Выдавец: Народная асвета
Памер: 190с.
Мінск 2016
4. Значэнне геаграфіі ў жыцці і гаспадарчай дзейнасці людзей. Сучасная геаграфія — неверагодна займальная на-вука. Яна дапаможа вам не толькі даведацца шмат цікавага аб нашай планеце, але і навучыць разумець законы прыро-
10
Уводзіны
ды, ацэньваць свае дзеянні ў адносінах да навакольнага све-ту. Вывучаючы геаграфію, вы зможаце атрымаць адказы на пытанні, якія хвалююць чалавецтва: як захаваць унікальную прыроду? Як лепш выкарыстоўваць яе багацці? Ці можна аднавіць страчанае?
Прырода і людзі цесна ўзаемазвязаны. Уздзейнічаючы на прыроду, чалавек у канчатковым выніку ўздзейнічае на самога сябе. Берагчы прыроду і беражліва ставіцца да яе багаццяў можна, толькі ведаючы і разумеючы законы, па якіх яна развіваецца. Ад кожнага з нас залежыць дабрабыт Зямлі.
6 г ♦ Тэрмін «геаграфія», уведзены Эратасфенам, аба-W - значае «землеапісанне». ♦ Геаграфія — навука, c±zx7 якая вывучае прыроду Зямлі, насельніцтва і яго гаспадарчую дзейнасць. ♦ Сучасная геаграфія — гэта сіс-тэма навук, якая ўключае фізічную геаграфію, сацыяль-на-эканамічную геаграфію і агульнагеаграфічныя наву-кі. ♦ Традыцыйныя метады даследавання геаграфіі: апі-сальны, параўнальны, экспедыцыйны, картаграфічны. ♦ Фізічная геаграфія вывучае абалонкі Зямлі: літасферу, атмасферу, гідрасферу і біясферу.
^ 1. Што вывучае геаграфія? 2. На якія галіны ведаў падзяляецца геаграфія як навука? 3. Якія абалонкі Зямлі вывучае фізічная геаграфія?
^д^ 1. Як вы думаеце, дзе ў жыцці вам спатрэбяцца веды па геаграфіі? 2. 3 якімі навукамі геаграфія мае найбольш цесныя сувязі?
<ЧКх Якія вучоныя Старажытнага свету стаялі ля вытокаў геаграфічнай навукі? Падрыхтуйце паведамленне аб адным з іх.
Раздзел I. ЗЯМЛЯ НА ПЛАНЕ МЯСЦОВАСЦІ, ГЛОБУСЕ I КАРЦЕ
тэма 1. План мясцовасці_____________
Геаграфічныя рэкорды
Першая гіпотэза аб шарападобнасці Зямлі — Арыстоцель, IV ст. да н. э.
Самы старажытны план — план паселішча Чатал-Хююк, Турцыя, 6200 г. да н. э.
Першы компас — Старажытны Кітай, 3-е тыс. да н. э.
Першы сонечны гадзіннік — Блізкі Усход, 3-е тыс. да н. э.
Самы старажытны астранамічны інструмент — гноман, Вавілон, 2-е тыс. да н. э.
Першы навігацыйны прыбор — астралябія, Старажытная Грэцыя, 150 г. да н. э.
Першая тапаграфічная служба — Францыя, XVIII ст.
§ 1. Бакі гарызонту. Компас. Азімут
^ . Якія бакі гарызонту вам вядомыя?
Ц . Якія спосабы арыентавання вы ведаеце?
• Чаму Палярную зорку называюць пуцяводнай?
У параграфе вы даведаецеся
• Для чаго трэба ўмець арыентавацца ў прасторы?
• Дпя чаго служыць компас і як ён устроены?
• Як карыстацца компасам?
. Што такое азімут і як яго вызначаць?
12
Тэма 1. План мясцовасці
Пд
Мал. 2. Бакі гарызонту
1. Бакі гарызонту. Існуе чатыры асноўныя бакі гарызонту — поўнач, поўдзень, захад, усход. Скарочана бакі гарызонту абазначаюцца літарамі: поўнач — Пн, поўдзень — Пд, захад — 3, усход — У. Для зручнасці паміж імі адрозніваюць прамежкавыя бакі гарызонту: паўночны захад (ПнЗ), паўночны ўсход (ПнУ), паўднёвы за-хад (ПдЗ), паўднёвы ўсход (ПдУ) і інш. (мал. 2).
ігУ У марской справе выкарыстоўваюць большую колькасць пра-межкавых бакоў гарызонту, якія называюць румбамі. Галоўныя румбы атрымалі назвы ад бакоў гарызонту на галандскай і нямец-кай мовах: норд — паўночны, зюйд — паўднёвы, вест — заходні, ост — усходні. Усяго налічваюць 32 румбы.
2. Арыентаванне на мясцовасці. Уменне арыентавацца (ад лац. орьсенс — усход) у прасторы адыгрывае важную ролю ў жыцці чалавека. У гісторыі вядомыя выпадкі, калі з-за стра-ты арыенціраў гінулі экспедыцыі і цярпелі паражэнне арміі. Сучасны чалавек павінен умець арыентавацца самастойна, каб не заблудзіць на незнаёмай мясцовасці.
Геаграфічны слоўнік
Арыентаванне — вызначэнне свайго месца-знаходжання ў навакольнай прасторы аднос-на бакоў гарызонту і мясцовых прадметаў.
Існуюць розныя спосабы арыентавання. 3 вучэбнага прад-мета «Чалавек і свет» вы ведаеце, што можна арыентавацца па мясцовых прадметах і прыметах (Успомніце як.) Можна с 1 арыентавацца і па нябесных целах (гл. мал.). Калі апоўдні
§ 1. Бакі гарызонту. Компас. Азімут
Сонца
Мал. 3. Вызначэнне паўдзённай лініі
W
Мал. 4. Компас
павярнуцца да Сонца спінай, то цень, што падае, пакажа на-прамак на поўнач (мал. 3).
Надзейней арыентавацца па баках гарызонту. Каб са-рыентавацца на мясцовасці, у першую чаргу трэба вы-значыць напрамак на поўнач, а пасля астатнія бакі гары-зонту.
3. Компас — прыбор для арыентавання. Самы надзей-ны спосаб вызначэння бакоў гарызонту па компасе (ад ням. компас — вымяраць) — спецыяльным прыборы, які даклад-на паказвае напрамак на поўнач (мал. 4).
Геаграфічны слоўнік
Компас — прыбор для вызначэння бакоў га-рызонту.
Компас уяўляе сабой корпус з замацаванай у цэнтры магнітнай стрэлкай на сталёвай іголцы. Афарбаваны Ka-Hep стрэлкі компаса заўсёды паказвае напрамак на поўнач. Для вызначэння бакоў гарызонту трэба спачатку падрых-таваць компас да работы — пакласці на роўную гарызан-тальную паверхню і прывесці ў стан спакою. Затым павяр-нуць прыбор такім чынам, каб афарбаваны канец магнітнай стрэлкі сумясціўся на цыферблаце з літарамі Пн (поўнач) або N (ад англ. north — поўнач). Тады гэтыя літары пака-
14
Тэма 1. План мясцовасці
Мал. 5. Азімут
жуць напрамак на поўнач, літары Пд або S (south) — на поўдзень, 3 або W (west) — на захад, а У або Е (east) — на ўсход.
4. Азімут. Часта напрамак на аб’ект мясцовасці не супадае ні з адным з бакоў гарызонту. Таму для вызначэн-ня дакладнага напрамку на аб’ект не-абходна вызначыць яго азімут.
Геаграфічны слоўнік
Азімут — гэта вугал паміж напрамкам на поўнач і напрамкам на аб’ект мясцовасці.
Шкала компаса падзелена на 360°, як і лінія гарызон-ту. Таму з яго дапамогай можна вызначыць азімут на любы аб’ект. Для гэтага трэба сумясціць канец стрэлкі компаса з напрамкам на поўнач і ў думках правесці прамую лінію на аб’ект (мал. 5). Азімут адлічваюць па ходзе гадзіннікавай
стрэлкі. Вугал паміж стрэлкай будзе шуканым азімутам на за-дадзены аб’ект.
Кожны бок гарызонту мае свой азімут. Азімут на поў-нач роўны 0° (360°), на поў-дзень — 180°, на захад — 270°, на ўсход — 90°.
Вызначым азімут на аб’екты на малюнку 6: азімут на дрэва роўны 40°, а азімут на вышку сотавай сувязі — 140°. Можна выканаць і адваротную задачу: знайсці аб’ект па яго азімуце.
на поўнач і ўмоўнай лініяй
Мал. 6. Адлік азімута па компасе
§ 1. Бакі гарызонту. Компас. Азімут
15
Так, каб вызначыць аб’ект з азімутам 220°, неабходна на шкале компаса знайсці адзнаку з зададзеным азімутам і ў думках пракласці лінію ў дадзеным напрамку (па азімуце 220° — млын).
A /—* ♦ Асноўныя бакі гарызонту — поўнач, поўдзень, за-V ' хад і ўсход. ♦ Арыентавацца — значыць умець вы-^±^J значаць сваё месцазнаходжанне ў прасторы адносна бакоў гарызонту і мясцовых прадметаў. ♦ Компас — пры-бор для арыентавання. ♦ Азімут — гэта вугал паміж на-прамкам на поўнач і на аб’ект мясцовасці. ♦ Азімут вы-значаюць па ходу гадзіннікавай стрэлкі і вымяраюць у градусах.
1. Якія адрозніваюць асноўныя і прамежкавыя бакі гарызонту?
2. Калі вы заблудзілі ў лесе, па якіх прыметах і мясцовых прадме-тах можна сарыентавацца? 3. Як падрыхтаваць компас да работы?
4. Што такое азімут?
fl. Знайдзіце адпаведнасць паміж бакамі гарызонту і іх азімутамі ў табліцы. 2. Вызначыце азімут на дом на малюн-ку 6. 3. У якім напрамку вы будзеце вяртацца дадому, калі ў школу ішлі: а) у напрамку на поўдзень; б) па азі-муце 45°?
і^ ^ Галандскія рыбакі раней насілі зюйд-вестку — брызентавы капялюш, які надзейна ахоўваў шыю і плечы ад ветру і дажджу (мал. 7). Які напрамак меў вецер, што дасаджаў рыбакам?
У якіх сітуацыях выкарыстаць компас немагчыма і чаму?
Мал. 7. Рыбак у зюйдвестцы
1 Пн a 315°
2 ПнЗ б 135°
3 ПдУ в 180°
4 Пд г 0°
16
Тэма 1. План мясцовасці
§ 2. План мясцовасці. Умоўныя знакі. Маштаб і яго віды
• Для чаго служыць компас?
У параграфе вы даведаецеся
Што называюць планам мясцовасці?
Якія бываюць умоўныя знакі?
Што такое маштаб і якія існуюць яго віды?
1. План мясцовасці. Яшчэ ў глыбокай старажытнасці,
падарожнічаючы і адкрываючы новыя землі, людзі імкнуліся
захаваць для нашчадкаў атрыманыя веды. Яны складалі
апісанні і рабілі малюнкі тых месцаў, у якіх пабывалі. Тады
і з’явіліся першыя выявы зямной паверхні. Зараз для размяшчэння збудаванняў або пракладкі дарог таксама неабходна схематычнае адлюстраванне мясцовасці. Але ў выяў, зробленых непасрэдна з паверхні Зямлі, ёсць недахоп:
с. 2
^ Меры даўжыні:
1 дзюйм = 2,54 см,
1 фут = 0,305 м,
1 вярста = 1066 м,
1 марская міля = 1852 м.
блізкія прадметы могуць засланяць далёкія. Таму найлеп-шы спосаб адлюстравання — гэта выгляд зверху. Зверху зямная паверхня паказваецца на аэрафотаздымках, планах мясцовасці і картах (гл. мал.).
Самым зручным адлюстраваннем невялікага ўчастка зям-ной паверхні для выкарыстання ў гаспадарчай дзейнасці з’яўляецца план мясцовасці (ад лац. планум — плос-касць).
J\ План мясцовасці
чарцёж невялікага
Геаграфічны слоўнік
ўчастка мясцовасці, зроблены з выкарыстан-нем умоўных знакаў.
§ 2. План мясцовасці. Умоўныя знакі. Маштаб і яго віды
17
Планы мясцовасці выкары-стоўваюцца ў розных сферах дзей-насці, таму інфармацыя на іх па-вінна быць дакладнай, падрабяз-най і пэўнай. Планы, створаныя пры дапамозе спецыяльных (геадэ-
^? Пры складанні простага плана мясцовасці адлегласці вымяраюцца на вока. Такую здымку называюць вакамер-най.
зічных) інструментаў, адрозніваюцца высокай дакладнасцю.
2. Умоўныя знакі — азбука для чытання плана мясцовасці. Аб’екты на плане мясцовасці адлюстроўваюць умоўнымі
знакамі.
Геаграфічны слоўнік
Умоўныя знакі — графічныя сімвалы, якія выкарыстоўваюцца на планах або картах для адлюстравання аб’ектаў мясцовасці.
Умоўныя знакі звычайна падобныя да аб’ектаў, якія яны адлюстроўваюць. Умоўныя знакі маюць пэўную колеравую афарбоўку (гл. мал.). Водныя аб’екты прынята адлюстроўваць сінім колерам, няроўнасці зямной паверхні — карычневым. Аб’екты расліннасці (лясы, сады і г. д.) паказваюць зялёным колерам, а аб’екты, створаныя чалавекам (будынкі, дарогі і інш.), — чорным.
Умоўныя знакі бываюць розных відаў. Плошчавыя знакі адлюстроўваюць аб’екты, якія займаюць значныя прасто-ры (лясы, балоты, палі і інш.). Лінейныя знакі паказваюць вузкія і працяглыя аб’екты (лініі электраперадач, дарогі, рэкі і інш.). Для адлюстравання аб’ектаў, якія стаяць асобна (будынкаў, калодзежаў, мастоў і інш.), без уліку іх памераў выкарыстоўваюць пазамаштабныя знакі. (Знайдзіце пры-клады гэтых знакаў на плане мясцовасці.)