• Газеты, часопісы і г.д.
  • Геаграфія 6 клас

    Геаграфія

    6 клас

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 190с.
    Мінск 2016
    106.49 МБ
    ЖЫЦЦЕНАЗЯМЛІ
    А. Г. Кальмакова В.У. Пікулік
    ФІЗІЧНАЯ
    ГЕАГРАФШ
    Вучэбны дапаможнік для 6 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання
    Пад рэдакцыяй А. Г. Кальмаковай
    Дапушчана
    Міністэрствам адукацыі
    Рэспцблікі БеЛарусь
    Мінск «Народная асвета» 2016
    УДК 911.2(075.3=161.3)
    ББК 26.82я73
    K17
    Пераклад з рускай мовы М. Л. Страхі
    Рэцэнзенты:
    кафедра геаграфіі і прыродакарыстання ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя A. С. Пушкіна» (дацэнт кафедры, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт А У. Грыбко); настаўнік геаграфіі вышэйшай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 30 г. Мінска імя Героя Савецкага Саюза Б. С. Акрэсціна» А. Г. Шандроха
    Кальмакова, А. Г.
    K17 Геаграфія. Фізічная геаграфія : вучэб. дапаможнік для 6-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай наву-чання / А. Г. Кальмакова, В. У. Пікулік ; пад рэд. А. Г. Каль-маковай ; пер. з рус. мовы М. Л. Страхі. — Мінск : Народная асвета, 2016. — 190 с. : іл.
    ISBN 978-985-03-2638-6.
    УДК 911.2(075.3=161.3)
    ББК 26.82я73
    ISBN 978-985-03-2638-6
    © Кальмакова А. Г., Пікулік В. У., 2016
    © Страха М. Л., пераклад на беларускую мову, 2016
    © Геаграфічная аснова. Дзяржаўны ка-мітэт па маёмасці Рэспублікі Бела-русь, 2016
    © РУП «Белкартаграфія», 2016
    © Афармленне. УП «Народная асвета», 2016
    ЗМЕСТ
    Ад аўтараў................................................ 5
    Уводзіны ................................................. 7
    Раздзел 1. ЗЯМЛЯ НА ПЛАНЕ МЯСЦОВАСЦІ, ГЛОБУСЕ I КАРЦЕ
    Тэма 1. План мясцовасці.................................. 11
    § 1.	Бакі гарызонту. Компас. Азімут ...................... —
    § 2.	План мясцовасці. Умоўныя знакі. Маштаб і яго віды... 16
    § 3.	Абсалютная і адносная вышыня. Чытанне плана мясцовасці 20
    Тэма 2. Глобус і геаграфічная карта ..................... 25
    § 4.	Глобус — мадэль Зямлі................................ —
    § 5.	Геаграфічная карта ................................  30
    § 6.	Геаграфічныя каардынаты ............................ 35
    § 7.	Віды і значэнне карт................................ 40
    Р а з д з е л II. ПРЫРОДА ЗЯМЛІ
    Тэма 3. Літасфера і рэльеф Зямлі ........................ 45
    § 8.	Унутраная будова Зямлі. Літасфера ................... —
    § 9.	Унутраныя сілы Зямлі. Землетрасенні. Вулканізм...... 51
    § 10.	Знешнія сілы Зямлі. Выветрыванне .................. 59
    §11.	Горныя пароды і мінералы зямной кары .............. 63
    §12.	Рэльеф сушы. Горы і раўніны ........................ 70
    §13.	Рэльеф дна Сусветнага акіяна ...................... 77
    Тэма 4. Атмасфера. Надвор’е і клімат..................... 84
    §14.	Склад і будова атмасферы............................ —
    §15.	Тэмпература паветра. Цеплавыя паясы ............... 89
    § 16.	Атмасферны ціск.................................... 96
    §17.	Вецер. Цыркуляцыя атмасферы ...................... 100
    § 18.	Вільготнасць паветра. Атмасферныя ападкі...........106
    § 19.	Надвор’е і метэаралагічныя з’явы.................. 111
    § 20.	Клімат і кліматаўтваральныя фактары................116
    4
    Змест
    Тэма 5. Гідрасфера...................................... 122
    §21.	Будова гідрасферы. Уласцівасці вод Сусветнага акіяна ....	—
    § 22.	Рух вод у акіяне ................................. 129
    § 23.	Воды сушы. Падземныя воды......................... 136
    § 24.	Паверхневыя воды. Рэкі............................ 142
    § 25.	Жыўленне і рэжым рэк. Уплыў цякучых вод на рэльеф . . . 150
    § 26.	Азёры. Балоты. Вадасховішчы....................... 156
    § 27.	Ледавікі. Ахова вод .............................. 164
    Тэма 6. Біясфера........................................ 171
    § 28.	Біясфера — жывая абалонка Зямлі..................... —
    § 29.	Глеба............................................. 177
    § 30.	Прыродны комплекс ................................ 184
    Заключэнне ............................................. 190
    АД АЎТАРАЎ
    Дарагія шасцікласнікі!
    Перад вамі вучэбны дапаможнік па новым для вас ву-чэбным прадмеце — геаграфіі. 3 ім вы здзейсніце мноства адкрыццяў, пабываеце ва ўнікальных кутках нашай плане-ты! Давайце даведаемся, як ён пабудаваны.
    Спачатку вы пазнаёміцеся са зместам, у якім пералічаны раздзелы і тэмы вучэбнага дапаможніка. Кожная тэма падзе-лена на параграфы, а параграфы — на блокі, пазначаныя нумарамі. Прагартаўшы старонкі, вы заўважыце, што кож-ную тэму пачынае рубрыка «геаграфічныя рэкорды». У ёй прадстаўлена дадатковая інфармацыя пра ўнікальныя аб’екты і з’явы, з падрабязным апісаннем якіх вы пазнаёміцеся пры вывучэнні адпаведнай тэмы.
    У тэксце вучэбнага дапаможніка вы сустрэнеце і іншыя рубрыкі. Кожны параграф пачынаецца з уводных рубрык: «Давайце ўспомнім» ; і «У параграфе вы даведаецеся». Мэта першай рубрыкі — успомніць раней вывучаны матэ-рыял, які будзе неабходны пры вывучэнні новага. У другой пералічаны асноўныя пытанні, якія будуць асвятляцца ў па-раграфе.
    Тэкст параграфаў уключае тры асноўныя рубрыкі. Праца з імі дапаможа вам больш глыбока вывучыць прадмет, пашы-рыць вашы веды па вывучаемых тэмах. Рубрыка «Геаграфічны слоўнік» пазнаёміць з вызначэннем геаграфічных паняццяў, прадугледжаных вучэбнай праграмай. Рубрыка «Цікавыя факты» ^ змяшчае дадатковую інфармацыю пазнаваль-нага характару. Рубрыка «Увага! Важна!» ц дазволіць не прапусціць важныя звесткі і факты.
    6
    Ад аўтараў
    Пасля тэксту кожнага параграфа ідуць выніковыя рубрыкі. Кароткія высновы, якія дазволяць вам паўтарыць і замаца-ваць самае важнае з пройдзенага матэрыялу, змяшчаюцца ў рубрыцы «Падвядзём вынікі» Р . Рубрыка «Самапра-верка: ці ведаеце вы?» ‘^' дасць магчымасць праверыць, наколькі поўна вы засвоілі матэрыял параграфа, а заданні рубрыкі «Практыкум» С5, якія выконваюцца ў сшытку, дапамогуць набыць практычныя ўменні, ацаніць ступень за-
    сваення ведаў па пройдзенай тэме. Рубрыкі «Давайце абмяр-куем» ^ і «Запрашаем да творчасці» ZQ^ разлічаны на самых дапытлівых, тых, каму цікава праявіць сябе ў новай якасці або выканаць творчае заданне. Рубрыка «Практычная работа» запрашае да выканання практычных работ для набыцця і замацавання практычных уменняў.
    Падчас працы з вучэбным дапаможнікам звяртайцеся да геаграфічнага атласа для 6-га класа , у якім сабраны кар-ты па вывучаемых тэмах. Абавязкова адшуквайце на карце
    ўсе геаграфічныя аб’екты, якія сустракаюцца ў тэксце пара-графа. Вылучаныя курсівам геаграфічныя назвы прызнача-ны для абавязковага запамінання.
    Самастойна праверыць свае веды па пройдзеных тэмах можна выкарыстоўваючы Інтэрнэт-рэсурс Moodie 111 , даступны на нацыянальным адукацыйным партале http://e-vedy.adu.by (націскаем кнопку «Электронныя адукацыйныя рэсурсы», выбіраем вучэбны прадмет «Геаграфія», а затым — «6 клас»).
    Мы спадзяёмся, што на ўроках геаграфіі вы даведаецеся шмат новага, цікавага і карыснага. Жадаем вам поспехаў у вывучэнні геграфіі!
    УВОДЗІНЫ
    1.	Геаграфія як навука. Геаграфія — адна з найстара-жытнейшых навук, якая ўвабрала ў сябе велізарныя веды аб навакольным свеце. Тэрмін «геаграфія» ўвёў старажыт-нагрэчаскі вучоны Эратасфен. Таму слова «геаграфія» мае грэчаскія карані (геа — зямля, графа — пішу) і літаральна перакладаецца як «землеапісанне».
    Эратасфен Кірэнскі (III—Пстст. дан. э.) — М старажытнагрэчаскі географ, матэматык, астра-ном, паэт. Загадваў знакамітай Александрый-скай бібліятэкай. З’яўляецца першым вучо-ным, які вылічыў памеры Зямлі. У працы «Аб вымярэнні Зямлі» ацаніў памеры Сонца і Ме-сяца і адлегласці да іх, апісаў сонечныя і ме-сячныя зацьменні.
    Першапачаткова геаграфія была апісальнай навукай. Галоўнымі пытаннямі, на якія яна адказвала, былі: што гэта? Дзе гэта знаходзіцца? Па меры назапашвання ведаў і змянення ролі чалавека ў прыродзе геаграфія стала вы-вучаць законы, па якіх развіваецца наша планета. Таму галоўным пытаннем сучаснай геаграфіі стала пытанне чаму. Геаграфія тлумачыць заканамернасці ўзаемадзеяння і раз-мяшчэння кампанентаў прыроды, насельніцтва і яго гаспа-дарчай дзейнасці, прагназуе іх будучае развіццё.
    Геаграфічны слоўнік
    Геаграфія — навука, якая вывучае прыроду Зямлі, насельніцтва і яго гаспадарчую дзей-насць.
    Геаграфія вывучае аб’екты, з’явы і працэсы, якія існуюць на Зямлі. Геаграфічныя аб’екты вельмі разнастайныя,
    8
    Уводзіны
    іх можна падзяліць на прыродныя (рэкі, моры, горы, раў-ніны і інш.) і створаныя чалавекам (гарады, вадасховішчы, электрастанцыі і інш.). У прыродзе і жыцці людзей вялікая роля належыць геаграфічным з’явам (падзеям) і працэ-сам (змяненням у часе). Многія з іх валодаюць разбураль-най сілай, напрыклад вывяржэнні вулканаў, навальніцы, паводкі і г. д.
    Найважнейшы прадмет вывучэння геаграфіі — працэсы ўзаемадзеяння чалавека і прыроды. 3 кожным годам людзі ўсё больш змяняюць прыродныя аб’екты: высякаюць лясы, забруджваюць паветраную прастору, рэкі і моры, знішчаюць жывёл. У той жа час чалавек вучыцца беражліва ставіцца да прыродных багаццяў: высаджвае дрэвы, будуе водаачыш-чальныя збудаванні, стварае запаведнікі для аховы рэдкіх раслін і жывёл.
    2.	Сістэма геаграфічных навук. Сучасная геаграфія ўключае цэлую сістэму навук. Традыцыйна геаграфію па-дзяляюць на дзве буйныя галіны — фізічную і сацыяльна-эканамічную. Фізічная геаграфія (ад грэч. фізіс — прырода) вывучае прыроду нашай планеты, а сацыяльна-эканаміч-ная — насельніцтва Зямлі і яго гаспадарчую дзейнасць. Кожная з іх падраздзяляецца на шэраг галіновых навук (мал. 1). Асаблівае месца адведзена агульнагеаграфічным навукам, у тым ліку картаграфіі. Менавіта яна забяспечвае геаграфію сваёй уласнай незаменнай мовай — геаграфічнымі картамі.
    Як любая навука, геаграфія валодае ўласнымі метадамі даследавання. Самыя старажытныя з іх — параўнальны і апісальны. Па меры вывучэння нязведаных зямель да іх прыбавіўся экспедыцыйны метад. У час падарожжаў складаліся планы і карты адкрытых зямель — так узнік картаграфічны метад.
    Уводзіны
    Мал. 1. Дрэва геаграфічных навук
    3.	Абалонкі Зямлі. У фізічнай геаграфіі вы будзеце вы-вучаць будову, склад і функцыянаванне асноўных абалонак Зямлі. Літасфера — самая верхняя цвёрдая абалонка на-шай планеты. Атмасфера — газавая абалонка, якая ахутвае Зямлю нябачным пакрывалам. Гідрасфера — водная абалон-ка зямнога шара, якая змяшчае вадкую, цвёрдую і газапа-добную ваду. Самая дзіўная абалонка, якой няма больш ні на адной іншай планеце Сонечнай сістэмы, — біясфера. Гэта абалонка, населеная жывымі арганізмамі, — сфера жыцця. Усе абалонкі Зямлі знаходзяцца ў пастаянным узаемадзеянні паміж сабой.