблівасцей жыцця сваіх герояў М. Гарэцкі “змешвае” нацыянальныя сімвалызнакі, ужывае сінанімічныя рады, у якія ўваходзяць словы беларускага, польскага, літоўскага, расійскага паходжання: хутар маёнтак фальварк палац двор; світка сярмяга жупан; кабан вапёр вапрук парсюк; кунігас ксёндз і г.д.
Такім чынам, нацыянальнае, беларускае, праяўляецца ў дыялагічных адносінах культур народаўсуседзяў.
Анатоль ЛЯЎКО, доктар сацыялаг. навук, прафесар, акадэмік МААН I АНМ (Нацыянальны інт адукацыі, г. Мінск)
АСАБЛІВАСЦІ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСКАПОЛЬСКАЛІТОЎСКАГА СУМЕЖЖА I IX АДЛЮСТРАВАННЕ Ў АСАБІСТЫХ ЖАСЦЯХ ЯГО ЖЫХАРОЎ
Сацыяльнакультурная неаднароднасць розных рэгіёнаў Беларусі сёння ўжо ні ў каго не выклікае сумненняў. Гэтыя асаблівасці большменш вызначаны адносна кожнага рэгіёна: Паазер'я, Заходняга і Усходняга Палесся,
57
Падняпроўя, Панямоння і Цэнтральнай Беларусі. Куды менш даследаваны асаблівасці культуры заходняга і ўсходняга памежжа Беларусі, дзс ўласнабеларуская культура непасрэдна сутыкаецца з культурамі суседніх краін. Пры гэтым на ўсходзе Рэспублікі, дзе адчуваецца ўздзеянне рускай і ўкраінскай культур, сацыякультурныя арыентацыі пасельніцтва праяўляюцца болын адназначна. Пражываючыя там беларусы, рускія, украінцы ў значнай ступені інтэграваны на агульнаславянскай аснове. Інтэграцыя гэта стварае там пэўны сацыяльнакультурны фон, на якім адметнасці культур нацыянальных меншасцей не выглядаюць значнымі. Складнікамі зазначанага агульнага фона выступаюць абшчынныя прынцыпы жыццядзейнасці, якія праяўляюцца рэльефна на ўзроўні сельскагаспадарчай дзейнасці ў рэгіёне Паазер'я і на ўзроўні сацыяльных зносін ва Усходнім Палессі. Гэтага нельга сказаць адносна асаблівасцей культуры заходняга рэгіёна Беларусі, дзе непасрэдна сутыкаюцца дзве розныя цывілізацыі: усходняя і заходняя. I кантакт паміж імі адбываецца на фоне выразнай сацыяльнакультурнай неаднародаасці. Пражываючыя тут нацыянальныя меншасці захоўваюць свае культурныя асаблівасці і інтэгрыруюцца ў агульную беларускую супольнасць зусім на іншых прынцыпах, чым на ўсходзе. Агульны культурны фон на працягу ўсёй заходняй граніцы Рэспублікі Беларусь адсутнічае. На паўднёвым захадзе ён нагадвае нейкую сінергічную маргінальную сацыяльнакультурную сістэму, у якой кожная з культур (беларуская, украінская, польская і шш.), уздзейнічаючы адна на адну, ствараюць своеасаблівую "мазаіку" з розных культур.
Тым не менш, абшчынныя прынцьшы жыццядзейнасці тут у асноўным захоўваюцца (гэта датычыць Маларыцкага, Брэсцкага, Бярозаўскага, Кобрынскага і некаторых іншых сумежных рнаў Брэсцкай вобласці). Тут цяжка вызначыць, якая хрысціянская канфесія пераважае: праваслаўная ці каталіцкая, бо не дамінуе ніводная з іх. Таму ствараюцца спрыяльныя ўмовы для ўкаранення іншых рэлігійных канфесій, напрыклад, пратэстанцкай, якая ўсё болып пашырае свой уплыў у выглядзе баптысцкіх і інш. сект.
Адметная сітуацыя ў Гродзенскай вобласш (Воранаўскі, Лідскі, Шчучынскі і інш. рны), дзе пераважна абшчынныя прынцыпы жыццядзейнасці паляшукоў саступаюць месца індывідуальзаваным формам жыццядзейнасці і пашыраным уздзеяннем каталіцкай царквы. Гэта ў пэўнай ступені "паланізаваныя" раёны, у якіх уздзеянне польскай культуры найбольш значнае. Польская дыяспара тут найбольш шмазлікая, а каталіцызм служыць сімвалам польскай культуры нават сярод этнічных беларусаў.
Далей на поўнач прасціраецца сумежжа з Літвой і Латвіяй. Паланізаваныя раёны змяняюцца г.зв. "старакаталіцкімі" раёнамі, у лік якіх можна аднесці Астравецкі, Ашмянскі, Пастаўскі, Браслаўскі Каталіцызм тут перастае быць сімвалам польскай культуры. Ён быў укаранёны там яшчэ ў часы Вялікага княства Літоўскага і сімвалізуе карэнную беларускую, хаця і значна маргіналізаваную, культуру. Традыцыйна гэтыя раёны былі цесна звязаны з Літвой і Латвіяй. Да нядаўняга часу для іх была характэрная
58
міграцыя мясцовага насельніцтва ў Вільнюс, Даўгаўпілс і іншыя сумежныя гарады Прыбалтыкі з мэтай атрымання спецыяльнай адукацыі і працаўладкавання. Паміж паселішчамі, раскінутымі ўздоўж чыгункі, і Вільнюсам была дастаткова распаўсюджаная "маятнікавая міграцыя". Яна характарызавалася тым, што значная частка насельніцтва беларускалітоўскага сумежжа штодзённа ездзіла з Беларусі на працу ў Вільнюс, а вечарам вярталася назад.
Становішча рэзка змянілася з дасягненнем Літвой і Беларуссю дзяржаўнага суверэнітэту. Пры гэтым нярэдка такая палітыка праводзіцца з аднаго і другога боку як палітыка беларусізацыі і літвізацыі, што, у канчатковым выніку, вядзе да разбурэння існуючай тут "маргінальнай" культуры.
Маргіналізацыя культуры, як вядома, звязана са згубленнем асобнымі індывідамі ці сацыяльнымі групамі суб'ектыўнай ідэнтыфікацыі з адпаведнымі этнічнымі ці іншымі суполкамі, а сам тэрмін "маргіналізацыя" служыць для абазначэння пагранічнасці, перыферыйнасці ў адносінах да тых ці іншых сацыяльных згуртаванняў (нацыяльных, сацыяльных, культурных). Яна ўзнікае на мяжы пекалькіх форм сацыяльнакультурнага вопыту. 3 цягам часу спалучэнне розных культур становіцца звычайнай справай, як гэта мае месца, напрыклад, у вялікім горадзе, жыхары якога, у адрозненне ад жыхароў вёскі, у пэўнай ступені страчваюць свае нацыянальныя рысы мову, традыцыі, звычаі, ужываюць мову другога народа, спаведуюць не характэрную для свайго народа рэлігію, вядуць неадпаведны для прадстаўнікоў сваёй нацыі вобраз жыцця. Тым не менш, ніхто не лічыць, што горад, у параўнанні з вёскай, па свайму сацыяльнакультурнаму стану займае ніжэйшае месца ў цывілізацыйным развіцці. Наадварот, развіццё сучаснай вёскі сёння цесным вобразам звязана і залежыць ад культурнага развіцця горада.