• Газеты, часопісы і г.д.
  • Геаграфія 6 клас

    Геаграфія

    6 клас

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 190с.
    Мінск 2016
    106.49 МБ
    Магчымай прычынай глабальнага пацяплення лічаць, па адной версіі, дзейнасць чалавека, па іншай — натураль-
    Мал. 77. Раставанне льдоў Арктыкі
    ныя ваганні клімату. У выніку спальвання паліва ў атмасферы ўзрасло ўтрыманне вуглякіслага газу (так званага парніковага газу), які затрымлівае цяпло ў трапасферы. У сувязі з гэтым прымаюцца меры па скарачэнні яго выкідаў у атмасферу.
    § 20. Клімат і кліматаўтваральныя фактары
    121
    За апошнія 100 гадоў у выніку дзейнасці чалавека ў атмасфе-ру паступіла 360 млрд т вуглякіслага газу, што павялічыла яго ўтрыманне на 13 %.
    ж ♦ Клімат — шматгадовы рэжым надвор’я. ♦ Галоў-\ ныя кліматаўтваральныя фактары: геаграфічная г : . шырата, ціск і пераважныя вятры, размеркаванне сушы і акіяна, марскія цячэнні, рэльеф. ♦ Геаграфічная шырата вызначае прыток цяпла і тэмпературны рэжым. ♦ Над акіянамі фарміруецца акіянічны клімат, над мацерыкамі — кантынентальны. ♦ Узбярэжжы, якія аб-мываюцца цёплымі цячэннямі, цёплыя і вільготныя, халоднымі — халаднаватыя і сухія. ♦ Наветраныя схілы гор вільготныя, а падветраныя— сухія. ♦ У апошняе ста-годдзе назіраецца глабальнае пацяпленне клімату.
    1-	Чвш клімат адрозніваецца ад надвор’я? 2. Якія фактары з’яў-ляюцца кліматаўтваральнымі? 3. У чым праяўляецца глабальнае пацяпленне на планеце, якія яго магчымыя прычыны і вынікі?
    ^ц;. 1. Вашы малодшыя сястрычка або брацік упершыню ўбачылі школь-\ ны атлас па геаграфіі. Растлумачце ім, якія даныя можна да-«Ь ведацца з кліматычных карт. Прывядзіце прыклады. 2. Выкарыс-тоўваючы кліматычныя карты, дайце кароткую характарыстыку кліматаўтваральным фактарам кантынента, на якім жывяце.
    4^ 'Ч 1. У якіх сферах гаспадарчай дзейнасці важна ўлічваць клімат мясцовасці? 2. Дзе на зямным шары надвор’е і клімат амаль не адрозніваюцца? 3. Чаму белага мядзведзя лічаць ахвярай глабаль-нага пацяплення?
    -ч . Знайдзіце цікавы матэрыял і раскажыце, як людзі прыстасоўваюцца да жыцця ў розных кліматычных умовах.
    с. 17, 18, 19
    Тэматычны кантроль. Атмасфера. Надвор’е і клімат.
    122
    Тэма 5. Гідрасфера
    Геаграфічныя рэкорды
    Самы вялікі акіян — Ціхі, плошча каля 178,6 млн км2.
    Найбольшая глыбіня Сусветнага акіяна — Марыянская ўпадзіна (Ціхі акіян), 11 022 м.
    Самае вялікае мора — Філіпінскае (Ціхі акіян), плошча 5,7 млн км2.
    Самае цёплае і салёнае мора — Чырвонае, да +35 °C, да 47 %о.
    Самы шырокі праліў — Дрэйка, 818 км.
    Самая доўгая рака — Амазонка (з вытокам Апурымак), 7194 км.
    Самы высокі вадаспад — Анхель (на р. Чурун, Паўднёвая Амерыка), 1054 м.
    Самае вялікае возера — Каспійскае мора (Еўразія), плошча 376 тыс. км2.
    Самае глыбокае возера — Байкал (Еўразія), 1637 м.
    Самае вялікае балота — Васюганскае (Заходняя Сібір), плошча 53 тыс. км2.
    Самы буйны артэзіянскі басейн — Заходне-Сібірскі, плошча 3 млн км2.
    Самы буйны шэльфавы ледавік — Роса (Антарктыда), плошча 548 тыс. км2.
    § 21. Будова гідрасферы.
    Уласцівасці вод Сусветнага акіяна
    Якія ўласцівасці вады вы ведаеце?
    У параграфе вы даведаецеся
    •	3 чаго складаецца гідрасфера?
    •	Якія аб’екты вылучаюць у складзе Сусветнага акіяна?
    •	Як змяняюцца тэмпература і салёнасць акіянічных вод?
    § 21. Будова гідрасферы. Уласцівасці вод Сусветнага акіяна
    123 _
    1.	Гідрасфера. Асаблівасцю на- ч шай планеты з’яўляецца наяў- ' Вывучэннем гідрасферы
    насць унікальнага рэчыва — вады. Усе воды на Зямлі ўтва-раюць адзіную бесперапынную
    займаецца навука гідралогія (ад грэч. гідра — вада, ло-гас — вучэнне).
    абалонку — гідрасферу.
    слоўгік'4™ Гідрасфера — водная абалонка Зямлі.
    Гідрасфера аб’ядноўвае воды Сусветнага акіяна, воды сушы (паверхневыя і падземныя), ва-дзяную пару атмасферы і глеба-вую вільгаць (мал. 78). Вада, якая ўваходзіць у склад горных парод, у гідрасферу не ўключаецца. Усе часткі гідрасферы, маючы цес-ную ўзаемасувязь паміж сабой, пераходзяць з аднаго стану ў ін-шы, здзяйсняючы кругаварот вады. (Успомніце, што гэта.) Вада — добры растваральнік, таму ў складзе гідрасферы пера-важаюць салёныя воды.
    Падземныя воды Рэкі, азёры, балоты,
    пара атмасферы, глебавая вільгаць
    Мал. 78. Будова гідрасферы
    ГУ гідрасферы ўтрымліваецца 1338 млн км3 вады. Яна знаходзіцца пераважна ў вадкім выглядзе (98 %). Цвёрдая вада (лёд і снег) складае менш за 2 %, газападобная (вадзяная пара) — 0,001 %.
    2.	Сусветны акіян і яго часткі. Найбольшая частка гідрасферы (96,4 %) сканцэнтравана ў Сусветным акіяне.
    Геаграфічньс слоўнік
    Сусветны акіян — бесперапынная водная прастора па-за сушай.
    124
    Тэма 5. Гідрасфера
    с. 20, 21
    с. 34
    Сусветны акіян займае 361 млн км2, або 71 % плошчы зямнога шара. Сярэдняя глыбіня Сусветнага акіяна 3800 м, максімальная — 11 022 м у Марыянскай упадзіне. У яго структуры вылучаюць акіяны, моры, залівы і пралівы.
    Акіян — бесперапынная водная абалонка Зямлі, якая акружае мацерыкі і астравы і валодае агульнасцю солевага складу. Вылучаюць 4 акіяны: Ціхі, Атлантычны, Індыйскі і Паўночны Ледавіты (гл. даведачныя табліцы). Межы паміж імі праводзяць умоўна (па мацерыках, астравах або падводных узняццях).
    ГУ некаторых краінах прызнаюць пяты акіян — Паўднёвы, які абмывае Антарктыду. Упершыню ён быў вылучаны як Паўднёвы Ледавіты акіян у 1650 г. вядомым галандскім вучоным Варэ-ніусам у працы «Геаграфія генеральная».
    У акіянах вылучаюць больш дробныя часткі — моры, яны займаюць 10 % плошчы Сусветнага акіяна. Па размяшчэнні адрозніваюць ускраінныя, унутраныя і міжастраўныя моры.
    Геаграфічны слоўнік
    Мора — адасобленая ўчасткамі сушы або ўзняццямі дна частка акіяна, якая адрозні-ваецца сваімі прыроднымі ўмовамі. Ускраін-нае мора — мора, якое размяшчаецца ля ўскраін мацерыкоў і свабодна злучаецца з акіянам. Унутранае мора — мора, якое глы-бока ўдаецца ў сушу і мае абмежаваную су-вязь з акіянам праз вузкія пралівы.
    с. 20, 21
    Ускраінныя моры абмежаваны астравамі або паўастра-вамі. (Успомніце, чым востраў адрозніваецца ад паўвост-рава.) Яны размяшчаюцца на падводных ускраінах мацеры-коў і таму адносна мелкаводныя: Баранцава, Аравійскае, Бе-рынгава і інш. (Прывядзіце свае прыклады па карце.)
    § 21. Будова гідрасферы. Уласцівасці вод Сусветнага акіяна
    125
    Сярод унутраных мораў адрозніваюць унутрымацерыко-выя і міжмацерыковыя. Унутрымацерыковыя моры раз-мешчаны ўнутры якога-небудзь аднаго мацерыка: Балтый-скае, Чорнае. Міжмацерыковыя моры акружаны з усіх ба-коў рознымі мацерыкамі: напрыклад, Міжземнае і Чырвонае моры раздзяляюць Афрыку і Еўразію. (Знайдзіце на карце.) Міжастраўныя моры акружаны кольцам астравоў, таму маюць абмежаваную сувязь з акіянам з прычыны мелка-воднасці праліваў (напрыклад, мора Сулавесі на захадзе Ціхага акіяна).
    с. 20, 21
    Геаграфічны слоўнік
    Заліў — частка акіяна, якая глыбока ўдаецца ў сушу і мае з ім свабодны водаабмен.
    Залівы менш адасоблены ад ,
    акіянаў, чым моры, іх знеш-няя мяжа ўмоўная: Гвінейскі, Бенгальскі, Вялікі Аўстралійскі, Мексіканскі.
    Губа — выцягнуты заліў
    з затопленым вусцем ракі. Бухта — малы заліў, моцна адмежаваны мысамі.
    Геаграфічны слоўнік
    Праліў — вузкая водная прастора, што раз-дзяляе ўчасткі сушы і злучае асобныя часткі Сусветнага акіяна.
    Важнейшымі пралівамі ў Сусветным акіяне з’яўляюцца Гібралтарскі, Магеланаў, Берынгаў, Баб-эль-Мандэбскі, Малакскі. ( Знайдзіце на карце.)
    3.	Тэмпература вод Сусветнага акіяна. Сярэдняя тэмпера-тура паверхневых вод Сусветнага акіяна роўна +17,5 °C. Яе змяненне па шыротах вызначаецца колькасцю паступаюча-га сонечнага цяпла. Найбольш высокая сярэднегадавая тэм-пература вады назіраецца паміж 5 і 10° пн. ш.-----1-27,4 °C (гл. карту). У напрамку да тропікаў тэмпература зніжаецца нязначна, не апускаючыся ніжэй за +25 °C. Ва ўнутраных морах з запаволеным абменам вады (напрыклад, у самым
    с. 20, 21
    с. 22
    126
    Тэма 5. Гідрасфера
    цёплым — Чырвоным) яна да-сягае +35 °C. 3 аддаленнем да ўмераных шырот тэмпература хутка зніжаецца, апускаючыся ў палярных раёнах да -1,9 °C. Акрамя геаграфічнай шыра-ты, на размеркаванне тэмпе-
    с. 20, 21, 22
    Самы цёплы акіян —
    Ціхі (+19,1 °C), самы халод-ны — Паўночны Ледавіты (+0,8 °C). Тэмпература вод Індыйскага акіяна +17,3 °C, Атлантычнага----1-16,5 °C.
    ратур паверхневых вод
    уплываюць халодныя і цёплыя
    акіянічныя цячэнні. (Прывядзіце прыклады па картах.) 3 глыбінёй да 1500—2000 м тэмпература акіянічных вод паступова паніжаецца, а глыбей застаецца нязменнай — +2...+4 °C. У прыдонных слаях яна можа павышацца за кошт
    . 20, 21
    с. 23
    паступлення цяпла з разломаў акіянічнай зямной кары і пры вывяржэннях падводных вулканаў.
    Марская вада замярзае пры больш нізкай тэмперату-ры (-1,9 °C), чым прэсная. Лёдам пакрыта 15 % акваторыі Сусветнага акіяна. У Паўночным паўшар’і палярныя льды распаўсюджваюцца зімой да поўдня Грэнландыі, у Паўднё-вым — да 50—55° пд. ш. Шматгадовыя плывучыя льды зімой ахопліваюць да 80 % плошчы Паўночнага Ледавітага акіяна.
    4.	Салёнасць акіянічных вод. Марская вада на 96,5 % складаецца з чыстай вады і на 3,5 % з раствораных у ёй солей і газаў. Гэта горка-салёны раствор са складаным хімічным складам, у якім раствораны амаль усе вядомыя хімічныя элементы. Асноўным кампанентам марской вады з’яўляецца кухонная соль (78 %), горыч ёй надаюць солі магнію; акрамя таго, у ёй утрымліваюцца солі кальцыю, серы, фосфару, крэм-нію, азоту, медзі, золата і інш. (гл. мал.). Марская вада ха-рактарызуецца пастаянствам солевага складу, гэта значыць
    К' Самы салёны акіян — Атлантычны (35,4 %о). Ся-рэдняя салёнасць вод Ціха-га акіяна — 34,9 %о, Індый-скага — 34,8 %о. Найменш салёны — Паўночны Леда- | віты акіян (31,4 %о).
    § 21. Будова гідрасферы. Уласцівасці вод Сусветнага акіяна
    127 _
    суадносінамі солей, а іх агульная колькасць — салёнасць — моцна вагаецца.
    Салёнасць — колькасць солей, раствораных у 1 кілаграме вады.
    Геаграфічны слоўнік
    Салёнасць вымяраюць у праміле (тысячных долях) і абазначаюць знакам %о. Сярэдняя салёнасць Сусветнага акіяна роўна 35 %о: гэта азначае, што ў 1 кг марской вады ўтрымліваецца 35 г солей. Для параўнання салёнасць прэс-ных рачных вод складае менш за 1 %о.
    Размеркаванне салёнасці вод у Сусветным акіяне закана-мернае і залежыць ад фактараў: выпарэння, прытоку рачных вод, атмасферных ападкаў, раставання льду, цячэнняў (гл. карту ).