Выдавец: Народная асвета
Памер: 190с.
Мінск 2016
• Як змяняецца ўзровень вады ў рацэ на працягу года?
• Як утвараюцца карставыя пячоры?
• Хто «вінаваты» ва ўтварэнні апоўзняў і яроў?
1. Чым жывяцца рэкі? Рэкі нясуць сваю ваду да вусця, але вады ў іх пры гэтым менш не становіцца. Гэта адбыва-ецца дзякуючы жыўленню. Вылучаюць 5 крыніц жыўлення рэк (мал. 100).
Геаграфічны. слоўнік
Жыўленне ракі — паступленне вады ў раку.
Рэкі экватарыяльных і трапічных абласцей, а таксама поўдня ўмераных шырот маюць дажджавое жыўленне, таму што атрымліваюць атмасферныя ападкі ў выглядзе дажджу
Мал. 100. Крыніцы жыўлення рэк
(Конга, Ніл, Амазонка, Парана, Мурэй і інш.). Снегавое жыўленне пераважае ў рэк, якія размяшчаюцца на поўначы ўмераных і ў прыпалярных шыротах з працяглым снежным покрывам на працягу зімы (Енісей, Об, Макензі і інш.). Ледавіковым жыўленнем вало-даюць рэкі, якія пачынаюцца ў гарах ля краю ледавіка (напрыклад, верхняе цячэнне ракі Церак на Каўказе) або ў палярных абласцях. Многія рэкі част-кова жывяцца падземнымі водамі, ад-
§ 25. Жыўленне і рэжым рэк. Уплыў цякучых вод на рэльеф
151
нак найбольшая доля падземнага жыўлення ў рэк гарачых засушлівых абласцей у тропіках.
Большасць рэк мае змешаны тып жыўлення. Так, для рэк Беларусі характэрна змешанае жыўленне: вясной рэкі жы-вяцца талымі снегавымі водамі, летам і зімой — пераважна падземнымі, а восенню — дажджавымі.
2. Рэжым рек. Ад жыўлення ракі ў значнай ступені зале-жыць яе водны рэжым.
Водны рэжым ракі — заканамернае змянен-не ў часе стану ракі (узроўню вады, скорасці цячэння, тэмпературы).
Геаграфічны слоўнік
У сезонным рэжыме рэк у залежнасці ад умоў жыўлення і воднасці вылучаюць наступныя перыяды (фазы): разводдзе, летнюю і зімовую межань, паводку.
Разводдзе — высокі і працяглы пад’ём вады ў рацэ, які паўтараецца штогод у пэўны сезон года. Разводдзе часта су-праваджаецца разлівам вады на пойму. Пры высокім узды-ме ўзроўню вады можа пачацца навадненне — затапленне тэрыторыі (мал. 101).
Разводдзе можа фарміравацца як талымі снегавымі, так і дажджавымі водамі. Раставанне снегу на раўніне выклікае
веснавое разводдзе, раста-ванне ледавікоў і снягоў у гарах — летняе. (Калі ў Беларусі надыходзіць раз-воддзе? ) Разводдзе ў канцы лета назіраецца на рэках усходу Еўразіі (Амур, Ху-анхэ, Янцзы і інш.) з пры-чыны мусонаў, якія пры-носяць вялікія дажджы.
Мал. 101. Навадненне на Палессі
152
Тэма 5. Гідрасфера
Мал. 102. Крыгаход на Заходняй Дзвіне
Межань — устойлівы пе-рыяд з самым нізкім узроў-нем вады ў рацэ. У межань рэкі мялеюць, таму што жы-вяцца ў асноўным падземнымі водамі. Для рэк Беларусі ха-рактэрна межань летняя і зімовая.
Паводка — хуткі карот-качасовы пад’ём вады ў рацэ, абумоўлены часцей за
ўсё ліўневымі ападкамі. У адрозненне ад разводдзя паводкі ўзнікаюць нерэгулярна, пераважна летам і восенню. У Бела-русі яны часцей здараюцца восенню.
Рэкі экватарыяльных шырот (Амазонка, Конга) паўна-водныя круглы год, таму што на працягу ўсяго года ідуць
дажджы.
Рэкі палярных і ўмераных шырот (Лена, Об, Енісей, Нёман і інш.) у халодную пару года пакрываюцца льдом. Надыходзіць ледастаў, які можа трымацца да 8—9 месяцаў, а таўшчыня льду дасягаць 1—2 м. Незамярзальныя ўчасткі рэк называюцца палонкамі. Вясной раставанне лёду выклікае яго рух — крыгаход (мал. 102), на ВЯЛІКІХ рэках ён можа супра- 1) Ледастаў на рэках Бе-ваджацца зсппорлмі (навалай ларусі — 4—5 месяцаў, таў-крыг у рэчышчы і пад’ёмам шчыня лёду 40—50 см. узроўню вады).
3. Работа рэк і часовых вадацёкаў. Пастаянныя і часовыя водныя патокі робяць уплыў на рэльеф. Рэкі выконваюць значную работу па пераўтварэнні рэльефу. Водны паток ракі разбурае пароды на дне, ствараючы і паглыбляючы сваё рэ-чышча, размывае схілы рачной даліны, фарміруючы пойму і тэрасы. Гэты працэс атрымаў назву рачной эрозіі. Выходзячы
§ 25. Жыўленне і рэжым рэк. Уплыў цякучых вод на рэльеф
153
на раўніну, рака запаволь-вае сваё цячэнне і пачынае віхляць — меандрыра-ваць, урэзваючыся ў карэн-ныя берагі (мал. 103). Пры гэтым у рачным рэчышчы глыбокія ўчасткі (плёсы) чаргуюцца з мелкаводны-мі (перакатамі). У выні-ку фарміруюцца лукаві-ны — меандры,, якія з
Мал. 103. Меандрыраванне ракі
часам аддзяляюцца ад рэ-
чышча, ператвараючыся ў азёры-старыцы. Рака пераносіць і адкладае ніжэй па цячэнні цвёрды матэрыял — алювій. Дно рачной даліны запаўняецца алювіяльнымі (рачнымі) ад-кладамі.
Мал. 104. Яр
Часовыя вадацёкі, што ўзнікаюць пасля ліўняў ці рас-тавання снегу, размываюць глебу і падсцілаючыя яе паро-ды. Утвораная невялікая калдобіна паступова пашыраец-ца і паглыбляецца, ператвараючыся ў яр (мал. 104). Шмат яроў на Усходне-Еўрапейскай раўніне, Вялікіх раўнінах. (Знайдзіце гэтыя раўніны на карце.) Яраўтварэнне пера-шкаджае ўзворванню зямель. 3 часам схілы яроў становяц-ца пакатымі, зарастаюць, і яры ператвараюцца ў лаг-чыны.
4. Уплыў падземных вод на рэльеф. Шэраг горных па-род (вапняк, мел, даламіт, гіпс, солі) з’яўляюцца вада-растваральнымі. Прасочваю-чыся, вада растварае іх і ства-
с. 10, 11
154
Тэма 5. Гідрасфера
рае адмоўныя формы рэльефу на паверхні і пустоты ўнутры (мал. 105).
Геаграфічны слоўнік
Карст — сукупнасць працэсаў і з’яў, звя-заных з растварэннем вадой горных парод і ўтварэннем у іх пустот.
Карставыя формы рэльефу адрозніваюцца разнастайнас-цю: карставыя пячоры, варонкі, калодзежы і інш. У карста-вых пячорах утвараюцца своеасаблівыя нацечныя формы: тыя, якія растуць зверху, называюцца сталактыты, а тыя, якія растуць знізу, — сталагміты, пры іх зліцці ўтвараюцца сталагнаты (мал. 106). Карставыя формы рэльефу шырока распаўсюджаны на зямным шары: на паўастравах Балканскім, Апенінскім, Індакітай, Малая Азія і інш. (Знайдзіце на кар-с. ю, 11 це.) Самай доўгай лічыцца Флінт-Мамантава карставая пя-чора (630 км) у перадгор’ях Апалачаў у Паўночнай Амерыцы.
Тэрмін «карст» утварыўся ад назвы плато Карст у Славеніі, дзе ярка праяўляюцца карставыя працэсы. Адрозніваюць закрыты (падземны) і адкрыты (трапічны) карст. Пры падземным карс-це ўтвараюцца каналы і гроты, пры адкрытым — мудрагелістыя вежы і купалы.
Мал. 105. Карст
Мал. 106. Флінт-Мамантава пячора
§ 25. Жыўленне і рэжым рэк. Уплыў цякучых вод на рэльеф
155 _
Грунтавыя воды могуць выклікаць неспрыяльныя прыродныя з’явы, напрыклад апоўзень — адрыў і зру-шэнне ўніз па схіле горных парод (мал. 107). Гэта з’ява ўзнікае на кру-тых схілах, складзеных ваданоснымі і водатрывалымі пластамі, якія чар-гуюцца. Калі грунтавыя воды напаў-няюць ваданосны гарызонт, то па-чынаецца слізганне горных парод да падножжа схілу па паверхні вода-трывалага слоя. Апоўзні назіраюцца на схілах рачных далін, у гарах, на берагах вадаёмаў.
Мал. 107. Апоўзень
* ♦ Вылучаюць 5 тыпаў жыўлення рэк: дажджавое, W ' снегавое, ледавіковае, падземнае і змешанае. ♦ У вод-q7 ным рэжыме рэк вылучаюць фазы: разводдзе, ме-жань, паводка. ♦ На рэках палярных і ўмераных шырот у халодную пару года ўтвараецца ледастаў. ♦ Работа рэк заключаецца ў выпрацоўцы рачной даліны, а часовых вадацёкаў — ва ўтварэнні яроў. ♦ Карст — растварэнне парод і ўтварэнне ў іх пустот. ♦ Апоўзень — зрушэнне ўніз па схіле горных парод пры запаўненні ваданоснага гарызонту.
л§^ 1* ^™ вылучаюць тыпы жыўлення ракі? 2. Чым адрозніваецца fразводдзе ад паводкі? 3. Якую работу выконвае рака? 4. Што такое меандрыраванне ракі? 5. Як утвараюцца яры? 6. Якія формы рэ-
льефу ўтвараюцца пры карсце? 7. Як узнікае апоўзень?
\ 1. Выконваючы дамашняе заданне па геаграфіі, у якім трэба было прывесці прыклады рэк з дажджавым жыўленнем, Дзіма выбраў ^ наступныя: Конга, Волга, Мурэй, Енісей, Амазонка, Місісіпі. Ці справіўся Дзіма з заданнем або дапусціў памылкі? 2. Выберыце
156
Тэма 5. Гідрасфера
лішняе і растлумачце: а) навадненне, межань, разводдзе, паводка; б) ледастаў, крыгаход, палонка, рачная эрозія; в) карставая варон-ка, яр, апоўзень, карставая пячора. 3. Для ракі вашай мясцовасці запоўніце табліцу «Жыўленне ракі»: запішыце тып яе жыўлення ў розныя сезоны года.
Сезон года Вясна Лета Восень Зіма
Жыўленне ракі
«®л У якіх рэгіёнах зямнога шара найбольш высокая верагоднасць навадненняў? Якія існуюць спосабы абароны ад навадненняў?
1. Успомніце, у якіх мастацкіх творах героі перажываюць навад-ненне, сплаўляюцца па рацэ, даследуюць карставыя пячоры або плывуць на крызе. 2. Стварыце калаж на тэму «Адзін год з жыцця ракі».
§ 26. Азёры. Балоты. Вадасховішчы
6) . Якія водныя аб’екты належаць да вод сушы?
1 , • Што гакое салёнасць і ў чым яна вымяраецца?
У параграфе вы даведаецеся
• Якія бываюць азёры па салёнасці і водным рэжыме?
. Як утвараюцца катлавіны азёр?
• Чым возера адрозніваецца ад вадасховішча?
• Дзе і як узнікаюць балоты?
1. Якія бываюць азёры? Да натуральных вадаёмаў сушы належаць азёры.
Геаграфічны Возера — замкнёны натуральны вадаём су-слоўнік ШЬІ 3 запаволеным водаабменам.
У адрозненне ад цякучых вод - $ Азёры мймаюць ls % рэк і ручаеў — азёрам уласцівы ПЛОШЧЬІ сушы і змяшчаюць запаволены водаабмен (нізкая 176 тыс. км3 вады. хуткасць абнаўлення вады). Жы-
§ 26. Азёры. Балоты. Вадасховішчы
157 _
вельмі вялікія (звыш 1000 км2)
вялікія (100—1000 км2)
сярэднія (10—100 км2)
малыя (меншыя за 10 км2)
Мал. 108. Віды азёр па плошчы
вяцца яны рачнымі і падземнымі водамі, атмасфернымі ападкамі і не маюць прамой сувязі з акіянам.
Азёры адрозніваюцца па плошчы (мал. 108), характары водаабмену, салёнасці, паходжанні катлавіны.
Самае буйное возера свету — Каспійскае мора ў Еўразіі — мае плош-чу 376 тыс. км2. Найбольшая па плош-чы група азёр знаходзіцца ў Паўночнай Амерыцы — Вялікія Амерыканскія азёры: Верхняе, Гурон, Мічыган, Эры, Антарыа. (Знайдзіце на карце.)
У Беларусі больш за 10 тыс. азёр, найбольш буйное з іх — Нарач (79,6 км2) на паўночным захадзе краіны (мал. 109).
Па характары водаабмену адрозніваюць азёры сцёка-выя і бяссцёкавыя. Азёры, што маюць сцёк, г. зн. з якіх
выцякаюць рэкі, называюцца сцекавымі (Вікторыя ў Афры-цы, Анежскае ў Еўразіі і інш.). У бяссцёкавых азёр сцёку няма: рэкі могуць упадаць у вадаём, але не выцякаюць з яго (Каспійскае мора, Аральскае мора).
Па салёнасці азёры падзяляюцца на прэсныя (да 1 %о), саланаватыя (10—24,7 %о), салёныя (24,7—47 %о)