Выдавец: Народная асвета
Памер: 190с.
Мінск 2016
Геаграфічны, слоўнік
Абсалютная вільготнасць паветра — фактыч-нае ўтрыманне вадзяной пары ў паветры, якое вымяраецца ў г/м3. Адносная вільготнасць паветра — адносіны абсалютнай вільготнасці да максімальнай, выражаныя ў %.
Напрыклад, калі абсалютная вільготнасць роўна 9 г/м3, гэта азначае, што ў 1 м3 паветра змяшчаецца 9 г вадзяной
пары. На практыцы часцей выкарыстоўваецца паняцце ад-
носнай вільготнасці, якая паказвае (у %) паветра вадзяной парай. Так, калі ў 1 м3 паветра змяшчаецца 7 г вадзяной пары, а пры зададзенай тэмпературы можа ўтрымлівацца 10 г, то яго адносная вільготнасць роўна (7 : 10) х 100 % = 70 %.
Вымяраюць вільготнасць паветра
з дапамогай гігрометра (мал. 68). Прынцып дзеяння валоснага гігро-метра заснаваны на змене (у за-лежнасці ад вільготнасці) даўжыні чалавечага воласа, якая фіксуецца на шкале прыбора.
3. Гадавы і сутачны ход віль-готнасці паветра. Максімум у га-
ступень насычанасці
Мал. 68. Гігрометр
108
Тэма 4. Атмасфера. Надвор’е і клімат
давым ходзе абсалютнай вільготнасці прыходзіцца на лета, мінімум — на зіму (чым вышэйшая тэмпература, тым больш вадзяной пары можа змясціць паветра). Адносная вільготнасць мае адваротны гадавы ход: максімум — зімой, мінімум — летам. (Растлумачце чаму.)
ігр Над акіянамі максімальнага значэння абсалютная вільготнасць ' ў паветра дасягае ў сярэдзіне дня, мінімальнага — перад узыходам Сонца. Над сушай фіксуецца два максімумы абсалютнай віль-готнасці (у 9—10 г і 20—21 г) і адзін мінімум — ноччу. У сутачным ходзе адноснай вільготнасці паветра назіраецца адзін максімум — перад узыходам Сонца — і адзін мінімум — у 15—16 г.
4. Размеркаванне вільготнасці па шыротах. Геаграфічнае размеркаванне вільготнасці абумоўлена тэмпературай па-ветра, выпарэннем і пераносам вільгаці. Абсалютная віль-готнасць памяншаецца ад экватара да полюсаў: на экватары яна роўна 25—30 г/м3, у тропіках — 20, ва ўмераных шыро-тах — 5—10, у палярных абласцях — каля 1 г/м3. Адносная вільготнасць высокая ў экватарыяльных і палярных шыро-тах — 85—90 % (на экватары — з прычыны вялікай коль-касці ападкаў і выпарэння, на поўначы — з прычыны нізкіх тэмператур). Ва ўмераных шыротах адносная вільготнасць летам складае каля 60 %, зімой павышаецца да 75—80 %. Самая нізкая адносная вільготнасць у тропіках над маце-рыкамі — 30 % і менш.
5. Утварэнне і вымярэнне атмасферных ападкаў. Пры 100 %-най адноснай вільготнасці паветра становіцца насы-чаным. Калі тэмпература панізіцца, то вадзяная пара, якая знаходзіцца ў паветры, пяройдзе ў вадкі (кропельны) стан, а пры тэмпературы ніжэй за 0 °C — у цвёрды (крышталі льду) — адбудзецца кандэнсацыя вадзяной пары. Кандэн-сацыя можа адбывацца пры судакрананні з паверхняй прад-
§ 18. Вільготнасць паветра. Атмасферныя ападкі
109 _
метаў (з’яўляюцца іней, шэрань, галалёд, раса) або ў атма-сферы (фарміруюцца воблакі і туманы). У абодвух выпадках гэта суправаджаецца ўтварэннем атмасферных ападкаў.
Геаграфічкы слоўнік
Атмасферныя ападкі — вада ў цвёрдым або вадкім стане, якая выпала на зямную па-верхню з атмасферы.
3 відамі воблакаў і атмасферных ападкаў вы ўжо пазнаёміліся на ўроках прадмета «Чалавек і свет». (Успомніце, якія бываюць воблакі і віды ападкаў.) Колькасць ападкаў — гэта таўшчыня слоя вады, якая выпа-ла, у міліметрах. Для вымярэння вадкіх ападкаў ужываюць ападкамер (дажджамер) (мал. 69). Ён устанаўліваецца на вышыні 2 м і павінен быць ахаваны ад ветру. Вільгаць, што выпала, трапляе ў дажджамернае вяд-ро, а адтуль сцякае ў вымяральную шклян-
ку, па дзяленнях на якой вызначаюць слой л
J Мал. 69. Ападкамер
ападкаў.
6. Размеркаванне ападкаў па шыротах. За год на зям-ную паверхню выпадае каля 520 тыс. км3 ападкаў, з іх на сушы — 21 % , астатняя колькасць — над акіянам. Размерка-ванне атмасферных ападкаў па зямным шары заканамернае і абумоўлена асаблівасцямі тэмпературнага рэжыму, ціску і, як вынік, цыркуляцыі атмасферы (гл. карту). На колькасць ападкаў уплывае і аддаленасць ад акіяна, блізкасць цёплых і халодных цячэнняў, асаблівасці рэльефу.
Максімальная колькасць ападкаў прыпадае на вобласці нізкага ціску з узыходзячымі патокамі паветра: у экватары-яльных шыротах — 1500—2000 мм у год, ва ўмераных — да 1000 мм. Мінімальная колькасць ападкаў характэрна для
С. 19
110
Тэма 4. Атмасфера. Надвор’е і клімат
с. 19
абласцей з высокім ціскам і сыходнымі патокамі паветра. У трапічных шыротах колькасць ападкаў складае 100— 400 мм (за выключэннем усход-ніх узбярэжжаў), у палярных Ізагіеты — лініі, што злу-абласцях над ледзянымі шчы- чаюць на карце пункты з ад-тамі Антарктыды і Грэнлан- нолькавай колькасцю апад-дыі — да 100—200 мм. каЎ’
Больш за ўсё ападкаў на
планеце выпадае ў перадгор’ях Гімалаяў (у Чэрапунджы ў сярэднім у год 12 000 мм, максімум — да 21 020 мм) і на Гавайскіх астравах у Ціхім акіяне (у сярэднім у год 12 500 мм, максімум — да 24 000 мм). Мінімальная колькасць ападкаў выпадае ў Паўднёвай Амерыцы ў пустыні Атакама (0,01 мм У год).
A - ♦ Вільготнасць — утрыманне вадзяной пары ў па-ветры. ♦ Абсалютная вільготнасць — рэальнае с±^х7 ўтрыманне вадзяной пары (у г/м3), адносная — сту-пень насычанасці паветра вільгаццю пры зададзенай тэм-пературы (у %). ♦ Абсалютная вільготнасць памяншаецца ад экватара да полюсаў услед за тэмпературай. ♦ Аднос-ная вільготнасць найбольшая ў экватарыяльных і паляр-ных шыротах, найменшая — у тропіках. ♦ Размеркаванне атмасферных ападкаў заканамернае: максімум — у аблас-цях з нізкім ціскам, мінімум — у абласцях з высокім ціскам.
1. Як тэмпература ўплывае на ўтрыманне вадзяной пары ў ат-
масферы? 2. У чым адрозненне паміж абсалютнай і адноснай
вільготнасцю паветра? 3. Як вымяраюць вільготнасць паветра?
4. Калі надыходзіць гадавы (сутачны) максімум і мінімум абсалют-най (адноснай) вільготнасці паветра? 5. Якая існуе заканамернасць у размеркаванні ападкаў па шыротах? 6. Дзе на планеце знаходзяц-ца самае вільготнае і самае сухое месцы?
§ 19. Надвор’е і метэаралагічныя з’явы
111
1. Вызначыце паслядоўнасць працэсаў: а) выпадзенне ападкаў; \^J б) насычэнне паветра вадзяной парай; в) кандэнсацыя; г) аха-4Ь лоджванне паветра. 2. Бабуля летам сушыла яблыкі. У адным памяшканні яны хутка ператвараліся ў сухафрукты, а ў іншым — павольна. Унучка Ліда хутка высветліла, чаму неаднолькава ішоў працэс сушкі. А вы можаце знайсці гэтаму прычыну? 3. Вы мае-це зносіны ў сетцы Інтэрнэт з вучнем з Эфіопіі. Ён рыхтуе даклад па атмасферных ападках і мае патрэбу ў інфармацыі. Дапама-жыце яму з дакладам: пазнаёмце з відамі атмасферных ападкаў, характэрнымі для Беларусі, але якіх не бывае ў Эфіопіі. 4. Пры тэмпературы +20 °C максімальная вільготнасць паветра можа да-сягаць 17 г/м3, а ў рэчаіснасці яно змяшчае 10 г/м3 вадзяной пары. Вызначыце яго адносную вільготнасць.
Ч Якія атмасферныя ападкі і ў якую пару года выпадаюць у Бела-русі?
<м^ 1. Успомніце прыказкі і прымаўкі пра розныя віды атмасферных ^'" ападкаў. 2. Правядзіце міні-даследаванне «Вільготнасць у побыце».
Для гэтага распытайце членаў сваёй сям’і, якія праблемы стварае павышаная ці паніжаная вільготнасць у вашым доме (на кухні, на балконе, у гаражы і г. д.).
§ 19. Надвор’е і метэаралагічныя з’явы
s> • Які слой атмасферы і чаму называюць «фабрыкай надвор’я»?
... • 3 якімі з’явамі надвор’я вы сустракаліся ў жыцці?
У параграфе вы даведаецеся
• Што такое надвор’е і як вядуць назіранні за надвор’ем?
• Чым метэаралагічныя элементы адрозніваюцца ад з’яў надвор’я?
1. Што такое надвор’е? Атмасфера — самая зменлівая з абалонак Зямлі. Кругавароты цяпла і вільгаці і цыркуля-цыя атмасферы фарміруюць надвор’е.
Геаграфічны слоўнік
Надвор’е — гэта стан прыземнага слоя ат-масферы ў дадзены момант ці прамежак часу на пэўнай тэрыторыі.
112
Тэма 4. Атмасфера. Надвор’е і клімат
Мал. 70. Узаемасувязь метэаралічных элементаў
Штодзённае жыццё і дзей-насць чалавека ў значнай ме-ры залежаць ад надвор’я. Над-вор’е адрозніваецца зменлі-васцю, разнастайнасцю і паў-таральнасцю. Яно характары-зуецца сукупнасцю метэа-ралагічных элементаў і з’яў. Метэаралагічныя элементы — тэмпература, вільготнасць, ат-масферны ціск, вецер, воблач-насць, ападкі і інш. Яны ўзаемазвязаны адзін з адным, і змяненне любога з іх цягне за сабой змяненне стану надвор’я ў цэлым (мал. 70). Першай прыметай таго, што чакаец-ца змена надвор’я, з’яўляецца змяненне атмасфернага ціску.
2. Метэаралагічныя з’явы — з’явы надвор’я. У атмасферы пастаянна назіраюцца метэа-ралагічныя (пагодныя) з’явы. Яны могуць быць выкліка-ны рознымі прыроднымі пра-цэсамі. Найбольш часта мож-на назіраць з’явы, звязаныя з выпадзеннем атмасферных
Мал. 71. Метэаралагічныя з’явы: a — вясёлка; б — гало; в — міраж; г — агні Святога Эльма; д — тарнада; е — пясчаная бура
§19. Надвор’е і метэаралагічныя з'явы
113 _
ападкаў: ліўні, снегападьь, туманы і інш. Некаторыя з’явы надвор’я звязаны з асаблівасцямі праходжання сонечных прамянёў праз атмасферу: зара, вясёлка, міраж (мал. 71, а, в). Маланкі, навальніцы, зарніцы, палярныя ззянні ўзнікаюць з прычыны электрычных з’яў у атмасферы. Вялікай разбу-ральнай сілай валодаюць метэаралагічныя з’явы, звязаныя з дзейнасцю ветру: ураганы, пясчаныя буры, тарнада і інш. (мал. 71, д—е).
ц / Гало — светлавое кольца вакол Сонца або Месяца, якое ўзнікае У з прычыны таго, што сонечныя прамяні адбіваюцца ад ледзяных крышталёў у верхніх слаях атмасферы (мал. 71, б). Міраж — падман зроку пры моцна перагрэтым паветры ў прыземным слоі, калі, акрамя рэальных аб’ектаў, удалечыні відаць іх уяўнае ад-люстраванне ў атмасферы. Агні Святога Эльма — электрычныя разрады ў выглядзе пучкоў, якія свецяцца, на вострых канцах высокіх прадметаў (вежы, мачты, вяршыні скал) пры вялікай наэлектрызаванасці атмасферы (мал. 71, г). Тарнада — гіганцкі ат-масферны віхор, які верціцца і валодае моцнай разбуральнай сілай.
3. Назіранні за надвор’ем. Надвор’е ўплывае на здароўе, жыццё і гаспадарчую дзейнасць людзей. Для яго вывучэння неабходна валодаць інфармацыяй аб змене метэаралагічных элементаў на значнай тэрыторыі. Назіранні на зямной паверхні рэгулярна вядуцца на метэаралагічных станцыях. Вымяральныя прыборы размяшчаюць на адкрытай пляцоўцы на вышыні 2 м у спецыяльнай метэаралагічнай будцы (для аховы ад прамых сонечных прамянёў, ветру і ападкаў). Буд-ка афарбавана ў белы колер для меншага награвання і мае жалюзі для свабоднага доступу паветра да прыбораў (мал. 72 на с. 114). Вымярэнні на ўсіх метэастанцыях праводзяць з дапамогай аднолькавых прыбораў кожныя тры гадзіны. (Чаму?) У палярных і цяжкадаступных горных раёнах, дзе