• Газеты, часопісы і г.д.
  • Геаграфія 6 клас

    Геаграфія

    6 клас

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 190с.
    Мінск 2016
    106.49 МБ
    Кратар Жарало
    Мал. 32. Будова вулкана
    56
    Тэма 3. Літасфера і рэльеф Зямлі
    с.
    13
    с. 12, 13
    на востраве Ісландыя) магма выліваецца з велізарных трэш-чын у зямной кары, заліваючы шырокія прасторы (гл. мал.).
    Па актыўнасці вулканы падзяляюць на дзеючыя, патух-лыя і спячыя. Дзеючымі называюцца вулканы, вывяржэнні якіх адбываліся на памяці чалавецтва. Актыўна дзеючымі вулканамі з’яўляюцца Кілаўэа (востраў Гаваі), Этна (востраў Сіцылія), Ключаўская Сопка (паўвостраў Камчатка) і інш. Патухлыліі лічацца вулканы, якія захавалі сваю форму, але не вывяргаліся апошнія 10 тысяч гадоў. Да патухлых вулканаў адносяць Вялікі Арарат, Казбек (Еўразія), Кенія (Афрыка), Чымбараса (Паўднёвая Амерыка) і інш. Патухлы вулкан Кіліманджара (5895 м) з’яўляецца самай высокай вяршыняй Афрыкі. ( Знайдзіце на карце.) Вулканы, якія не вывяргаліся на памяці чалавецтва, але з’яўляюцца патэн-цыйна небяспечнымі, называюць спячымі.
    Вядомыя выпадкі, калі спячыя вулканы прачыналіся. Так, вул-кан Везувій на Апенінскім паўвостраве, які доўгі час бяздзейнічаў, нечакана прачнуўся ў 79 г. н. э. Вывяржэнне Везувія загубіла старажытнарымскія гарады Пампеі і Геркуланум з дзясяткамі тысяч жыхароў.
    Па месцазнаходжанні вулканы бываюць наземныя, пад-водныя і падлёдныя. На сушы налічваецца больш за 1300 дзеючых вулканаў. На дне Сусветнага акіяна выяўлена больш за 10 000 падводных вулканаў. Надводныя конусы падвод-ных вулканаў утвараюць вулканічныя астравы (Курыльскія, Гавайскія, Канарскія і інш.). Прыклад падлёднага вулка-с. 10,11 на — Эрэбус у Антарктыдзе. (Знайдзіце на карце.)
    Геаграфічны слоўнік
    Вулканізм — сукупнасць працэсаў і з’яў, звязаных з узняццем магмы з нетраў Зямлі і выліваннем яе на паверхню пры вулка-нічных вывяржэннях.
    § 9. Унутраныя сілы Зямлі. Землетрасенні. Вулканізм
    ^л' Найбольшая колькасць дзеючых вулканаў засяро-джана ў Ціхім акіяне. Буй-нейшая іх сукупнасць — у Малайскім архіпелагу (95 актыўных вулканаў).
    Вулканізм адыгрывае важную ролю ва ўтварэнні зямной кары. Пры вывяржэннях утвараюцца вулканічныя кону-сы і лававыя плато на мацерыках, вулканічныя астравы — у акіянах. У нетрах Зямлі пры застыванні магмы фарміруюцца розныя мінералы і горныя пароды.
    4.	Геаграфія вулканізму і землетрасенняў. Вулканізм і землетрасенні на зямной паверхні праяўляюцца нераўна-мерна. Частыя землетрасенні і найбольшая колькасць вулканаў прымеркаваны да рухомых абласцей Зямлі — зон узаемадзеяння літасферных пліт. Часцей яны назіраюцца ў акіянічных жалабах і пабітых разломамі хрыбтах на марскім дне, у маладых гарах і глыбокіх упадзінах на сушы.
    Тэрыторыі з рэгулярнымі зем-летрасеннямі называюцца сейс-мічнымі паясамі. Месцы вялі-кай колькасці вулканаў утвара-юць вулканічныя паясы. Вылучаюць тры глабальныя вул-канічныя паясы, якія супадаюць з сейсмічнымі паясамі:
    Ціхаакіянскае вулканічнае (вогненнае) кольца апяразвае Ціхі акіян па заходняй ускраіне Амерыкі і ўсходнім узбя-рэжжы Азіі да Антарктыды;
    Альпійска-Гімалайскі пояс працягваецца па высокіх га-
    рах з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход Еўразіі;
    Сярэдзінна-Атлантычны хрыбет распасціраецца ў меры-дыянальным напрамку праз увесь Атлантычны акіян. (Знай-дзіце на карце прыклады вулканаў гэтых паясоў.)
    с. 12, 13
    irrf Пры вывяржэнні ў 1883 г. вулкана Кракатау ў Малайскім архі-Н пелагу ў паветра было выкінута 18 км3 попелу. Ён узняўся ў атмасферу на вышыню да 70 км і выклікаў моцнае запыленне атмасферы. Выпадзенне попелу назіралася на плошчы 4 млн км2.
    ___ 58
    Тэма 3. Літасфера і рэльеф Зямлі
    A ,	> ♦ Землетрасенні выклікаюцца хуткімі зрухамі
    у пластоў горных парод уздоўж разрываў у зямной с=х7 кары і мантыі. ♦ Вулканы ўтвараюцца пры пра-рыве магмай зямной кары і выліванні яе на паверхню. ♦ Складовымі часткамі вулкана з’яўляюцца ачаг, жарало і кратар. ♦ Вулканы па форме падзяляюцца на цэнтраль-ных вывяржэнняў і трэшчынныя, па актыўнасці — на дзеючыя, патухлыя і спячыя, па месцазнаходжанні — на наземныя, падводныя і падлёдныя. ♦ Сейсмічныя і вулканічныя паясы прымеркаваны да меж літасферных пліт: Ціхаакіянскае вогненнае кольца, Альпійска-Гіма-лайскі пояс і Сярэдзінна-Атлантычны хрыбет.
    , Й 1' ^к^я адрозніваюць рухі зямной кары? 2. Чым ачаг землетрасен-ня адрозніваецца ад эпіцэнтра? 3. Як ацэньваюць сілу землетрасен-ня і ад чаго яна залежыць? 4. Што такое вулкан? Якія бываюць вулканы? 5. Чаму сейсмічныя і вулканічныя паясы супадаюць?
    1" Дзеянне папулярнага мультфільма «Кароль Леў» разгортваецца Ач£л ля падножжа патухлагавулкана, які з’яўляецца вяршыняй Афрыкі.
    ^» Аб якім вулкане ідзе гаворка? Вызначыце яго геаграфічныя каар-дынаты. 2. На міжнародным семінары «Небяспечныя прыродныя з’явы», у якім прымалі ўдзел дэлегаты з Мінска, Парыжа, Мехіка і Рыа-дэ-Жанэйра, адзін з удзельнікаў заявіў, што ў яго краіне адзна-чаецца высокая верагоднасць землетрасенняў. Выкарыстоўваючы карты, вызначыце, з якога горада гэты ўдзельнік. 3. У навінах перадалі: «У Чылі адбылося землетрасенне сілай 6 балаў па шкале Рыхтэра». Якую памылку дапусціў дыктар?
    <©©© 1. Калі вы выбераце прафесію сейсмолага, то ў якіх краінах без ^Д> цяжкасці знойдзеце сабе працу? 2. Чаму ў старажытнасці вулкан
    Стромбалі называлі «маяком Міжземнамор’я»? 3. На якім мацеры-ку няма дзеючых і патухлых вулканаў і чаму?
    \ 1- Складзіце памятку «Як паводзіць сябе ў час землетрасення» для Z^-j равеснікаў, якія жывуць у сейсманебяспечных раёнах Зямлі. 2. Рас-працуйце турыстычны маршрут «Самыя вядомыя вулканы свету».
    §10. Знешнія сілы Зямлі. Выветрыванне
    59
    § 10. Знешнія сілы Зямлі. Выветрыванне
    4> • Што такое зямная кара?
    •	Што належыць да ўнутраных сіл Зямлі?
    •	Як змяняецца зямная паверхня пад уплывам унутраных працэсаў?
    У параграфе вы даведаецеся
    •	Якія сілы на зямной паверхні супрацьстаяць унутраным сілам?
    •	Якім бывае выветрыванне і што яго выклікае?
    1.	Знешнія сілы Зямлі. Ад-начасова з унутранымі сіламі на зямную паверхню ўздзейні-чаюць і знешнія сілы. У адроз-ненне ад унутраных сіл галоў-най крыніцай знешніх сіл з’яў-ляецца энергія Сонца, у меншай ступені — сіла прыцяжэння
    Месяца. Пад уплывам знешніх ,
    сіл адбываецца выветрыван- Выветрыванне не трэба не, работа цякучых вод, ветру блытаць з работай ветру.
    (мал. 33), мора, ледавікоў. 3 ад-
    наго боку, знешнія сілы руйнуюць буйныя няроўнасці зям-
    ной паверхні, утвораныя ўнутранымі сіламі, з другога — ствараюць свае ўласныя, больш дробныя формы. У цэлым дзейнасць знешніх сіл Зямлі накіравана на ўраўнаважванне
    ўнутраных.
    2.	Выветрыванне і яго віды. Галоўным знешнім працэ-сам, у выніку якога адбываецца разбурэнне горных парод, з’яўляецца выветрыванне.
    Геаграфічны слоўнік
    Выветрыванне — сукупнасць працэсаў змя-нення і разбурэння горных парод на зямной паверхні пад уплывам тэмпературы, паветра, вады і жывых арганізмаў.
    ___ 60
    Тэма 3. Літасфера і рэльеф Зямлі
    Па характары асяроддзя, у якім адбываецца выветрыван-не, вылучаюць наземнае і пад-воднае выветрыванне. Па фак-тарах уздзеяння на горныя па-роды адрозніваюць тры віды выветрывання: фізічнае, хіміч-
    Мал. 34. Растрэскванне парод нае ' біялагічнае (арганічнае). Усе гэтыя працэсы звязаны і дзейнічаюць адначасова, аднак інтэнсіўнасць праяўлен-ня кожнага з іх залежыць ад клімату і складу горных
    парод.
    3.	Фізічнае выветрыванне. Фізічнае выветрыванне — раз-бурэнне парод пад уздзеяннем рэзкіх хістанняў тэмпературы паветра (мал. 34). Фізічнае выветрыванне больш інтэнсіўна працякае ў палярных, высакагорных і пустынных раёнах з халодным або сухім гарачым кліматам. У пустынях з пры-
    чыны неаднаразовага моцнага награвання днём і ахалоджвання ноччу пароды растрэскваюцца і драбняцца на часткі.
    \ Фізічнае выветрыванне не змяняе хімічны склад горных
    парод.
    ГУ пустынях можна назіраць з’яву «страляючых камянёў». Ka-Mani, моцна нагрэтыя днём, ноччу астываюць. Хуткае змянен-не аб’ёму паверхневых частак парод вядзе да іх растрэсквання. Пры гэтым яны выдаюць рэзкі гук, падобны да стрэлу. Жыхары ўнутраных раёнаў пустыні Сахары — туарэгі — называюць яго «гукам Сонца».
    У гарах ці палярных раёнах вада, якая растае днём, тра-пляе ў трэшчыны горных парод, а ноччу пры паніжэнні тэм-пературы замярзае, рассоўваючы пры гэтым сценкі пустот. (Успомніце, як змяняецца аб’ём вады пры адмоўных тэмпе-
    § 10. Знешнія сілы Зямлі. Выветрыванне
    61
    ратурах.) Выветрыванне, пры якім пароды растрэскваюцца дзякуючы пашырэнню вады пры замярзанні, называецца мароз-ным.
    У выніку фізічнага выветры-вання горныя пароды распада-юцца на абломкі (глыбы, друз,
    пясок), якія скочваюцца ўніз Ма^’ 35' Каменньія слупы . . на беразе ракі Лены па схіле, утвараючы асыпкі і каменныя россыпы (курумы). Разбураныя каменныя глы-бы часта прымаюць мудрагелістыя абрысы ў выглядзе арак, вежаў, грыбоў, слупоў (мал. 35).
    Фізічнаму выветрыванню падвержаны не толькі прырод-ныя аб’екты, але і збудаванні, створаныя чалавекам.
    in/ Hi адна горная парода, нават самая цвёрдая, не можа выста-яць перад фізічным выветрываннем. Знакаміты рускі географ Уладзімір Апанасавіч Обручаў, падарожнічаючы па Цэнт-ральнай Азіі, апісваў, як кітайцы здабывалі золата. Яны рас-ціскалі рукамі глыбы граніту, што падвергліся выветрыванню, і перавявалі іх на ветры.
    4.	Хімічнае выветрыванне. Хімічнае выветрыванне — хімічнае змяненне складу горных парод пад уздзеяннем паветра і яго складовых частак, вады і арганічных кіслот. Адны горныя пароды пры судакрананні з кіслародам, які ўтрымліваецца ў паветры, акісляюцца, іншыя (вапняк, гіпс, солі) пры ўзаемадзеянні з вадой раствараюцца. Паля-вы шпат пад уздзеяннем вады ператвараецца ў каалін (гліну). Больш актыўна хімічнае
    выветрыванне адбываецца ва л П₽ЬІ хімічным выветры- ; ўмовах вільготнага і гарачага	ванні са складаных рэчываў
    утвараюцца простыя.
    клімату.
    62
    Тэма 3. Літасфера і рэльеф Зямлі
    5.	Біялагічнае выветрыван-не. Біялагічнае (арганічнае) вы-ветрыванне — разбурэнне гор-ных парод механічна або хіміч-на жывымі арганізмамі. Меха-нічнае ўздзеянне заключаецца ў разбурэнні горных парод ка-ранямі дрэў, якія растуць, пры рыцці нор жывёламі і г. д. рэшткаў утвараецца вуглякіслы
    ■\ У засушлівых, высака-горных і палярных абласцях пераважае фізічнае выветры-ванне, у вільготных аблас-цях умераных і трапічных шырот — хімічнае і біялагіч-нае.