Выдавец: Народная асвета
Памер: 190с.
Мінск 2016
114
Тэма 4. Атмасфера. Надвор’е і клімат
Мал. 72. Метэарала-гічная будка
складана весці назіранні, на дапамогу прыходзяць радыёлакатары.
Паколькі многія атмасферныя пра-цэсы зараджаюцца ў Сусветным акіяне, у ім таксама вядуцца назіранні з дапа-могай спецыяльных радыёбуёў. Яны ў аўтаномным рэжыме аналізуюць і пера-даюць даныя тэмпературы вады і паве-тра, атмасфернага ціску, вільготнасці. Назіранні па-за прыземным слоем да вышыні 40 км праводзяць з дапамогай радыёзондаў (мал. 73). Яны ўяўляюць са-бой кампактную метэастанцыю з радыёпе-радатчыкам, падвешаную да напоўненага геліем або вадародам шара. Для выву-чэння больш высокіх слаёў атмасферы
выкарыстоўваюць штучныя спадарожнікі, дзякуючы чаму значна павысілася якасць прагнозаў надвор’я. Каардынуе
дзеянні нацыянальных службаў надвор’я розных дзяржаў
(у Беларусі — Гідраметцэнтр) і збірае даныя метэаназіранняў
с. 15
па ўсім свеце Сусветная метэарала-гічная арганізацыя.
4. Прагноз надвор’я. Па даных метэаралагічных назіранняў скла-даюць прагнозы надвор’я — прад-бачанне аб будучым стане надвор’я, заснаванае на аналізе атмасфер-ных працэсаў. Для гэтага спачатку сістэматызуюць атрыманую з метэа-станцый інфармацыю па метэара-лагічных элементах і наносяць яе на карту надвор’я, або сінаптычную карту (з грэч. сіноптыкас — здоль-
Мал. 73. Запуск радыёзонда
§ 19. Надвор’е і метэаралагічныя з’явы
115
ны ўсё агледзець). Гэта спецыяльная карта, якая паказвае надвор’е ў бягучы момант часу на вялікай тэрыторыі. Затым сіноптыкі (спецыялісты па прагназаванні) ажыццяўляюць аналіз атрыманых даных і складаюць прагноз. Пры гэ-тым асаблівую важнасць мае прадбачанне небяспечных метэаралагічных з’яў: штармавых вятроў, туманаў, смер-чаў, галалёдзіцы і інш. (гл. мал.).
Па часе прагнозы бываюць кароткатэрміновыя — на кож-ны дзень — і доўгатэрміновыя — на больш працяглы перы-яд (месяц, год). Па мэце адрозніваюць прагнозы агульныя і спецыяльныя (для сельскай гаспадаркі або авіяцыі).
А ^ * ♦ Надвор’е — стан трапасферы ў дадзены момант ‘ часу ў пэўным месцы. ♦ Надвор’е адрозніваецца c±zx7 зменлівасцю, разнастайнасцю і паўтаральнасцю; характарызуецца сукупнасцю метэаралагічных элементаў і з’яў. ♦ Назіранні за надвор’ем ля зямной паверхні вя-дуцца на метэаралагічных станцыях, над Сусветным акіянам — з дапамогай радыёбуёў, да вышыні 40 км — радыёзондаў, вышэй за 40 км — штучных спадарожнікаў. ♦ У мэтах прагназавання надвор’я складаюць сінаптыч-ныя карты. ♦ Прагнозы надвор’я бываюць кароткатэр-міновыя і доўгатэрміновыя, агульныя і спецыяльныя.
с. 15
1. Якія метэаралагічныя элементы характарызуюць надвор’е? 2. На якія групы падзяляюцца метэаралагічныя з’явы? 3. Як арганізуюць назіранні за метэаралагічнымі элементамі ў атмасфе-ры? 4. Прывядзіце прыклады небяспечных метэаралагічных з’яў.
«1. Вам трэба растлумачыць малодшым школьнікам, што такое метэаралагічныя з’явы на канкрэтных прыкладах. Для гэтага вы-берыце іх з прапанаванага спіса: вільготнасць паветра, навальніца, тэмпература паветра, галалёд, снегапад, выпарэнне, пясчаная бу-ра, вясёлка, іней, снежныя крупы, галалёдзіца. Якія з іх можна
116
Тэма 4. Атмасфера. Надвор’е і клімат
аднесці да небяспечных метэаралагічных з’яў? 2. Расказваючы аб назіраннях за надвор’ем за мінулыя суткі, Дыяна паведаміла: «Сярэдняя тэмпература раніцай склала +12 °C, увечары----4 °C; колькасць ападкаў, якія выпалі за дзень, — 150 мм, адносная вільготнасць склала 7 г/м3». Настаўнік і аднакласнікі зразумелі, што Дыяна назіранняў не праводзіла. Чаму яны так вырашылі?
^■'^ 1' Чаму вывучэнне атмасферных працэсаў над Сусветным акіянам ч©/ не менш важнае, чым над сушай? 2. Якія небяспечныя метэара-лагічныя з’явы здараюцца ў вашай мясцовасці? 3. Прадстаўнікі якіх прафесій маюць асаблівую патрэбу ў прагнозах надвор’я?
Успомніце народныя прыметы аб надыходзячай змене надвор’я.
0 Практычная работа № 4. Апрацоўка матэрыялаў назіранняў за ' надвор’ем і апісанне надвор’я сваёй мясцовасці.
§ 20. Клімат і кліматаўтваральныя фактары
9 • Што называюць надвор’ем?
• Якія існуюць метэаралагічныя элементы?
• Што такое агульная цыркуляцыя атмасферы?
У параграфе вы даведаецеся
• У чым адрозненне паміж надвор’ем і кліматам?
• Ад якіх фактараў залежыць клімат асобных тэрыторый?
• Як чалавек можа ўплываць на клімат?
1. Што такое клімат? На працягу года надвор’е адной і той жа мясцовасці зведвае значныя змены, але з года ў год назіраецца заканамернае паўта- , рэнне хістанняў асноўных метэа- ' Вывучэннем клімату зай- , ралагічных элементаў. маецца навука кліматалогія. |
геаграфічны Клімат — шматгадовы рэжым надвор’я, ха-слоўнік рактэрны для пэўнай мясцовасці.
§ 20. Клімат і кліматаўтваральныя фактары
117
ц / Слова «клімат» было ўведзена больш за 2 тыс. гадоў таму стара-М жытнагрэчаскім астраномам Гіпархам. Ён першым даказаў, што вугал падзення сонечных прамянёў, змяняючыся ад экватара да полюсаў, вызначае ўмовы надвор’я мясцовасці.
Клімат характарызуецца метэаралагічнымі элементамі, але, у адрозненне ад надвор’я, за шматгадовы перыяд (ад 30 да 100 гадоў). Асноўнымі параметрамі з’яўляюцца тэм-пературны рэжым, колькасць і рэжым выпадзення ападкаў. Клімат, у адрозненне ад надвор’я, характарызуецца адноснай устойлівасцю, але і ён на працягу доўгага часу можа змя-няцца. Для кожнай тэрыторыі на планеце характэрны свой клімат. Ён змяняецца па шыротах (ад экватара да полюсаў), a
на адной шыраце — пры руху ад узбярэжжаў углыб мацерыкоў.
2. Кліматаўтваральныя фак-тары. Прыродныя ўмовы, якія ўплываюць на клімат пэўнай тэ-рыторыі, называюцца клімата-ўтваральнымі фактарамі (мал. 74). Галоўным фактарам, які вы-значае клімат, з’яўляецца геа-графічная шырата мясцовас-ці. Ад яе залежыць вугал па-дзення сонечных прамянёў, пра-цягласць асветленасці, коль-касць сонечнага цяпла, якое паступае да зямной паверхні, і, адпаведна, тэмпература паве-тра. (Успомніце, якія існуюць цеплавыя паясы.) Паколькі геа-графічная шырата і тэмперату-ра заканамерна змяняюцца ад
Мал. 74. Кліматаўтваральныя фактары
118
Тэма 4. Атмасфера. Надвор’е і клімат
экватара да полюсаў, то гэтак жа заканамерна змяняюцца ўсе астатнія метэаралагічныя элементы і клімат у цэлым.
Атмасферны ціск аказвае важнейшы ўплыў на фармі-раванне клімату любой тэрыторыі. У абласцях з нізкім ціскам дамінуюць узыходзячыя (якія ўзнімаюцца ўверх) патокі паве-тра, якія спрыяюць выпадзенню вялікай колькасці ападкаў. У абласцях з высокім ціскам патокі паветра сыходзячыя (якія апускаюцца ўніз) — ападкаў выпадае мала.
Пераважныя пастаянныя і сезонныя вятры ўплываюць на размеркаванне атмасферных ападкаў. Напрыклад, заходнія вятры прыносяць вільготныя паветраныя масы з акіянаў на мацерыкі ва ўмераных шыротах; летнія мусоны прыно-сяць вільгаць з акіянаў на ўсходняе і паўднёвае ўзбярэж-жы Азіі.
Важнымі кліматаўтваральнымі фактарамі з’яўляюцца размеркаванне сушы і мора і аддаленасць ад акіяна. Суша і вада награваюцца і астываюць з рознай хуткасцю. (Успомніце як.) Таму над акіянамі фарміруецца акіянічны клімат з невялікімі амплітудамі тэмператур паветра, высокай воблач-насцю і багатымі ападкамі. А над мацерыкамі фарміруецца
кантынентальны клімат з вялікімі сутачнымі і гадавымі
амплітудамі тэмператур, меншай воблачнасцю і ападкамі.
(Як вы лічыце, на якім мацеры-ку ярчэй праяўляецца кантынен-тальнасць клімату?)
На клімат робяць уплыў акія-нічныя цячэнні, якія пераносяць цяпло і холад. Клімат узбярэж-жаў, што абмываюцца цёплымі
л Пры руху ўглыб мацеры-коў кантынентальнасць клі-мату ўзрастае: павялічваюц-ца амплітуды тэмператур па-ветра, скарачаецца колькасць ападкаў.
цячэннямі, цяплейшы і мякчэйшы, чым унутраных частак
мацерыкоў. Праходзячы над цёплымі цячэннямі, паве-
тра награваецца і, стаўшы лягчэйшым, падымаецца ўверх. На вышыні яно ахалоджваецца, дасягае стану насычэння
§ 20. Клімат і кліматаўтварал ьныя фактары
119
вільгаццю — у выніку адбываецца кандэнсацыя вадзяной пары і выпадаюць ападкі. Часта цёплыя цячэнні выконваюць ролю «ацяпляльных труб», пераносячы цяпло з экватарыяль-ных і трапічных шырот ва ўмераныя. Так, цёплае Паўночна-Атлантычнае цячэнне ацяпляльна ўплывае на клімат Еўропы.
Клімат узбярэжжаў, што абмываюцца халоднымі цячэн-нямі, наадварот, больш халаднаваты і сухі. Праходзячы над халодным цячэннем, паветра ахалоджваецца, становіцца ця-жэйшым і апускаецца ўніз. У выніку яно прыходзіць на ўзбярэжжа халаднаватае, з высокай адноснай вільготнасцю, але дажджоў не прыносіць. Напрыклад, з прычыны ўплыву халод-нага Перуанскага цячэння на заходнім узбярэжжы Паўднёвай Амерыкі ў тропіках фарміруецца самая сухая пустыня свету — Атакама.
Для фарміравання клімату важны рэльеф і характар падсцілаючай паверхні. Горныя хрыбты з’яўляюцца бар’ерам на шляху руху паветраных мас (напрыклад, Гімалаі, Альпы, Анды і інш.). Пры ўздыме ўверх паветра ахалоджваецца, ва-дзяная пара кандэнсуецца — выпадаюць ападкі. Пры гэтым ўвільгатняюцца наветраныя схілы гор, а падветраныя схілы застаюцца сухімі — у «дажджавым цені» (мал. 75).
Паколькі з вышынёй паніжаюцца тэмпература паветра
і атмасферны ціск, а коль-касць ападкаў і хуткасць ветру ўзрастаюць, у гарах фарміруецца высакагорны клімат.
Адрозненне кліматаўтва-ральных фактараў прыводзіць да разнастайнасці кліматаў на планеце (гл. карту).
Каб графічна адлюстраваць ход кліматычных паказчыкаў на працягу года, выкарыстоў-
Мал. 75. Уплыў горнага рэльефу на клімат
120
Тэма 4. Атмасфера. Надвор’е і клімат
ваюць спецыяльныя графікі — кліматаграмы (мал. 76).
3. Уплыў чалавека на клі-мат Зямлі. Клімат не застаец-ца нязменным, ён мяняецца на працягу ўсёй гісторыі Зямлі. Аднак у апошняе стагоддзе на планеце фіксуюць кардыналь-нае змяненне клімату, якое выяўляецца ў глабальным па-цяпленні: сярэднегадавая тэм-пература паветра вырасла ў сярэднім на 0,7 °C, у высокіх шыротах — яшчэ вышэй. Рас-таюць горныя ледавікі і льды
3| Сума ападкаў за месяц (мм) ---- Гадавы ход тэмпературы
паветра (°C)
Мал. 76. Кліматаграма, г. Мінск
Арктыкі і Грэнландыі (мал. 77), падымаецца ўзровень Су-светнага акіяна, пачашчаюцца неспрыяльныя прыродныя з’явы — засухі, паводкі, ураганы. Змяненне клімату негатыўна паўплывала на якасць жыцця і здароўе насельніцтва (з-за неўраджаяў, недахопу і пагаршэння якасці вады і інш.). Яно выклікала скарачэнне біялагічнай разнастайнасці (памян-шэнне колькасці і выміранне раслін і жывёл).