Весці Міжнароднай акадэміі вывучэння нацыянальных меншасцей 1 1997

Весці Міжнароднай акадэміі вывучэння нацыянальных меншасцей

1 1997
29.58 МБ
Вялікая Літва яшчэ імкнулася жыць прызрачным духам “залатога веку сарматызма”, падтрымліваючы ідэалы шляхецкай вольнасці і адчуваючы сябе адзінай і сапраўднай захавальніцай ідэі грамадзянскай свабоды. Вось чаму рысы светапогляду, характэрныя для стыляў барока і ракако, знайшлі тут трывалую падтрымку ў культавым і свецкім мастацтве. Тым больш, што асноўны прынцып архітэктуры барока складаў асаблівы прыём мастацкага абагульнення ўжо існуючага будаўнічага вопьпу. Узнікнуўшы ў рэгіёне як “езуіцкая манера” ўжо ў XVII ст., барока знаходзіць сваіх прыхільнікаў ва ўсіх канфесіях ВКЛ.
Монапрофільная форма арганізацыі ў еўрапейскай архітэктуры XVIIXV11I стст. садзейнічала выраўноўванню мастацкагістарычнага працэсу на тэрыторыі Цэнтральнай Еўропы. Немалаважную ролю адыгрывалі і спецыяльна запрошаныя інпіаземныя майстры. Паралельна адбываецца станаўленне мясцовых школ архітэктуры, і ўжо ў перыяд позняга барока і ракако каталіцкае і ўніяцкае будаўніцтва ў ВКЛ вядзецца майстрамі Вільні, Гародні, Полацка і інш. На землях ВКЛ многія праваслаўныя храмы ўпрыгожвалі традыцыйнымі для рэгіёна двухвежавымі фасадамі, этымалогія з’яўлення якіх звязана тут, у роўнай ступені, з усходнехрысціянскай царквой. Мерны рытм цэнтрычных кампазіцый фасадных элементаў, паяруснасць іх раз.мяшчэння падкрэслівалі сувязь з праваслаўнымі іканастасамі, што ўпрыгожвалі інтэр’ер. Тоеснасць набору асобных элементаў еўрапейскага ўзору не засланіла спецыфічных асаблівасцяў царкоўнай культавай архітэктуры.
Узаемаўзбагачэнне культур не ў стане былі прыпыніць нават тыя пастановы Касцёла, якія рэгламентавалі месцаразмяшчэнне і вышыню сінагог. Бо на практыцы, Касцёл не асабліва ўмешваўся ў справы дойлідства і будаўніцтва храмаў іншых канфесій, а часам (як гэта было, напрыклад, у 1768 г., у мястэчку Сейны на польскалітоўскім сумежжы) каталіцкія ордэны спецыяльна запрашалі яўрэяў у гарады. Большасць прозвішчаў дойлідаў яўрэйскіх храмаў невядома, але верагодна, часцей гэта былі яўрэі, у асаблівасці, калі справа датычылася афармлення інтэр’еру сінагог. Паколькі няма ніякай інфармацыі аб яўрэйскіх будаўнічых цэхах, хутчэй за ўсё, гэтыя майстры наўрад ці мелі магчымасць атрымаць непасрэдную прафесійную
63
адукацыю, знаходзячыся ў невялікіх мястэчках. У сваёй творчасці яны абапіраліся на эмпірычнае пазнанне рамяства і арыентаваліся на ўжо існуючыя архітэктурныя ўзоры. Складаныя аб’ёмнапрасторавыя структуры, высокія вальмавыя дахі, мудрагелістыя зломы на шчытападобных франтонах, раскрэпаваны ордэр, атынкаваныя фасады сінагог аддавалі даніну густам рэпрэзентатыўнага эфектнага стылю барока. Экстэр’ер меў больш сціплы выгляд па шэрагу прычын, але інтэр’еры былі ўрачыста і багата ўпрыгожаны разьбой, ляпнінай і роспісамі. Усе элементы галоўнай залы: ад аронгакодэша і бімы, кандэлябраў і “лямппавукоў” да прадметаў культу дэманстравалі прыгажость дынамічных форм барока і ракако, спалучаных са старажытнымі нацыянальнымі традыцыямі і прагай да мудрагелістай арнаментыкі яўрэйскага мастацтва.
Як бачна, у складаны час палітычных і тэалагічных разыходжанняў разнастайнасць творчых прынцыпаў барока апасрэдавана спалучае намаганні майстроў у стварэнні вобразаў, прымальных для культавага мастацтва розных канфесій. Новыя рэгіянальныя варыянты агульнаеўрапейскіх мастацкіх стыляў, узбагачаныя шматграннымі нацыянальнымі густамі, дэманструюць адначасова ўзаемаўплыў культур народаў беларускапольскалітоўскага сумежжа.
Алесь СІМАКОЎ, выканаўчы сакрагар (Беларускаіндзейскае таварыства, г. Гомель)
ІНДЗЕЙСКІЯ КУЛЬТУРНЫЯ ЭЛЕМЕНТЫ НА БЕЛАРУСКАГІОЛЬСКАЙ ЭТНІЧНАЙ МЯЖЫ
Культурныя элементы могуць быць аднесены да пэўных груп па свайму паходжанню. У многіх выпадках можна прасачыць, ад якіх канкрэтна народаў або з якіх культурных абласцей прыйшлі ў Беларусь тыя ці іншыя прадметы або звычаі. Больш складана вызначыць іх шлях ад “донара”, які адбываецца нярэдка на працягу стагоддзяў, апасрэдаваны ўдзелам тысяч людзей, дзесяткаў народаў, мноствам пісьмовых і ііппых крыніц, у выніку чаго трансліруемыя першасныя культурныя элементы набываюць дадатковыя рысы, Польшча, дзякуючы сваёй адметнай ініцыятыўнасці, спрадвечнай цікавасці да індзеянізму, укарочвала “індзейскую сцежку” да Беларусі. Шырокая, “гнуткая” і няпэўная польскабеларуская мяжа садзейнічала пранікненню ў Беларусь культурных раслін, хатніх жывёл, музейных экспанатаў, сюжэтаў для твораў літаратуры і мастацтва, своеасаблівай “індзейскай” ідэалогіі.
Важным цэнтрам распаўсюджвання геаграфічнай і гістарьгчнакультурнай інфармацыі на Полыпчу, Беларусь і Літву была Вільня (вусна  Г. Форстер, удзельнік кругасветнай экспедыцыі, друкавана  I. Дамейка, аўтар “Арауканіі”), але немалую ролю адыгрывалі і некаторыя вёскі, маёнткі
64
(Шчорсы I. Храптовіча). Гаспадар Кодані над Бугам М. Сапега ўкраў абраз індзейскай Панны Марыі з Гуадалупэ ў Рыме, за што быў адлучаны ад касцёла.
Да якой ступені былі “паланізаваныя” бульба, кукуруза, фасоля або сланечнік і як хутка адбываўся працэс “бульбенізацыі” (і г.д.) Беларусі, высвятляюць спецыялісты, але відавочна, што агранамічныя прыёмы, выпрацаваныя індзейцамі, узбагаціліся ў еўрапейскіх краінах навацыямі, неабходнымі для атрымання добрых ураджаяў. “Польскі пан” заахвочваў беларускіх сялян вырошчваць падазроныя клубні з “антыподаў”, ііярэдка метадам хітрага падмаігу.
Індык, які з’явіўся ў маёнтках Палубінскіх у Дзярэчыне, быў відавочна набыты на Захадзе, тут гадаваўся і разыходзіўся па суседніх гаспадарках, перададзены ў прыватаасці манастыру ў якасці працэнтаў за пазыку (1573 г.).
Нясвіжскія Радзівілы набывалі “індзейскіх бажкоў” і адпаведныя карціны з Галандыі, куды яны траплялі я яе калоній у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы. Іх калекцыі па колькасці і набору былі унікальнымі на тэрыторыі ўсёй Рэчы Паспалітай. Этнаграфічныя ўяўленні пра свет у гэтым выпадку ад “літоўскіх” князёў распаўсюджваўся і на этнічную Польшчу.
У XVII ст. прыйшла мода на экзатычныя, у т.л. індзейскія дэталі касцюмаў для маскарадаў. Так, у 1663 г. на карнавале ў Львове вялікі канцлер літоўскі К. Пац узначальваў групу масак “індзейцаў”, у той час, як кароль Рэчы Паспалітай Ян Казімір кіраваў “маўрамі”.
Польшчу, Беларусь і Амерыку асацыятыўна аб’ядноўваў вобраз бізопа еўрапейскага (зубра) і амерыканскага. Ён быў прадукцыйным і пры выпрацоўцы сімвалаў. У той час, як беларускі аўтамабіль МАЗ развозіў выяву зубра, польскі камбайн “Бізон” нагадваў пра гаспадарчую дзейнасць індзейцаў прэрый.
Жавальная гумка не выклікае падобных асацыяцый, хаця сам звычай жавання і ў прыватнасці чыкле, згодна з аўтарытэтнымі крыніцамі, паходзіць з Цэнтральнай Амерыкі. Ён быў мадэрнізаваны амерыканцамі.
Акрамя слоў “табака” і “чакаляда”, значная колькасць іншых індзеянізмаў (гурыган, кацык, альпага) трапіла ў беларускую мову і трасянку праз літаратурную і размоўную (у т.л. беларускі (крэсавы) варыянт) польскую мову, і само слова “індыянін” ужываецца пад відавочным польскім уплывам.
Польшча была і застаецца важным культурным пасрэднікам у дыялогу беларусаў з індзейцамі. Беларуская журналістыка працягвае выкарыстоўваць матэрыялы з польскага друку, які больш шырока асвятляе актуальныя пытанні адносін паміж амерыканскімі дзяржавамі і карэнным індзейскім насельніцтвам.
65
Мікалай АНЦЫПОВІЧ, канд. філас. навук, дацэнт (Беларуская політэхн. акадэмія, г. Мінск).
“СТАРАКАТАЛІЦТВА” ЯК ПАЛІТЫЧНАЯ ФОРМА ТЛУМАЧЭННЯ ЭТНАМАРПНАЛЬНАСЦІ ВА ЎМОВАХ БЕЛАРУСКАЛГТОЎСКАГА
ПАМЕЖЖА
За пасляваенны час у Беларусі і Літве з'явіўся шэраг даслсдаванняў па асэнсаванню пытанняў этнамаргінальнасці, ідэнтыфікацыі рэлігійнага, моўнага і нацыянальнага жыцця народаў беларускалітоўскага памежжа Тыповымі працамі ў гэтым накірунку з'яўляюцца: Грннблат М. К вопросу об участнн лнтовцев в этногенезс белорусов // Вопросы этннческой нсторнн народов Прнбалтнкн. Москва, 1959. С. 523544; Турска Г. О пронсхожденнн польскоязычных ареалов в Внльнюсском крае. Внльнюс, 1995.
Характэрным для абедзвюх вышэйзазначаных прац з'яўляецца сцвярджэнне, йіто этнічныя літоўцы гістарычна засялялі значную частку сучаснай паўночназаходняй Бсларусі. У далейшым пад ціскам славянскай стыхіі яны абеларусьваліся, а пры пэўных палітычных умовах паланізоўваліся. Зыходзячы з такой эвалюцыйнай схемы: літоўцы —>беларусы—>паляю, у Літве і Полыпчы фарміруюцца тлумачэнні ўзнікнення нольскіх гаворак сярод насельніцтва Віленскага краю. Вялікарускаімперская гістарыяграфія выкарыстоўвае "наяўнасць" літоўскага субстрата ў акаталічванні беларусаў як доказ таго, што беларусы генетычна ў веравызнаўчых адносінах звязаны з традыцыямі рускага гграваслаўя.
Абедзве вышэйзгадаігыя публікацыі носяць зпалітызаваны характар. Напрыклад, М. Грынблат, узяўшы за аснову традыцыйны вялікадзяржаўны стэрэатып аб хрысціянізацыі г.зв. адзінай старажытнарускай народнасці толькі ў форме візантыйскага праваслаўя, робіць выснову аб неабходнасці перагляду пытанняў, звязаных з паходжаннем беларусаўкатолікаў (С. 543). Чырвонай ніткаю праз яго працу праводзіцца думка аб тым, што з'яўлешпо беларусаўкатолікаў паспрыяла толькі Брэсцкая царкоўная унія 1596 г., якая была "вельмі хітра задуманая папскімі агентамі і польскімі магнатамі” (С.528) для акаталічвання праваслаўнага беларускага насельніцтва. I як лічыць М. Грынблат, усе беларусы, якія прынялі каталіцтва да уніі, у сапраўднасці з'яўляюцца этнічнымі літоўцамі, ахрыпічанымі яшчэ ў 1387 г. пад час масавага хрышчэння літоўцаў. У сувязі з гэтым М. Грынблат уводзіць паняцце "старакаталіцкае насельніцтва" Беларусі. Да яго ён адносіць насельніціва, якое пражывае ў рэгіёне Гродна, Скідзеля, Радуні, Ліды, Ашмян, Астраўца, Смаргоні, Свіры, Відзаў, Браслава. Адносна насельнікаў гэтай часткі Беларусі М. Грынблат катэгарычна сцвярджас, што яны і ссць абеларушаныя этнічныя літоўцы, якія і стварылі самабытны феномен "старакаталіцтва" на Беларусі.
Свой пункт гледжання М. Грынблат аргументуе наступным:
66
1.	адсутнасцю нібыта беларусаўкатолікоў да прыняцця Брэсцкай царкоўнай уніі. Узнікае пытанне: а куды аднесці католікаў XIV ст. з рэгіёнаў Цэнтральнай і Усходняй Беларусі, дзе прысутнасць "літоўскага субстрата" не дапускаецца нават з боку прыхільнікаў "старакаталіцтва"? I гэта небезпадстаўна, так як першы касцёл на Беларусі з'явіўся яшчэ ў другой палове XIV ст. у Абольцах, што на Аршаншчыне. А Слуцкі фарны касцёл (першы цагляны на Беларусі) быў пабудаваны яшчэ за сто шэсцьдзесят год да з'яўлення уніяцтва;