• Газеты, часопісы і г.д.
  • Геаграфія 6 клас

    Геаграфія

    6 клас

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 190с.
    Мінск 2016
    106.49 МБ
    Асноўная інфармацыя аб
    рэльефе акіянічнага дна атры-мана дзякуючы вынаходству рэхалота. Прынцып яго дзеян-ня грунтуецца на рэгістрацыі дасланых з судна і адбітых ад марскога дна гукавых сіг-налаў (мал. 49). Сучасныя рэ-халоты вызначаюць таксама шчыльнасць грунту на дне, распаўсюджванне ў вадзе кася-коў рыб.
    ' \ Хуткасць распаусюдж-вання гуку ў вадзе складае каля 1500 м/с. Ведаючы час праходжання гуку да дна і назад, вызначаюць глыбіню акіяна.
    Мал. 49. Даследаванне марскога дна рэхалотам
    78
    Тэма 3. Літасфера і рэльеф Зямлі
    іп| Адкрыццё рэхалакацыі стала магчымым дзякуючы назіранням за лятучымі мышамі, якія беспамылкова арыентуюцца ў цем-ры на слых. Рэхалакацыю выкарыстоўваюць і іншыя жывёлы: кіты, дэльфіны, некаторыя птушкі (саланганы). У 1913 г. быў запатэнтаваны першы рэхалот нямецкім фізікам Аляксан-драм Бемам. Вынаходства акваланга ў 1943 г. належыць фран-цузскаму даследчыку Жаку Іву Кусто. А першы батыскаф пабудавалі ў 1948 г. па праекце швейцарскага вучонага Агюста Пікара.
    2.	Формы рэльефу дна Сусветнага акіяна. Дно Сусветнага акіяна, як і суша, мае разнастайны рэльеф (мал. 50). Падвод-ным працягам мацерыкоў з’яўляецца шэльф (мацерыковая водмель).
    геаграфічны Шэльф — прылеглая да мацерыка мелкавод-слоўшк	ная Частка акіянічнага дна.
    Шэльф уяўляе сабой узбярэжную, слабанахіленую раўніну. Найбольшыя плошчы ён займае ля паўночнага ўзбярэжжа Еўразіі і Паўночнай Амерыкі, распасціраючыся да 1500 км. 3 прычыны малых глыбінь (у сярэднім да 200 м) мацерыко-вая водмель добра асвятляецца і праграваецца, таму багатая жывымі арганізмамі. На акіянічным шэльфе сканцэнтрава-ны найбагацейшыя запасы прыроднага газу і нафты. Глыбей пачынаецца мацерыковы схіл.
    Геаграфічны слоўнік
    Мацерыковы схіл — падводная аснова ма-церыка з нахілам дна ад 3° да 40°, якая распасціраецца да глыбіні 2500-—3600 м.
    Шырыня мацерыковага схілу ад 20 да 100 км, нарастанне глыбіні адбываецца хутка. Ніжняя частка падводнай асновы мацерыка, выраўнаваная знесенымі асадкавымі пародамі,
    § 13. Рэльеф дна Сусветнага акіяна
    79
    Мал. 50. Рэльеф дна Сусветнага акіяна
    называецца мацерыковым падножжам. Шэльф, мацеры-ковы схіл і мацерыковае падножжа ўтвараюць падводную ўскраіну мацерыкоў, якая складзена зямной карой канты-нентальнага тыпу. Тут размяшчаюцца буйныя мацерыко-выя астравы (Грэнландыя, Вялікабрытанія, Калімантан). Падводная ўскраіна мацерыкоў плаўна пераходзіць у ложа акіяна — адну з галоўных пла-нетарных форм рэльефу Зямлі.
    К Падводная ўскраіна маце-рыкоў займае 35 % плошчы акіянічнага дна.
    Геаграфічны слоўнік
    Ложа акіяна — форма рэльефу акіянічна-га дна, якая размяшчаецца на глыбінях ад 4000 да 6000 м і займае большую частку Сусветнага акіяна.
    Ложа акіяна складзена зямной карой акіянічнага тыпу.
    У яго межах размяшчаюцца глыбакаводныя катлавіны (на-прыклад, у Ціхім акіяне — Паўночна-Усходняя, у Паўночным Ледавітым — Амундсэна), раздзеленыя падводнымі хрыбтамі або вулканічнымі гарамі. (Знайдзіце на карце.)	с. 20, 21
    80
    Тэма 3. Літасфера і рэльеф Зямлі
    У месцах падцякання адных літасферных пліт пад іншыя паміж падводнай ускраінай мацерыкоў і акіянічным ложам размяшчаюцца пераходныя зоны, якія адрозніваюцца скла-данай унутранай будовай. Асноўнымі формамі рэльефу пе-раходных зон з’яўляюцца астраўныя дугі, гльсбакаводныя жалабы і катлавіны ўскраінных мораў.
    Астраўныя дугі маюць дугападобную форму і размяшча-юцца на ўскраінах акіянаў (Курыльская, Алеуцкая, Зонд-ская, Антыльская і інш.). Глыбакаводныя жалабы раз-мяшчаюцца ўздоўж астраўных дуг або ўздоўж узбярэжжа мацерыкоў з найвышэйшымі горнымі сістэмамі (мал. 51): Курыла-Камчацкі, Тонга, Чылійскі, Зондскі, Пуэрта-Рыка с. 20, 21 і інш. (Знайдзіце на карце астраўныя дугі і жалабы.) Жа-лабы і астраўныя дугі аддзелены ад мацерыкоў катлавінамі ўскраінных мораў (Берынгава, Японскага, Філіпінскага, Карыбскага і інш.) Для пера-ходных зон характэрна высо-кая сейсмічная і вулканічная актыўнасць.
    Найлепшым чынам пера-ходная зона прадстаўлена на захадзе Ціхага акіяна, дзе размешчаны самы глыбокі акіянічны жолаб — Марыян-скі (11022 м). (Знайдзіце на карце.)
    § 13. Рэльеф дна Сусветнага акіяна
    У Сусветным акіяне вядома 35 глыбакаводных жалабоў, 28 з іх М знаходзіцца ў Ціхім акіяне (5 жалабоў глыбейшыя за 10 км).
    Упершыню апусканне на дно Марыянскага жолаба — у «бездань Чэленджэра» — у 1960 г. здзейсніў француз Жак Пікар разам з амерыканцам Донам Уолшамна батыскафе «Трыест».
    На дне акіянаў сустракаюцца формы рэльефу, роўных якім па даўжыні няма на сушы, — сярэдзінна-акіянічныя хрыбты, якія апяразваюць увесь зямны шар.
    Геаграфічны слоўнік
    Сярэдзінна-акіянічны хрыбет — гіганцкае працяглае валападобнае ўзняцце акіянічна-га дна.
    Сярэдзінна-акіянічныя хрыбты ўтвараюць адзіны падвод-ны горны ланцуг агульнай працягласцю больш за 60 тыс. км, з адноснымі вышынямі хрыбтоў 2—6 км і шырынёй да 4000 км. Найбуйнейшыя з іх: у Атлантычным акіяне — Сярэдзінна-Атлантычны хрыбет, у Індыйскім — Аравійска-Індыйскі хрыбет і Аўстрала-Антарктычнае ўзняцце, у Ці-хім — Усходне-Ціхаакіянскае ўзняцце і Паўднёва-Ціха-акіянскі хрыбет, у Паўночным Ледавітым акіяне — хрыбет Гакеля. (Знайдзіце на карце.)	с. 20, 21
    Сярэдзінна-акіянічныя хрыбты — гэта месца рассоўвання літасферных пліт. Уздоўж іх восевай часткі распасціраюцца глыбокія ўпадзіны — рыфты (ад англ. рыфт — расколіна). Пры разыходжанні пліт рэчыва мантыі падымаецца да зям-ной паверхні і, выліваючыся, утварае маладую акіянічную зямную кару.
    Надводныя часткі сярэдзінна-акіянічных хрыбтоў узвы-шаюцца ў выглядзе вулканічных астравоў (напрыклад, Ісландыя). Таму да сярэдзінна-акіянічных хрыбтоў прымер-каваны сейсмічныя і вулканічныя паясы.
    _ 82
    Тэма 3. Літасфера і рэльеф Зямлі
    —ж ♦ Рэльеф дна акіянаў вывучаюць з дапамогай рэ-халота. ♦ У рэльефе дна адрозніваюць падвод-7 - ную ўскраіну мацерыкоў, ложа акіяна, пераход-ныя зоны і сярэдзінна-акіянічныя хрыбты. ♦ Падводная ўскраіна мацерыкоў складзена кантынентальнай зямной карой, а ложа акіянаў — акіянічнай. ♦ Глыбакаводныя жалабы і астраўныя дугі фарміруюцца ў месцах падця-кання адных літасферных пліт пад іншыя. Найглыбейшы акіянічны жолаб — Марыянскі (11 022 м). ♦ У сярэдзінна-акіянічных хрыбтах адбываецца рассоўванне літасферных пліт і ўтвараецца маладая акіянічная кара.
    с. 20, 21
    1. Якія вынаходкі спрыялі вывучэнню акіянічнага дна? 2. Якія формы рэльефу вылучаюць на падводнай ускраіне мацерыкоў? У ложы акіяна? 3. 3 чаго складаюцца пераходныя зоны і дзе яны размяшчаюцца? 4. Для якіх форм рэльефу дна акіянаў характэр-ны высокая сейсмічнасць і вулканізм? 5. Што такое рыфт і дзе ён фарміруецца? 6. Дзе ўтвараюцца мацерыковыя астравы, а дзе — вулканічныя?
    tl. Выберыце лішняе і растлумачце свой выбар: а) шэльф, маце-рыковы схіл, астраўная дуга; б) Сярэдзінна-Атлантычны хрыбет, Усходне-Ціхаакіянскае ўзняцце, катлавіна Амундсэна. 2. Запішыце назвы астравоў: Гавайскія, Курыльскія, Вялікабрытанія, Новая Зеландыя, Алеуцкія, Калімантан, Канарскія, Грэнландыя. Ма-церыковыя астравы падкрэсліце прамой лініяй, вулканічныя — хвалістай. 3. Тата вашага аднакласніка — акіянолаг. Нядаўна ён адправіўся ў чарговую экспедыцыю па Ціхім акіяне. Яе марш-рут пройдзе па дне акіяна ўздоўж 180-га мерыдыяна. Якія фор-мы рэльефу дна Ціхага акіяна сустрэнуць удзельнікі экспедыцыі? 4. Дакажыце аднакласнікам, што рэльеф дна Сусветнага акіяна не менш разнастайны, чым на сушы. Для гэтага запоўніце табліцу, запісаўшы 1—2 прыклады асноўных форм рэльефу акіянічнага дна, выкарыстоўваючы карту і тэкст вучэбнага дапа-можніка.
    § 13. Рэльеф дна Сусветнага акіяна
    Акіян	!.s I	a <	s 4 o M a S3 4 Й o S3 Й VO R Ph	S3 2 B •M -pH 2 ss S3 4	2 3 S ш ь S S Ф •a .E vo a x o я
    Ціхі					
    Атлантычны					
    Індыйскі					
    Паўночны Ледавіты					
    *₽^^ Чаму сейсмічная актыўнасць прымеркавана да пэўных форм рэлье-фу дна Сусветнага акіяна?
    О^’ УявіЦе’ шт0 вам неабходна арганізаваць падводную экскурсію для X"^ дайвераў. Распрацуйце яе маршрут з апісаннем «турыстычных
    аб’ектаў».
    Тэматычны кантроль. Літасфера і рэльеф Зямлі.
    84
    Тэма 4. Атмасфера. Надвор’е і клімат
    Геаграфічныя рэкорды
    Абсалютны мінімум тэмператур паветра---91,2 °C, станцыя «Купал Фудзі»; -89,2 °C, станцыя «Усход» (Антарктыда).
    Абсалютны максімум тэмператур паветра — +57,8 °C, г. Трыпалі (Афрыка).
    Абсалютны максімум амплітуды тэмператур — 116,7 °C, г. Верхаянск (Еўразія).
    Самы моцны вецер на сушы — 88 м/с (Антарктыда).
    Абсалютны максімум ападкаў на сушы — 21 020 мм у год, г. Чэрапунджы (Еўразія).
    Абсалютны максімум ападкаў у акіяне — 24 000 мм у год, в. Гаваі (Ціхі акіян).
    Абсалютны мінімум ападкаў — 0,01 мм у год, пустыня Атакама (Паўднёвая Амерыка).
    §14. Склад і будова атмасферы
    Якія абалонкі Зямлі вы ведаеце?
    Што такое паветра?
    У параграфе вы даведаецеся
    •	Чым мы дыхаем?
    •	3 якіх слаёў складаецца атмасфера?
    •	Якую ролю адыгрываюць газы атмасферы?
    •	Ад чаго нас ахоўвае азонавы слой?
    1.	Паветраны акіян Зямлі. Нашу планету акружае нябач-ная газавая абалонка — атмасфера (ад грэч. атмас — паве-тра, сфера — шар). Гэта самая верхняя і найменш шчыльная яе абалонка.
    § 14. Склад і будова атмасферы
    85
    слоўРнікІЧНЫ Атмасфера — паветраная абалонка Зямлі.
    Ніжняй мяжой атмасферы з’яўляецца зямная паверхня, за верхнюю мяжу ўмоўна прымаюць вышыню 1000—1200 км, таму што з вышынёй паветраная абалонка становіцца разрэ-
    джанай і паступова пераходзіць у міжпланетную касмічную пра-стору. Атмасфера круціцца ра-зам з планетай, і сіла прыцяжэн-ня ўтрымлівае яе, не дазваляю-чы рассеяцца.
    ^ Вывучэннем атмасферы і працэсаў, якія ў ёй адбываюц-ца, займаецца навука метэа-ралогія (ад грэч. метэора — j нябесны, логас — вучэнне).
    2.	Склад атмасферы. Атмасфера ёсць у шэрага планет Со-нечнай сістэмы, аднак ні на адной з іх няма вядомых навуцы
    форм жыцця. Гэта тлумачыцца ўнікальным складам атма-сферы нашай планеты.
    Як вядома, атмасфера складаецца з сумесі газаў, якую на-зываюць атмасферным паветрам. Галоўныя кампаненты паветра — азот (78,08 %), кісларод (20,95 %) і вуглякіслы газ (0,038 %). Доля высакародных газаў (аргону (0,93 %), крыптону, ксенону, неону, гелію), а таксама вадароду, азону не перавышае 1 %. Паколькі атмасфера пастаянна ўзаема-дзейнічае з іншымі абалонкамі Зямлі, у яе трапляюць пры-месі: вадзяная пара, крышталі льду і марской солі, пыл, сажа, вулканічны попел, мікраарганізмы і пылок раслін. У ніжнім,