Выдавец: Народная асвета
Памер: 190с.
Мінск 2016
>г/ Чым вышэйшыя тэмпература і выпарэнне, тым большая салёнасць.
М Апрасняльны эфект буйных рэк (Амазонкі, Конга, Енісея і інш.) пры ўпадзенні ў акіяны адчуваецца на адлегласці да 1000 км. Прэс-ныя па складзе атмасферныя ападкі таксама апрасняюць акіян. Се-зонны ўплыў на салёнасць робяць ільды: зімой пры лёдаўтварэнні яна павялічваецца, летам пры раставанні — памяншаецца. Цёплыя цячэнні нясуць больш салёныя воды, халодныя — менш салёныя.
с. 23
На экватары салёнасць вады паніжаная і складае
33—34 %о. Гэта звязана з павелічэннем колькасці ападкаў
і са сцёкам паўнаводных эква-тарыяльных рэк. У трапічных шыротах салёнасць высокая (да 36,5 %о) з прычыны высока-га выпарэння і малой колькасці ападкаў. Менавіта ў тропіках зафіксавана максімальная са-лёнасць — 47 %о — у Чырво-ным моры (мал. 79). Ва ўме-
Мал. 79. Чырвонае мора
128
Тэма 5. Гідрасфера
раных шыротах салёнасць зніжаецца да 33—34 %о з прычы-ны памяншэння выпарэння, павелічэння ападкаў і прытоку рачных вод. Найменшая салёнасць у прыпалярных шыротах (32 %о) з прычыны слабага выпарэння і лёдаўтварэння. Салё-насць глыбінных вод акіяна стабільная — 35 %о.
Д ♦ Гідрасфера — водная абалонка Зямлі — аб’яд-
ноўвае воды Сусветнага акіяна, воды сушы, ва-дзяную пару атмасферы і глебавую вільгаць. ♦ Су-светны акіян займае 71 % плошчы зямнога шара і 96,4 % аб’ёму гідрасферы. ♦ Тэмпература паверхневых вод Сусвет-нага акіяна паніжаецца ад экватара да полюсаў. ♦ Сярэд-няя тэмпература паверхневых акіянічных вод--1-17,5 °C. ♦ Лёдампакрыта 15 % плошчы Сусветнага акіяна. ♦ Сярэд-няя салёнасць акіянаў 35 %о, асноўны кампанент марской вады — кухонная соль. ♦ На экватары, ва ўмераных і па-лярных абласцях салёнасць нізкая, у тропіках — высокая.
1. Якія часткі вылучаюць у Сусветным акіяне? 2. Як і чаму змя-! няецца па шыротах тэмпература паверхневых вод Сусветнага акіяна? 3. Якія фактары і як уплываюць на салёнасць акіянічных вод? 4. Які акіян самы цёплы (халодны), самы салёны (найменш салёны)?
с. 23
1. У красвордзе засталося без адказу пытанне «Гэты праліў злу-чае Міжземнае мора з Атлантычным акіянам і аддзяляе Еўропу ад Афрыкі». Аб якім праліве ідзе гаворка? Сфармулюйце пытан-не, адказамі на якое былі б назвы «Берынгаў праліў», «Магеланаў праліў». 2. У аздараўленчым лагеры адпачывалі дзеці з Беларусі і Турцыі. Яны паспрачаліся, у колькі разоў воды Чорнага мора больш салёныя (18 %о), чым воды возера Нарач (0,3 г солей на літр). Якое ваша меркаванне? 3. Прааналізуйце па карце і дыя-грамах салёнасць ускраінных і ўнутраных мораў. Чым выклікана гэта адрозненне? 4. У тэлевізійнай перадачы расказвалі пра моры. Папрацаваўшы з атласам, высветліце, якія з узгаданых у перадачы
§ 22. Pyx вод y акіяне
129 _
мораў належаць да ўскраінных, а якія да ўнутраных: Чырвонае, Карыбскае, Чукоцкае, Міжземнае, Берынгава, Белае, Аравійскае, Філіпінскае. Занясіце іх у табліцу.
______________________________________________________________________________ С. 20, 21
Акіяны Унутраныя моры Ускраінныя моры
Ціхі
Атлантычны
Паўночны Ледавіты
Індыйскі
1. Калі вы станеце капітанам марскога карабля, дзе ў водах Ат-лантыкі вам трэба асцерагацца шматгадовых плывучых ільдоў і айсбергаў? 2. У марской вадзе раствораны амаль усе вядомыя хімічныя элементы. Чаму не вядзецца іх прамысловая здабыча?
^vA 1. Знайдзіце на карце моры, залівы і пралівы, названыя ў гонар Z^i ' падарожнікаў і даследчыкаў. 2. Падрыхтуйце кароткае паведам-ленне аб тым, ад чаго «каляровыя моры» атрымалі свае назвы.
§ 22. Рух вод у акіяне
^ • Чаму дзьме вецер?
• Які спадарожнік ёсць у планеты Зямля?
У параграфе вы даведаецеся
• Як утвараюцца марскія хвалі?
• Дзе цунамі ўяўляюць найбольшую небяспеку?
• Чаму ўзнікаюць прылівы і адлівы?
» Якія «рэкі» ёсць у Сусветным акіяне?
Воды акіяна знаходзяцца ў бесперапынным руху. Дзя-куючы гэтаму адбываецца перамешванне вод, што забяс-печвае паступленне кіслароду на глыбіню, і вынас пажыў-ных рэчываў на паверхню. Па характары руху і распаўсюдж-ванні рух вод у акіяне падраздзяляецца на хваляванне і цячэнне.
5 Зак 2760
130
Тэма 5. Гідрасфера
1. Віды хваль. Ветравыя хвалі.
геаграфічны Хвалі — калыхальныя рухі вады. слоўнік v
Пры хваляванні вада здзянсняе толькі калыхальныя рухі (уверх-уніз), практычна не перамяшчаючыся ў гарызанталь-ным напрамку. Адрозніваюць хвалі ветравыя, сейсмічныя (цунамі), прыліўныя (прылівы і адлівы).
Ветравое хваляванне ахоплівае толькі верхнюю тоўшчу вод і ўзнікае пры ўздзеянні ветру на водную паверхню. У па-пярочным разрэзе хвалі вылучаюць наступныя элементы: грэ-бень — найвышэйшы пункт хвалі, падэшва — яе ніжэйшы пункт (мал. 80). Энергія ветру перадаецца хвалям дзякуючы
ціску паветра на іх грабяні.
с. 36
Мал. 80. Элементы хвалі
Мал. 81. Прыбой
Хваляванне ў акіяне ацэнь-ваецца па 9-бальнай шкале (гл. даведачныя табліцы). У акіяне рэдка можна назіраць поўны штыль — роўнядзь вады пры поўнай бязветранасці. Пры слабым ветры (да 0,5 м/с) узнікае рабізна — дробнае хва-ляванне. Пры больш моцным ветры ўсталёўваецца хваляван-не, ад слабога да выключнага па сіле. Пры затуханні ветру з’яўляецца зыб — доўгія (да сотняў метраў) пакатыя хвалі. 3 глыбінёй ветравое хваляван-не затухае. Пры накаце хваль на бераг адбываецца разбурэн-не хваль — назіраецца прыбой (мал. 81).
§ 22. Pyx вод y акіяне
131
Мал. 82. Дзявяты вал. I. К. Айвазоўскі
Сярэдняя вышыня вет-равых хваль у Сусветным акіяне складае 4—5 м. Най-большыя ветравыя хвалі (да 35 м) назіраюцца ва ўмераных шыротах Паўднё-вага паўшар’я, дзе дзьмуць моцныя заходнія вятры. Пры хваляванні 8 балаў і вышэй на моры назіраецца
шторм (мал. 82). Самы моцны штармавы цэнтр Сусветна-га акіяна — у раёне вострава Кергелен у Індыйскім акіяне.
(Знайдзіце на карце.)
Хвалі валодаюць велізарнай разбуральнай сілай. Таму для пра-духілення разбурэнняў на ўзбя-рэжжы будуюць молы і хваля-рэзы — трывалыя загароды, якія прымаюць удар хваль на сябе.
2. Цунамі.
с. 20, 21
\ Самы магутны штармавы цэнтр Паўночнага паўшар’я знаходзіцца ў Атлантычным акіяне ля вострава Сейбл, празванага «могілкамі Ат-лантыкі».
Геаграфічны слоўнік
Цунамі — доўгія высокія хвалі ў акіяне, выкліканыя падводнымі землетрасеннямі ці вывяржэннямі вулканаў.
Цунамі (у перакладзе з японскай мовы азначае «хвалі ў гавані») узнікае, калі земле-трасенне суправаджаецца рэз-кім падняццем ці апусканнем участка марскога дна (мал. 83).
Мал. 83. Утварэнне цунамі
132
Тэма 5. Гідрасфера
У месцы яго ўзнікнення вышыня хваль невялікая — ад 10 см да 5 м, а даўжыня можа дасягаць ад 5 да 1500 км. Хваляван-не пры цунамі ахоплівае ўсю водную тоўшчу: хвалі рухаюц-ца з велізарнай хуткасцю (400—800 км/г). Пры набліжэнні да берага хваля ўзаемадзейнічае з марскім дном, пры гэтым яе хуткасць запавольваецца, а вышыня павялічваецца (да 15—20 м, а ў вусцях рэк — да 50 м). Калі ў адкрытым акіяне цунамі не ўяўляе небяспекі, то на ўзбярэжжа яно абвальва-ецца з велізарнай сілай, змятаючы ўсё на сваім шляху. Перад пачаткам цунамі, як правіла, вада адступае далёка ад берага, агаляючы марское дно.
Найбольш часта цунамі рэгіструюцца ў Ціхім акіяне (80 %), асабліва яго ўздзеянню падвержана ўсходняе ўзбярэжжа Еўразіі з прылеглымі астравамі. Самае разбу-ральнае цунамі ў гісторыі чалавецтва адбылося ў 2004 г. у Індыйскім акіяне. Магутнае падводнае землетрасенне з. эпіцэнтрам ля вострава Суматра выклікала цунамі вышы-нёй да 20 м, што прывяло да каласальных чалавечых ахвяр (больш за 300 тыс. чалавек) і разбурэнняў.
ГУ гісторыі чалавецтва вядомыя выпадкі, калі цунамі прыводзіла да гібелі цэлых цывілізацый. Так, вывяржэнне вулкана Сантарын у Эгейскім моры ў сярэдзіне 2-га тыс. да н. э. выклікала цунамі вышынёй больш за 100 м, якое абрынулася на востраў Крыт. Гэта стыхійнае бедства стала прычынай гібелі мінойскай культуры.
3. Прылівы і адлівы.
; Прыліў і адліў — перыядычныя ваганні слоўнікІЧНЫ ўзроўню вады мораў і акіянаў, выкліканыя сілай прыцяжэння Месяца і Сонца.
Пры прыліве ўзровень вады павышаецца, пры адліве — паніжаецца, асушваючы марское дно. На мелкаводдзі пры-
§ 22. Pyx вод y акіяне
133 _
Мал. 84. Прыліў (а) і адліў (б) у заліве Фандзі
ліўная паласа можа дасягаць 10 км. На працягу сутак, як правіла, назіраецца два прылівы і два адлівы. Вышыня прыліву ў адкрытым моры не перавышае 1 м, ва ўзбярэжнай паласе ўзрастае да 4—6 м, а ў асобных раёнах да 13 м. (Знайдзіце такія раёны, на карце.) Найбольшая вышыня прыліву зафіксавана ў заліве Фандзі (18 м) ля ўсходняга ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі (мал. 84).
Энергію прыліваў выкарыстоўваюць на прыліўных гідраэлектрастанцыях (ПЭС), найболып магутнымі з якіх з’яўляюцца Ля-Ранс (Францыя) і Сіхвінская (Рэспубліка Карэя).
4. Акіянічныя цячэнні. У адрозненне ад хваляванняў, дзе вада калышацца уверх-уніз, пры цячэннях яна, наадварот, здзяйсняе паступальны рух (наперад). За гэта акіянічныя цячэнні называюць «рэкамі ў акіяне».
Геаграфічны Акіянічныя цячэнні — гарызантальнае пера-слоўнік мяшчэнне мас вады ў морах і акіянах.
с. 20, 21
Акіянічныя цячэнні адрозніваюцца па паходжанні, ха-рактары зменлівасці, размяшчэнні, тэмпературы і салёнасці
134
Тэма 5. Гідрасфера
(мал. 85). Самыя магут-ныя цячэнні ў Сусвет-ным акіяне — ветра-выя, яны выклікаюцца пастаяннымі вятрамі. Пад дзеяннем пасатаў у нізкіх шыротах з усхо-ду на захад рухаюцца Паўночнае і Паўднёвае Пасатныя цячэнні. За-ходнія вятры ў Паўд-нёвым паўшар’і выклі-каюць магутнае цячэнне
„ Заходніх Вятрой.
Мал. 85. Асноўныя віды цячэнняў
Па тэмпературы ад-розніваюць цёплыя і халодныя цячэнні. Цёплымі лічацца цячэнні, якія нясуць больш цёплую ваду ў параўнанні з нава-
кольнай акваторыяй: Курасіа, Паўночна-Ціхаакіянскае, Ус-ходне-Аўстралійскае, Мазамбікскае, Бразільскае і інш. Цёп-лым з’яўляецца і самае магутнае цячэнне Атлантыкі — Гальф-стрым (у перакладзе з англійскай мовы азначае «цячэнне
с. 20, 21
з заліва»). (Знайдзіце на карце.)
Воды халодных цячэнняў ха-ладнейшыя за навакольныя во-ды: Лабрадорское, Перуанскае, Канарскае, Каліфарнійскае і інш.
с. 20, 21
\ 3 прычыны кручэння Зямлі цячэнні ў Паўночным паўшар’і адхіляюцца ўправа, а ў Паўдневым — налева.
Акіянічныя цячэнні пераразмяркоўваюць цяпло ў гідрасферы і атмасферы. Цёплыя цячэнні часта пераносяць цяпло з нізкіх шырот у высокія, а халодныя цячэнні, наадва-рот, пераносяць холад з высокіх шырот у нізкія. (Прывядзіце прыклады па карце.)