Весці Міжнароднай акадэміі вывучэння нацыянальных меншасцей 1 1997

Весці Міжнароднай акадэміі вывучэння нацыянальных меншасцей

1 1997
29.58 МБ
Нешта падобнае сёння адбываецца з цэлымі рэгіёнамі Праведзеныя намі сацыялагічныя даследаванні сведчаць, што найбольш маргіналізаванымі з'яўляюцца адміністрацыйныя раёны беларускапольскага і беларускалітоўскага сумежжа, уваходзячыя ў склад Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Добра гэты ці дрэнна? Адназначны адказ даць цяжка. Добра таму, што "маргіналізацыя" з'яўляецца першай умовай цывілізацыйнага развіцця наогул. Калі б не адбывалася ніякіх змяненняў у існуючых сацыяльных нормах, стэрэатыпах мыслення, у вобразе жыцця, не было б руху наперад. Апошнія дасягненні ў галіне сінергетыкі сведчаць, што культура развіваецца не толькі за кошт пераймання адпаведных нацыянальных і інш. вобразаў, ідэалаў, норм, узораў паводзін, але і за кошт самаарганізацыі, самаразвіцця гістарычна склаўшыхся ўмоў жыццядзейнасці, што характарызуюць г.зв. штодзённую рэчаіснасць. Таму развіццё культуры не зводзіцца толькі да развіцця самасвядомасці асобы, яно ўяўляе ў значнай ступені несвядомы, нават стыхійны працэс. I вынікі яго ў вялікай ступені залежаць ад суадносін ідэалізаваных, ідэалагізіраваных, фармалізаваных, нарматыўных форм культуры і штодзённай, нярэдка неасэнсаванай, традыцыйнай, нефармальнай
59
народнай культуры, якая ў псршую чаргу фарміруе патрэбы асобы, сацыяльных суполак і груп. I гэтыя патрэбы далёка не заўжды адпавядаюць мерапрыемствам па ўкараненню пэўных агульнанацыянальных норм у выглядзе палітыкі беларусізацыі ці якойнебудзь іншай палітыкі. Менавіта так можна тлумачыць вынікі апошніх рэферэндумаў адносна мовы і іншых (герб, сцяг) сімвалічных форм беларускай культуры. Гэта, на нашу думку, не вынік высокай свядомасці ці самасвядомасці насельніцтва. ІІаадварот, гэта вынік адэкватнага рэагавання на патрэбы сённяшняга штодзённага жыцця і рэагавання несвядомага. Такія ж адносіны ў жыхароў рэспублікі, асабліва сумежных раёнаў, да праблемы інтэграцыі, без якой у цяперашні час не можа быць руху наперад і гэта часцей за ўсё ўспрымаецца імі не розумам, а сэрцам, праходзіць праз пачуцці, звязаныя са структурай патрэб асобы.
Але ж ёсць у маргіналізацыі і яўныя адмоўныя бакі. Адсугнасць добра вызначаных каштоўнасцей і каштоўнасных арыентацый зніжае мэтанакіраванасць дзейнасці насельніцтва маргіналізаваных рэгіёнаў. Гэта, напрыклад, адмоўна сказваецца на паспяховасці дзяцей у вучобе. Чым больш маргіналізаваная культура, тым менш развіты ў дзяцей такія маральнавалявыя якасці як рашучасць, самастойнасць і незалежнасць у прыняцці рапіэнняў. Гэта выразна бачна на прыкладзе вучняў агульнаадукацыйных школ Брэсцкага, Маларыцкага, Бярозаўскага і другіх сумежных рнаў Брэсцкай вобласці. Вынікі сацыялагічна га даследавання 1995 г. сведчаць, што колькасць вучняў старэйшых класаў агульнаадукацыйных школ, якія вучацца пераважна на выдатна, у Брэсцкай вобласці найменшая і не псравышае 9%, у той час, як па рэспубліцы ў цэлым яна складае 13,6%, а ў Гомельскай вобласці  27,0%.
Сімвалічныя культавыя адносіны да жыцця нарасгаюць па меры ўзрастання ўплыву каталіцкай царквы і праяўляюшіа ў больш пашыранай увазе да кнігі і чытання, тэатра, тэхнічнай творчасці, інфармацыйных сістэм. Гэта асабліва характэрна для беларускапольскага і беларускалітоўскага сумежжа. Па меры аслаблення ўплыву каталіцкай царквы і ўмацавання ўплыву праваслаўнай сімвалічныя, моцна рацыяналізаваныя формы культуры, змяняюцца маральнапачуццёвай і вобразнаэстэтычнай культурай, што знаходзіць адлюстраванне ў такіх якасцях асобы, як патрэба ў суперажыванні, саўдзеле, зносінах унутрыабшчыннага характару, самасцвярджэнні праз калектыўнае прызнанне і г.д. Такія маральнапачуццёвыя і вобразнаэстэтычныя ўяўленні, характэрныя для абшчыннай дзейнасці ўсходняга рэгіёна Беларусі, змяняюцца на яе паўночным захадзе індывідуальнай развагай, імкненнем да асабістага самавызначэння і індывідуальнай дзейнасці. Гэта, у сваю чаргу знаходзіць адлюстраванне ў тыпе мыслення і характары гаспадарчай дзейнасці жыхароў беларускалітоўскага сумежжа. На працягу многіх гадоў тут у вёсцы пераважала хутарская сістэма. Абшчыннае землекарыстанне ў Віленскай і Гродзенскай губернях яшчэ ў канцы XIX ст. было зусім нязначным. Так, у Гродзенскай губерні яно складала толькі 2,2%, Мінскай  3%, у той час, як у Магілёўскай  83,7%, а ў Віцебскай  37,8%. 1
60
За гады сталыпінскай рэформы абшчына была поўнасцю ліквідавана ў Гродзенскай і Мінскай губернях. Уваход часткі зазначаных губерняў у склад Польшчы ў міжваенны перыяд (19211939 гг.) яшчэ больш умацаваў гэтыя тэндэнцыі. Абшчына тут мэтанакіравана разбуралася выдзяленнем сялянскіх двароў на хутарывотрубы. Вотруб тут выступаў як сядзіба на старым месцы, a зямля выдзялялася асобна ад сядзібы.
Усё гэта проста не магло не адбіцца на менталітэце жыхароў беларускалітоўскага памежжа, якія выдзяляюцца актыўнасцю розуму, крытычнасцю і хуткасцю мыслення, праднрымальнасцю і рашучасцю, мэтанакіраванасню і прадбачлівасцю. 1м больпі характэрна патрэба ў творчасці, у ведах, у праяўлснні ініцыятывы. Пры гэтым творчая накіраванасць асобы тут вызначаецца не калектыўнымі нормамі паводзін, а ўласнымі патрэбамі і інтарэсамі. Гэта зусім іншая культура, чым культура беларускарускага і беларускаукраінскага сумежжаў, ханя не можа быць ніякіх сумнснняў наконт яе беларускасці. Проста беларускасць на большай частцы тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праяўляецца як асобны тып маргінальнасці, на які асабліва значны ўнлыў аказваюць суадносіны праваслаўнай і каталіцкай веры.
Культурнаму сумежжу заўжды ўласціва разбурэнне парадку, усталяванага на аснове каштоўнасцей і норм культуры толькі аднаго этнасу, унясенне ў кожную з узаемадзеючых культур нейкай хаатычнасці, што ў далейшым з’яўляецца непазбежнай умовай пераходу да новага культурнага парадку. Таму вывучэнне ўзаемадзеяння культур розных нацыянальных меншасцей сумежжа з мацярыковымі культурамі і культурай тытульнага этнасу з’яўляецца бясспрэчнай умовай пазнання асноўных накірункаў грамадскага развіцця. Яно дазваляе адмовіцца ад дагматычных падыходаў і стэрэатыпаў мыслення і, пры неабходнасці, унесці карэктывы ў нраводзімую дзяржавай нацыянальнакультурную палітыку.
1	Дудкоў Д. Аб развіцці капіталізму Беларусі ў другой палове XIX  пачатку XX стагоддзя. Мінск, 1932. С. 44
Наталля ШЭЛЯГОВІЧ, ст. выкладчык (Гродзенскі дзярж. унт)
УНІВЕРСАЛЬНАСЦЬ МАСТАЦКІХ СТЫЛЯЎ БАРОКА I РАКАКО Ў АСПЕКЦЕ ЎЗАЕМАЎПЛЫВАЎ АРХІТЭКТУРЫ НАРОДАЎ БЕЛАРУСКАПОЛЬСКАЛІТОЎСКАГА СУМЕЖЖА
Менавіта сакральны тып збудаванняў надзелены статусам носьбіта эстэтычнага пачатку. Ён дэманструе ўстойлівасць адбору і пераўтварэння форм у нацыянальнай мастацкай спадчыне. Гэтыя традыцыі выпрацоўваліся стагоддзямі і ўтрымоўваюць не проста адбіткі канссрватыўных іконаграфічных
61
схем і кананічных форм, а адлюстроўвае менталітэт народа, раскрываюць багацце дыяпазону пераемнасці мастацкіх форм.
У айчыннай спадчыне хрысціянскага дойлідства можна вызначыць многае: арыгінальныя рамантычныя формы пабудоў XVI ст.; храмыцытадэлі, якія не маюць прамых аналагаў у гісторыі сусветнай архітэктуры або готыкарэнесансныя кальвініскія зборы... Аднак, калі казаць аб найвыпіэйшым росквіце айчыннай архітэктурнай думкі, стварыўшай непаўторныя рэгіянальныя вобразы агульнаеўрапейскіх мастацкіх стыляў, яго ўвасабляюць у першую чаргу помнікі віленскага барока і ракако. Менавіта яны найбольш яскрава адлюстроўваюць ўзаемаўплывы ў культавай архітэктуры поліканфесійнага беларускапольскалітоўскага сумежжа. Адмегна, што толькі ў двух мастацкіх стылях  готыцы і барока  можна адзначыць найбольшую храналагічную працягласць развіцця ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, I калі готыка часцей нраяўлялася тут у спалучэнні з іншымі стылямі, то формы барока былі папулярныя на землях сумежжа да самага пачатку XIX ст., а з прыходам у другой яго палове “неастыляў”, элементы барока і ракако сталі найбольш характэрнымі запазычаннямі эклектыкі. Вытанчаныя і статныя высокія вежы хрысціянскіх храмаў з мудрагелістымі зломанымі лініямі абрысу і белымі атынкаванымі фасадамі і па сённяпіні дзень дамінуюць дзенідзе ў сілуэтах часткова захаваўшыхся гістарычных забудоў гарадоў і мястэчак рэгіёна.
Выключна высокую значнасць маюць звесткі аб гатарскіх мячэцях XVIII ст., толькі адзінкі з іх адноўлены або рэканструяваны сёння. Некаторыя даследчыкі лічаць, што мясцовыя джамамячэці першапачаткова не мелі мінарэтаў. Гэтыя храмы, збудаваныя ў XVIII ст. пабольшасці з дрэва, мелі часцсй за ўсё толькі адзіную дамінанту ў цэнтры чатырохсхільнага шатровага даху або на перакрыжаванні двухсхільных перакрыццяў. Тут, на чацвярыку, узводзіўся высокі шматгранны барабан, накрыты вострым конусападобным або паўсферычным шлемам. Дасканалы ў прапорцыях ліхтармінарэт, абрысы ўсходніх кілепадобных сандрыкаў і ішпыя элементы рознага дэкаратыўнага ўпрыгожвання экстэр’еру выяўлялі экзатычныя асаблівасці мусульманскага мастацтва, дэманструючы адначасова густы еўрапейскаіа барока, якія адпавядалі лініі “цюркеры”.
Незвычайная папулярнасць барока і ракако шчыльна звязана са становішчам поліканфесійнай верацярпімасці, зусім не тыповай дая Еўропы XVII  XVIII стст., але характэрнай для народаў Вялікага княства Літоўскага. Універсальнасць прынцыпаў барока і ракако, арганічная адаптацыя стыляў да ўстойлівых патрабаванняў у рэлігійным дойлідстве забяспечылі дадзеным “мастацкім канцэпцыям” лёгкае ўкараненне ў культавае мастацтва, а шырыня дыяпазону дапушчальных форм дазволіла стварыць рэгіянальныя варыянты агульнаеўрапейскіх стыляў, адпаведныя эстэтычным густам разнастайных этнічных груп насельніцтва. Барока з’явілася асновай для апасрэдаваных узаемаўплываў у культавым мастацтве ўсіх канфесій, прадстаўленых у рэгіёне беларускапольскалітоўскага сумежжа. Стыль не навязваўся прымусова, a
62
вольна прыстасоўваўся да ўжо склаўшайся сістэмы эстэтычных патрабаванняў. Магчыма таму ён болып даспадобы, чым “экспартны” класіцызм з жорсткай сістэмай тэарэтычных абгрунтаванняў. Ён так і не знайшоў адпаведнай платформы ў дойлідстве ВКЛ. Развіццё стылявой сістэмы барока адбываецца паралельна са зменай архетыпу мыслення: ад барочнага рацыянальнаідэалізуючага да ірацыянальнаідэалізуючага, адпаведна духу вытанчанага і грацыёзнага ракако. Толькі ў некаторых землях Цэнтральнай Еўропы можна ўбачыць прыклады рэалізацыі архітэкгурных праектаў у стылі ракако з яго імкненнем да фармальнай дэструктыўнасці, разбураючай спрадвечную спецыфіку архітэктонікі. Гэта літаральна адзінкавыя помнікі “еўрапейскага сумежжа”: Чэхіі, Маравіі, Саксоніі і Віленшчыны.