Выдавец: Народная асвета
Памер: 190с.
Мінск 2016
Геаграфічны слоўнік
Ізалініі — спецыяльныя лініі на карце, якія злучаюць пункты мясцовасці з аднолькавымі значэннямі якіх-небудзь велічынь.
Існуюць розныя віды ізаліній (ад грэч. іза — роўны): ізатэрмы — лініі роўных тэмператур, ізабашы — лініі роўных глыбінь, ізагіпсы (гарызанталі) — лініі роўных вы-шынь сушы і г. д.
Геаграфічны слоўнік
Гарызанталі — лініі на карце, якія злуча-юць пункты мясцовасці з роўнымі вышынямі сушы.
Гарызанталі праводзяць праз роўную колькасць метраў. Пры адлюстраванні няроўнасцей зямной паверхні на пла-нах мясцовасці і картах, выкананых у буйным маштабе, перпендыкулярна да гарызанталей праводзяць кароткія рысачкі — бергштрыхі, якія накіраваны ў бок паніжэння схі-лаў (мал. 17).
На картах для адлю-стравання няроўнасцей зямной паверхні на сушы прастору паміж гары-занталямі афарбоўваюць колерамі ў зялёна-жоўта-карычневай гаме (шкала вышынь). Для гэтага вы-карыстоўваюць метад па-слойнай афарбоўкі па сту-пенях вышынь (гл. кар-ту). Няроўнасці дна мо-
Мал. 17. Выява ўзгорка (а) і ўпадзіны (б) гарызанталямі
с. 6
2 3ак.276О
34
Тэма 2. Глобус і геаграфічная карта
Вышэй за 5000 3000-5000 2000-3000 1000-2000 500-1000 200-500 0-200
ніжэй за 0
0-200
200-2000
2000-4000
4000-6000 глыбей за 6000
---a
Мал. 18. Шкала вышынь і глыбінь (м)
раў і акіянаў паказваюць іза-батамі з паслойнай афарбоўкай па ступенях глыбінь. Ізабаты, як і гарызанталі, праводзяцца праз роўную колькасць метраў па глыбіні. Прамежкі паміж імі афарбоўваюць у сіне-блакітнай гаме (шкала глыбінь). Чым вы-шэйшыя горы ці глыбейшыя акіяны, тым цямнейшая афар-боўка на карце. Усе колеры ўно-сяць у адзіную шкалу вышынь і глыбінь карты (мал. 18). Най-большыя значэнні вышынь су-шы і глыбінь акіяна (адзнакі
с. 20, 21, 32
вяршынь гор, упадзін) паказваюць на карце лічбамі ў метрах.
На сучасных картах для надання выяве нагляднасці ча-сам выкарыстоўваюць спосаб святлоценявой пластыкі, які дазваляе зрабіць карты «аб’ёмнымі» (гл. карты).
4. Легенда карты. Усю інфармацыю на глобусах, геа-графічных картах і планах мясцовасці паказваюць пры да-памозе разнастайных умоўных знакаў. Для зручнасці работы ўсе ўмоўныя знакі, якія выкарыстоўваюцца, адлюстроўваюць у адным месцы — легендзе.
с. 10, 11
дазваляе яе чытаць. ( Знайдзіце легенду на карце.)
Акрамя легенды, на карце могуць дадаткова размяшчац-ца фотаздымкі, графікі, карты-ўрэзкі і г. д.
§ 6. Геаграфічныя каардынаты
35
ПІ Геаграфічная карта — паменшанае абагульне-нае адлюстраванне зямной паверхні на плоскасці. ---^ ♦ Геаграфічныя карты — найважнейшая крыніца інфармацыі. ♦ На карце і плане мясцовасці адлюстроў-ваюць зямную паверхню па-рознаму. ♦ Лініі роўных вы-шынь сушы называюцца гарызанталямі, лініі роўных глыбінь — ізабатамі. ♦ Важным складнікам геаграфічнай карты для яе чытання з’яўляецца легенда.
«Сй 1’ ^к^я існуюць мадэлі зямной паверхні? 2. Чым геаграфічная Г J1 карта адрозніваецца ад плана мясцовасці? 3. Як адлюстроўваюць няроўнасці зямной паверхні на картах і глобусе? 4. Што такое ле-
генда карты? Што значыць умець чытаць карту?
^ ^ Якая мадэль зямной паверхні — глобус ці карта — з’явілася раней ч—і чаму?
Падрыхтуйце паведамленне аб старажытных геаграфічных картах Z --ў і іх стваральніках.
§ 6. Геаграфічныя каардынаты
q> • 3 чаго складаецца градусная сетка?
• Дзе праходзіць нулявы мерыдыян?
• На якія паўшар’і дзеляць зямны шар экватар і нулявы мерыдыян?
У параграфе вы даведаецеся
• Што такое геаграфічныя шырата і даўгата?
• Як вызначыць па карце геаграфічныя каардынаты?
• Якія існуюць сучасныя спосабы іх вызначэння?
1. Геаграфічная шырата. Кожны аб’ект, размешчаны на паверхні зямнога шара, мае свой «геаграфічны адрас». Ён вызначаецца па лініях градуснай сеткі і складаецца з геаграфічнай шыраты і геаграфічнай даўгаты.
36
Тэма 2. Глобус і геаграфічная карта
Геаграфічны слоўнік
Геаграфічная шырата — велічыня дугі ме-рыдыяна ад экватара да зададзенага пункта, выяўленая ў градусах.
Адлік геаграфічнай шыраты вядуць ад лініі экватара. Калі аб’ект знаходзіцца на поўнач ад экватара, то ён мае паўночную шырату (пн. ш.), а калі на поўдзень ад эквата-ра — паўднёвую шырату (пд. ш.) (мал. 19, а). Геаграфічная шырата змяняецца ад 0° да 90°.
2. Геаграфічная даўгата.
Геаграфічны слоўнік
J\ Геаграфічная даўгата — велічыня дугі пара-лелі ад пачатковага мерыдыяна да зададзе-нага пункта, выяўленая ў градусах.
Адлік геаграфічнай даўгаты вядуць ад пачатковага мэрыды-яна. Калі аб’ект размешчаны на ўсход ад пачатковага мерыдыя-на, то ён мае ўсходнюю даўгату
t?
Шырата экватара — 0° ш.
Геаграфічная даўгата Грын-вічскага мерыдыяна — 0° д., а 180-га мерыдыяна — 180° д.
(у. д.), калі на захад — заходнюю даўгату (з. д.) (мал. 19, б).
Геаграфічная даўгата змяняецца ад 0° да 180°.
Мал. 19. Геаграфічная шырата (а) і геаграфічная даўгата (6)
§ 6. Геаграфічныя каардынаты
37
Паняцці «даўгата» і «шырата» з’явіліся ў антычны час. На адной з карт старажытнагрэчаскага вучонага Гекатэя Мілецкага адлегласць на зямной паверхні з захаду на ўсход называлася даўгатой, а з поўначы на поўдзень — шыратой.
3. Геаграфічныя каардынаты.
Геаграфічны слоўнік
Геаграфічныя каардынаты аб’екта на зям-ной паверхні — гэта яго геаграфічная шыра-та і геаграфічная даўгата.
Вызначыць геаграфічную шы-рату аб’екта — значыць вызна-чыць, на якой паралелі ён зна-ходзіцца (мал. 20, a). Ha nappe для гэтага трэба правесці ад
^? Усе пункты на адным ме-рыдыяне маюць аднолька- I вую даўгату, на адной пара-лелі — аднолькавую шырату.
зададзенага пункта ўяўную лінію ўздоўж найбліжэйшай
паралелі да перасячэння градуснай сеткай бакавой рамкі карты, дзе і будзе значэнне геаграфічнай шыраты.
Вызначыць геаграфічную даўгату аб’екта — значыць вы-значыць, на якім мерыдыяне ён размешчаны (мал. 20, б).
Мал. 20. Вызначэнне геаграфічнай шыраты (а), геаграфічнай даўгаты (б)
38
Тэма 2. Глобус і геаграфічная карта
На карце для гэтага трэба правесці ад зададзенага пункта ўяўную лінію ўздоўж найбліжэйшага мерыдыяна да эквата-ра. На іх скрыжаванні і будзе значэнне геаграфічнай даўгаты. Вызначыўшы шырыню і даўгату, даведаемся геаграфічныя
каардынаты пункта.
Значэнне шыраты падпісваецца на бакавой рамцы кар-ты альбо ўздоўж нулявога мерыдыяна. Значэнне даўгаты падпісваюць на экватары, у пунктах перасячэння яго з
8, э мерыдыянамі, альбо па лініі мерыдыянаў (гл. карту).
Каардынаты большасці пунктаў, размешчаных на паверхні зямнога шара, маюць адначасова і шырату, і даўгату. Вы-
ключэнне — два полюсы. У геа-графічных полюсах сыходзяцца
ўсе мерыдыяны, фічныя полюсы гаты.
4. Сучасныя дынат. Сучасная
таму геагра-не маюць даў-
^Ч Геаграфічныя каардына-ты Паўночнага полюса — 90° пн. ш., Паўднёвага по-люса — 90° пд. ш.
спосабы вызначэння геаграфічных каар-
тэхніка дазваляе выкарыстоўваць найноў-
шыя спосабы вызначэння геаграфічных каардынат з вы-
Мал. 21. Навігацыйная спадарожнікавая сістэма
сокай дакладнасцю. 3 гэтай мэтай была распрацавана гла-бальная навігацыйная спа-дарожнікавая сістэма — GPS (ад англ. Global Position System — глабальная сістэма пазі-цыянавання). Тэхналогія GPS заснавана на выкарыстанні сігналаў са штучных спада-рожнікаў, што круцяцца вакол планеты і перадаюць сігналы, якія прымаюцца на Зямлі (мал. 21). Дакладнасць і хут-
§ 6. Геаграфічныя каардынаты
39
касць вызначэння геаграфічных каардынат залежыць ад колькасці спадарожнікаў на арбіце. У свеце існуе некалькі глабальных навігацыйных сетак. У Расіі падобная сетка на-зываецца ГЛАНАСС, у Еўрапейскім саюзе — ГАЛІЛЕА. Су-часныя навігацыйныя сістэмы здольныя не толькі вызначаць геаграфічныя каардынаты, але і пракладваць найкарацей-шыя маршруты. GPS-навігатары маюць сучасныя транспарт-ныя сродкі і мабільныя сродкі сувязі.
4 ,—$ ♦ Геаграфічная шырата бывае паўночная і паўднё-у вая, даўгата — заходняя і ўсходняя. ♦ Геаграфічная еА7 шырата вымяраецца ад 0° да 90°, геаграфічная даўгата — ад 0° да 180°. ♦ Для вызначэння геаграфічных каардынат выкарыстоўваюцца глабальныя навігацыйныя спадарожнікавыя сістэмы.
5^ 1. Што такое геаграфічныя каардынаты? 2. У якіх інтэрвалах змя-Г*У' няюцца значэнні шыраты і даўгаты і адкуль вядзецца іх адлік?
3. Чаму геаграфічныя полюсы маюць толькі шырату?
■, 1. У якім месцы зямнога шара размешчаны аб’ект, калі яго шыра-та 0° і даўгата 0°? 2. Вызначыце геаграфічныя каардынаты месцаў, ^ куды Дзед Мароз адправіў пасылкі да Новага года: гара Джамалунг-ма, горад Мінск, востраў Пасхі. Дзе складана застаць атрымальніка? 3. Уявіце, што вы збіраецеся ў падарожжа на геаграфічныя аб’екты з наступнымі каардынатамі: а) 21° пд. ш. 150° у. д.; 18° пн. ш. 97° з. д. На адным з іх вам спатрэбіцца гідракасцюм для пагру-жэння, а на другім — альпінісцкі рыштунак. Вызначыце па каар-дынатах гэтыя аб’екты і неабходны від рыштунку для кожнага з іх. 4. Жэня перапісваецца з аднагодкамі з розных куткоў зямнога шара, але адрасы пераблыталіся. Дапамажыце Жэню ўстанавіць адпаведнасць паміж месцамі пражывання сяброў і іх каардынатамі. Геаграфічныя аб’екты: а) а-вы Новая Зеландыя; б) в. Ісландыя; в) в. Мадагаскар; г) в. Куба.
Геаграфічныя каардынаты: 1) 22° пн. ш. 80° з. д.; 2) 40° пд. ш. 177° у. д., 3) 65° пн. ш. 20 ° з. д.; 4) 20° пд. ш. 47° у. д.
с. 8, 9
Тэма 2. Глобус і геаграфічная карта
5. Калі ў вашым тэлефоне ёсць убудаваны GPS-навігатар, вызначы-це: а) геаграфічныя каардынаты свайго месцазнаходжання; б) ад-легласць ад дома да школы.
1. У якіх сітуацыях вы і вашы бацькі карыстаецеся ў паўсядзённым жыцці GPS-навігатарамі? 2. Ці могуць розныя аб’екты мець ад-нолькавыя геаграфічныя каардынаты? Чаму?
ЭСкладзіце спіс месцаў на планеце, якія вам хацелася б наведаць. Вызначыце іх геаграфічныя каардынаты.
q Практычная работа № 2. Вызначэнне геаграфічных каардынат па картах і нанясенне геаграфічных аб’ектаў па зададзеных каарды-натах на контурную карту.
§ 7. Віды і значэнне карт
Якія мадэлі зямной паверхні вы ведаеце?
Што называюць геаграфічнай картай?
Чым карта адрозніваецца ад плана мясцовасці?
У параграфе вы даведаецеся
• Як адрозніваюцца геаграфічныя карты па маштабе, ахопе тэрыторыі, змесце?
• Якую ролю адыгрываюць карты ў геаграфіі і ў жыцці людзей?