Выдавец: Народная асвета
Памер: 190с.
Мінск 2016
Пры гніенні арганічных газ і арганічныя кіслоты,
якія ўздзейнічаюць на пароды, уступаючы ў хімічныя
рэакцыі.
Прадукты выветрывання альбо застаюцца на месцы раз-бурэння, альбо выносяцца цякучымі водамі, ветрам або скоч-ваюцца ўніз па схіле пад дзеяннем сілы цяжару. У выніку выветрывання на зямной паверхні фарміруецца слой рых-лых парод — кара выветпрывання. Яе магутнасць у сярэднім складае 30—60 м, у гарачым вільготным клімаце — да 200 м. На верхнім слоі кары выветрывання ўтвараецца глеба.
А л ♦ Энергія Сонца — гэта галоўная крыніца знеш-W - ніх сіл Зямлі. Пад уплывам знешніх сіл адбы-ваецца: выветрыванне, дзейнасць цякучых вод, ветру, мора, ледавікоў. ♦ На горныя пароды робяць уплыў тры віды выветрывання: фізічнае, хімічнае і бія-лагічнае. ♦ Фізічнае выветрыванне — растрэскванне парод з прычыны хістанняў тэмператур, хімічнае — змя-ненне іх складу пад уплывам паветра і вады, біяла-гічнае — разбурэнне жывымі арганізмамі. ♦ Палярным і горным абласцям уласціва марознае выветрыванне — калі пароды растрэскваюцца пад уздзеяннем вады, якая замярзае.
§11. Горныя пароды і мінералы зямной кары
63
^' ^к^я с™ адносяць да знешніх сіл Зямлі? 2. Што такое выветры-О' ванне і якім яно бывае? 3. Якія прычыны фізічнага выветрывання?
4. У якіх раёнах больш актыўна праяўляюцца хімічнае і фізічнае выветрыванне?
tl. 3 прапанаваных працэсаў выберыце тыя, якія выклікаюцца знешнімі сіламі Зямлі: а) разбурэнне берагоў хвалямі; б) утварэнне горных хрыбтоў; в) утварэнне яроў; г) утварэнне вулканаў. 2. Су-сед па парце запісаў у сшытак: а) выветрыванне •— гэта вынік ра-боты ветру; б) марознае выветрыванне адбываецца толькі зімой; в) хімічнае выветрыванне актыўна ў гарачым вільготным клімаце; д) пры фізічным выветрыванні змяняецца хімічны склад горных парод. Дзе ён дапусціў памылкі?
4*®® Берагавыя ластаўкі робяць гнёзды ў абрывістых берагах рэк. Да &Д/ якога віду выветрывання гэта прыводзіць? Прывядзіце падобныя
прыклады.
Прывядзіце прыклады, калі выветрыванне прычыняе шкоду гаспа-дарчай дзейнасці чалавека.
§ 11. Горныя пароды і мінералы зямной кары
9 .3 якімі горнымі пародамі вы знаёмыя?
=^=; • Якая магутнасць зямной кары пад мацерыкамі і акіянамі?
У параграфе вы даведаецеся
• 3 якіх хімічных элементаў складаецца зямная кара?
• Як утвараюцца розныя віды горных парод і чым яны адрозніваюцца?
1. Горныя пароды і мінералы ў складзе зямной кары. Зямная кара складзена рознымі па сваіх уласцівасцях і бу-дове мінераламі (ад лац. pyda) і горнымі пародамі.
Геаграфічкы слоўнік
Мінералы — аднастайныя па складзе і струк-\ туры прыродныя рэчывы, якія ўтвараюць горныя пароды. Горныя пароды — прырод-[/ ныя рэчывы, якія складаюць зямную кару і ўтвараюцца з комплексу мінералаў.
64
Тэма 3. Літасфера і рэльеф Зямлі
Мінералы і горныя пароды, якія ўваходзяць у склад зям-ной кары, складаюцца з розных хімічных элементаў. Больш за ўсё ў іх кіслароду — 49 %, крэмнію — 26 % і алюмінію — больш за 7 %. Разам яны складаюць каля 83 % масы зямной кары. Таксама ў зямной кары высокае ўтрыманне жалеза, кальцыю, натрыю, калію, магнію, вадароду. На ўсе астатнія хімічныя элементы прыпадаюць нязначныя долі. У склад мінералаў і горных парод уваходзяць адны і тыя ж хімічныя элементы, але ў розных суадносінах. Таму ў прыродзе вядома больш за 4000 відаў мінералаў.
2. Магматычныя, асадкавыя і метамарфічныя горныя пароды. Па паходжанні горныя пароды падзяляюць на тры віды: магматычныя, асадкавыя і метамарфічныя.
Геаграфічны слоўнік
Магматычныя горныя пароды — пароды, якія ўзнікаюць пры застыванні магмы ў не-трах Зямлі або паблізу ад яе паверхні.
Калі магма застывае на глыбіні, то пароды, якія ўтва-раюцца, называюць глыбіннымі. Мінералы, якія ўваходзяць у склад магмы, астываюць павольна, кожны пры сваёй тэм-пературы плаўлення. Таму для глыбінных парод характэрна зярністасць (напрыклад, як у граніту) (мал. 36, а).
Калі магма выліваецца на паверхню або застывае паблізу ад яе, то ўтвараюцца вывергнутыя (вулканічныя) пароды.
Мал. 36. Магматычныя горныя пароды: a — граніт; б — базальт; в — пемза
§11. Горныя пароды і мінералы зямной кары
65
3 прычыны хуткага астывання яны маюць шчыльную аднастай-ную структуру і складаюцца з дробных крышталёў (напрыклад, як у базальту) (мал. 36, б). Часам
л Магматычныя горныя па-роды — цвёрдыя, цяжкія і шчыльныя (за выключэннем пемзы).
магма, якая вырвалася на паверхню, закіпае, у яе трапляе шмат газаў. Пры застыванні і ахалоджванні газы рассейваюц-ца, а ў пародзе застаецца мноства пор (як у пемзы) (мал. 36, е).
ГУ Эгейскім моры ёсць востраў Ціра, амаль цалкам складзены з пемзы. На востраве, які ўяўляе сабой рэшту падводнага вулкана Сантарын, вядзецца прамысловая здабыча пемзы.
Геаграфічны слоўнік
Асадкавыя горныя пароды — пароды, якія ўтвараюцца шляхам назапашвання і ўшчыль-нення прадуктаў выветрывання, арганічных рэшткаў і за кошт асаджэння солей у вадаёмах.
У залежнасці ад паходжан-ня вылучаюць тры віды асад-кавых горных парод: абломка-выя, хемагенныя і арганаген-ныя (мал. 37).
Абломкавыя асадкавыя горныя пароды ўтвараюцца ў выніку фізічнага выветрыван-ня. Яны складаюцца з рознага памеру абломкаў горных па-род, якія падвергліся разбу-рэнню. Здрабняючыся, пароды пераносяцца вадой, ветрам, ледавіком у моры, акіяны, азё-ры і ўпадзіны на сушы. Пад
Абломкавыя: пясок, гліна, пясчанік, галька, гравій
Мал. 37. Віды асадкавых горных парод
ЗЗак.2760
66
Тэма 3. Літасфера і рэльеф Зямлі
Мал. 38. Асадкавыя горныя пароды: a — галька; б — гіпс; в — каменны вугаль
ціскам усё новых слаёў адбываецца ўшчыльненне і ўтварэнне цвёрдых асадкавых парод (мал. 38, а).
Хемагенныя асадкавыя горныя пароды ўзнікаюць у вы-ніку рознага роду хімічных рэакцый (мал. 38, б). Часцей за ўсё яны ўтвараюцца на дне акіянаў і вадаёмаў у вы-ніку выпадзення ў асадак розных рэчываў з водных раст-вораў.
Арганагенныя асадкавыя горныя пароды фарміруюцца ў выніку адкладання, назапашвання і ўшчыльнення арга-нічных рэшткаў жывых арганізмаў. Так, вапняк-ракушачнік утвараецца з ракавін марскіх малюскаў, каменны і буры вугаль і торф — з раслін (мал. 38, в). Асаблівасцю асадка-вых парод з’яўляецца іх слаістасць, звязаная з умовамі ўтварэння.
Магматычныя і асадкавыя горныя пароды з’яўляюцца зыходным матэрыялам для фарміравання метамарфічных парод (ад грэч. метамарфозіс — пераўтварэнне).
Геаграфічны слоўнік
Метамарфічныя горныя пароды — пароды, утвораныя ў тоўшчы зямной кары з асадка-вых і магматычных у выніку змены фізіка-хімічных умоў асяроддзя.
§11. Горныя пароды і мінералы зямной кары
67
Мал. 39. Метамарфічныя горныя пароды: a — мармур; б — гнейс; в — кварцыт
Апынуўшыся на вялікай глыбіні, асадкавыя і магматыч-ныя горныя пароды падвяргаюцца ўздзеянню высокага ціску і тэмператур, раствораў і газаў, якія змяняюць іх уласцівасці і будову. Так, вапняк ператвараецца ў мармур, граніт — у гнейс, пясчанік — у кварцыт (мал. 39). Метамарфічныя пароды адрозніваюцца павышанай цвёрдасцю.
3 часам магматычныя і метамарфічныя пароды, апы-нуўшыся на паверхні, могуць падвергнуцца выветрыванню і ператварыцца ў абломкавыя асадкавыя пароды. Гэты пра-цэс называюць геалагічным кругаваротам (мал. 40).
3. Выкарыстанне і ахова нетраў Зямлі. Літасфера з’яў-ляецца найважнейшай крыні-цай прыродных рэсурсаў. Ча-лавек актыўна здабывае ка-рысныя выкапні — горныя па-роды, якія выкарыстоўваюцца ў гаспадарчай дзейнасці.
Здабыча карысных выкап-няў вядзецца двума спосабамі. Адкрыты спосаб выкарыстоў-ваецца, калі радовішча залягае на невялікай глыбіні. Пры гэ-
Пароды
\^ Асадкавыя
^ Магматычныя
^ ІУІетамарфічныя
Мал. 40. Геалагічны кругаварот
68
Тэма 3. Літасфера і рэльеф Зямлі
Мал. 41. Кар’ер у Мікашэвічах
тым здымаюць верхні слой пустой пароды, затым з дапамогай экскаватараў ажыццяўляюць здабычу ў кар’еры. На поўдні Беларусі адкрытым спосабам здабываюць граніт (мал. 41).
Закрыты спосаб выкарыстоўваецца, калі радовішча заля-гае на вялікай глыбіні. Карысныя выкапні здабываюць у пад-земных шахтах. У Беларусі закрыты спосаб выкарыстоўваюць пры здабычы калійных солей (мал. 42).
У выніку здабычы карысных выкапняў застаюцца адва-лы пустой горнай пароды (тэрыконы), кар’еры, падземныя шахты. Каб знізіць негатыўнае ўздзеянне на літасферу, пра-
Мал. 42. Шахта для здабычы калійных солей у Салігорску
водзяць рэкультывацыю — комплекс мерапрыемстваў па аднаўленні парушаных зямель. На месцы кар’ераў ствараюць штучныя вадаёмы, якія выка-рыстоўваюцца для рыбараз-вядзення і як месцы адпачын-ку, альбо насыпаюць глебу, на якой высаджваюць дрэвы, за-
сяваюць травы, вырошчваюць сельскагаспадарчыя культуры.
§11. Горныя пароды і мінералы зямной кары
69 _
П' ♦ Зямная кара складзена мінераламі і горнымі па-родамі. ♦ Па паходжанні горныя пароды бываюць ^х> магматычныя, асадкавыя і метамарфічныя. ♦ Асад-кавыя пароды падзяляюцца на абломкавыя, хемагенныя і арганагенныя. ♦ Карысныя выкапні — гэта горныя пароды, якія выкарыстоўваюцца ў гаспадарчай дзейнасці чалавека.
'Ж' 1. У чым адрозненне мінералаў ад горных парод? 2. Якія хімічныя элементы часцей за іншыя ўваходзяць у склад мінералаў і гор-ных парод? 3. У чым розніца паміж глыбіннымі і вывергнутымі
магматычнымі пародамі? 4. Як утвараюцца хемагенныя асадка-
выя горныя пароды? 5. Што служыць зыходным матэрыялам для ўтварэння метамарфічных парод? 6. Якія ўласцівасці адрозніваюць магматычныя і метамарфічныя пароды ад асадкавых? 7. Якія меры выкарыстоўваюць для рэкультывацыі зямель пасля здабычы ка-рысных выкапняў?
Q1. У калекцыі суседа Дзяніса шмат розных горных парод: гнейс, гліна, каменны вугаль, мармур, пемза, калійныя солі, базальт, «4» кварцыт, гіпс, пясчанік. Дапамажыце Дзянісу рассартаваць іх, запісаўшы назвы ў табліцу.
Віды горных парод Прыклады
Асадкавыя
Магматычныя
Метамарфічныя
2 . Выкарыстоўваючы малюнак 40, растлумачце, як адбываецца геалагічны кругаварот. 3. Прывядзіце прыклады горных парод, з якіх вырабляюць: а) помнікі; б) цэмент; в) упрыгажэнні; г) цэглу; д) шкло.
Жйя 1. Якія карысныя выкапні сустракаюцца на тэрыторыі Беларусі?
2 . Ці заўсёды мінералы і горныя пароды цвёрдыя?
Правядзіце даследаванне: якія горныя пароды выкарыстаны пры будаўніцтве: а) школьнага будынка; б) дома, у якім вы жывяце.