Выдавец: Народная асвета
Памер: 190с.
Мінск 2016
празрысты, блакітнаватага колеру глетчар.
У будове ледавіка вылучаюць вобласць яго жыўлення, цела ледавіка і вобласць раставання (мал. 118). У вобласці жыўлення, што ляжыць вышэй за снегавую лінію, ідзе наза-пашванне снегу і ўтварэнне фірну і глетчара. Ніжэй за снега-
вую мяжу адбываецца яго раставанне.
Асаблівасцю ледавікоў з’яў-ляецца іх здольнасць да руху. Ніжнія слаі ледавіка, якія зна-ходзяцца пад вялікім ціскам слаёў, што ляжаць вышэй, ро-бяцца пластычнымі і пачына-юць рухацца, цячы. Ледавікі рухаюцца павольна: у гарах — са скорасцю 80—300 м/год, у Грэнландыі і Антаркты-дзе — яшчэ павольней (10— 30 м/год).
3. Тыпы ледавікоў. Па па-ходжанні ледавікі падзяляюць на покрыўныя (95,8 %) і гор-
Мал. 118. Будова ледавіка
166
Тэма 5. Гідрасфера
Мал. 119. Шэльфавы ледавік Роса
ныя. Покрыўныя ледавікі размяшчаюцца на мацеры-ках або буйных астравах у палярных шыротах. Да іх належаць ледавікі Антар-ктыды, Грэнландыі і буй-ных арктычных астравоў (гл. даведачныя табліцы). У гісторыі Зямлі былі перыя-
ды, калі покрыўныя ледавікі распаўсюджваліся на знач-
ную частку сушы ў Паўночным паўшар’і.
Форма покрыўнага ледавіка (у выглядзе купала або шчы-та) не залежыць ад рэльефу мясцовасці: лёд збіраецца ў ся-рэдняй частцы і павольна расцякаецца ў бакі. Самы буйны покрыўны ледавік — Антарктычны ледавіковы шчыт — магутнасцю да 4,7 км пакрывае 96 % плошчы мацерыка.
Спускаючыся да мора, ён утва-рае шэльфавыя ледавікі, якія абапіраюцца на мацерыковую водмель. Найбуйнейшы шэль-фавы ледавік — ледавік Роса (548 тыс. км2) (мал. 119).
К'
Покрыўныя ледавікі Паў-
ночнага паўшар’я імкліва растаюць. За апошнія 50 га-доў плошча абледзянення Грэн-ландыі скарацілася на 10 %.
Частка ледавіка, якая адкалолася, называецца айсберг (гл. мал.). Айсбергі заплываюць далёка за межы распаўсюджвання льдоў (у Паўднёвым паўшар’і — да 26° пд. ш., у Паўночным — да 35° пн. ш.). Большая частка айсбергаў знаходзіцца пад вадой. Сутыкненне з імі ўяўляе вялікую небяспеку для суднаў. Самы вя-домы выпадак караблекрушэння пры сутыкненні з айсбергам — гібель «Тытаніка» ў Атлантыцы ў 1912 г.
Горныя ледавікі маюць меншыя памеры і адрозніваюцца разнастайнасцю форм. Адны, як ледавіковыя шапкі, пакры-
§ 27. Ледавікі. Ахова вод
ваюць вяршыні гор, другія размяшчаюцца ў чашападоб-ных паглыбленнях на схілах, трэція запаўняюць горныя даліны. Магутнае горнае аб-ледзяненне нясуць на сабе найвышэйшыя горныя сіс-тэмы: Гімалаі, Альпы, Анды, Кардыльеры (ледавікі Ха-бард і Маласпіна на Аляс-цы). Самы доўгі ледавік у
Мал. 120. Горны ледавік Федчанкі
Еўразіі — ледавік Федчанкі (77 км) на Паміры (мал. 120).
4. Работа ледавікоў. Ледавікі пераўтвараюць рэльеф сушы, разбураючы, пераносячы і адкладваючы горныя паро-ды. Рухаючыся, ледавік адрывае буйныя і дробныя абломкі горных парод, якія ўмярзаюць у яго. Ледавіковая маса разам з матэрыялам, што ўмёрз у яго, сцірае няроўнасці рэльефу, шліфуе пароды, якія сустракаюцца на шляху. Пры гэтым ледавік пакідае на іх барозны і штрыхі, пашырае і па-глыбляе даліны. Матэрыял, што ўмёрз і штурхаецца перад краем ледавіка, называецца марэна (гл. мал. 118 на с. 165). Пры руху і спыненні ледавіка марэна адтае і адкладваецца, у выніку ўтвараюцца ледавіковыя формы рэльефу.
5. Значэнне гідрасферы ў жыцці людзей. Цяжка пера-ацаніць ролю гідрасферы для чалавека. Жыццё людзей не-магчыма без пітной вады, асноўныя запасы якой заключаны ў рэках, азёрах, падземных водах і ледавіках. Марская вада выкарыстоўваецца на апрасняльных устаноўках для атры-мання прэснай вады. Без выкарыстання вады немагчыма прамысловая вытворчасць, арашэнне палеткаў у засушлівых раёнах. Мінеральныя падземныя воды выкарыстоўваюцца ў лячэбных мэтах. На акіянічным шэльфе вядзецца здабы-ча карысных выкапняў, у тым ліку нафты і газу (Персідскі
168
Тэма 5. Гідрасфера
Мал. 121. Біялагічныя рэсурсы Сусветнага акіяна
і Мексіканскі залівы, Паўночнае і Паўднёва-Кітайскае моры). Вялікае прамысловае значэнне маюць прэснаводныя і марскія біялагічныя рэсурсы: рыбы, крабы, цюлені, вустры-цы, крэветкі, водарасці (мал. 121). Нягледзячы на забарону, у некаторых краінах доўгі час вядзецца кітабойны промы-сел. Чалавек выкарыстоўвае энергію прыліваў і адліваў на прыліўных электрастанцыях. Марскія транспартныя шляхі забяспечваюць пераважную долю сусветнага грузаабароту. Узбярэжжы азёр і мораў з’яўляюцца месцамі адпачынку.
6. Праблемы і ахова вод. Гідрасфера актыўна асвойваецца чалавекам, што негатыўна адбіваецца на яе стане. Вялікую небяспеку ўяўляе забруджванне вод сушы. У паверхневыя і падземныя воды паступаюць забруджвальныя рэчывы з неачышчанымі сцёкамі прамысловых прадпрыемстваў і камунальна-жыллёвых гаспадарак, цеплавых электрастан-цый, сельскагаспадарчых угоддзяў. Для аховы рэк і азёр сцё-кавыя воды падвяргаюцца ачыстцы, ствараюцца водаахоў-ныя зоны, дзе гаспадарчая дзейнасць людзей абмежаваная.
Празмернае спажыванне вады часта прыводзіць да пра-блемы вычарпання водных рэсурсаў, якая востра стаіць у засушлівых абласцях. Напрыклад, празмерны адбор вады з рэк Сырдар’і і Амудар’і ў Сярэдняй Азіі прывёў да ўсыхання Аральскага мора (мал. 122). У акіянах пагрозлівых памераў дасягнула забруджванне нафтай і нафтапрадуктамі, якія трап-ляюць у ваду ў выпадку аварыі пры здабычы і транспарціроў-цы. Актуальная праблема захавання радыеактыўных і так-
§ 27. Ледавікі. Ахова вод
169 _
січных рэчываў на дне Сусветнага акіяна, пра-блема наступстваў ядзер-ных выпрабаванняў на акіянічных астравах (Но-вая Зямля, Маршалавы астравы і інш.). Асаб-лівую трывогу выклікае назапашванне ў акіянах цвёрдых адходаў, якія
2014
1977
1998
Мал. 122. Абмяленне Аральскага мора
не гніюць. Бескантрольны вылаў
прывёў да скарачэння прамысловых відаў рыб, кітоў, цю-леняў.
Штогод у воды гідрасферы паступае да 10 млн т нафты. Нафта-вая плёнка абмяжоўвае доступ кіслароду на глыбіню, што вядзе да гібелі марскіх жывёл.
На поўначы Ціхага акіяна ўтварылася вялікая Ціхаакіянская смец-цевая пляма, празваная «смеццевым кантынентам». Яе памеры да-сягаюць 8 % плошчы акіяна, а аб’ём адходаў большы за 100 млн т.
a « ♦ Ледавікі — натуральныя масы льду, займаюць V 11 % сушы. ♦ Снегавая лінія — абсалютная вы-шыня, вышэй за якую снег ляжыць круглы год. ♦ У будове ледавіка вылучаюць вобласць жыўлення, цела ледавіка і вобласць раставання. ♦ Асаблівасцю ледавікоў з’яўляецца іх здольнасць да руху. ♦ Па паходжанні ледавікі падзяляюцца на покрыўныя і горныя. ♦ Самы буйны покрыўны ледавік — Антарктычны. ♦ Ледавікі пераўтвараюць рэльеф сушы, руйнуючы і пераносячы гор-ныя пароды і адкладваючы марэну. ♦ Гідрасфера актыўна выкарыстоўваецца чалавекам, што негатыўна адбіваецца на яе стане.
170
Тэма 5. Гідрасфера
^а 1. Што такое снегавая лінія? 2. Як утвараецца лёд? Якімі ўлас-цівасцямі ён валодае? 3. Чым адрозніваецца горны ледавік ад покрыўнага? 4. Дзе сканцэнтраваны покрыўныя, а дзе горныя ледавікі? 5. Якую работу выконваюць ледавікі? 6. Якія праблемы ўзніклі пры выкарыстанні чалавекам багаццяў гідрасферы?
с. 24, 25
^йк 1' Дапамажыце Машы, якая прапусціла ўрок, выбраць правільныя t * сцвярджэнні з пералічаных: а) ледавік утвараецца, калі снегу вы-падае больш, чым можа растаць; б) ледавікі ўтвараюцца паўсюдна, дзе выпадаюць ападкі ў выглядзе снегу; в) горных ледавікоў на планеце больш, чым покрыўных; г) покрыўныя ледавікі ча-ста жывяць буйныя рэкі. 2. Тата Васі — гляцыёлаг, ён вывучае покрыўныя ледавікі. У гэтым годзе ён працаваў у Паўднёвым паўшар’і. Знайдзіце на карце геаграфічны аб’ект, дзе працаваў Васеў тата. 3. Выкарыстоўваючы тэкст параграфа, складзіце схему «Значэнне гідрасферы ў жыцці людзей». 4. Тры сяброўкі па сацы-яльных сетках жывуць у гарах: адна — у Гімалаях, другая — у Скандынаўскіх гарах, а трэцяя — у Альпах. У гарах, дзе жыве Кейт, снягі і ледавікі пачынаюцца на вышыні 2,5—3 км, Сіта — 4,5—5 км, а Агата — 1—1,5 км. У якіх гарах жыве кожная з ся-бровак?
^ - <9 1. Як раставанне льдоў у выніку глабальнага пацяплення клімату СД^у можа паўплываць на прыроду і гаспадарчую дзейнасць чалавека?
2. Ці могуць у вашай мясцовасці ўтварыцца ледавікі і чаму?
<ЧІ7\ 1. Распрацуйце памятку для навучэнцаў па ахове гідрасферы. Z^^* 2. Падрыхтуйце кароткае паведамленне аб мерах па ліквідацыі
разліваў нафты ў акіяне.
Практычная работа № 5. Складанне апісання воднага аб’екта сва-ёй мясцовасці па прапанаваным плане.
Тэматычны кантроль. Гідрасфера.
171
Тэма 6. Біясфера
Геаграфічныя рэкорды
Самая ўрадлівая глеба — чарназём (слой гумусу да 2 м).
Самыя паўночныя расліны — жоўты мак, палярная вярба, каменяломнік (да 83° пн. ш.).
Самыя паўднёвыя расліны — лішайнікі (да 86° пд. ш.).
Самае паўночнае млекакормячае — белы мядзведзь (да 88° пн. ш.).
Самае паўднёвае млекакормячае — цюлень Уэдэла (да 81° пд. ш.).
Самая буйная жывёла сушы — афрыканскі слон (да 7,5 т, Афрыка).
Самая буйная марская жывёла — сіні кіт (да 33 м, 180 т).
Самая маленькая птушка — калібры (меншая за 2 г, Паўднёвая Амерыка).
Самая высакагорная жывёла — як (да вышыні 6100 м, Азія).
Самая глыбакаводная жывёла — пеліканападобная камбала (да глыбіні 10 917 м).
Самая доўгая расліна — ратангавая пальма (большая за 300 м, Азія).
Самае вялікае дрэва — секвоядэндран гіганцкі (100 м, да 1900 т, Паўночная Аме-рыка).
Самы вялікі каралавы рыф — Вялікі Бар’ерны рыф (2300 км, Ціхі акіян).
§ 28. Біясфера — жывая абалонка Зямлі
• Якія абалонкі ёсць на нашан планеце?
У параграфе вы даведаецеся
• Што такое біясфера і дзе яе межы?
• Як размеркаваны жывыя арганізмы ў біясферы?
• Якая роля жывых арганізмаў у біясферы?
172
Тэма 6. Біясфера
1. Біясфера і яе межы. Наша планета ўтварылася каля 4,6 млрд гадоў таму назад. А жыццё на Зямлі зарадзілася не пазней за 3,8 млрд гадоў таму назад. У ходзе геалагіч-най гісторыі жывыя арганізмы актыўна развіваліся і рассяля- Біясфера — самая мала-ліся па ўсёй планеце. У выніку Дая і самая ўразлівая абалон-яны заваявалі і пераўтварылі ка Зямлі-ўсе абалонкі Зямлі.
Геаграфічны слоўнік
Біясфера — асаблівая абалонка Зямлі, за-селеная і пераўтвораная жывымі арганіз-мамі.
Біясфера (ад грэч. біяс — жыццё, сфера — шар) — абалон-ка жыцця, яе межы вызначаны распаўсюджваннем жывых арганізмаў. У біясферу ўключаюцца не толькі самі жывыя арганізмы, але і асяроддзе іх пражывання: уся гідрасфера, верхняя частка літасферы і ніжняя частка атмасферы (мал. 123). Верхняя мяжа біясферы ўмоўна праводзіцца па азонавым слоі, які ахоўвае жывыя арганізмы ад ультра-фіялетавага выпраменьвання. За ніжнюю мяжу прымаец-ца верхні слой зямной кары да глыбіні 3—4 км на сушы і 1—2 км на дне акіянаў. Толькі споры раслін і грыбоў за-носяцца на вышыню да 20 км, а бактэрыі сустракаюцца ў літасферы да глыбіні 4,5 км. Такім чынам, біясфера — тон-кая абалонка, яе максімальная таўшчыня 30—40 км.