Выдавец: Народная асвета
Памер: 190с.
Мінск 2016
Умоўныя знакі валодаюць высокай інфарматыўнасцю. Напрыклад, пры абазначэнні ракі на плане сінім колерам паказваюць саму раку, стрэлкай — напрамак яе цячэння, літарамі — назву. Можа дадаткова ўказвацца хуткасць ця-
с. 2, 3
с. 3
18
Тэма 1. План мясцовасці
чэння, шырыня і глыбіня ракі, характар берагавой лініі і дна і інш. (Вызначыце напрамак і хуткасць цячэння ракі Камышоўкі на плане мясцовасці.)
3. Маштаб. Якую б невялікую тэрыторыю не адлюстроўваў план мясцовасці, ён заўсёды будзе ў шмат разоў меншы, чым сама тэрыторыя. На плане мясцовасці ўсе аб’екты паказа-ны ў паменшаным выглядзе. Каб усе зробленыя памяншэнні былі аднолькавымі, выкарыстоўваюць маштабаванне — пе-равод рэальных памераў і адлегласцей на мясцовасці ў мен-шыя памеры і адлегласці на плане. Для гэтага іх памянша-юць у пэўную колькасць разоў, выкарыстоўваючы маштаб с. 4 ( гл. мал ).
Геаграфічны слоўнік
Маштаб — гэта адносіны даўжыні адрэзка на плане мясцовасці або карце да яго рэаль-най даўжыні на мясцовасці.
Маштаб паказвае, у колькі разоў адлегласці на плане або карце паменшаны ў параўнанні з рэальнымі адлегласцямі.
Маштаб можа запісвацца ў выглядзе дробу, дзе ў лічніку
^-\ Лічнік у маштабе роўны адзінцы (1 см). Значэнне назоўніка паказвае, у колькі разоў паменшана адлюстра-ванне на плане або карце.
дадзена даўжыня адрэзка на плане, а ў назоўніку — яго даўжыня на зямной паверхні. Так, у маштабе 1 : 100 у 1 см на плане змяшчаецца 100 см (або 1 м) рэальнай мясцовасці, а ў маштабе 1 : 10 000 — 10 000 см (або 100 м). Такім чы-нам, чым большы лік у назоўніку, тым драбнейшы маш-таб, г. зн. маштаб 1 : 10 000 драбнейшы, чым маштаб 1 : 100.
Ад маштабу залежыць дэталёвасць адлюстравання тэ-рыторыі: чым буйнейшы маштаб, тым больш інфармацыі
§ 2. План мясцовасці. Умоўныя знакі. Маштаб і яго віды
адлюстравана на плане. Пры выкарыстанні больш дробнага маштабу павялічваецца плош-ча тэрыторыі, якая адлюстроў-ваецца, але колькасць дэталяў скарачаецца. Выбар маштабу залежыць ад мэты стварэння
Маштаб 1:10 000
ПЛана. у 1 сантыметры 100 метраў
4. Віды маштабу. Існуе тры ioo s j)joo=^^ віды запісу маштабу (мал. 8).
' . Мал. 8. Віды маштабу
3 дапамоган лікаў запісваюць
лікавы маштаб (1 : 10 000). Маштаб, запісаны словамі (у 1 см — 100 м), называюць найменным. Калі маштаб адлюстроўваюць з дапамогай спецыяльнай дапаможнай лінейкі, на якой нанесены роўныя адрэзкі, то ён называецца лінейным. Пры дапамозе лінейнага маштабу зручна вызна-чаць адлегласці на плане з дапамогай цыркуля-вымяральніка
(гл. мал.). с-4
Любы маштаб можна пераводзіць з аднаго віду ў іншы.
Напрыклад, колькасны маштаб 1 : 200 у выглядзе найменна-га выглядае наступным чынам: у 1 см — 200 см.
р * ♦ План мясцовасці — зручнае для выкарыстання V схематычнаеадлюстраванненевялікагаўчастказям-- ■. ной паверхні. ♦ На планах выкарыстоўваюць агуль-напрынятыя ўмоўныя знакі пэўных колераў. ♦ Умоўныя знакі падзяляюцца на пазамаштабныя, лінейныя і плош-чавыя. ♦ На плане мясцовасці ўсё адлюстравана ў памен-шаным выглядзе. ♦ Маштаб паказвае ступень памяншэн-ня адлегласцей на мясцовасці пры яе адлюстраванні на плане або карце. ♦ Чым большы лік у назоўніку маштабу, тым ён драбнейшы. ♦ Маштаб запісваюць трыма відамі: лікавым, найменным і лінейным.
20
Тэма 1. План мясцовасці
.Ж !• Шт° такое план мясцовасці? 2. У чым перавагі плана ў fпараўнанні з іншымі відамі адлюстраванняў зямной паверхні?
3. Якімі колерамі на плане паказваюць розныя групы аб’ектаў?
4. Што азначае лічба ў лічніку і назоўніку ў лікавым маштабе?
5. Як дэталёвасць адлюстравання тэрыторыі на плане залежыць ад маштабу?
С. 2
f> 1. Вызначыце адрозненні паміж планам мясцовасці і аэрафота-здымкам (гл. мал.). 2. Шасцікласнікі збіраюцца ў турпаход. Які план лепш падыдзе дзецям: з маштабам 1 : 100 або 1 : 10 000? Чаму? 3. На дошцы настаўнік выпадкова сцёр некалькі лічбаў у табліцы. Аднавіце дадзеныя табліцы.
Маштаб Адлегласць на плане Адлегласць на мясцовасці
1 : 10 000 ... 100 м
... 6 CM 300 м
1 : 2000 15 см ...
у 1 см — 300 см 2,5 cm ...
\_ Людзям якіх прафесій неабходна ўмець чытаць план мясцовасці?
Напішыце апавяданне аб канікулах, замяніўшы як мага больш Z - > ' слоў умоўнымі знакамі.
§ 3. Абсалютная і адносная вышыня. Чытанне плана мясцовасці
б> • Што такое азімут?
• 3 дапамогай якога прыбора яго вызначаюць?
• Што такое маштаб і для чаго ён выкарыстоўваецца?
У параграфе вы даведаецеся
• Што вышыня бывае абсалютная і адносная.
• Што значыць умець чытаць план мясцовасці?
§ 3. Абсалютная і адносная вышыня. Чытанне плана мясцовасці
21
1. Абсалютная і адносная вышыня. Любыя няроў-насці зямной паверхні маюць пэўную вышыню. Адроз-ніваюць абсалютную і адносную вышыню мяцовасці
Абсалютную вышыню лю-бых аб’ектаў вымяраюць ад-носна ўзроўню мора. Найбольш высокія і нізкія адзнакі абса-лютных вышынь на планах і картах абазначаюць пунктамі і падпісваюць іх значэнне ліч-бамі. (Знайдзіце на плане мяс-цовасці адзнакі абсалютных вышынь.)
Для вызначэння адноснай вышыні аб’екта трэба вылічыць рознасць паміж абсалютнай вы-шынёй яго вяршыні і абсалют-най вышынёй асновы (падэш-вы). Так, калі абсалютная вы-шыня вяршыні ўзгорка 200 м, а падэшвы — 50 м, то адносная вышыня ўзгорка роўная 150 м (200 - 50 = 150 м).
2. Чытанне плана мясцовасці значыць разумець значэнне ўмо
Мал. 9. Абсалютная і адносная вышыня
К' У Беларусі і суседніх краінах за нулявую адзнаку абсалютнай вышыні прыма-юць узровень Балтыйскага мора.
. Чытаць план мясцовасці — ўных знакаў, умець вызна-
22
Тэма 1. План мясцовасці
чаць бакі гарызонту, азімут, абсалютную і адносную вышы-ню, напрамкі, адлегласці, аб’екты і іх узаемаразмяшчэнне.
Планы мясцовасці арыентаваны адносна бакоў гарызон-ту. Напрамак на поўнач, як правіла, пазначаны ў верхнім левым вугле ў выглядзе спецыяльнай стрэлкі «поўнач — поўдзень». Але калі на плане такая стрэлка адсутнічае, то лічыцца, што верхняя рамка плана — паўночная, ніж-няя — паўднёвая, левая — заходняя, правая — усходняя. Вы-карыстоўваючы гэту інфармацыю, вызначаюць асноўныя і прамежкавыя бакі гарызонту, напрамак або азімуты на аб’екты. Пры гэтым напрамкі на плане вызначаюцца ад-носна нейкага ўмоўнага пункта. Таму адзін і той жа аб’ект можа знаходзіцца ў розных напрамках адносна розных пунктаў адліку. Напрыклад, на плане мясцовасці паром на рацэ Камышоўцы адносна ветранога млына размешчаны на с. з поўдні, а адносна чыгуначнай станцыі — на поўначы.
3 умоўных знакаў можна атрымаць розную інфарма-цыю: вызначыць склад лесу, напрамак цячэння і назвы рэк, віды перапраў цераз рэкі (мост або паром), назвы населеных пунктаў, характар дарогі (прасёлкавая, шаша, грунтавая), наяўнасць балот, кар’ераў, вадасховішчаў, назвы азёр і мно-гае іншае.
3. Вызначэнне азімутаў і напрамкаў. На ўсе аб’екты, паказаныя на плане мясцовасці, можна вызначыць напра-мак і азімут. Напрыклад, на плане мясцовасці неабходна вызначыць азімут на ветраны млын, пры ўмове, што вы знаходзіцеся ля дрэва, якое асобна стаіць наўсцяж грунта-вой дарогі. Для гэтага трэба правесці адну ўмоўную лінію на поўнач, а другую — на млын. Атрыманы вугал (адлічваем па гадзіннікавай стрэлцы) і будзе шуканым азімутам (60°) (мал. 10).
4. Вызначэнне ўзаемаразмяшчэння аб’ектаў. Вызначыўшы бакі гарызонту на плане мясцовасці, можна ацаніць раз-
§ 3. Абсалютная і адносная вышыня. Чытанне плана мясцовасці
23
Мал. 10. Вызначэнне азімута транспарцірам
мяшчэнне аб’ектаў на мясцовасці адносна адзін аднаго. Чым бліжэй аб’ект да краю рамкі плана, тым больш край-няе становішча ён займае адносна адпаведнага боку гары-
зонту. Так, вуліца Вясенняя на плане мясцовасці бліжэй да паўночнай рамкі плана, чым вуліца Васільковая, значыць,
яна больш паўночная.
5. Вызначэнне адлегласцей. 3 дапамогай маштабу мож-
с. з
на вызначаць адлегласці на плане. Для гэтага трэба вызна-
чыць даўжыню шуканага адрэзка лінейкай або цыркулем-вымяральнікам у сантыметрах, а затым, выкарыстоўваючы маштаб, перавесці яе ў рэальную даўжыню на мясцовасці.
Напрыклад, пры вызначэнні адлегласці ад школы да са-жалкі трэба вымераць даўжыню адрэзка паміж гэтымі
аб’ектамі на плане мясцовасці (2,5 см). Скарыстаемся машта-бам (у 1 см — 100 м) і атрыма-ем, што ад школы да сажалкі адлегласць на мясцовасці скла-дае 250 м (2,5 х 100 = 250 м).
К' Для вызначэння адле-гласцей на плане зручней выкарыстоўваць найменны маштаб.
с. з
24
Тэма 1. План мясцовасці
' z * ♦ Адрозніваюць абсалютную і адносную вышыню 1 мясцовасці. ♦ Абсалютная вышыня — вышыня c±=l7 пункта зямной паверхні над узроўнем мора. ♦ Ад-носная вышыня — перавышэнне аднаго пункта над другім. ♦ Чытаць план мясцовасці — значыць разумець значэн-не ўмоўных знакаў, умець вызначаць азімут, напрамкі, адлегласці і ўзаемаразмяшчэнне аб’ектаў на плане.
1’ У ЧЬІМ аДР°зненне абсалютнай і адноснай вышыні? 2. Якую інфармацыю можна атрымаць, вывучыўшы ўмоўныя знакі плана мясцовасці? 3. Як вызначыць бакі гарызонту, калі на плане няма стрэлкі «поўнач — поўдзень»?
Вяршыня ўзгорка размешчана на 140 м вышэй за ўзровень мора, V-.-i а яго аснова (падэшва) ляжыць на 60 м ніжэй за вяршыню. Вы-^ значыце: а) абсалютную вышыню ўзгорка; б) адносную вышыню ўзгорка; в) абсалютную вышыню асновы (падэшвы) узгорка.
Бацькам для закупкі будаўнічых матэрыялаў для рамонту патрэ- ; ’ бен план памяшкання. А вы маглі б скласці план свайго пакоя?
А Практычная работа № 1. Чытанне плана мясцовасці. Вызна-z чэнне азімутаў і напрамкаў па зададзеных азімутах з дапамогай компаса.
Тэматычны кантроль. План мясцовасці.
25
Тэма 2. Глобус і геаграфічная карта
Геаграфічныя рэкорды
Самая старажытная карта — на вавілонскіх гліняных таблічках, 3 тыс. г. да н. э.
Першая падрабязная карта свету — Клаўдзій Пталямей, II ст. н. э.
Першае вымярэнне геаграфічнай шыраты — Эратасфен, II ст. да н. э.
Першы Атлас свету — Герард Меркатар, 1595 г.
Найстарэйшы глобус — Кратэс з г. Пергама, II ст. да н. э.
Самы вялікі глобус — Готарпскі глобус, дыяметр 311 см, г. Санкт-Пецярбург.
§ 4. Глобус — мадэль Зямлі
q> • Як у старажытнасці людзі ўяўлялі нашу планету? ?.ч . Якое становішча займае Зямля ў Сонечнай сістэме?
. Якую форму мае наша планета?