• Газеты, часопісы і г.д.
  • Геаграфія 6 клас

    Геаграфія

    6 клас

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 190с.
    Мінск 2016
    106.49 МБ
    • Якія памеры Зямлі?
    У параграфе вы даведаецеся
    . Што глобус — самая наглядная мадэль Зямлі.
    •	Што на зямным шары існуюць полюсы.
    •	Якія ўмоўныя лініі называюць паралелямі і мерыдыянамі?
    •	Навошта планета «аблытана» градуснай сеткай?
    1.	Глобус — мадэль Зямлі. Для адлюстравання паверхні Зямлі створаны розныя мадэлі, у тым ліку планы і карты. Ад-
    26
    Тэма 2. Глобус і геаграфічная карта
    нак на іх адлегласць паміж асобнымі пунктамі скажаецца. Гэта адбываецца з прычыны таго, што планы і карты плоскія, а наша планета мае шарападобную форму. Найбольш нагляд-на форму Зямлі дэманструе яе паменшаная аб’ёмная мадэль у выглядзе шара — глобус (ад лац. глобус — шар) (мал. 11).
    Мал. 11. Глобус
    tllepmbi глобус быў выраблены ў II ст. да н. э. старажытнагрэчаскім вучоным Кратэсам з г. Пергама. Апісанне глобуса з градуснай сеткай упершыню сустракаецца ў II ст. н. э. у Клаўдзія Пта-лямея. У 1492 г. нямецкі вучоны Марцін Бехайм стварыў ма-дэль глобуса, якую назвалі «зямным яблыкам». На глобусе быў прадстаўлены толькі вядомы еўрапейцам Стары Свет і адсутнічала Амерыка. Вяршыняй у глобусным картаграфаванні лічаць глобу-сы «караля картографаў» — фламандца Герарда Меркатара (XVI ст.).
    Глобус дае дакладнае ўяўленне аб форме Зямлі, узаема-размяшчэнні і адлегласці паміж рознымі геаграфічнымі
    Паўднёвы полюс
    Мал. 12. Геаграфічныя полюсы
    аб’ектамі. Маштаб на глобусе ўсю-ды аднолькавы, па ім можна ажыц-цяўляць прыблізныя вымярэнні ад-легласцей. На глобусе, таксама як на плане і карце, для адлюстравання зямной паверхні выкарыстоўваюцца ўмоўныя знакі і маштаб.
    2.	Геаграфічныя полюсы. Як вам вядома, наша планета круціцца ва-кол уяўнай восі (мал. 12). (Усігом-ніце, як адбываецца восевае кручэн-не Зямлі: па гадзіннікавай стрэлцы ці супраць яе?) Усе пункты на зям-
    § 4. Глобус — мадэль Зямлі
    27
    ной паверхні круцяцца вакол гэтай восі, здзяйсняючы адзін абарот прыкладна за 24 гадзіны. Аднак існуе два пункты, якія здаюцца нерухомымі, дзе зямная вось як бы пранізвае планету наскрозь. Гэтыя пункты — геаграфічныя по-люсы.
    Геаграфічны слоўнік
    Геаграфічны полюс — пункт перасячэння восі вярчэння Зямлі з яе паверхняй.
    На планеце існуе два геа-графічныя полюсы — Паў-ночны і Паўднёвы. (Знайдзіце іх на глобусе і карце.)
    3.	Градусная сетка. Умоў-ныя найкарацейшыя лініі, якія злучаюць геаграфічныя полю-сы, — мерыдыяны (мал. 13). Слова «мерыдыян» з латыні перакладаецца як «паўдзённая лінія», так як напрамак цені апоўдні супадае з напрамкам мерыдыяна.
    Мал. 13. Мерыдыяны
    Геаграфічны слоўнік
    Мерыдыян — умоўная лінія, якая злучае Паўночны і Паўднёвы полюсы.
    Усе мерыдыяны паказваюць напрамак поўнач — поўдзень. Адлегласць паміж полюсамі заўсёды аднолькавая, таму ўсе мерыдыяны на зямной паверхні маюць аднолькавую даўжыню. На глобусе і карце яны праводзяцца праз роўныя прамежкі. Адлік мерыдыянаў прынята весці ад пачатпкова-га (нулявога) мерыдыяна, які праходзіць праз Грынвічскую Адлегласцьу 1°наўсіхме--	«	рыдыянах роўная 111,1 км.
    абсерваторыю у прыгарадзе Лон-
    28
    Тэма 2. Глобус і геаграфічная карта
    Мал. 14. Паралелі
    дана. Таму яго яшчэ называ-юць Грынвічскім мерыдыянам.
    Нулявы мерыдыян дзеліць Зямлю на два паўшар’і: За-ходняе, якое размяшчаецца на захад ад пачатковага ме-рыдыяна, і Усходняе, якое знаходзіцца на ўсход ад яго (гл. мал. 13 на с. 27). Значэнне мерыдыянаў змяняецца ад 0° да 180°.
    На роўнай адлегласці ад полюсаў размешчана ўмоўная
    лінія — экватар, якая дзеліць зямны шар на дзве роўныя часткі — Паўночнае і Паўднёвае паўшар’і (мал. 14). Па-ралельна лініі экватара, на поўнач і поўдзень, праводзяць умоўныя лініі — паралелі (ад грэч. паралелас — які ідзе побач).
    Геаграфічны слоўнік
    Экватар — умоўная лінія на зямной па-верхні, праведзеная на роўным аддаленні ад полюсаў. Паралель — умоўная лінія на зям-ной паверхні, паралельная экватару.
    Паралелі паказваюць напрамак захад — усход. Самай доўгай паралеллю з’яўляецца экватар. Паралелі ў адрознен-не ад мерыдыянаў маюць розную даўжыню. Даўжыня пара-лелей памяншаецца ад экватара да полюсаў.
    in/ Форма Зямлі не з’яўляецца ідэальным шарам, яна злёгку пля-^ скатая ля полюсаў з прычыны кручэння планеты. Таму даўжыня экватара (40075,7 км) большая за даўжыню мерыдыянаў (40008,5 км). Адлегласць у 1° на экватары роўна 111,3 км; на 20° паралелі — 104,6 км, на 40° паралелі — 85,4 км, на 60° па-ралелі — 55,8 км.
    § 4. Глобус — мадэль Зямлі
    29
    На глобусе паралелі, як і ме-рыдыяны, праводзяцца праз ад-нолькавую колькасць градусаў, напрыклад 10° або 20°. Адлік паралелей пачынаецца ад эк-ватара. Значэнне паралелей змяняецца ад 0° да 90°. Праз кожны пункт зямной паверхні можна правесці паралель і ме-рыдыян. Усе ўмоўныя лініі на глобусе і карце ўтвараюць гра-дусную сетку (мал. 15).
    Мал. 15. Градусная сетка
    Геаграфічны, слоўнік
    Градусная сетка — сістэма ўмоўных перася-кальных ліній (мерыдыянаў і паралелей) на глобусе і карце.
    На глобусе паралелі і мерыды-яны перасякаюцца пад прамым вуглом. У адрозненне ад плана мясцовасці на глобусе і карце заўсёды ёсць градусная сетка.
    t? Экватарыяяьныяітрапіч-ныя шыроты ўмоўна адно-сяць да нізкіх, умераныя — да сярэдніх, а палярныя — да высокіх шырот.
    A •- - ; ♦ Глобус — наглядная аб’ёмная мадэль Зямлі. ♦ На планеце ёсць два геаграфічныя полюсы — Паўночны ё±=к7 і Паўднёвы. ♦ Пачатковы мерыдыян дзеліць зям-ны шар на Заходняе і Усходняе паўшар’і, экватар — на Паўночнае і Паўднёвае. ♦ Мерыдыяны паказваюць напра-мак поўнач—поўдзень, паралелі — захад—усход. ♦ Усе мерыдыяны маюць аднолькавую даўжыню, а паралелі — розную, якая памяншаецца ад экватара да полюсаў. ♦ Гра-дусная сетка — сістэма паралелей і мерыдыянаў на глобу-се і карце.
    30
    Тэма 2. Глобус і геаграфічная карта
    1' Чаму глобус лічыцца самай нагляднай мадэллю Зямлі? 2. Дзе знаходзяцца геаграфічныя полюсы? 3. Што такое мерыдыяны і дзе пачынаецца іх адлік? 4. Што называюць паралеллю і якая з іх са-мая доўгая? 5. На якія паўшар’і дзеляць планету экватар і пачат-ковы мерыдыян? 6. 3 чаго складаецца градусная сетка і для чаго яна патрэбна?
    1.	Сябры Джоні і Кэці жывуць на розных мацерыках: Джоні — на паўночным узбярэжжы Паўднёвай Амерыкі, а Кэці — на поўначы Аўстраліі. Хто з іх жыве больш на поўнач? 2. Некаторыя знакі «+» у табліцы пераблыталіся і зніклі. Выкарыстоўваючы карту, выпраўце памылкі.
    ^^\^Паўшар’і Аб’екты	Заходняе	Усходняе	Паўночнае	Паўднёвае
    Афрыка	+			+
    Індыйскі акіян		+		+
    Грэнландыя		+	+	
    3.	Вы збіраецеся ў падарожжа па 60° паралелі, а ваш сябар — па 20° паралелі. Чый шлях будзе карацейшым і чаму? 4. Выка-рыстоўваючы карту, вызначыце, якія тэрыторыі ахопліваюць ма-церыковае і акіянічнае паўшар’і і чаму яны так называюцца.
    ^^ 1. 3 жыхарамі якіх краін вы б пазнаёміліся, калі б удзельнічалі ў fe> праекце «Дружба па мерыдыяне»? 2. Чаму даўжыня мерыдыянаў
    на зямным шары карацейшая, чым працягласць экватара?
    ЭУявіце, што вы накіроўваецеся ў кругасветнае плаванне. Прапа-нуйце маршруты руху, якія праходзілі б толькі па паралелі.
    § 5. Геаграфічная карта
    9 • Якімі ўмоўнымі знакамі адлюстроўваюць аб’екты на плане мясцовасці?
    • Якія ўмоўныя лініі і пункты ёсць на глобусе?
    У	параграфе вы даведаецеся
    •	Чым геаграфічныя карты адрозніваюцца ад планаў мясцовасці?
    •	Як адлюстроўваюць зямную паверхню на картах?
    •	Для чаго служаць геаграфічныя карты?
    § 5. Геаграфічная карта
    31
    1.	Геаграфічная карта. Апрача глобуса, яшчэ адной мадэллю зямной паверхні, толькі плоскай, з’яўляецца геаграфічная карта. Яна больш зручная ў выкарыстанні, бо адлюстроўвае зямную паверхню на плоскасці. Таму ў наву-ковых даследаваннях і гаспадарчай дзейнасці чалавек часцей выкарыстоўвае менавіта карты.
    Геаграфічны слоўнік
    Геаграфічная карта — паменшанае і аба-гульненае адлюстраванне зямной паверхні на плоскасці, выкананае з дапамогай умоўных знакаў.
    Карты называюць геаграфічнымі, бо яны адлюстроўваюць будову зямной паверхні, якую вывучае геаграфія. Старадаўнія карты былі падобныя да маляўнічых схематычных малюнкаў (мал. 16).
    Карты — найважнейшая крыніца геаграфічных ведаў. Дзякуючы картам можна атрымаць шмат рознай інфармацыі. На картах свету можна ўбачыць размяшчэнне буйнейшых аб’ектаў планеты (акіянаў, мацерыкоў, гор, раўнін, рэк, гарадоў і г. д.), на картах мясцовасці — дэталёвыя асаблівас-
    ці якога-небудзь раёна. Па картах выконваюць вымярэнні, вызначаюць адлегласці і плошчы. У адрозненне ад глобуса на картах звычайна не ўліч-ваецца крывізна зямной паверхні з прычыны ша-рападобнасці Зямлі. Ча-сам карты змяшчаюць больш інфармацыі, чым геаграфічная літаратура.
    Мал. 16. Старажытная карта Афрыкі
    32
    Тэма 2. Глобус і геаграфічная карта
    2.	Адрозненні геаграфічнай карты ад плана мясцовасці. Геаграфічныя карты і планы мясцовасці — гэта зменшаныя адлюстраванні зямной паверхні, выкананыя ў маштабе пры дапамозе ўмоўных знакаў. Яны адлюстроўваюць зямную па-верхню на плоскасці. Але паміж геаграфічнымі картамі і планамі мясцовасці маюцца і адрозненні (гл. табл.).
    Табліца. Адрозненні плана мясцовасці ад геаграфічнай карты
    Прыметы	План мясцовасці	Геаграфічная карта
    Ахоп тэрыторыі	Невялікі ўчастак мясцо-васці	Уся Зямля або буйныя ўчасткі яе паверхні
    Маштаб	Нязначнае памяншэн-не: вельмі буйны маш-таб (да 1:5000, часам да 1:10 000 уключна)	Значнае памяншэнне: буйны, сярэдні і дробны маштабы (драбнейшы за 1:10 000)
    Адлюстраванне аб’ектаў	Падрабязнае адлюстра-ванне, дакладныя абры-сы аб’ектаў	Абагульненае адлюстра-ванне нават буйных аб’-ектаў
    Наяўнасць гра-дуснай сеткі	Градусная сетка адсут-нічае	Градусная сетка прысут-нічае
    Вызначэнне бакоў гары-зонту	Па стрэлцы Пн—Пд або рамках плана	Па мерыдыянах і пара-лелях
    У адрозненне ад плана мясцовасці, на якім паказваюць невялікі ўчастак зямной паверхні, на карце адлюстроўваюць больш вялікія па плошчы тэрыторыі. Таму на планах мясцовасці і картах выкарыстоўваюцца розныя маштабы: на планах — вельмі буйны маштаб, на картах — больш дробны. У сувязі з гэтым адлюстраванні на плане вельмі па-драбязныя, а на карце — абагульненыя.
    3.	Адлюстраванне зямной паверхні на глобусе і карце. Каб на плоскай карце адлюстраваць няроўнасці зямной паверхні,
    § 5. Геаграфічная карта
    33
    якія адрозніваюцца па вышыні, і іншыя характарыстыкі мясцовасці, выкарыстоўваюць ізалініі.