Выдавец: Народная асвета
Памер: 190с.
Мінск 2016
10—12-кіламетровым слоі, склад паветра прыкладна адноль-
кавы, у высокіх слаях павялічваецца доля лёгкіх газаў (ва-дароду і гелію).
ГСучасная атмасфера кіслародна-азотная. Першасная атмасфе-ра Зямлі складалася з вадароду і гелію з міжпланетнай прасто-ры. У далейшым пры вулканізме яна насычалася вуглякіслым і сярністым газамі, вадзяной парай. Кіслароднай атмасферу зра-білі зялёныя расліны, якія вылучалі кісларод пры фотасінтэзе.
86
Тэма 4. Атмасфера. Надвор’е і клімат
-55°С
Мал. 52. Будова атмасферы
3. Будова атмасферы. У ат-масферы вылучаюць 5 слаёў, якія адрозніваюцца па скла-дзе, шчыльнасці і тэмпера-туры (мал. 52). Ніжні, най-больш шчыльны слой атма-сферы — трапасфера найбольш прыдатна для жыцця. Таму не-выпадкова большасць жывых арганізмаў на планеце, уклю-чаючы людзей, жыве «на дне» паветранай абалонкі. У трапас-феры засяроджана 80 % масы паветра, амаль уся вадзяная пара і прымесі. (Як вы думае-це чаму?) Паколькі атмасфе-ра круціцца разам з планетай, яна пляскатая ля полюсаў, як і сама Зямля. Магутнасць тра-пасферы найбольшая над эк-ватарам — 16—18 км, ва ўме-раных шыротах яна складае 10—12 км, а над палярнымі раё-намі памяншаецца да 8—9 км.
У трапасферы рэзка выяўле-ны хістанні тэмпературы, утва-раюцца ападкі, вятры, вобла-кі, у сувязі з чым яе называ-юць «фабрыкай надвор’я». Па-ветра трапасферы награваецца ад паверхні Зямлі, таму пры пад’ёме ўверх тэмпература па-ветра ў гэтым слоі паніжаецца.
§ 14. Склад і будова атмасферы
87
Да верхняй мяжы трапасферы тэмпература паветра памян-шаецца да -50...-55 °C.
Вышэй за трапасферу, да вышыні 50—55 км, распасці-раецца стратасфера. Паветра ў стратасферы разрэджанае (20 % ад масы паветра ўсёй атмасферы), ім немагчыма ды-хаць. Вадзяной пары амаль няма, таму мала і воблакаў. У адрозненне ад трапасферы тэмпература пры пад’ёме ўверх у стратасферы ўзрастае. Гэта тлумачыцца наяўнасцю ў паве-тры на вышыні 20—25 км павышанага ўтрымання азону, які ўтварае азонавы слой. Ён адыгрывае найважнейшую ролю ў захаванні жыцця на Зямлі, паколькі затрымлівае згубныя для жывых арганізмаў ультрафіялетавыя прамяні. За гэта яго называюць азонавым экранам.
ігі| Пры паступленні ў атмасферу прадуктаў згарання паліва і фрэонаў М азон разбураецца. Пры гэтым утвараюцца ўчасткі з паніжаным утрыманнем азону — азонавыя дзіркі (напрыклад, над Ан-тарктыдай), праз якія пранікаюць згубныя ўльтрафіялетавыя прамяні.
Вышэй за 50—55 км размяшчаюцца верхнія слаі атма-сферы — мезасфера, тэрмасфера і экзасфера. Шчыльнасць
гэтых слаёў вельмі малая. Менавіта тут адбываюцца дзіўныя прыродныя з’явы: па-лярныя ззянні (свячэнне раз-рэджаных газаў) (мал. 53) і ліетэоры (успышкі пры зга-ранні ў атмасферы метэор-ных цел). 3 экзасферы вада-род, кісларод і гелій, пера-адольваючы зямное прыця-жэнне, вырываюцца ў кас-мічную прастору.
Мал. 53. Палярнае ззянне
88
Тэма 4. Атмасфера. Надвор’е і клімат
4. Значэнне атмасферы. Цяжка пераацаніць значэн-не атмасферы для нашай планеты. Кожны газ паветранай абалонкі Зямлі выконвае сваю функцыю. Асноўная роля кіслароду — у забеспячэнні дыхання жывых арганізмаў, акісленні і гарэнні. Без кіслароду (яго ў атмасферы 1015 т) немагчыма было б існаванне жыцця на Зямлі. Азот пад-трымлівае ўтрыманне кіслароду ў стабільным стане, забя-спечвае жыўленне раслін. Вуглякіслы газ выкарыстоўваецца раслінамі пры ўтварэнні арганічнага рэчыва.
Атмасфера ахоўвае Зямлю ад нябесных цел (метэарытаў), большасць якіх згарае, не дасягнуўшы зямной паверхні. Быццам велізарнай коўдрай, яна накрывае планету, ратую-чы ад перагрэву днём і пераахалоджвання ноччу.
Атмасфера — найважнейшае звяно ў кругавароце вады ў прыродзе. (Растлумачце чаму.) У трапасферы зараджаюцца з’явы надвор’я, у тым ліку небяспечныя (ураганы, маланкі і інш.). Атмасфернае паветра праводзіць радыёхвалі, забя-спечваючы работу сродкаў сувязі.
р ^ ♦ Атмасфера — паветраная абалонка Зямлі. ♦ Ат-масфера распасціраецца ад зямной паверхні да ^ вышыні 1000—1200 км. ♦ Атмасфернае паветра складаецца з азоту (78 %), кіслароду (21 %), вуглякіслага газу, вадзяной пары, высакародных газаў і прымесей. ♦ Атмасфера мае слаістую будову (трапасфера, страта-сфера, верхнія слаі атмасферы). ♦ Азонавы слой ахоўвае жывыя арганізмы ад ультрафіялетавага выпраменьван-ня. ♦ Дзякуючы кіслародна-азотнай атмасферы на нашай планеце існуе жыццё.
!• ^кая сіла ўтрымлівае атмасферу планеты? 2. Якая магутнасць трапасферы ў розных шыротах? 3. Чаму большасць жывых арга-нізмаў засяроджана ў трапасферы? 4. Чаму тэмпература паветра ў
§ 15. Тэмпература паветра. Цеплавыя паясы
89
трапасферы паніжаецца, а ў стратасферы павышаецца? 5. У чым асаблівасць верхніх слаёў атмасферы? 6. Якую ролю адыгрыва-юць асноўныя газы атмасферы — кісларод, азот, вуглякіслы газ?
^' Для праверкі ведаў аб атмасферы настаўнік геаграфіі прапанаваў ^, вучням запоўніць табліцу «Характарыстыка слаёў атмасферы». ^ А вы зможаце выканаць гэта заданне?
Слаі атмасферы Магутнасць, км Тэмпература, °C Воблакі Асаблівасці
2. Выберыце лішняе і растлумачце свой выбар: а) кісларод, азот, фрэон; б) стратасфера, трапасфера, літасфера; в) паветра, кісларод, вуглякіслы газ. 3. У шасцікласніцы Каці прамок пад дажджом сшы-так па геаграфіі. Дапамажыце ёй аднавіць запісы, расшыфраваўшы, якая інфармацыя хаваецца за лічбамі: а) 78 %; б) 16—18 км; в) 1000—1200 км; г) 20—25 км; д) 0,038 %.
^©Л 1. У чым заключаецца праблема азонавых дзірак на планеце? 2. Як вы думаеце, чаму з усіх планет Сонечнай сістэмы жыццё ёсць толькі на Зямлі?
Уявіце, што вы здзяйсняеце пад’ём у трапасферы на паветраным шары. Апішыце вашы назіранні.
§15. Тэмпература паветра. Цеплавыя паясы
9 • У якіх адзінках вымяраецца тэмпература?
^s=. • Як змяняецца тэмпература паветра на працягу дня? Года?
У параграфе вы даведаецеся
• Як адбываецца награванне паветра?
• Як змяняецца тэмпература паветра з вышынёй?
. Як звязаны геаграфічная шырата і тэмпература паветра?
1. Награванне паветра. Галоўнай крыніцай цяпла на Зямлі з’яўляецца энергія Сонца. Але атмасфернае паветра напрамую сонечнымі прамянямі награваецца слаба, таму што
90
Тэма 4. Атмасфера. Надвор’е і клімат
Мал. 54. Награванне паветра ў залежнасці ад вугла падзення сонечных прамянёў
паветраная абалонка свабодна прапускае іх. Дасягнуўшы зям-ной паверхні, сонечныя прамяні награваюць яе, а нагрэтая зям-ная паверхня ў сваю чаргу ад-дае цяпло ў атмасферу. Такім чынам, атмасфера награваец-ца ад зямной паверхні. Таму інтэнсіўней за ўсё награваец-ца самы ніжні, прыземны слой паветра. Прагрэўшыся ад зям-ной паверхні, яно становіцца больш лёгкім і падымаецца
ўверх, а больш халоднае і цяжкае паветра апускаецца ўніз. У выніку такога перамешвання праграваюцца высокія слаі атмасфернага паветра.
Колькасць сонечнага цяпла, якое атрымлівае зямная па-верхня, залежыць ад вугла падзення сонечных прамянёў, працягласці асвятлення, характару паверхні (суша, вада) і іншых фактараў. Вядома, што чым вышэй знаходзіцца Сон-ца над гарызонтам, тым большы вугал падзення сонечных прамянёў і тым мацней награваецца паветра ў прыземным слоі (мал. 54). Таму чым бліжэй да экватара, тым мацнейшае награванне. Але на адной і той жа шыраце вугал падзення сонечных прамянёў адрозніваецца па сезонах (зімой — мен-шы, летам — большы). Змяняецца і працягласць асвятлен-ня. (Успомніце як.) Адрозніваюцца таксама ўмовы награ-вання сушы і вады (мал. 55). .
У параўнанні з сушай вада ў вада- ^ < Вада награваецца і асты-ёмах награваецца і астывае па-вольней. Таму награванне зям-ной паверхні і тэмпература паве-тра змяняюцца на працягу года.
прычыны большай цепла-ёмістасці — большай здоль-насці паглынаць цяпло.
§ 15. Тэмпература паветра. Цеплавыя паясы
91
Мал. 55. Паглынанне і адбіванне сонечнай энергіі: a — сушай; б — вадой
2. Тэмпература паветра. Вымярэнне тэмпературы.
геаграфічны Тэмпература паветра — велічыня, якая ад-слоўтк люстроўвае ступень яго награвання.
Тэмпература паветра — адзін з самых зменлівых паказ-чыкаў паветра. Яе вымяраюць у градусах з дапамогай спецы-яльнага прыбора — тэрмометра (ад грэч. тэрмэ — цяпло, метран — мера). Для гэтага выкарыстоўваюць вадкасныя тэрмометры — ртутныя або спіртавыя, бо пры тэм-пературы -38 °C ртуць замярзае (мал. 56).
Па даных назіранняў вылічаюць сярэднія (за суткі, тыдзень, месяц, год), максімальныя і міні-мальныя тэмпературы, а таксама амплітуды тэмператур. Сутачная амплітуда — рознасць паміж самай высокай і самай нізкай тэмпературай паветра на працягу сутак. Гадавая амплітуда — розніца паміж сярэднямесячнымі тэмпературамі самага халоднага і самага цёплага месяца.
Мал. 56. Тэрмометр
92
Тэма 4. Атмасфера. Надвор’е і клімат
3. Сутачны і гадавы ход тэмпературы паветра. Сутачны ход тэмпературы паветра ў цэлым паўтарае, крыху запаз-няючыся, ход хістанняў тэмпературы зямной паверхні. На працягу сутак тэмпература паветра павышаецца са світанку да паўдня і дасягае найбольшага значэння (максімуму) у 14—15 гадзін. Затым тэмпература паніжаецца, дасягаючы найменшага значэння (мінімуму) перад узыходам Сонца. Сутачная амплітуда тэмпературы найбольшая ў трапічных шыротах — да 40 °C, найменшая — у экватарыяльных (2—4 °C).
На працягу года самая высокая тэмпература паветра ў Паўночным паўшар’і назіраецца ў ліпені, а самая нізкая — у студзені (у Паўднёвым паўшар’і наадварот). Над Сусвет-ным акіянам — на месяц пазней: у жніўні і лютым. (Чаму?)
Мал. 57. Змяненне тэмпературы паветра з вышынёй
Гадавая амплітуда тэмператур найменшая ў экватарыяльных шыротах — 1—2 °C, а найболь-шая (да 60 °C) — ва ўмераных і палярных.
4. Змяненне тэмпературы з вышынёй. Нагрэтае ад зямной паверхні паветра становіцца лягчэйшым і таму падымаец-ца ўверх. Пры гэтым яно аха-лоджваецца і яго тэмпература паніжаецца. Устаноўлена, што з вышынёй тэмпература паветра паніжаецца ў сярэднім на 0,6 °C на кожныя 100 м, г. зн. на 6 °C на кожны кіламетр (мал. 57).
Гэта заканамернасць да-зваляе вызначаць тэмпературу
§ 15. Тэмпература паветра. Цеплавыя паясы
93
паветра на зададзенай вышыні. Напрыклад, калі тэмпература па-ветра ля падножжа гары вышы-нёй 5000 м роўна +24 °C, то на вяршыні гары яна складзе -6 °C (24 - 5000 х 0,6 : 100 = -6 °C). Іна-адварот, ведаючы тэмпературу ля