Выдавец: Народная асвета
Памер: 190с.
Мінск 2016
дзярнова-падзолістых — вылучаюцца наступныя гарызонты: перагнойна-акумулятыўны, вымывання, назапашвання, ма-
цярынская парода.
На самым версе залягае лясная падсцілка ці дзёран, што складаецца са свежаапалага лісця або раслінных рэшт-каў, якія гніюць. Верхні гарызонт глеб — перагнойна-акумулятыўны (гумусавы). У ім адбываецца назапашванне гумусу. Гарызонт працяты каранямі раслін і змяшчае шмат мікраарганізмаў і насякомых. Ніжэй залягаюць гарызонты выліывання і назапашвання. Калі глебы добра прамываюц-
ца, растваральныя рэчывы выносяцца з гарызонту вымыван-
ня і назапашваюцца ў размешчаным пад ім гарызонце наза-
пашвання. Таму гарызонт вымывання бедны перагноем, яго
афарбоўка бялявая. Гарызонт назапашвання больш цёмны, вільготны і шчыльны. Ніжэй за-лягае мацярынская парода, на якой утварылася глеба.
\ Тонкая глебавая абалонка Зямлі называецца педасфера (ад грэч. педа — грунт).
ГПры недастатковым увільгатненні глебы не прамываюцца. Рас-твораныя солі, наадварот, перамяшчаюцца з ніжніх глебавых гарызонтаў у верхнія. Пры выпарэнні вады солі назапашваюцца і ўтвараюцца засоленыя глебы (саланцы, саланчакі). Пры залішнім увільгатненні вада застойваецца, раслінныя рэшткі перагніваюць не цалкам — утвараюцца тарфяна-балотныя глебы.
с. 26, 27
3. Разнастайнасць і распаўсюджванне глеб. Глебавае по-крыва на планеце адрозніваецца разнастайнасцю, што звяза-на са зменай прыродных умоў. Тыпы глеб заканамерна змя-няюцца па шыротах услед за кліматам і расліннасцю (гл. карту ).
У цеплавым поясе марозу з прычыны адсутнасці раслін-насці назапашвання арганічных рэчываў не адбываецца. У ха-лодным поясе, ва ўмовах лішку вільгаці і беднага расліннага
§ 29. Глеба
181
Мал. 129. Глебавыя профілі розных тыпаў глеб: a — тундрава-глеевай; б — падзолістай; в — чарназёму; г — шэразёму; д — чырваназёму
покрыва, утвараецца глеевы гарызонт — фарміруюцца тундрава-глеевыя глебы, пераўвільготненыя, з нізкай урад-лівасцю (мал. 129, а).
Ва ўмераным цеплавым поясе пад хвойнымі лясамі развіваюцца падзолістыя глебы, пад шыракалістымі — бу-рыя лясныя. Падзолістыя глебы фарміруюцца ва ўмовах моцнага прамывання іх ападкамі: растваральныя рэчывы выносяцца ўніз па глебавым профілі. У выніку пад маламоц-ным гумусавым гарызонтам (2—4 % гумусу) размешчаны бе-лаваты гарызонт вымывання, які нагадвае па колеры попел (мал. 129, б).
Пад травяністай расліннасцю ў стэпах пры дастатковай колькасці цяпла і вільгаці адбываецца назапашванне пера-гною і фарміруюцца чарназёмныя глебы, а ва ўмовах недахо-
182
Тэма 6. Біясфера
пу вільгаці — каштанавыя. Чарназёмы — самыя ўрадлівыя глебы, яны ўтрымліваюць 8—12 % гумусу, гумусавы гары-зонт можа дасягаць ад 50 см да 2 м (мал. 129, в на с. 181).
іп/ Пры недахопе вільгаці і беднай расліннасці ў паўпустынях і пустынях развіваюцца глебы бурыя пустынныя і шэразёмы (мал. 129, г). Ва ўмовах мусоннага клімату ў саваннах утвараюц-ца чырвоныя і чырвона-бурыя глебы, у пераменна-вільготных ля-сах — чырваназёмы і жаўтазёмы (мал. 129, 5).
У гарачым цеплавым поясе пад вільготнымі экватарыяль-нымі лясамі пры вялікай колькасці ападкаў і высокіх тэм-пературах фарміруюцца чырвоныя і жоўться фералітныя глебы.
4. Значэнне глебы для людзей. Эрозія глеб. Глеба адыгры-вае вялікую ролю для планеты і чалавецтва. Яна забяспеч-вае жыўленне і рост раслін, з’яўляецца асяроддзем пражы-вання жывых арганізмаў, назапашвае ў сабе арганічнае рэ-чыва і звязаную з ім энергію. Глеба з’яўляецца асновай для развіцця сельскай гаспадаркі і галоўнай крыніцай прадуктаў харчавання.
Глебаўтварэнне працякае пастаянна, але вельмі паволь-на (0,5—2 мм/год), а разбурэнне глеб — параўнальна хутка. Пры неспрыяльных прыродных умовах або няправільным выкарыстанні чалавекам глеба разбураецца.
Геаграфічны Эрозія — разбурэнне і знос глебы і горных слоўтк парод у выніку дзеяння вады і ветру.
Эрозія бывае ветравая і водная (мал. 130). Ветравая эрозія ўзнікае, калі вецер здзімае і пераносіць незамацава-ныя часцінкі глебы. Найбольшае развіццё яна атрымала ў абласцях, якія перыядычна падвяргаюцца засухам. Водную эрозію выклікаюць часовыя водныя патокі, якія ўзнікаюць
§ 29. Глеба
183 _
пасля моцных ліўняў або раставання снегу. Урадлівы слой глебы выносіцца па прамывінах і ярах, якія пры гэтым утвараюцца.
Эрозія прычыняе велізарную шко-ду сельскай гаспадарцы. Яна разбу-рае глебавае покрыва і прыводзіць да зніжэння ўрадлівасці глеб. Штогод мільёны гектараў зямель становяцца непрыдатнымі для вядзення сельскай гаспадаркі. Для прадухілення эрозіі высаджваюць лесаахоўныя палосы, праводзяць узворванне ўпоперак схі-лаў, засяваюць шматгадовыя травы.
a
If'
Мал. 130. Эрозія глебы: a — ветравая; б — водная
Меліярацыя — комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на па-ляпшэнне ўласцівасцей глебы для атрымання высокіх ураджаяў сельскагаспадарчых культур. Меліярацыя ўключае асушэнне, аб-вадненне, унясенне ўгнаенняў, вапнаванне (унясенне даламітавай мукі), барацьбу з эрозіяй.
.—?! * Глеба — асаблівае прыроднае цела, якое ўтва-\! раецца пры ўзаемадзеянні кампанентаў жывой і не-' жывой прыроды. ♦ Галоўная ўласцівасць глебы — урадлівасць — залежыць ад колькасці перагною. ♦ У склад глебы ўваходзяць мінеральныя рэчывы, гумус, вада, па-ветра і мікраарганізмы. ♦ Па механічным складзе глебы бываюць пясчаныя, супясчаныя, сугліністыя, гліністыя. ♦ Па будове глеба складаецца з глебавых гарызонтаў, якія ўтвараюць глебавы профіль. ♦ Глебы заканамерна змяняюцца ад экватара да полюсаў услед за кліматам і расліннасцю. ♦ Глебы нясуць страты ад эрозіі, якая бывае ветравой і воднай.
_ 184
Тэма 6. Біясфера
1' Шт° такое глеба? Гумус? 2. Якія кампаненты жывой і нежы-вой прыроды ўдзельнічаюць у глебаўтварэнні? 3. Ад чаго зале-жыць урадлівасць глеб? 4. Якія гарызонты вылучаюцца ў глеба-вым профілі? 5. Якія тыпы глеб фарміруюцца ў розных шыротах? 6. Якія глебы самыя ўрадлівыя на планеце? 7. Якія меры прыма-юць для барацьбы з воднай і ветравой эрозіяй?
с. 26, 27, 28, 29
А, ч 1. Расстаўце глебавыя гарызонты ў глебавым профілі ў правільным парадку: гумусны гарызонт — мацярынская парода — гарызонт ^ назапашвання — гарызонт вымывання. 2. Карыстаючыся тэкстам параграфа і картамі, устанавіце адпаведнасць паміж тыпам глеб і расліннасцю.
Глебы: 1 — падзолістая, 2 — бурая лясная, 3 — тундрава-глеевая, 4 — чарназём, 5 — чырвоная фералітная, 6 — шэразём.
Расліннасць: a — стэпаў, б — тундры, в — шыракалістых лясоў, г — вільготных экватарыяльных лясоў, д — пустынь і паўпустынь, е — хвойных лясоў.
Я 1. Якія глебы пераважаюць у вашай мясцовасці і наколькі яны ч=О> ўрадлівыя? 2. Чаму некаторыя глебы маюць «каляровыя» назвы і
дзе яны распаўсюджаны?
Абмяркуйце з членамі вашай сям’і, як вы выкарыстоўваеце глебу Z^^ ' і якія прымяняеце спосабы паляпшэння яе ўласцівасцей. Адлю-
струйце свой адказ у выглядзе схемы.
§ 30= Прыродны комплекс
^ • Якія аб’екты належаць да жывой і нежывой прыроды?
• Як зямныя абалонкі ўзаемадзейнічаюць паміж сабой?
• Якія кругавароты рэчываў вам вядомыя?
У параграфе вы даведаецеся
• Што такое прыродны комплекс і з якіх кампанентаў ён складаецца?
• Якія прыродныя комплексы сустракаюцца на сушы?
• Як ахоўваюць прыродныя комплексы?
1. Што такое прыродны комплекс? Усе абалонкі нашай планеты — літасфера, гідрасфера, атмасфера і біясфера —
§ 30. Прыродны комплекс
185 _
цесна ўзаемазвязаны адна з адной. Кампаненты жывой і не-жывой прыроды пастаянна ўзаемадзейнічаюць паміж сабой, утвараючы адзіны комплекс.
Геаграфічны слоўнік
Прыродны комплекс — сістэма ўзаемазвя-заных кампанентаў прыроды на пэўнай тэрыторыі.
У склад любога прыродна-га комплексу ўваходзяць кам-паненты, якія належаць да розных абалонак (мал. 131). Атмасфера прадстаўлена па-ветрам, гідрасфера — вадой, літасфера — горнымі пародамі, біясфера — раслінамі і жы-вёламі. Асаблівы прыродны кампанент, які ўтвараецца пры ўзаемадзеянні ўсіх астатніх, — глеба.
Паміж кампанентамі пры-роднага комплексу адбываец-ца пастаянны абмен рэчывам і энергіяй, які выяўляецца ў кругаваротах. (Успомніце, якія кругавароты рэчываў вы
Энергія Сонца
Унутраная энергія Зямлі
Мал. 131. Прыродныя кампаненты
ведаеце.) Напрыклад, зялё-
ныя расліны, выкарыстоўваючы энергію Сонца, вуглякіслы газ, ваду і мінеральныя рэчывы глебы, ствараюць арганічнае
рэчыва. Яго спажываюць траваедныя жывёлы, якія ў сваю чаргу становяцца ежай для драпежнікаў. Адмерлыя рэшткі раслін і жывёл раскладаюцца мікраарганізмамі да простых мінеральных злучэнняў, што паступаюць у глебу, і цыкл паўтараецца (мал. 132 на с. 186).
186
Тэма 6. Біясфера
Вада Вуглякіслы Энергія Кісларод газ Сонца
Перамяшчэнне рэчыва
Арганічнага Мінеральнага
Прыродныя комплексы ад-розніваюцца памерамі і скла-данасцю арганізацыі. Самы вя-лікі прыродны комплекс — пла-нета Зямля. Гэты комплекс не-аднародны і складаецца з мен-шых па памеры (мацерыкоў, мораў і інш.). Самыя малыя прыродныя комплексы займа-юць невялікія формы рэлье-фу — рачную даліну, яр і інш. Чым меншы прыродны ком-плекс, тым аднароднейшыя яго прыродныя ўмовы.
2. Разнастайнасць прырод-ных комплексаў Зямлі. На зям-ным шары прадстаўлена найвя-лікшая разнастайнасць прырод-ных комплексаў. Яна абумоў-лена розным спалучэннем пры-родных кампанентаў. На сушы ў залежнасці ад расліннасці, якая пераважае, іх падзяля-юць на тры тыпы: лугавыя, лясныя і балотныя (мал. 133).
Мал. 132. Біялагічны кругаварот
Мал. 133. Прыродныя комплексы: a — лясны; б — лугавы; в — балотны
§ 30. Прыродны комплекс
187 _
Заканамерная змена прыродных комплексаў ад полюсаў да экватара ад-бываецца ўслед за кліматам (гл. карты). У цеплавым поясе марозу распаўсюджаны арктычныя пустыні з бедным арганічным светам (мал. 134). У халодным поясе з пры-чыны слабога выпарэння пры нізкіх тэм-пературах пануюць балотныя комплексы. Ва ўмераным і гарачым цеплавых паясах пры дастатковым увільгатненні шырокае распаўсюджванне атрымалі лясныя пры-родныя комплексы: ва ўмераным — хвой-ныя, змешаныя і шыракалістыя лясы, а ў гарачым — пераменна-вільготныя мусон-ныя і вільготныя экватарыяльныя лясы. Найбагацейшым прыродным комплексам планеты з’яўляюцца вільготныя эквата-рыяльныя лясы. У пасярэдніх частках гэтых паясоў, дзе колькасць вільгаці ска-рачаецца, драўняная расліннасць саступае месца травяністай. У выніку лясныя пры-родныя комплексы саступаюць месца луга-вым: ва ўмераным поясе яны прадстаўлены стэпамі, а ў гарачым — саваннамі. Пры моцным дэфіцыце вільгаці саванны і стэ-пы змяняюцца паўпустынямі і пустынямі.