Выдавец: Народная асвета
Памер: 190с.
Мінск 2016
тыю (каля 900 км). У ніжняй мантыі рэчыва знаходзіцца ў цвёрдым крышталічным стане, а ў верхняй — у вязкім, пла-стычным. У складзе мантыі пераважаюць кісларод, крэмній і магній. Самы верхні слой нашай планеты ўтварае зямную кару.
Геаграфічны слоўнік
Зямная кара — верхні цвёрды слой Зямлі.
Зямная кара — цвёрдая і самая тонкая з унутраных абало-нак планеты: яе найбольшая магутнасць у 90 разоў меншая за радыус Зямлі. Доля зямной кары складае 0,4 % масы пла-неты. У складзе зямной кары пераважае кісларод, крэмній, алюміній і жалеза. Тэмпература ў зямной кары, пачынаючы з глыбіні 20—-30 км, паступова ўзрастае ў сярэднім на 3 °C на кожныя 100 м.
3. Будова, магутнасць і тыпы зямной кары. Зямная Kapa — самы неаднастайны слой унутры нашай планеты. Яна адрозніваецца па таўшчыні
Мал. 25. Тыпы зямной кары
і будове на мацерыках і пад акіянамі. Вылучаюць два асноў-ныя тыпы зямной кары: ліаце-рыковую (кантынентальную) і акіянічную (мал. 25). (Чаму іх так называюць? )
Мацерыковая зямная кара складаецца з трох слаёў: асад-кавага, гранітнага і базальта-вага. Апошнія два слоі носяць умоўную назву: хуткасць пра-ходжання сейсмічных хваль у іх такая ж, як у гранітах і ба-зальтах. У акіянічнай зямной
§ 8. Унутраная будова Зямлі. Літасфера
кары толькі два слоі: верхні — асадкавы і ніжні — базаль-тавы; гранітны слой адсутнічае.
Сярэдняя таўшчыня зямной кары складае 35 км. Аднак у розных месцах планеты яна неаднолькавая. Магутнасць мацерыковай кары на раўнінах у сярэднім 30—40 км, пад гарамі — да 70—80 км. Максімальнай таўшчыні зямная кара дасягае пад самымі высокімі гарамі планеты — Гімалаямі. Магутнасць акіянічнай кары меншая — 5—10 км.
4. Літасфера і літасферныя пліты. Зямная кара знахо-дзіцца ў цесным узаемадзеянні з самай верхняй част-кай мантыі, таму што ўтвараецца з яе рэчываў. Разам яны ўтвараюць цвёрдую («каменную») абалонку Зямлі — літасферу (ад грэч. літас — камень).
Літасфера — верхняя цвёрдая абалонка слогўгік'чны Зямлі, якая ўключае зямную кару і частку верхняй мантыі.
Магутнасць літасферы скла-дае 50—200 км (мал. 26). Пры гэтым яна не з’яўляецца маналітнай, суцэльнай абалон-кай. Літасфера разбіта на гі-ганцкія маларухомыя блокі — літасферныя пліты, якія ўклю-чаюць участкі сушы і акія-нічнага дна. Пліты аддзелены адна ад адной разломамі ( гл. карту ).
Пліты павольна (з сярэдняй хуткасцю 5 см/год) «слізгаюць» па пластычным, вязкім слоі ў верхняй мантыі — астэна-
Мал. 26. Будова літасферы
Тэма 3. Літасфера і рэльеф Зямлі
\ Буйных літасферных пліт налічваецца 7: Еўразійская, Інда-Аўстралійская, Паўноч-на-Амерыканская, Паўднёва-Амерыканская, Афрыкан-ская, Антарктычная і Ціха-акіянская.
сферы (ад грэч. слабы і сфера). Пры руху яны прыходзяць ва ўзаемадзеянне адна з адной. Пры сутыкненні мацерыковых пліт іх краі змінаюцца ў складкі, і ўтвараюцца горы (гл. мал.). Калі збліжаюцца мацерыковая і акіянічная пліты, то апошняя (з меншай таўшчынёй зямной кары) «нырае» пад мацеры-ковую — фарміруюцца акіянічныя жолабы і дугі астравоў. На дне акіянаў у зоне разломаў расплаўленае рэчыва мантыі падымаецца на паверхню, і пліты разыходзяцца. Дзякуючы дрэйфу літасферных пліт абрысы мацерыкоў і акіянаў паста-янна змяняюцца.
ў' ♦ Вывучэнне ўнутранай будовы Зямлі ажыццяў-ляюць сейсмічным метадам. ♦ Зямля мае шматслой-ную будову і складаецца з ядра, мантыі і зямной кары. ♦ Мацерыковая зямная кара складаецца з 3 слаёў: асадкавага, гранітнага і базальтавага. ♦ У акіянічнай кары гранітны слой адсутнічае. ♦ Зямная кара і частка верхняй мантыі ўтвараюць цвёрдую абалонку Зямлі — літасферу. ♦ Літасфера разбіта на велізарныя дрэйфуючыя блокі — літасферныя пліты.
1. Якая абалонка ўнутры Зямлі самая магутная, а якая — самая 1 тонкая? 2. Як змяняюцца тэмпературы ва ўнутраных абалонках Зямлі? 3. Якую ролю адыгрывае ядро ў існаванні жыцця на плане-це? 4. Чым адрозніваецца мацерыковая зямная кара ад акіянічнай?
5. У чым адрозненне літасферы ад зямной кары? 6. Што такое літасферныя пліты?
f , 1. Дапамажыце аднакласніку, які прапусціў урок, з хатнім за-даннем па геаграфіі. Запоўніце пропускі ў сказах: Вылучаюць ... асноўныя тыпы зямной кары. Мацерыковая кара мае магутнасць
§ 9. Унутраныя сілы Зямлі. Землетрасенні. Вулканізм
... км, а акіянічная ... км. Магутнасць літасферы — ... км. 2. Рас-шыфруйце, якая важная інфармацыя аб унутранай будове Зямлі хаваецца за лічбамі: 3500 км; +5000 °C; 35 км; +2000—2500 °C; 0,4%. 3. Прыміце ўдзел у акцыі «Я ведаю планету, на якой жыву!». Для гэтага, выкарыстоўваючы тэкст параграфа, запоўніце табліцу «Унутраная будова Зямлі». Пацікаўцеся ў сяброў, ці ведаюць яны будову планеты, на якой жывуць.
Параметры Ядро Мантыя Зямная кара
Магутнасць, км
Слаі
Тэмпература, °C
Склад
4*+ fl 1. Працу шахцёраў часам прыпыняюць, таму што ў падземных шах-тах павышаюцца тэмпература і ўзровень шкодных газаў. Чаму гэта адбываецца? 2. Дзе б вы пачалі бурыць звышглыбокую свідравіну з мэтай дасягнуць мантыі — на мацерыку ці ў акіяне? Чаму?
Уявіце, што вы — журналіст. Якія пытанні ў інтэрв’ю вы задалі б інжынеру звышглыбокай свідравіны і супрацоўніку сейсмічнай станцыі?
§ 9. Унутраныя сілы Зямлі. Землетрасенні.
Вулканізм
ф • Якую ўнутраную будову мае наша планета?
• Што такое літасферныя пліты?
• Як змяняецца тэмпература ў нетрах Зямлі з глыбінёй?
У параграфе вы даведаецеся
. Што разумеюць пад унутранымі сіламі Зямлі?
• Чаму адбываюцца землетрасенні?
• Што такое вулканы і якімі яны бываюць?
. Дзе распаўсюджаны вулканізм і землетрасенні?
52
Тэма 3. Літасфера і рэльеф Зямлі
Мал. 27. Рухі зямной кары
1. Унутраныя сілы Зямлі. Рэчыва ўнутры планеты зна-ходзіцца ў пастаянным руху і змяненні. Гэта выклікана ўнутранымі сіламі Зямлі: сілай цяжару, унутранай энергіяй планеты і сіламі, што ўзнікаюць за кошт яе кручэння. Асноўная крыніца ўнутранай энергіі — цяпло, якое вылучаецца ў хо-дзе хімічных рэакцый. Пад уз-дзеяннем унутраных сіл зруш-ваюцца блокі літасферы, утва-раюцца трэшчыны і глыбінныя разломы, падымаюцца і апу-скаюцца ўчасткі зямной кары (мал. 27). Пры гэтым змяня-юцца абрысы берагавой лініі
мацерыкоў і фарміруюцца няроўнасці зямной паверхні. Уну-траныя сілы выклікаюць землетрасенні і вулканізм.
ГУ Сярэднія вякі на поўначы Еўропы вікінгі прывязвалі свае караблі да металічных кольцаў, якія ўбівалі ў скалы на ўзроўні вады, каб іх не разбіла штормам. Цяпер гэтыя кольцы размяш-чаюцца на 9—10 м вышэй за ўзровень вады. Гэта значыць, што гэта тэрыторыя зведала ўзняцце (з сярэдняй хуткасцю 1 см/год).
2. Землетрасенні.
Землетрасенне
падземныя штуршкі і
Геаграфічны слоўнік
і\І рэзкія ваганні зямной паверхні, выкліканыя раптоўнымі разрывамі і зрухамі пластоў горных парод у зямной кары і верхняй мантыі.
§ 9. Унутраныя сілы Зямлі. Землетрасенні. Вулканізм
53
Мал. 28. Ачаг і эпіцэнтр землетрасення
Мал. 29. Наступствы землетрасення
Месца ўзнікнення глыбінных разрываў і падземных штуршкоў называюць ачагом землетрасення (мал. 28). Ачагі размяшчаюцца на глыбіні да 700 км (часцей да 70 км). Размешчаны над ачагом землетрасенняў участак зямной
паверхні называецца эпіцэнтрам землетрасення (ад грэч.
эпі — над). Вакол эпіцэнтра землетрасенне мае найбольшую
разбуральную сілу (мал. 29). Штуршкі ў выглядзе сейсмічных хваль распаўсюджваюцца ва ўсе бакі на значную адлегласць.
Інтэнсіўнасць праяўлення
х Прагназаваннем земле-трасенняў займаецца сейсма-логія. Землетрасенні рэгіст-руюцца сейсмографамі.
землетрасенняў на паверхні залежыць ад глыбіні ачага і
энергіі сейсмічных хваль. Ступень разбуральнага дзеяння зем-летрасення на паверхні ацэньваецца па 12-бальнай сейсмічнай шкале: ад 1 (самае слабое) да 12 балаў (катастрафічнае) (гл. даведачныя табліцы). Па шкале Рыхтэра вымяра-юць магнітуду (энергію) сейсмічных хваль (ад 0 да 10).
с. 36
ГШтогод адбываецца больш за 100 тыс. землетрасенняў, з якіх 150 носяць разбуральны характар. Самае моцнае — Вялікае Чылійскае землетрасенне ў 1960 г. — мела магнітуду 9,5.
54
Тэма 3. Літасфера і рэльеф Зямлі
Мал. 30. Вывяржэнне вулкана Стромбалі ў Міжземным моры
рывах пластоў горных парод
3. Вулканы. Будова і тыпы вулканаў. Расплаўленае рэ-чыва, якое ўтвараецца ў зям-ной кары і верхняй мантыі, называецца магмай (ад грэч. магма — густая мазь). Асноўная крыніца магмы — астэнасфера. Магма насы-чана парамі і газамі, але з прычыны высокага ціску на вялікай глыбіні яна захоўвае пластычны стан. Пры раз-у іх утвараюцца трэшчыны,
ціск пры гэтым зніжаецца, перагрэтая магма пераходзіць у агнёва-вадкі стан і пранікае ў зямную кару. Пад ціскам газаў, якія вылучаюцца з магмы, адбываюцца выбухі, яны прабіваюць каналы, па якіх магма выходзіць на паверхню. Гэта прыводзіць да фарміравання ўнікальных утварэнняў на паверхні — вулканаў (ад лац. вулканус — агонь) (мал. 30).
Геаграфічны слоўнік
Вулкан — узняцце над каналамі і трэшчынамі ў зямной кары, па якіх падымаецца на па-верхню і вывяргаецца магма.
Магма, якая вылілася на паверхню і страціла частку газаў, называецца лавай. Яе тэмпература дасягае +500—1200 °C. Акрамя магмы, пры вывяржэнні вулкана з нетраў выходзяць газы, вадзяная пара, вулканічны попел.
irf Сваю назву вулкан атрымаў ад імя бога падземнага агню і ачага V Ў рымскай міфалогіі — Вулкана. У грэчаскай міфалогіі яму адпа-вядае бог агню і апякун кавальскай справы Гефест, кузня якога знаходзілася ў нетрах вулкана Этна.
§ 9. Унутраныя сілы Зямлі. Землетрасенні. Вулканізм
55
Мал. 31. Тыпы вулканаў
Вулканы адрозніваюць па форме, актыўнасці і месца-знаходжанні (мал. 31). Па форме вулканы бываюць цэн-тральных вывяржэнняў і трэшчынныя.
Самыя распаўсюджаныя ў прыродзе вулканы цэнтраль-ных вывяржэнняў, напрыклад Везувій. У іх магма вывяр-гаецца на паверхню, падымаючыся з ачага па цэнтральным выводным канале — жарале (мал. 32). У выніку шматлікіх вывяржэнняў на паверхні назапашваюцца прадукты вывяр-жэння, утвараючы конус. Вяршыню вулканічнага конуса
вянчае кратар у выглядзе ва-ронкападобнага паглыблення. На схілах конуса могуць утва-рацца бакавыя кратары. Калі пры шматразовых выліваннях вадкая лава, якая расцякаец-ца, надае конусу форму полага купала (шчыта), то такія вул-каны называюцца шчытавымі (Маўна-Лоа на востраве Гаваі). У трэшчынных вулканах (Лакі