• Газеты, часопісы і г.д.
  • Геаграфія 6 клас

    Геаграфія

    6 клас

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 190с.
    Мінск 2016
    106.49 МБ
    70
    Тэма 3. Літасфера і рэльеф Зямлі
    § 12. Рэльеф сушы. Горьі і раўніны
    6}	. Што разумеюць пад унутранымі і знешнімі сіламі Зямлі?
    •	Як адлюстроўваюць няроўнасці зямной паверхні на картах?
    У параграфе вы даведаецеся
    •	Што называюць рэльефам?
    •	Што такое горы і якімі яны бываюць па вышыні?
    •	Дзе размешчана найвышэйшая горная вяршыня свету?
    •	Якімі бываюць раўніны па характары паверхні і вышыні?
    1.	Што такое рэльеф? Унутра-ныя і знешнія сілы Зямлі зна-ходзяцца ў пастаянным узаема-дзеянні. Працэсы, якія параджа-юцца ўнутранай энергіяй плане-ты, прыводзяць да перамяшчэн-
    ^ \ Вывучэннем рэльефу зай-маецца навука геамарфалогія (ад грэч. геа — зямля, мор-фэ — форма, логас — вучэнне).
    ня блокаў зямной кары. У выніку на паверхні з’яўляюцца буйныя ўзняцці або ўпадзіны. Знешнія працэсы імкнуцца разбурыць гэтыя няроўнасці за кошт работы ветру, вод, мора, ледавікоў. Калі ўнутраныя сілы аказваюцца мацнейшымі за знешнія, утвараюцца горы; калі пераважаюць знешнія сілы, горы разбураюцца, на іх месцы ўзнікаюць раўніны. У выніку бесперапыннай барацьбы знешніх і ўнутраных сіл зямная па-верхня пастаянна мяняецца — фарміруецца рэльеф Зямлі.
    Геаграфічны слоўнік
    Рэльеф — сукупнасць няроўнасцей зямной паверхні.
    Рэльеф адыгрывае важную ролю ў фарміраванні пры-родных умоў тэрыторыі. Асаблівасці рэльефу ўплываюць на паступленне сонечнага цяпла, выпадзенне атмасферных ападкаў, хуткасць і цячэнне рэк, характар глеб, раслінны і жывёльны свет.
    §12. Рэльеф сушы. Горы і раўніны
    71 _
    
    Вылучаюць станоўчыя і адмоўныя формы рэльефу. Ста-ноўчымі формамі называюць адносна павышаныя, выпук-лыя няроўнасці зямной паверхні, якія ляжаць вышэй за прылеглую сушу або марское дно. Адмоўнымі называюць паніжаныя, увагнутыя формы рэльефу, якія ляжаць ніжэй за прылеглую тэрыторыю.
    2.	Горы. Адрозненне гор па вышыні. Самыя буйныя фор-мы рэльефу — мацерыковыя ўзняцці і акіянічныя ўпадзіны. Асноўныя формы рэльефу на сушы — горы і раўніны.
    Геаграфічны споўнік
    Гара — узняцце, якое значна ўзвышаецца над навакольнай мясцовасцю, з выяўленай вяршыняй, схілам і падэшвай.
    Горы прымеркаваны, як правіла, да няўстойлівых участ-каў зямной кары. Адзіночныя горы ў прыродзе сустракаюц-ца рэдка і ўяўляюць сабой, як правіла, вулканы або рэшткі старажытных разбураных гор. Група гор утварае горны хрыбет — буйное лінейна выцягнутае ўзняцце з выраз-на выяўленымі схіламі (напрыклад, Верхаянскі хрыбет у Паўночна-Усходняй Сібіры). Пункты найбольшых вышынь хрыбта ўтвараюць грэбень. Паніжэнне паміж суседнімі горнымі хрыбтамі занята горнай далінай.
    Горныя хрыбты і даліны аб’ядноўваюцца ў горкыя краіны (напрыклад, Цянь-Шань, Тыбет у Еўразіі) (мал. 43). (Знайдзіце на карце.) Горныя краіны ма-юць рассечаны рэльеф і вялікі перапад вышынь. Адна або некалькі горных краін утвараюць горную сістэму.
    Мал. 43. Горная краіна Тыбет
    72
    Тэма 3. Літасфера і рэльеф Зямлі
    Мал. 44. Дзяленне гор па вышыні
    У залежнасці ад вышыні адрозніваюць горы: высокія (высакагор’і), сярэдневышын-ныя (сярэднягор’і) і нізкія (нізкагор’і) (мал. 44). Высокімі лічацца горы, якія маюць вы-шыню больш за 2000 м. Горы, якія ўзнімаюцца вышэй за ад-знаку 5000 м, называюць найвы-шэйшымі. Для іх характэрны крутыя схілы, востраканцовыя пікі, вострыя грабяні. Іх вяр-шыні пакрыты снягамі і льдамі. Да высокіх гор адносяць най-буйнейшыя горныя сістэмы: Альпы, Каўказ, Куньлунь у Еўразіі, Кардыльеры ў Паўноч-
    най Амерыцы, Анды ў Паўднёвай Амерыцы, Атлас у Афры-
    с. 10, 11
    цы. (Знайдзіце на карце.) Самыя высокія горы на планеце —
    Гімалаі ў Еўразіі з кяршьшяй Джамалунгмай (8848 м) (мал. 45).
    Да сярэдневышынных адносяць горы з вышынёй ад 1000 да 2000 м. Яны маюць, як правіла, пакатыя схілы і круглявыя
    с. 10, 11
    Мал. 45. Джамалунгма — найвышэйшая вяршыня свету
    вяршыні. Сярэдневышыннымі гарамі з’яўляюцца Карпаты, Уральскія горы і Скандынаў-скія ў Еўразіі, Вялікі Водапа-дзельны хрыбет у Аўстраліі, Апалачы ў Паўночнай Амеры-цы. (Знайдзіце на карце.) Ніз-кімі лічацца горы, абсалют-ная вышыня якіх не перавы-шае 1000 метраў (напрыклад, Хібіны на поўначы Еўразіі).
    § 12. Рэльеф сушы. Горы і раўніны
    ігг/ Гімалаі на санскрыце абазначае «прыстанак снягоў», а Джамалунг-У ма з тыбецкай мовы перакладаецца як «багіня Зямлі». Жыхары Не-пала яе называюць Сагарматха, а англічане — Эверэст. У Гімалаях 500 горных пікаў па вышыні пераўзыходзяць вяршыню Альпаў — гару Манблан, a 10 вяршынь з’яўляюцца «васьмітысячнікамі».
    3.	Раўніны і іх віды па харак-тары паверхні. Як і горы, раўніны з’яўляюцца адной з асноўных форм рэльефу Зямлі. Як правіла,
    V р • ■
    Раунін на планеце больш, чым гор. Яны займаюць 2/3 сушы.
    раўніны прымеркаваны да ўстойлівых участкаў зямной кары, але могуць сустракацца ў міжгорных і перадгорных прагінах. Рэльеф Беларусі таксама прадстаўлены раўнінамі.
    Геаграфічны слоўнік
    Раўніна — шырокі выраўнаваны ўчастак зямной паверхні з невялікімі ваганнямі ад-носных вышынь.
    Па характары паверхні ад-розніваюць два асноўныя ві-ды раўнін — плоскія і ўзго-рыстыя (мал. 46). Плоскія раў-ніны (Вялікая Кітайская, За-ходне-Сібірская ў Еўразіі) ма-юць выраўнаваную паверхню, без прыметных узняццяў і апусканняў. У прыродзе час-цей сустракаецца іншы від раў-нін — узгорыстыя, для якіх характэрны перасечаны рэльеф з мноствам узняццяў і апус-канняў. Узгорыстыя раўніны характэрны для абласцей, якія падвяргаліся абледзяненню (на-
    Мал. 46. Віды раўнін: a — плоская; б — узгорыстая
    74
    Тэма 3. Літасфера і рэльеф Зямлі
    Мал. 47. Дзяленне раўнін па вышыні
    с. Ю, 11
    прыклад, Усходне-Еўрапейская раўніна ў Еўразіі, Цэнт-ральныя раўніны ў Паўночнай Амерыцы).
    4.	Дзяленне раўнін па вышыні. Па абсалютнай вышыні раўніны падраздзяляюць на ўпадзіны, нізіны, узвышшы
    і пласкагор’і (мал. 47). Упадзіна — замкнёнае ўвагнутае паніжэнне, размешчанае ніжэй за ўзровень мора. На картах упадзіны паказваюць цёмна-зялёным колерам. Самая буй-ная з іх — Прыкаспійская ўпадзіна з адзнакамі вышынь да
    с. 34
    27 м ніжэй за ўзровень мора. Са- ч . мая глыбокая ўпадзіна сушы —	'
    Найглыбейшая падлёд
    Гхор (-427 м) у Азіі, на яе дне размешчана Мёртвае мора. (Якія ўпадзіны ёсць на іншых мацеры-ках? )
    ная ўпадзіна Антарктыды — Бэнтлі — пад вагой ледавіка апушчана на 2555 м ніжэй за ўзровень мора.
    Нізінная раўніна, размешчаная вышэй за ўзровень мора да адзнакі 200 м, называецца нізінай. На фізічнай карце нізіны паказваюць зялёным колерам. Буйнейшыя нізіны: Заходне-
    с. 10, 11
    с. 32
    Сібірская і Туранская ў Еўразіі, Лаплацкая ў Паўднёвай Амерыцы і інш. (Знайдзіце на карце.) Амазонская нізіна плошчай звыш 5 млн км2 з’яўляецца найбуйнейшай раўнінай свету (мал. 48). Шмат нізін на поўначы і поўдні Беларусі. (Знайдзіце на карце.)
    § 12. Рэльеф сушы. Горы і раўніны
    75
    Узвышаная раўніна, якая ляжыць на вышыні ад 200 да 500 м над узроўнем мора, называецца ўзвышшам. На картах узвышшы паказваюць жоўтым колерам (Лаўрэнцій-скае ўзвышша ў Паўночнай Амерыцы). Шмат узвышшаў у цэнтральных раёнах Бела-русі. (Прывядзіце прыклады па карце.)
    Мал. 48. Амазонская нізіна
    с. 32
    Высокая раўніна са складаным, расчлянёным рэльефам, раз-мешчаная вышэй за 500 метраў над узроўнем мора, атрымала на-зву пласкагор’е. На картах пласкагор’і абазначаюць адценнямі карычневага колеру. Найбуйнейшыя з іх: Сярэднесібірскае
    і Сярэднеаравійскае ў Еўразіі, Бразільскае і Гвіянскае ў Паўд-нёвай Амерыцы, Заходне-Аўстра-лійскае ў Аўстраліі і інш. (Знай-дзіце на карце.)
    і? Ад пласкагоп’я неабхолна адрозніваць нагор’е — спалу-чэнне ўчасткаў пласкагор’яў з горнымі хрыбтамі.
    с. 10, 1
    fi a ♦ Рэльеф — сукупнасць няроўнасцей зямной па-верхні. ♦ Горы і раўніны — асноўныя формы рэльефу
    < і Зямлі. ♦ Па вышыні адрозніваюць нізкія (да 1 км), сярэдневышынныя (ад 1 да 2 км) і высокія (вышэй за 2 км) горы. ♦ Найвышэйшая горная вяршыня свету — Джамалунгма (8848 м) у Гімалаях. ♦ Раўніны прымерка-ваны да ўстойлівых участкаў зямной кары. ♦ Па характа-ры паверхні раўніны бываюць плоскія і ўзгорыстыя, па вышыні яны падзяляюцца на ўпадзіны, нізіны, узвышшы і пласкагор’і. ♦ Найбуйнешая раўніна свету — Амазон-ская нізіна.
    76
    Тэма 3. Літасфера і рэльеф Зямлі
    д« 1. Што такое рэльеф? Прывядзіце прыклады станоўчых і адмоўных форм рэльефу. 2. Якія працэсы фарміруюць горы, якія — разбу-раюць? 3. Што называецца горным хрыбтом? Горнай краінай? 4. На якія групы падзяляюць горы па вышыні? 5. Якія горы са-мыя высокія на планеце? 6. Якімі бываюць раўніны па характары паверхні і вышыні? 7. На якой раўніне мы жывём?
    с. 10, 11
    с. 32
    1.	Выберыце лішняе і растлумачце свой выбар: а) Альпы, Каўказ, Сярэднесібірскае пласкагор’е; б) Анды, Лаплацкая нізіна, Бра-4» зільскае пласкагор’е; в) Вялікі Водападзельны хрыбет, Апала-чы, пласкагор’е Дэкан. 2. Дакажыце сябру, што ў Еўразіі рас-паўсюджаны ўсе формы рэльефу, якія сустракаюцца на сушы. Для гэтага занясіце ў табліцу «Формы рэльефу Еўразіі» па 1—2 пры-клады, выкарыстоўваючы карту.
    Формы рэльефу	Абсалютная вышыня	Прыклады
    Горы па вышыні		
    высокія		
    сярэдневышынныя		
    нізкія		
    Раўніны па вышыні		
    пласкагор’е		
    узвышша		
    нізіна		
    упадзіна		
    3.	Па карце вызначыце, якія формы рэльефу распаўсюджаны ў ва-шай мясцовасці.
    ^ ^ Да вас у школу прыязджаюць навучэнцы з Непала — горнай краіны ў Азіі. Якія аргументы вы прыведзяце, каб растлумачыць ім, што
    с. 34, 35
    Беларусь — гэта раўнінная краіна?
    Выкарыстоўваючы даведачныя табліцы, складзіце інфармацыйны буклет «Па ўпадзінах і горных вяршынях свету».
    Практычная работа № 3. Апісанне па геаграфічнай карце асобных раўнін і горных краін.
    § 13. Рэльеф дна Сусветнага акіяна
    §13	. Рэльеф дна Сусветнага акіяна
    Як абазначаюць розныя формы рэльефу на геаграфічных картах? Які тып зямной кары характэрны для акіянічнага дна?
    У параграфе вы даведаецеся
    •	Як вывучаюць рэльеф дна акіяна?
    •	Ці падобны рэльеф дна Сусветнага акіяна на рэльеф сушы?
    1.	Як вывучаюць дно Сусветнага акіяна? Больш за 2/3 паверхні зямнога шара знаходзіцца пад водамі Сусветнага акіяна. Доўгі час людзі шукалі спосаб вывучэння акіянічнага дна, і толькі ў другой палове XIX ст. упершыню была скла-дзена карта глыбінь акіянаў. (Параўнайце з часам з’яўлення першых карт сушы.)
    Вывучэнню дна Сусветнага акіяна спрыяла вынаходства ў сярэдзіне XX ст. акваланга (падводнага рыштунку, які даз-валяе апускацца на глыбіню да 300 м) і батыскафа — апарата для глыбакаводнага апускання.