• Газеты, часопісы і г.д.
  • Геаграфія 6 клас

    Геаграфія

    6 клас

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 190с.
    Мінск 2016
    106.49 МБ
    § 22.Pyx вод y акіяне
    135
    «♦Pyx вод y акіяне падраздзяляецца на хваля-; ванне і цячэнне. ♦ Адрозніваюць хвалі ветравыя, ^±^J сейсмічныя (цунамі), прыліўныя (прылівы і адлівы). ♦ Ветравое хваляванне ахоплівае верхнюю тоўшчу вады. ♦ Найбольшыя ветравыя хвалі назіраюцца ва ўмераных шыротах Паўднёвага паўшар’я. ♦ Цунамі выклікаецца падводнымі землетрасеннямі або вывяржэннямі вулканаў і ахоплівае ўсю водную тоўшчу. ♦ 80 % цунамі ўтвараецца ў Ціхім акіяне. ♦ Прылівы і адлівы ўзнікаюць з пры-чыны прыцяжэння Месяца і Сонца. ♦ Самыя магутныя акіянічныя цячэнні — ветравыя. ♦ Па тэмпературы акія-нічныя цячэнні бываюць цёплыя і халодныя.
    5^r 1. Чым хваляванне адрозніваецца ад цячэння? Як ацэньваецца хваляванне ў акіяне? 2. Што такое штыль? Зыб? Прыбой? Шторм? 3. Якія хвалі ахопліваюць усю тоўшчу вады, а якія — толькі яе верхнюю частку? 4. Дзе цунамі ўяўляе найбольшую небяспеку і чаму? 5. Чаму прыліўная хваля з’яўляецца рытмічнай прыроднай з’явай? 6. Дзе ў свеце назіраецца самы высокі прыліў? 7. Па якіх прыметах адрозніваюць акіянічныя цячэнні?
    У А 1. Па карце вызначыце, якія цёплыя і халодныя цячэнні абмыва-. юць узбярэжжа мацерыка, на якім мы жывём. 2. Выберыце лішняе ^ і растлумачце: а) штыль, зыб, цунамі; б) Гальфстрым, Бразільскае, Перуанскае; в) Лабрадорскае, Бенгельскае, Курасіа. 3. Ля Філі-
    с. 20, 21
    пінскіх астравоў маракі знайшлі ў акіяне бутэльку з запіскай, у якой пацярпелыя караблекрушэнне заклікалі аб дапамозе. Вада,
    якая трапіла ў бутэльку, змыла частку тэксту, захаваўся толькі запіс «15°... ш. 145° у. ...». Якое цячэнне магло б даставіць бутэль-ку да Філіпінскіх астравоў?
    с. 20, 21
    Л®5> Як паўплывае на клімат Беларусі і ўсёй Еўропы аслабленне Гальф-стрыма і яго працягу — Паўночна-Атлантычнага цячэння?
    <-ЧЖ Уявіце, што вы адпраўляецеся ў кругасветнае падарожжа на па-і русным судне. Пракладзіце маршрут падарожжа, абапіраючыся на свае веды аб акіянічных цячэннях.
    136
    Тэма 5. Гідрасфера
    § 23. Воды сушы. Падземныя воды
    9 • Што такое гідрасфера?
    •	Як адрозніваюцца горныя пароды па сваіх уласцівасцях?
    У параграфе вы даведаецеся
    •	Якія аб’екты ўваходзяць у склад вод сушы?
    •	Якімі бываюць падземныя воды па заляганні, салёнасці і тэмпературы?
    •	Чым крыніца адрозніваецца ад гейзера?
    1.	Што такое воды сушы? Атмасферныя ападкі, якія выпа-даюць, сцякаюць па зямной паверхні (утвараючы рэкі), пра-сочваюцца (з’яўляюцца падземныя воды) або застойваюцца на паверхні (фарміруючы балоты, азёры, ледавікі). Усе гэтыя водныя аб’екты ўдзельнічаюць U
    у кругавароце вады, утвараючы Агульныя запасы падземных воды сушы (унутраныя воды). вод склаДаючь 23,4 млн км3.
    Геаграфічны Воды сушы — воды, якія знаходзяцца на слоўнік	паверхні і ў зямной кары мацерыкоў.
    2.	Утварэнне падземных вод.
    Падземныя воды — воды, якія знаходзяцца ў пустотах і трэшчынах горных парод у верх-няй частцы зямной кары.
    Геаграфічны слоўнік
    Водатрывалыя пароды
    Крыніца
    Падземныя воды ўтвараюц-ца пераважна шляхам прасоч-вання атмасферных ападкаў скрозь тоўшчу парод (мал. 86). Нязначная колькасць падзем-
    Мал. 86. Утварэнне падземных вод
    § 23. Воды сушы. Падземныя воды
    137 _
    ных вод утвараецца ў глыбінных нетрах Зямлі пры кан-дэнсацыі вадзяной пары.
    У асадкавым слоі зямной кары чаргуюцца пласты гор-ных парод рознай водапранікальнасці. Слаі, складзеныя пародамі, якія лёгка прапускаюць ваду (пяском, жвірам), называюцца водапранікальнымі. Яны чаргуюцца з вода-трывалымі слаямі, складзенымі шчыльнымі пародамі, якія затрымліваюць ваду: глінамі, крышталічнымі або мярзлотнымі пародамі. Сустракаюцца і слаі лёгка раства-ральных парод (солі, вапнякі). Свабодна прасочваючыся праз растваральныя і водапранікальныя слаі, вада затрымлі-ваецца, дайшоўшы да водатрывалага гарызонту. Слой гор-ных парод, у якім заключаны падземныя воды, называюць ваданосным.
    3.	Віды падземных вод. Падземныя воды адрозніваюць па ўмовах залягання, тэмпературы і салёнасці (мал. 87). Па ўмовах залягання падземныя воды падзяляюцца на глеба-выя, грунтавыя і міжпластавыя. Глебавыя воды — часовыя
    скопішчы вады ў глебавай тоўшчы, якія назапашваюцца да глыбіні 1,5 м і забяспечва-юць жыццё раслін.
    Грунтавыя воды заляга-юць на першым ад паверхні во-датрывалым слоі. Грунтавыя воды залягаюць неглыбока і распаўсюджаныя паўсюдна. Яны не валодаюць напорам, вобласць іх жыўлення супадае з вобласцю распаўсюджвання. Іх узровень адчувае сезонныя ваганні ў сувязі з рэжымам выпадзення ападкаў або раста-
    Мал. 87. Віды падземных вод
    Тэма 5. Пдрасфера
    138
    воды
    Грунтавыя воды
    Мал. 88. Заляганне падземных вод
    вання снегу. (Як вы думаеце, калі ў Беларусі павышаецца ўзровень грунтавых вод?)
    Падземныя воды, заключаныя паміж двума водатрывалымі слаямі (ніжні называецца ложам, а верхні — дахам), называ-юцца міжпластавымі (мал. 88). Яны папаўняюцца павольна і толькі ў месцах, дзе ваданосныя гарызонты выходзяць на паверхню. У параўнанні з грунтавымі міжпластавыя воды, як правіла, больш старажытныя па часе фарміравання.
    Міжпластавыя воды бываюць безнапорныя і напорныя (артэзіянскія). Безнапорныя воды свабодна сцякаюць па во-датрывалым слоі. Напорныя воды запаўняюць увесь вада-носны гарызонт паміж двума воданепранікальнымі слаямі і знаходзяцца пад вялікім ціскам. Калі прабурыць свідравіну, яны будуць вылівацца на паверхню ці нават фантанаваць. Басейн падземных вод у прагіне зямной кары, які змяшчае напорныя пластавыя воды, называюць артэзіянскілі. Самы буйны артэзіянскі басейн на планеце — Заходне-Сібірскі, займае плошчу каля 3 млн км2.
    § 23. Воды сушы. Падземныя воды
    Міжпластавыя напорныя воды ўпершыню былі здабытыя ў XIII ст. у правінцыі Артуа ў Францыі, таму і атрымалі назву артэзіянскіх. Буйныя артэзіянскія басейны — Лівійскі ў Саха-ры плошчай 2 млн км2 і Вялікі Артэзіянскі ў Аўстраліі плошчай 1,75 млн км2.
    Па ўтрыманні мінеральных рэчываў падземныя воды па-дзяляюцца на прэсныя (да 1 г/л), саланаватыя, салёныя і расолы. Расолы ўяўляюць сабой высока мінералізаваныя (часта цёплыя і гарачыя) растворы, якія залягаюць звычайна на значнай глыбіні.
    4.	Крыніцы і гейзеры. Натуральны выхад падземных вод на паверхню называюць крыніцай. Крыніцы сустракаюцца ў паніжэннях у месцах выхаду ваданосных напорных пластоў на паверхню (напрыклад, у рачных далінах).
    У вулканічных абласцях, дзе гарачыя крыніцы выходзяць на паверхню, утвараюцца гейзеры (у перакладзе з ісландскай мовы азначае «хлынуць»).
    Геаграфічны слоўнік
    Гейзер — перыядычна фантануючая гарачая крыніца вады.
    Гейзеры ўтвараюцца на стадыі затухання вулканічнай дзейнасці ў месцах блізкага залягання да зямной паверхні неастылай магмы. Яны скла-даюцца з падземных рэзер-вуараў і каналаў, якія іх злу-чаюць (мал. 89). Рэзервуа-ры запаўняюцца падземнымі водамі, якія падаграваюцца
    Мал. 89. Будова гейзера
    Тэма 5. Гідрасфера
    140
    Мал. 90. Асноўныя стадыі дзеяння гейзера Стракур на в. Ісландыя
    з магматычных ачагоў. За-тым нагрэтыя воды пад ціскам выкідваюцца на паверхню ў выглядзе бурлівых крыніц і клубоў пары (мал. 90).
    Гейзеры — рэдкая з’ява прыроды. Буйныя гейзерныя палі ёсць толькі ў 5 месцах зямнога шара: на востраве Ісландыя, на паўвостраве Кам-чатка ў Еўразіі, на востраве
    Паўночны ў Новай Зеландыі, на плато Елаўстан у Паўночнай Амерыцы і ў Цэнтральных Андах Паўднёвай Амерыкі. Адзінкавыя гейзеры сустракаюцца на Тыбецкім нагор’і, Японскіх астравах і інш.
    >У Ісландыі дзейнічае каля 30 гейзераў, у тым ліку Стары Гей-сір (які даў назву з’яве) і адзін з самых актыўных у свеце — Стра-кур (вывяргаецца кожныя 5—10 мін). Каля 200 гейзераў знаходзіцца на Елаўстанскім плато, сярод іх Стары Служака, які выкідвае пару і ваду на вышыню 42 м. У Даліне гейзераў на паўвостраве Камчатка на 4 км2 размяшчаецца больш за 100 гейзераў. Самы вялікі з іх — Велікан, які выкідвае струмені вады вышынёй 40 м.
    5.	Значэнне падземных вод. Падземныя воды — найкаш-тоўнейшая частка сусветнага запасу прэсных вод. Артэзіян-скія воды забяспечваюць пітной вадой значную частку на-сельніцтва Зямлі, выкарыстоўваюцца ў прамысловым вода-забеспячэнні, жывяць рэкі і азёры. Нагрэтыя падземныя воды называюць тэрмальнымі, яны ўжываюцца для ацяплення жылля і цяпліц. Іх энергію таксама выкарыстоўваюць на геатэрмальных электрастанцыях (на востраве Ісландыя, у Новай Зеландыі і інш.). Тэрмальныя і мінеральныя воды
    § 23. Воды сушы. Падземныя воды
    141
    выкарыстоўваюць у лячэбных мэ-тах, у месцах іх выхаду будуюць санаторыі. 3 расолаў здабыва-юць глаўбераву соль, рэдкія ме-талы. Але запасы падземных вод не бязмежныя, таму да іх трэба ставіцца беражліва.
    К' Мінеральныя воды ўтрым-ліваюць солі і газы. Яны бы-ваюць вуглякіслыя, серава-дародныя, жалезістыя і інш.
    Д ,—~ ♦ Воды сушы ўключаюць паверхневыя і падземныя воды. ♦ Падземныя воды ўтвараюцца шляхам пра-'	- сочвання атмасферных ападкаў скрозь тоўшчу па-
    род. ♦ Падземныя воды адрозніваюць па ўмовах заляган-ня, тэмпературы і салёнасці. ♦ Грунтавыя воды залягаюць на першым водатрывалым слоі, міжпластавыя — паміж водатрывалымі слаямі. ♦ Міжпластавыя воды бываюць напорныя і безнапорныя. ♦ Падземныя воды пры выха-дзе на зямную паверхню ўтвараюць крыніцы. ♦ Гейзеры ўтвараюцца пры затуханні вулканізму. ♦ Запасы падзем-ных вод на планеце абмежаваныя.
    !• ^кімі пародамі складзены водапранікальныя і водатрывалыя f Т слаі? 2. Што такое ваданосны гарызонт? 3. Якімі бываюць падзем-ныя воды па тэмпературы? Салёнасці? 4. Дзе размешчаны самы буйны артэзіянскі басейн на планеце? 5. Дзе на зямным шары раз-мешчаны найбуйнейшыя гейзерныя палі і чаму менавіта там?
    1-	Запішыце назвы горных парод: соль, гіпс, граніт, жвір, гліна, мел, пясок. Падкрэсліце водатрывалыя пароды прамой лініяй, водапранікальныя і водарастваральныя — перарывістай. 2. Выка-
    рыстоўваючы тэкст параграфа, складзіце схему «Выкарыстанне падземных вод». 3. Пры выкананні дамашняга задання па геаграфіі ваш сябар пераблытаў віды падземных вод і іх характарыстыкі. Дапамажыце яму знайсці памылкі:
    а) міжпластавыя безнапорныя воды залягаюць паміж водатры-валымі слаямі пад ціскам; б) грунтавыя воды накопліваюцца ў
    142
    Тэма 5. Гідрасфера
    глебавай тоўшчы да глыбіні 1,5 м; в) артэзіянскія воды залягаюць паміж водатрывалымі слаямі без напору; г) глебавыя воды размеш-чаны на першым водатрывалым слоі.