• Газеты, часопісы і г.д.
  • Геаграфія 6 клас

    Геаграфія

    6 клас

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 190с.
    Мінск 2016
    106.49 МБ
    вЭЯ 1. Чаму, паднімаючыся ў горы, альпіністы бяруць з сабой балоны ^^> з кіслародам? 2. Як з дапамогай барометра вызначыць адносную вышыню мясцовасці?
    Падрыхтуйце паведамленне аб тым, як атмасферны ціск уплывае . на самаадчуванне і здароўе людзей.
    С. 17
    100
    Тэма 4. Атмасфера. Надвор’е і клімат
    §17. Вецер. Цыркуляцыя атмасферы
    9	• Як размяркоўваецца атмасферны ціск ля зямной паверхні?
    . Як змяняецца ціск на працягу сутак? Гэда?
    У параграфе вы даведаецеся__________________
    •	Чаму дзьмуць вятры і якія яны бываюць?
    . Што называюць ружай вятроў?
    •	Чым адрозніваюцца пасат ад мусону і брызу?
    1.	Чаму дзьме вецер? Атмасфернае паветра знаходзіцца ў бесперапынным руху. Імкнучыся прыйсці ў раўнавагу, яно пастаянна перамяшчаецца з вобласці з больш высокім атма-сферным ціскам у вобласць з больш нізкім. Такі гарызан-тальны рух паветра і ёсць вецер.
    Геаграфічны слоўнік
    Вецер — гарызантальнае перамяшчэнне па-ветра з вобласці высокага атмасфернага ціску ў вобласць нізкага.
    Такім чынам, галоўнай прычынай узнікнення вятроў з’яўляецца нераўнамернае размеркаванне атмасфернага ціску.
    2.	Характарыстыкі і вымярэнне ветру. Вецер характа-рызуецца напрамкам, скорасцю і сілай. Напрамак ветру
    Мал. 61. Флюгер
    вызначаецца тым бокам гарызонту, ад-куль дзьме вецер. Напрыклад, калі вецер паўночны, гэта азначае, што вецер дзьме з поўначы на поўдзень.
    Для вызначэння напрамку ветру выкарыстоўваюць флюгер (у перакладзе з галандскай мовы — «крыло»). Яго флю-гарка свабодна круціцца на стрыжні і па-казвае той бок гарызонту, адкуль дзьме вецер (мал. 61).
    § 17. Вецер. Цыркуляцыя атмасферы
    101
    Нагляднае ўяўленне аб паўтараль-насці напрамкаў вятроў на мясцовасці за пэўны прамежак часу дае спецы-яльная дыяграма — ружа вятроў. Напрыклад, на малюнку 62 відаць, што ў Мінску пераважаюць вятры заходніх напрамкаў.
    Скорасць ветру залежыць ад роз-ніцы атмасфернага ціску паміж мес-цам, адкуль дзьме вецер, і месцам, куды ён дзьме. Чым большая розніца
    Мал. 62. Ружа вятроў, г. Мінск
    ў ціску, тым вышэйшая скорасць ветру і тым большая яго
    сіла. Запавольвае скорасць ветру яго трэнне аб зямную па-
    Мал. 63. Анемометр
    верхню і наяўнасць перашкод.
    Скорасць ветру вымяраецца ў метрах у се-кунду (м/с). У сярэднім каля зямной паверхні яна складае 5—10 м/с, у верхніх слаях ат-масферы — значна вышэй. Для дакладнага вымярэння скорасці ветру выкарыстоўваюць прыбор анемометр (мал. 63). Сіла ветру ацэньваецца ў балах па шкале Бофарта па скорасці ветру і яго ўздзеянні на наземныя прадметы або хваляванні ў адкрытым моры (гл. даведачныя табліцы ).
    С. 36
    ГСамае ветранае месца на сушы — Зямля Адэлі («краіна бур») у Антарктыдзе, дзе пастаянна дзьмуць моцныя вятры (да 88 м/с). Іх называюць сцёкавымі вятрамі. Самае ветравое месца ў акіяне — бухта Садружнасці ў Антарктыцы.
    3.	Пастаянныя вятры. Усе вятры, якія ўтвараюцца ў тра-пасферы, умоўна падзяляюць на тры групы: пастаянныя, сезонныя і мясцовыя. Да пастаянных вятроў адносяць па-
    102
    Тэма 4. Атмасфера. Надвор’е і клімат
    саты, заходнія вятры ўмераных шырот і ўсходнія вятры па-лярных абласцей (мал. 64).
    Пасаты — пастаянныя вятры, што дзьмуць ад тропікаў да экватара і адхіляюцца з пры-чыны кручэння Зямлі.
    Пасаты дзьмуць ад тропікаў з высокім ціскам да экватара з нізкім ціскам. 3 прычыны кру-чэння Зямлі яны адхіляюцца ў Паўночным паўшар’і ўправа, а ў Паўднёвым — улева. Таму паса-ты Паўночнага паўшар’я маюць
    ^ Пасаты (у перакладзе з іспанскай мовы — «вятры, якія спрыяюць пераезду») — гэта любімыя гандлёвыя вятры мараплаўцаў у стара-жытнасці.
    паўночна-ўсходні напрамак, а Паўднёвага — паўднёва-ўсходні.
    Ветравы паток, што ідзе ва ўмераныя шыроты з нізкім
    ціскам ад трапічнага пояса з высокім ціскам, фарміруе заходнія вятры ўмераных шырот. Яны маюць паўднёва-
    Паўночна-
    Заходнія вятры
    Паўднёва-
    ўсходнія вятры
    Заходнія
    вятры
    Пасаты
    Пасаты
    ўсходнія вятры
    Мал. 64. Пастаянныя вятры
    заходні напрамак у Паў-ночным паўшар’і і паў-ночна-заходні — у Паў-днёвым. Заходнія вятры дзьмуць круглы год і ўзмацняюцца зімой.
    Ад палярных абласцей з высокім ціскам паве-тра перамяшчаецца ў бок умераных шырот з нізкім ціскам. Пераважнымі вят-рамі ў палярных шыротах з’яўляюцца вятры ўсход-ніх напрамкаў: паўноч-
    § 17. Вецер. Цыркуляцыя атмасферы
    103 _
    на-ўсходнія ў Паўночным паўшар’і і паўднёва-ўсходнія — у Паўднёвым.
    irf У Паўднёвым паўшар’і з прычыны частай паўтаральнасці 'ў заходнія вятры называюць «бравыя весты», а шыроты, у якіх яны дзьмуць, — «равучыя саракавыя» і «раз’юшаныя пяцідзясятыя». Наяўнасць гэтых вятроў дазваляла парусным суднам здзяйсняць кругасветныя плаванні.
    4.	Сезонныя вятры. Апроч вятроў, якія дзьмуць паста-янна, існуюць сезонныя. Узнікненне сезонных вятроў — мусонаў — выклікана нераўнамерным награваннем сушы і акіяна і неаднолькавым ціскам над імі.
    Геаграфічны МуСОН — уСТОЙЛІВЫ СеЗОННЫ ВбЦвр, ЯКІ ДВОЙ’ слоўтк	чы ў год мяняе свой напрамак на процілеглы.
    Летні мусон дзьме з халаднаватага акіяна з высокім ціскам на прагрэты мацярык з нізкім ціскам (мал. 65). 3 пры-ходам летняга мусону звязана выпадзенне вялікай колькасці ападкаў. Зімовы мусон дзьме з мацерыка з высокім ціскам на акіян з нізкім ціскам. Паколькі зімовы мусон фарміруецца на сушы, ападкаў ён не прыносіць. Асабліва ярка мусон-
    ная цыркуляцыя выяўлена на поўдні і ўсходзе Азіі.
    Пастаянныя і сезонныя вя-тры трапасферы ствараюць сіс-тэму паветраных патокаў пла-нетарнага маштабу — агуль-ную цыркуляцыю атмасферы.
    5.	Мясцовыя вятры. Мясцо-выя вятры ўзнікаюць на абме-жаваных тэрыторыях пад уплы-вам мясцовых прычын (наяў-
    Летні мусон
    Мал. 65. Утварэнне мусонаў
    104
    Тэма 4. Атмасфера. Надвор’е і клімат
    Мал. 66. Утварэнне брызаў: a — дзённага; б — начнога
    насць вадаёмаў, горных перашкод і г. д.). Да такіх вятроў на-лежаць брызы, горна-далінныя, фён, ббра і інш.
    Геаграфічны слоўнік
    Брыз — мясцовы вецер, што ўтвараецца паблізу ад вадаёмаў і змяняе напрамак двой-чы за суткі на процілеглы.
    Брызы ўзнікаюць ля ўзбярэжжа мораў і азёр, дзе вялікія сутачныя хістанні тэмператур (мал. 66). Дзённы брыз дзьме з мора на сушу, начны — з сушы на мора. (Растлумач-це чаму.) Горна-далінныя вятры ўзнікаюць з прычыны нераўнамернага награвання схілаў гор і даліны: ноччу яны дзьмуць у бок даліны, а днём — у бок гор.
    Фён — сухі цёплы вецер з высокіх гор. Пераваліўшы праз гор-Ц ны хрыбет, ён прыходзіць у даліну сухім і моцна нагрэтым, выклікаючы раставанне снягоў. Фёны характэрны для Альпаў, Цянь-Шаня (тут называюцца кастэк), Скалістых гор (чунўк). Ббра (у Новарасійску) — халодны моцны вецер, што дзьме з невысокіх гор у бок цёплага мора і выклікае абледзяненне суднаў. У Францыі ён называецца містраль, у Баку — норд, на ўзбярэжжы Байка-ла — сарма.
    § 17. Вецер. Цыркуляцыя атмасферы
    105 _
    a > ♦ Вецер узнікае з прычыны нераўнамернага раз-, меркавання атмасфернага ціску. ♦ Асноўныя ха-рактарыстыкі ветру — напрамак, скорасць і сіла. ♦ Напрамак ветру вызначаецца бокам, адкуль ён дзьме. ♦ Пасаты, заходнія вятры ўмераных шырот і ўсходнія вя-тры палярных абласцей — пастаянныя вятры, а мусоны — сезонныя (двойчы ў год мяняюць напрамак). ♦ Летні му-сон дзьме з мора на сушу, зімовы — з сушы на мора. ♦ Брызы ўзнікаюць ля вадаёмаў: дзённы брыз дзьме з мора на сушу, начны — наадварот.
    •	!• ^ чаго залежыць скорасць ветру і ў якіх адзінках яна вымя-
    раецца? 2. Які напрамак маюць пасаты Паўночнага і Паўднёвага паўшар’яў? 3. У якіх шыротах дзьмуць заходнія вятры? 4. Якія вятры ўтвараюць агульную цыркуляцыю атмасферы? 5. Чаму летні мусон прыносіць ападкі, а зімовы — не? 6. Якія мясцовыя вятры вам вядомыя?
    1.	Адлюструйце стрэлкай напрамак ветру па даных атмасфер-нага ціску: а) 757 мм рт. сл. і 764 мм рт. сл.; б) 762 мм рт. сл. і
    ^ 752 мм рт. сл. 2. Выкарыстоўваючы шкалу Бофарта (гл. даведач-ныя табліцы), устанавіце адпаведнасць паміж скорасцю ветру і яго с. 36 характарыстыкай: 1) 0—0,2 м/с; 2) 5,5—7,9 м/с; 3) 20,8—24,4 м/с;
    4)	10,8—13,8 м/с; а) шторм; б) умераны; в) штыль; г) моцны.
    3.	Па карце вызначыце, у якіх абласцях Еўразіі дзьмуць мусоны.
    4.	Адпачывальнікі на беразе Ладажскага возера звярнулі ўвагу, с. 17 што вецер дзьме з возера на сушу. У які час сутак яны гулялі?
    ; <4 1. Якія вятры характэрны для Беларусі? 2. Як чалавек выка-рыстоўвае вецер у гаспадарчай дзейнасці?
    -> Падрыхтуйце паведамленне аб мясцовых вятрах па выбары (хамсін, Z - । ' сірбка, чунўк, блізард, містраль, пампёра і інш.).
    106
    Тэма 4. Атмасфера. Надвор’е і клімат
    §18. Вільготнасць паветра. Атмасферныя ападкі
    Q • Што адбываецца пры выпарэнні?
    •	Якія віды атмасферных ападкаў вам вядомыя?
    •	Як адбываецца кругаварот вады ў прыродзе?
    У параграфе вы даведаецеся
    •	Што вільготнасць паветра бывае абсалютнай і адноснай.
    •	Як вымяраюць вільготнасць і колькасць ападкаў?
    •	Як ападкі размяркоўваюцца па паверхні Зямлі?
    1.	Вадзяная пара ў атмасфе- д	„
    J	S У атмасферы утрымліваец-
    ры. У паветры заўсёды прысут- ца ^д тыс. км3 вадзяной пары нічае вадзяная пара. Яна па- (0,001% масы гідрасферы). ступае ў атмасферу пры вы-парэнні з паверхні вадаёмаў, раслін, глебы, пры вывяржэнні
    вулканаў, спальванні паліва і г. д.
    Геаграфічны слоўнік
    Вільготнасць паветра — утрыманне вадзя-ной пары ў паветры.
    Здольнасць паветра ўмяшчаць у сябе вадзяную пару не бязмежная і залежыць ад наяўнасці крыніц вады, скорасці
    Мал. 67. Утрыманне вадзяной пары ў залежнасці ад тэмпературы паветра
    ветру, характару паверхні, расліннасці і тэмпературы па-ветра. Халоднае паветра больш шчыльнае, яно мала ўмяшчае ў сябе вадзяной пары. Цёплае паветра, наадварот, больш раз-рэджанае і таму можа ўтрым-ліваць больш вадзяной пары (мал. 67). Такім чынам, пры рознай тэмпературы ўтрыман-не вадзяной пары ў паветры неаднолькавае.
    § 18. Вільготнасць паветра. Атмасферныя ападкі
    107 _
    2.	Віды і вымярэнне вільготнасці паветра. Найбольшая колькасць вадзяной пары, якую можа ўмясціць у сябе паве-тра пры дадзенай тэмпературы, называецца максімальнай вільготнасцю паветра. Паветра, якое дасягнула максімальнай вільготнасці, з’яўляецца насычаным. Калі яго нагрэць, яно ста-не ненасычаным; калі ахаладзіць — зноў будзе насычаным. Ад-розніваюць паняцці абсалютнай і адноснай вільготнасці паветра.