Весці Міжнароднай акадэміі вывучэння нацыянальных меншасцей 1 1997

Весці Міжнароднай акадэміі вывучэння нацыянальных меншасцей

1 1997
29.58 МБ
2.	наяўнасцю тапонімаў з канчаткамі на ішкі, іны, ты, енты, паійыраных у паўночназаходняй Беларусі. М.Грьшблат робіць выснову, іпто мснавіта тапонімы кшталту Васілішкі, Раўбянішкі, Міхалішкі, Жупраны, Ашмяны, Дрысвяты з'яўляюцца выключна літоўскага паходжання.
а)	пры гэтым ігнаруецца той факт, што бальшыня тапонімаў на ішкі, яны, яты, енты ўзнікаюць на аснове кананічных ці ўласных імён, характэрных як для беларусаў, так і для літоўцаў, альбо на аснове прадметаў хатняга ці гаспадарчага ўжытку, характэрных для абодвух народаў;
б)	атаясамлівасцца балцкі субстрат (які ўласцівы этнагенезу і беларусаў, і літоўцаў) з літоўскім толькі на той падставе, што беларускія тапонімы на іпткі маюць падабенства на літоўскія тапонімы, якія заканчваюцца на ішкес;
в)	бярэцца пад увагу наяўнасць у беларускай мове механізма ўтварэння слоў з канчаткамі на ішкі. Напрыклад, варыянт утварэння дзявочага прозвішчамянушкі на ішкі. Так, мужчынскія прозвішчы тыпу Верабей, Кароткі, Мазанік, Салавей у дачыненні да дзяўчыны гучалі як Вераб'ішка, Карацішка, Мазанішка, Салаў'ішка. У той час як замужнія жанчыны былі ўжо Вераб'іха, Караціха, Мазаніха, Салаў'іха;
3)	верагоднасцю выкарыстання "старакатачікамі" літоўскай мовы ў штодзённым побыце яшчэ ўXIX cm. Для абгрунтавання такога дапушчэння М. Грынблат выкарыстоўвае:
а)	вынікі ўласных палявых даследаванняў, якія грунтуюцца не на фіксацыі дакладных пацвярджэнняў, а толькі на выкарыстанні ўскосных прыкладаў, узятых з адказаў рэспандэнтаў тыпу: "Мы ўроджаныя ліцьвякі. Старыкі гаварылі палітоўску. Мой бацька быў чысты ліцьвяк, а мяне ўжо можна прадаць палітоўску, нічога не панімаю";
б)	рукапісы фалькларыстаў і краязнаўцаў царскай Расіі, якія ўтрымліваюць узаемавыключаючую інфармацыю. Напрыклад, у адным рукапісу сцвярджаецца, што ў Друскеніках у 1847 г. літоўская мова адсутнічае, а ў другім дэкларуецца, што ў 1848 г. у Друскеніках літоўская мова пашырана (С. 529). Неабходна памятаць, што рукапісы, на якія М. Грынблат робіць спасылкі, выдадзены ў 1914 г. і ў пэўнай ступені з'яўляюцца імперскай рэакцыяй на рост беларускага нацыянальнага руху ў пачатку XX ст. і лідэрства ў ім беларускіх адраджэнцаўкатолікаў. Каб даказаць, што схема "праваслаўнасцьнароднасцьсамаўладдзе" цалкам адносіцца да беларусаў як да "адзінаправаслаўнага" народа, робяцца спробы паказаць, што беларускія "старакаталікі"  гэта звычайныя літоўцы, а каталікібеларусы  тыя ж палякі.
67
Ідэя "старакатакаталіцтва" на Беларусі таксама прысутнічае ў даследаванні Г. Турскай "Аб паходжанні польскамоўных арэалаў у Вільнюскім краю", выдадзеным у Вільнюсе дзяржаўным выдавецтвам "Мінтіс" у 1995 г. Аўтарам яе з'яўляецца Г. Турска (19011978 гг.), прыроджаная вільнянка, выпускніца, а затым і даследчыца славянскай філалогіі Віленскага унта, а ў пасляваенньг час  унта ў г. Торунь і Польскай акадэміі навук.
Тэксту Г. Турскай у кнізе папярэднічае ўступны артыкул В. Чэкмонаса, які ў аб'ёмных адносінах амаль набліжаецца да аўтарскага тэксту. Разглядаючы праблемы Віленшчыны "пасля Турскай", В. Чэкмонас пашырае арэал "старакатолікаў" на ўсю гісгарычную тэрыторыю Віленскага краю, якая ахоплівае паўночназаходнюю частку Беларусі і паўднёваусходнюю частку сучаснай Літвы.
В	. Чэкмонас вылучае і дае характарыстыку тром этапам дэлітуанізацыі аўтахтоннага літоўскага насельніцтва Віленскага краю:
	стыхійная беларусізацыя (да сярэдзілы XIX ст.)
	стыхійнаэкспансіўная паланізацыя (да пачатку XX ст.)
	скіраваная паланізацыя (першыя дзесяцігоддзі XX ст.)
Праўда, аўтар уступнага артыкулу не ставіць нават пытання, чаму ж беларусізацыя, а затым і паланізацыя не закранулі за ўвесь гэты час літоўскіх сялянаўтахтонаў на лініі рассялення паўночней Тракая, Шірвінтаса, Зарасая, размешчаных на адлегласці 5070 км. на поўнач ад Вільні? На гэта пытанне і зрабіла спробу адказаць з пазіцый польскага патрыятызму Г. Турска.
Віленшчына, на думку даследчыцы, складаецца з "літоўскай" і "беларускай" частак, і ў кожнай з іх дзейнічалі "свае" механізмы паланізацыі.
1. "Літоўская" Віленшчына з чыста прагматычных памкненняў гістарычна абеларушвалася, а затым не менш свядома паланізавалася. У аснове гэтага працэсу ляжала больш "высокая", чым літоўская, польская мова і культура. Каб даказаць, што ў аснове паланізацыі літоўцаў адсутнічаюць палітычныя прычыны, Г. Турска ў якасці абгрунтавання робіць спасылку на забарону ўсяго польскага пад час знаходжання Полылчы ў складзе Расійскай імперыі. Гэта робіцца ёй дзеля таго, каб адсутнасць палітычнай паланізацыі, якая існавала ў XVIII  XIX стст.. цалкам прыпісаць і міжваеннай Польшчы. I тым не менш, аўтарка была змуйіана прызнаць дамінаванне палітычных фактараў пры паланізацыі літоўцаў у межах польскай дзяржавы ў параўнанні з літоўскай дзяржавай, дзс "прыпынена імкненне літоўцаў да польскай мовы" (С. 124).
Што тычыцца пытання, чаму ўсё ж такі Віленшчына вылучалася ад астатніх літоўскіх тэрыторый у падатлівасці яе нассльнікаў да палітычнай і "добраахвотнай" паланізацыі, то Г. Турска прыводзіць наступны аргумент: наяўнасць вялікага працэнта дробнай шляхты. А як жа тады вытлумачыць той факт, што пад Панявежысам, ці Шаўляем, дзе таксама быў значны працэнт дробнай шляхты, паланізацыя практычна нават не закранула тамтэйшых літоўцаў?
68
2. "Беларуская" Віленшчьша традыцыйна ва ўсе часы працягвала карыстацца сваёй "простай мовай”, якую Г. Турска ўважае за этнаграфічны матэрыял польскай мовы. Шырокі матэрыял, які выкарыстоўвае даследчыца з ваколіц Вільні 19191939 гг. для ілюстрацыі непрымусовага пераходу карэнных з "простай" на беларускапольскую двухмоўнасць, абвяргаецца паводзінамі і зместам адказаў яе рэспандэнтаў. Г. Турска прыводзіла прыклады, калі яна, вядучы тайнае назіранне за мовай жыхароў падвіленскай вёскі Гаруны, устанавіла наступнае: у штодзённасці тут панавала стыхія беларускай мовы, але варта было ёй засведчыць сваю прысутнасць, як вяскоўцы пачыналі размаўляць папольску. Лепшага ілюстратыўнага матэрыялу і для той сітуацыі, і для перыяду "роўнасці" народаў нельга прыдумаць: каланіяльны чыноўнік, навуковец, інтэлігент і нават гандляр у практычным жыцці тубыльцаў выступалі як палітычныя праваднікі пануючай культуры і мовы, а гэта ў сваю чаргу з'яўлялася вынікам дзяржаўнага адмаўлення "простай" мове ў абслугоўванні прэстыжных сфер жыцця.
Палітызацыя пытанняў этнамаргінальнасці беларускалітоўскага памежжа праз увядзенне паняцця "старакаталіцтва" прыводзіць да:
 скажэння суаднесенасці паняццяў "Літва этнічная" і "Літва гістарычная";
 харакгарызацыі беларусаў Віленшчыны і ўсёй паўночназаходняй Беларусі як пераходпага тыпу насельніцтва, узнікшага ў працэсс паланізацыі літоўцаў.
Мікалай БЯСПАМЯТІІЫХ, канд. філас. навук, дацэнт, членкар. МААН (Гродзенскі дзярж. унт)
КУЛЬТУРА СУЧАСІІАЙ ЛІТВЫ ВАЧЫМА БЕЛАРУСАЎ ПАМЕЖЖА
Матэрыял для высвятлення асаблівасцей успрымання культуры Літвы вачыма беларусаў памежжа быў сабраны намі праз напісанне рэспандэнтамі сачыненняў на тэму "Мы і яны". Аб'ектам аналізу была найболын рухомая і ўспрымальная частка беларускага насельніцтва  моладзь ва ўзросце ад 17 да 27 год, якая прадстаўляе навучальныя ўстановы г. Гродна і мае знаёмства з Літвою і яе культурай. Рэспандэнтам было прапанавана ў адвольнай форме апісаць яе праявы ды тыя факты, уражанні аб якіх складаюць вобраз суседняй кулыуры як нейкай суцэльнасці і якія адрозніваюцца ад беларускай культуры.
Крыніцы знаёмства беларусаў Гарадзеншчыны з культураю Літвы разнастайныя: турызм, адпачынак, наведванне родных ды знаёмых і г.д
Разважаючы над тэмай "Мы і яны", усе рэспандэнты падкрэсліваюць адрозненне культуры Літвы ад таго культурнага асяроддзя, да якога яны прызвычаіліся на Беларусі. Гэтае адрозненне ўспрымаецца вельмі эмацыянальна, асабліва тымі, хто трапіў у Літву ўпершыню. "Некаторыя рэчы
69
ўразілі мяне так, што вобразы іх дагэтуль перад маімі вачыма”; "Адразу пасля мяжы я апынуўся нібыта ў іншым свеце"; "Для мяне гэта была казка пасля нашай шэрасці" і г.д. Эмацыянальны накал такіх выказванняў тым вышэй, чым меншы ўзрост і жыццёвы досвед рэспандэнта. Харакгэрна і тое, што беларускамоўныя рэспандэнты больш стрымана і спакойна ставяцца да асаблівасцей культуры Літвы.
Зразумела, што часцей за ўсё рэспандэнты звяртаюпь увагу на знешнія праявы культуры Літвы, на грамадскі побыт, выгляд гарадоў, архітэктуру. Чысціня вуліц, добраўпарадкаваныя дарогі, эстэтыка гарадскога і сельскага дойлідства знаходзяцца на першым плане культуралагічнай перцэпцыі. Вось некаторыя прыклады: "Я ехала на аўтобусе, і мяне ўразілі дарогі як у горадзе, так і за яго межамі, і чысціня"; "Гарады адрозніваюцца адзін ад аднаго сваім непаўторным вонкавым абліччам і багаццям фарбаў". Звяртаецца ўвага на больпіую дасканаласць і лепшую арганізацыю гарадскога побыту: ціхія куткі гарадоў, кавярні, маленькія крамы.
Складанай часткай культуралагічнай перцэпцыі Літвы з'яўляецца ўспрыманне яе прыроды. Рэспандэнты адзначаюць дбайны стасунак літоўцаў да прыроды. "Што мяне ўразіла  гэта прырода і стаўленне літоўцаў дя яе. Чысты, акуратны лес, уздоўж дарогі  розныя фігуры з дрэва. Людзі імкнуцца захаваць самае каштоўнае. А Друскенікі  гэта горад у лесе".
Практычна ўсе рэспандэнты звяртаюць увагу на багацце помнікаў гісторыі і стаўленне да іх народа. У адным з сачыненняў чытаем: "У Літве заўсёды вельмі прыгожая частка старога горада", у іншым  "кідасцца ў вочы любоў да гістарычнага мінулага" і г.д.
У полі зроку наведвалыіікаў Літвы аказваюцца шматлікія музеі, іх мастацкае афармлеіше, цікавы дызайн і разам з тым профільная разнастайнасць (музеі лесу, марскі, бурштыну, чарцей).
Характарызуючы знешняе аблічча людзей у Літве, аўтары сачыненняў звяртаюць увагу не столькі на вопратку, сколькі на вонкавыя праявы тэмпераменту ды звычак, якія рэспандэнты схільныя лічыць нацыянальнымі рысамі. Сярод іх адзначаюць стрыманасць, нетаропкасць, ветлівасць, раскаванасць, сухасць, акуратнасць ды інш. Рысы, як бачым, у некаторай ступені маюць супярэчлівы характар, што залежыць і ад канкрэтнай перцэптыўнай сітуацыі, і ад культуры самаго перцэпіента. Так, беларускамоўныя рэспандэнты ў болыпай ступені адзначаюць ветлівасць і добразычлівасць літоўцаў ("народ у Літве добразычлівы", "літоўцы  людзі больш акуратныя, дружалюбныя, ветлівыя” ды г.д.). У той жа час рускамоўныя рэспандэнты фіксуюць сваю ўвагу на стрыманасці літоўцаў, іх некамунікабельнасці.