• Газеты, часопісы і г.д.
  • Геаграфія 6 клас

    Геаграфія

    6 клас

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 190с.
    Мінск 2016
    106.49 МБ
    Большасць жывых арганізмаў жыве на мяжы зямных абалонак — вады і сушы, сушы і паветра, паветра і вады. Менавіта тут фарміруюцца найбольш спрыяльныя ўмовы для жыцця: дастаткова святла, цяпла, вільгаці, пажыўных рэчываў.
    2.	Разнастайнасць і размеркаванне жывых арганізмаў у біясферы. Жывыя арганізмы распаўсюджаны па ўсёй плане-
    § 28. Біясфера — жывая абалонка Зямлі
    173 _
    це і вельмі разнастайныя. Яны здольныя прыстасоўвацца да розных умоў асяроддзя.
    Як вам вядома, жывыя арга-нізмы падраздзяляюцца на 5 царстваў: бактэрыі, пратыс-ты, грыбы, расліны і жывёлы.
    Бактэрыі — найдрабней-шыя, самыя распаўсюджаныя ў біясферы арганізмы. Яны здольныя выжываць у самых экстрэмальных умовах: у кі-пячай вадзе гейзераў, у льдах, у бязводных пустынях, салё-ных азёрах і нават нафтавых пластах.
    Пратпысты (водарасці, амё-бы і іншыя арганізмы) жывуць пераважна ў прэсных і салёных вадаёмах, глебе.
    Грыбы ■— ніжэйшыя арга-нізмы, пазбаўленыя хларафілу. Адрозніваюцца высокай разна-стайнасцю. Разам з бактэрыямі і пратыстамі грыбы выконва-юць важную ролю ў біясферы: раскладаюць арганічнае рэ-чыва да найпрасцейшых міне-ральных злучэнняў.
    Расліны — разнастайныя
    Мал. 123. Межы біясферы
    па форме, велічыні і будове нерухомыя жывыя арганізмы. Амаль усе з іх дзякуючы хларафілу на святле ў працэ-се фотасінтэзу выпрацоўваюць арганічнае рэчыва. Раслін
    174
    Тэма 6. Біясфера
    Мал. 124. Жывыя арганізмы (водарасці, грыбы, расліны, жывёлы)
    налічваецца больш за 500 тыс. відаў. Імхі, папараці, хвашчы, дзераза, хвойныя і кветкавыя расліны растуць у асноўным на сушы (мал. 124).
    Колькасць відаў жывёл (1,5 млн) большая, чым раслін, але па агульнай масе расліны ў сотні разоў пераўзыходзяць масу жывёл. На сушы жыве 92 % жывёл, а ў вадзе — толькі 8 %. Самымі шматлікімі з іх з’яўляюцца насякомыя. Сярод жывёл толькі 4 % пазваночныя, з якіх толькі 1/10 — млека-кормячыя.
    Жывёлы нераўнамерна размеркаваны па зямным шары: большасць жыве на паверхні сушы, у глебе і на невялікай глыбіні ў вадаёмах і акіянах. Найбольшая разнастайнасць раслін і жывёл назіраецца ва ўмовах цёплага і вільготнага клімату. (Як вы думаеце чаму?)
    На распаўсюджванне і аблічча жывёл уплываюць прырод-ныя ўмовы. У халодным клімаце ў жывёл ёсць прыстасаванні для абароны ад холаду: слой падскурнага тлушчу, густое фу-тра або пух. У гарачым і сухім клімаце многія жывёлы здоль-ныя доўга абыходзіцца без вады.
    3.	Роля жывых арганізмаў у біясферы. Жывыя арганізмы цесна ўзаемазвязаны паміж сабой і з моманту свайго з’яўлення робяць істотны ўплыў на абалонкі планеты. Менавіта расліны стварылі сучасную атмасферу, прыдатную для жыцця іншых жывых арганізмаў.
    § 28. Біясфера — жывая абалонка Зямлі
    175 _
    ГУ Грэнландыі знойдзены пароды са слядамі акамянелых старажыт-ных арганізмаў, узрост якіх 3,8 млрд гадоў. Гэта страматаліты, што сфарміраваліся ў выніку жыццядзейнасці калоній сінезялёных водарасцей (мал. 125). Вылучэнне імі кіслароду прывяло да па-ступовага павелічэння яго ўтрымання ў складзе атмасферы і дазволіла надалей развіцца вышэйшым раслінам.
    Расліны адыгрываюць велізарную ролю ў падтрыманні газавага рэжыму атмасферы, абагачаюць атмасферу кісла-родам. Яго асноўнымі пастаўпічыкамі з’яўляюцца сінезя-лёныя водарасці Сусветнага акіяна і вечназялёныя, хвойныя і лістападныя лясы сушы. Зялёныя расліны, выкарыстоўваючы вуглякіслы газ і ваду, на святле выпрацоўваюць арганічнае рэчыва, якое ў сваю чаргу спажываецца жывёламі. Прадук-тамі гніення рэшткаў раслінных і жывёльных арганізмаў з’яўляюцца гаручыя газы, балотны газ.
    Расліны з’яўляюцца найважнейшым звяном кругавароту вады, паглынаючы з атмасферы і выпараючы вялікую колькасць вільгаці. Расліны здольны ачышчаць атмасферу ад сажы, пылу.
    Газавы і хімічны склад гідрасферы шмат у чым абумоўлены дзейнасцю арганізмаў. Водныя арганізмы здабываюць з вады і назапашваюць хімічныя элементы: напрыклад, ма-люскі паглынаюць медзь, бу-
    рыя водарасці — ёд, дыятома-выя водарасці — крэмній, ка-ралы — кальцый. Жывыя арганізмы, удзельнічаючы ў біялагічным выветрыванні, ро-бяць уплыў на рэльеф. 3 ад-мерлых рэшткаў раслін і жы-вёл утвараюцца арганагенныя асадкавыя горныя пароды. (Прывядзіце прыклады.) Неза-
    Мал. 125. Страматаліты
    176
    Тэма 6. Біясфера
    Мал. 126. Знікшыя жывёлы: a — вандроўны голуб; б — тур; в — сумчаты воўк; г — марская карова
    менная роля жывых арганізмаў у фарміраванні ўнікальнага прыроднага ўтварэння — глебы. Яе ўрадлівасць залежыць ад раскладання бактэрыямі арганічных рэшткаў.
    Біясфера — асяроддзе жыцця чалавека, сіла ўздзеяння якога на прыроду бесперапынна ўзрастае. Чалавек ператва-рыўся ў магутную сілу, якая карэнным чынам мяняе аблічча планеты. Людзі высякаюць лясы, ствараюць штучныя вада-ёмы і вадацёкі, будуюць кар’еры, шахты, гарады — ствара-юць вакол сябе штучнае асяроддзе пражывання. Чалавецтва імкліва знішчае біялагічныя рэсурсы (мал. 126). Таму най-важнейшая праблема сучаснага грамадства — разумнае вы-карыстанне багаццяў біясферы і яе ахова.
    Тэрмін «біясфера» быў уведзены ў канцы XIX ст. аўстрыйскім гео-лагам Эдуардам Зюсам. Але вучэнне аб біясферы распрацаваў рускі вучоны Уладзімір Іванавіч Вярнадскі. Менавіта ён упершыню выказаў здагадку, што на сучасным этапе развіцця планеты біясфера ператвараецца ў наасферу — сферу розуму, калі чалавек становіцца галоўнай сілай, якая змяняе прыроду.
    Df Біясфера — абалонка жыцця, якая ўключае жы-выя арганізмы і асяроддзе іх пражывання. ♦ Боль-шасць жывых арганізмаў жыве на мяжы зямных абалонак. ♦ Жывыя арганізмы падзяляюцца на 5 царстваў: бактэрыі, пратысты, грыбы, расліны і жывёлы. ♦ Расліны рэгулююць газавы склад атмасферы, з’яўляюцца звяном
    § 29. Глеба
    177 _
    глабальнага кругавароту вады, ствараюць арганічнае рэ-чыва. ♦ Жывыя арганізмы рэгулююць рэчыўны склад гідрасферы. ♦ Жывыя арганізмы ўдзельнічаюць у ства-рэнні арганагенных асадкавых парод і глебы. ♦ Чалавек — частка біясферы, ён стварае вакол сябе штучнае асяроддзе пражывання.
    1.	Калі на Зямлі зарадзілася жыццё? 2. Дзе праходзіць верхняя і f У ніжняя мяжа біясферы? 3. Якая разнастайнасць і вобласць пражы-вання прадстаўнікоў розных царстваў жывых арганізмаў? 4. Якую ролю адыгрываюць зялёныя расліны ў атмасферы і гідрасферы?
    5.	Які ўплыў робяць жывыя арганізмы на літасферу?
    еі. У гуртку «Школа юных натуралістаў» ствараюць стэнд з выявамі жывых арганізмаў планеты. Размяркуйце іх прадстаўнікоў па цар-^ ствах: акунь, ластаўка, падбел, дрожджы, ясень, дажджавы чар-вяк, водарасці, жук-алень, баравік, ягель, лактабактэрыі, амёба, карал.
    45®^ 1. Як вы думаеце, чаму жывёлы з’явіліся на планеце пазней за расліны? 2. Чаму найбольшая колькасць жывых арганізмаў зася-роджана на стыку зямных абалонак, у так званай «плёнцы жыцця»?
    /ЧЖ 1. Складзіце красворд на тэму «Жывёлы і расліны — рэкардсме-ны». 2. Падрыхтуйце прэзентацыю на тэму «Вымерлыя жывёлы планеты».
    § 29. Глеба
    9 • Чым адрозніваецца жывая прырода ад нежывой?
    •	Што такое глеба?
    •	Якія цеплавыя паясы вылучаюць на зямным шары?
    У параграфе вы даведаецеся
    •	Як фарміруецца глеба?
    . Якія бываюць глебы і ці ўсе яны аднолькава ўрадлівыя?
    •	Якія працэсы разбураюць глебу і як з гэтым змагацца?
    178
    Тэма 6. Біясфера
    1.	Утварэнне і ўласцівасці глеб. Важным этапам развіцця біясферы з’яўляецца фарміраванне глебы — верхняга слоя зямлі, які валодае ўрадлівасцю. Гэта асаблівае прырод-нае цела, якое ўтвараецца пры працяглым узаемадзеянні кам- S Вывучэннем глеб займа-панентаў жывой і нежывой пры- ецца навука глебазнаўства. роды (мал. 127).
    Працэс глебаўтварэння пачынаецца з разбурэння гор-ных парод пад уздзеяннем фізічнага і хімічнага выветры-вання. На здробненых пародах пасяляюцца мікраарганізмы, а затым расліны. Карані раслін разбураюць пароды пры біялагічным выветрыванні. Расліны здабываюць з па-
    род вільгаць і мінеральныя рэчывы, пакідаючы пасля сябе раслінныя (арганічныя) рэшткі. Жывёлы рыхляць пароды хадамі і норамі, паляпшаючы пранікненне вады і паветра. Раскладанне арганічнага рэчыва ажыццяўляецца бактэ-рыямі, пратыстамі, грыбамі. У выніку фарміруецца самы важны складальнік глебы — перагной (гумус).
    Гумус забяспечвае галоўную ўласцівасць глебы — урад-лівасць. Урадлівасць — здольнасць глебы забяспечваць рас-ліны пажыўнымі рэчывамі, вадой, паветрам і прыносіць ураджай. Натуральная ўрад-лівасць глеб залежыць ад пры-родных умоў: чым больш гу-мусу, тым глеба больш урадлі-вая. Пры правільнай апрацоў-цы ўрадлівасць глебы можа павышацца.
    2.	Склад і будова глеб. Таў-шчыня глебавага слоя можа
    расліны
    горныя пароды
    жывёлы
    клімат
    вада
    рэльеф
    Мал. 127. Фактары глебаўтварэння
    чалавек
    вагацца ад 2—3 см (у гарах, пу-стынях, прыпалярных раёнах)
    § 29. Глеба
    179 _
    да 2 м (у стэпах). У склад глеб уваходзяць мінеральныя рэчы-вы, гумус, вада, паветра і мікраарганізмы. Мікраарганізмаў у глебе вельмі шмат (да 2 т/га).
    Аснову глебы складаюць мінеральныя рэчывы з пясча-ных (буйнейшых за 0,01 мм) і гліністых (меншых за 0,01 мм) часцінак. Іх суадносіны вызначаюць механічны склад гле-бы. Па механічным складзе адрозніваюць глебы пясча-ныя, гліністыя, супясчаныя (гліністых часцінак да 20 %) і сугліністыя (адпаведна ад 20 да 50 %). Яны валодаюць рознымі ўласцівасцямі і ўрадлівасцю. Так, пясчаныя глебы слаба затрымліваюць ваду і бедныя пажыўнымі рэчывамі, a гліністыя — наадварот.
    Арганічная частка глебы прадстаўлена гумусам. Ён утва-раецца ў выніку пераўтварэння мікраарганізмамі арганічных рэшткаў, якія трапляюць у глебу пасля адмірання раслін. Гумус цёмнага колеру, змяшчае элементы жыўлення раслін (фосфар, азот, калій). Ён назапашваецца ў глебе ў розных коль-касцях у залежнасці ад прыродных умоу. ’ Па колеры перагною некаторыя глебы . атрымалі свае назвы — чарназемы, шэра-зёмы, чырваназёмы.
    У вертыкальным разрэзе глеба скла-даецца з пэўных слаёў — глебавых га-рызонтаў, якія адрозніваюцца па будо-ве, складзе, колеры і працэсах, што ў іх е. адбываюцца. Усе разам яны ўтвараюць глебавы профіль (мал. 128). У найбольш распаўсюджаных у Беларусі глебах —
    Мал. 128. Профіль дзярнова-падзолістай глебы. Гары- с зонты: A — перагнойна-акумулятыўны; Д2 — вымывання;
    В — назапашвання; С — мацярынская парода
    180
    Тэма 6. Біясфера