Выдавец: Народная асвета
Памер: 190с.
Мінск 2016
+ Існуюць розныя шкалы вымярэння тэмпературы: Цэльсія (°C), Кельвіна (К), Фарэнгейта (°F) і інш.
0 °C = -273,15 К
°C = (°F - 32) х |
падножжа і на вяршыні, можна вылічыць вышыню. Так, калі
тэмпература паветра ля падножжа +24 °C, а на вяршыні -6 °C, то вышыня гары роўна 5000 м (24 - (-6)) х 100 : 0,6 = 5000 м).
5. Размеркаванне тэмпературы па шыротах. Колькасць святла і цяпла, якія атрымліваюцца зямной паверхняй, пасту-пова памяншаецца ў напрамку ад экватара да полюсаў услед за змяненнем вугла падзення сонечных прамянёў. Гэта азна-
чае, што размеркаванне тэмператур на зямным шары закана-мернае: сярэднегадавыя ізатэрмы маюць напрамак, блізкі да шыротнага (гл. карту). Самай «цёплай» паралеллю з сярэдне-гадавой ізатэрмай +28 °C з’яўляецца 10° пн. ш. — тэрмічны экватар. 3 прычыны таго, што ў Паўночным паўшар’і больш сушы, яно цяплейшае за Паўднёвае. Максімальная тэмпература паветра на планеце зафіксавана ў Паўночнай Афрыцы — +57,8 °C (Эль-Азізія, у раёне г. Трыпалі). Ан-тарктыда з’яўляецца «планетар-
ным халадзільнікам», дзе адзнача- х Ізатэрмы — лініі, якія злучаюць на карце пункты з аднолькавымі тэмперату-рамі.
с. 18
ліся мінімальныя тэмпературы: -89,2 °C (станцыя «Усход») і —91,2 °C (станцыя «Купал Фудзі»).
6. Цеплавыя паясы. На падставе адрозненняў па асвет-ленасці сонечнымі прамянямі (успомніце, якія вылучаюць паясы асветленасці) і тэмпературы паветра зямная паверх-ня падзелена на 7 цеплавых паясоў. Умоўнымі межамі це-плавых паясоў з’яўляюцца ізатэрмы +20 °C, +10 °C, 0 °C (гл. карту).
94
Тэма 4. Атмасфера. Надвор’е і клімат
Па абодва бакі ад экватара размешчаны гарачы пояс, аб-межаваны сярэднегадавымі ізатэрмамі +20 °C, якія супада-юць з межамі распаўсюджвання цеплалюбівых трапічных раслін. Сонца тут двойчы ў год бывае ў зеніце, сезоны года адсутнічаюць альбо выяўлены слаба.
Да гарачага пояса з поўначы і поўдня прымыкаюць уме-раныя паясы, абмежаваныя ізатэрмай +10 °C самага цёпла-га месяца. Вугал падзення сонечных прамянёў змяншаецца да палярных кругоў. Тут выразна выяўлены сезоны года. Паўночная мяжа ўмеранага цеплавога пояса супадае з мяжой распаўсюджвання лясоў.
Паміж ізатэрмамі самых цёплых месяцаў +10 °C і 0 °C у абодвух паўшар’ях ляжаць халодныя паясы з кароткім халаднаватым летам і працяглай халоднай зімой. У паляр-ных абласцях распасціраюцца паясы марозу, абмежаваныя ізатэрмай 0 °C самага цёплага месяца. У царстве вечных снягоў і льдоў назіраюцца палярны дзень і палярная ноч.
■ - ♦ Ніжнія слаі атмасферы награваюцца ад зямной ' паверхні, верхнія — у выніку перамешвання паве-с±лху тра. ♦ Колькасць цяпла ля зямной паверхні зале-жыць ад вугла падзення сонечных прамянёў, працягласці асвятлення, характару паверхні. ♦ Тэмпература паве-тра — велічыня, якая адлюстроўвае ступень яго награван-ня. Тэмпература вымяраецца ў градусах з дапамогай тэр-мометра. ♦ У трапасферы тэмпература паветра з вышынёй паніжаецца на 0,6 °C на кожныя 100 м. ♦ Тэмпературы паветра па шыротах змяняюцца ўслед за вуглом падзення сонечных прамянёў. ♦ Па асветленасці і тэмпературы па-ветра вылучаюць 7 цеплавых паясоў.
%+ 1* ^к змяняецца тэмпература паветра з вышынёй? 2. Чаму са-мыя высокія і самыя нізкія тэмпературы над акіянам адзнача-
§ 15. Тэмпература паветра. Цеплавыя паясы
95
юцца пазней, чым над сушай? 3. Дзе назіраюцца максімальныя (мінімальныя) сутачныя і гадавыя амплітуды тэмператур паветра? 4. Дзе на планеце зафіксаваны максімальная і мінімальная тэмпе-ратуры паветра? 5. Што з’яўляецца межамі цеплавых паясоў? У якім цеплавым поясе мы жывём?
tl. Арына вяла назіранні за тэмпературай паветра на працягу трох дзён. Па табліцы яе назіранняў вызначыце, калі назіралася са-мая высокая амплітуда і сярэднясутачная тэмпература паветра.
Час назірання Дні
15.09 16.09 17.09
6.00 +6 °C +5 °C -1 °C
12.00 +9 °C +8 °C +4 °C
18.00 +12 °C +11 °C +8 °C
24.00 +7 °C +7 °C +3 °C
2. Прааналізуйце па карце атласа ход ізатэрмы 0 °C у студзені ў Паўночным паўшар’і. Як вы растлумачыце, чаму яна адхіляецца ад шыротнага напрамку? 3. Альпіністы здзяйсняюць узыходжан-не на Джамалунгму. Вызначыце тэмпературу паветра на вяршыні гары, калі ля падножжа яна склала +25 °C. 4. Уявіце, што вы здзяйсняеце паветраны пералёт з аэрапорта Мінска. Пасля набору вышыні пасажырам абвясцілі, што тэмпература паветра ў аэрапор-це вылету была +12 °C, а за бортам самалёта -18 °C. Вызначыце, на якой вышыні ляціць ваш самалёт.
с. 18
^’Ч 1. Як змянілася б тэмпература на Зямлі, калі б не было атмасферы? хРА 2. Дзе выкарыстанне ртутных тэрмометраў немагчыма?
Прывядзіце прыклады з літаратурных твораў, дзе апісваемыя па-дзеі адбываюцца ва ўмовах вельмі высокіх або нізкіх тэмператур.
96
Тэма 4. Атмасфера. Надвор’е і клімат
§ 16. Атмасферны ціск
ф • 3 чаго складаецца паветра?
Ц ^ . Што адбываецца з паветрам пры яго награванні і ахалоджванні?
У параграфе вы даведаецеся
. Чаму існуе атмасферны ціск?
. Як вымяраюць атмасферны ціск?
• Як змяняецца атмасферны ціск з вышынёй і па шыротах?
1. Чаму ў атмасферы ёсць ціск? Нас акружае паветра. Яно лёгкае, і мы яго не адчуваем, таму можа здацца, што яно нічога не важыць. На самай справе гэта не так. Паколькі паветра складаец-ца з газаў і прымесей, то яно мае масу. А калі паветра мае масу, значыць, яно аказвае ціск на зямную паверхню. На кожны квадратны сантыметр паверхні паветра аказвае ціск у 1,033 кг — гэта маса слупа атмасфернага паветра ў ас-нове плошчай 1 см2 і вышынёй 1000 км (мал. 58). Чалавек не адчувае атмасфер-нага ціску, бо ён ураўнаважваецца яго ўнутраным ціскам.
Мал. 58. Ціск паветра
Геаграфічны слоўнік
Атмасферны ціск — гэта сіла, з якой ат-масфернае паветра цісне на зямную па-верхню.
2. Вымярэнне атмасфернага ціску. Атмасферны ціск вы-мяраюць пры дапамозе барометра (ад грэч. барас — ця-жар, метран — мера). Барометры бываюць двух відаў: ртут-
§ 16. Атмасферны ціск
97
ныя (вадкасныя) і анероіды (бязвадкасныя) (мал. 59). Існуе і самапісны прыбор для беспе-рапыннага запісу значэнняў атмасфернага ціску — баро-граф.
Атмасферны ціск вымяра-юць у міліметрах ртутнага слу-па (мм рт. сл.), радзей — у гек-тапаскалях (гПа). Нармальным прынята лічыць атмасферны
Мал. 59. Барометры: a — анероід; б — ртутны
ціск на ўзроўні мора на шыраце 45° пры тэмпературы паве-тра 0 °C, які роўны 760 мм рт. сл. (1013 гПа). Калі вымераны ціск меншы за 760 мм рт. сл., яго лічаць паніжаным, калі вышэйшы — павышаным.
3. Сутачны і гадавы ход атмасфернага ціску. Ціск не за-стаецца нязменным на працягу сутак. Гэта звязана са змя-неннем тэмпературы паветра і яго перамяшчэннем. Пры награванні паветра павялічваецца ў аб’ёме, становіцца менш шчыльным, яго маса памяншаецца, у сувязі з чым атмасфер-ны ціск паніжаецца. Пры астыванні адбываецца адваротны працэс: паветра, якое ахалоджваецца, памяншаецца ў аб’ёме, становіцца больш шчыльным, яго маса павялічваецца і, адпа-ведна, ціск узрастае. Такім чынам, пры павышэнні тэмпера-туры паветра атмасферны ціск падае, пры паніжэнні тэмпера-туры — узрастае. Таму сутачны максімум ціску назіраецца ноч-чу, а мінімум — пасля паўдня.
V Пры паніжанні тэмпера-туры паветра на 1 °C атма-сферны ціск павышаецца на 0,28 мм рт. сл.
На працягу года над сушай максімум ціску назіраецца зімой, а мінімум — летам. Над акіянамі сітуацыя адварот-
98
Тэма 4. Атмасфера. Надвор’е і клімат
ная: мінімум ціску прыпадае на зіму, а максімум — на лета. (Як вы лічыце чаму?)
4. Змяненне ціску з вышынёй. На зямную паверхню ціс-не сіла слупа атмасфернага паветра, якое знаходзіцца вы-шэй. Чым меншая вышыня гэтага слупа, тым меншы будзе
і атмасферны ціск. Значыць, з вышынёй атмасферны ціск
с. 15
паніжаецца: у сярэднім на 1 мм рт. сл. на кожныя 12 м (гл. мал.). Таму з дапамогай барометра можна вызначыць
адносную вышыню мясцовасці.
5. Размеркаванне ціску па шы-ротах. 3 прычыны рознага на-гравання паветра ля зямной па-верхні фарміруюцца паясы вы-сокага і нізкага ціску (мал. 60).
< Ізабары — лініі, якія злу-чаюць на карце пункты з аднолькавым атмасферным ціскам.
На экватары прагрэтае паветра падымаецца уверх, у выніку ўтвараецца пояс нізкага ціску — экватарыяльная дэпрэсія. Цёплае паветра, якое ўзнялося ад экватара, адцякае да
Н - нізкі ціск
В - высокі ціск
Мал. 60. Размеркаванне паясоў атмасфернага ціску
тропікау, дзе на вышыш ахалоджваецца. Стаўшы ха-лоднымі і шчыльнымі, патокі паветра, якія апускаюцца (сыходзяць), фарміруюць у трапічных шыротах паясы высокага ціску. Ва ўмераных шыротах з прычыны патокаў цёплага паветра, якія пады-маюцца ўверх (узыходзяць), ствараюцца паясы нізкага ціску. У палярных абласцях з прычыны нізкіх тэмпера-тур шчыльнае і цяжкае паве-тра ўтварае вобласці высока-га ціску. Такім чынам, раз-
§ 16. Атмасферны ціск
99
меркаванне атмасфернага ціску на зямной паверхні носіць заканамерны характар: у экватарыяльных і ўмераных шы-ротах фарміруюцца паясы нізкага ціску, у трапічных і па-лярных — высокага (гл. мал. 60).
. < - ♦ Атмасферны ціск — сіла, з якой паветра цісне на у “ зямную паверхню, вымяраецца з дапамогай бароме-і^> тра ў мм рт. сл. ♦ Нармальны атмасферны ціск — 760 мм рт. сл. ♦ Пры павышэнні тэмпературы ціск па-дае, пры паніжэнні — расце. ♦ Гадавы максімум ціску на сушы — зімой, а мінімум — летам (над акіянамі — наад-варот). ♦ 3 вышынёй ціск паніжаецца: у сярэднім на 1 мм рт. сл. на кожныя 12 м. ♦ Размеркаванне ціску ля зямной паверхні заканамернае: у экватарыяльных і ва ўмераных шыротах — нізкі, у трапічных і палярных — высокі.
' 1' У якіх адзінках вымяраюць атмасферны ціск? 2. Які атма-сферны ціск прымаецца за нармальны? 3. Як і чаму змяняецца атмасферны ціск з вышынёй? 4. Калі надыходзіць сутачны (гада-вы) максімум і мінімум ціску? 5. У якіх шыротах ціск высокі, а ў якіх — нізкі?
еі. Артуру прапанавалі прааналізаваць даныя вымярэння атма-сфернага ціску за некалькі дзён: а) 738; б) 748; в) 758; г) 768;
^ д) 788 мм рт. сл. Вывучыўшы лічбы, ён заявіў, што павышаны ціск назіраўся тройчы. Вы згодны з Артурам? 2. Вызначыце прыклад-ную вышыню палёту самалёта, калі за бортам атмасферны ціск роўны 360 мм рт. сл.: а) 4200 м; б) 1800 м. 3. Па картах вызначы-це, які ціск пануе на Усходне-Еўрапейскай раўніне зімой і летам. Чаму ён адрозніваецца?